Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
434
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать
      1. §32. Аўтабіяграфія

Аўтабіяграфія – гэта паслядоўнае апісанне пішучага асноўных этапаў жыцця.

Устаноўленая форма аўтабіяграфіі ўключае ў сябе як правіла, наступныя элементы:

  1. Назва дакумента (аўтабіяграфія);

  2. Асноўны тэкст аўтабіяграфіі, напісаны ад рукі;

  3. Асабісты подпіс;

  4. Дата напісання.

Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы і пачынаецца словамі: “Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, нарадзіўся...Далей указваецца дата і месца нараджэння (вобласць, раен, горад, веска і г.д.)”

Далей прыводзяцца наступныя звесткі:

  1. якую адукацыю атрымаў пішучы, якія вучэбныя ўстановы дзе і калі скончыў,

  2. месца працы у цяперашні момант, пасада,

  3. сямейны стан, месца жыхарства ў цяперашні момант,

  4. калі аўтар змяняў прозвішча, то указваецца папярэдняе прозвішча і дата яго змянення,

  5. аўтабіяграфія падпісваецца аўтарам і датуецца. Дата ставіцца злева, подпіс справа пад тэкстам аўтабіяграфіі.

  6. часам патрабуецца указаць звесткі пра жонку(мужа) і іншых блікіх сваяках (бацьках, братах і сестрах) прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца жыхарства, адрас месца жыхарства. Гэтыя звесткі пішуцца ў канцы аўтабіяграфіі пасля асноўнага тэксту.

УЗОР

Аўтабіяграфія

Я, Бялова Наталля Аляксандраўна, нарадзілася ў горадзе Маскве 5 красавіка 1978 года. У 1980 годзе наша сям'я пераехала ў Мінск.

З 1984 па 1988 год вучылася ў сярэдняй школе №160 г. Мінска.

У 1988 годзе паступіла у гімназію №10 г Мінска, якую скончыла у 1995 годзе.

З 1995 па 2000 год навучалася у Беларускім дзяржаўным універсітэце г. Мінска

З 2000 працую вядучым эканамістам на прадпрыемстве “Яліна”, у г. Мінске.

Сямейны стан: не замужам

Бацька: Бялоў Аляксандр Сяргеевіч 1955 г.н., дацэнт кафедры "Міжнародныя эканамічныя зносіны" БДУ г. Мінска

Маці: Бялова Наталля Ігараўна 1957 г.н., загадчык аддзела рэкламы Мінскага трактарнага завода .

10.11.2006 Бялова Н.А.

        1. §33. Заява

Заява - адзін з самых распаўсюджаных дзелавых дакументаў. Яе пішуць, калі просяць аб чым-небудзь нейкую афіцыйную інстанцыю, прадпрыемства, структуру. Гэта можа быць заява на курсы замежных моў, пра ўладкаванне на працу, на падрыхтоўчае адзяленне універсітэта і г.д.

Заява мае наступную паслядоўнасць:

  1. Назва асобы, да якой звяртаюцца з просьбай павінна знаходзіцца ў правым вугле паперы.

  2. Прозвішча і ініцыялы таго, хто піша заяву, ставяцца ў родным склоне без прыназоўніка і знаходзяцца таксама ў правым вугле (часам таксама ўказваецца адрас, па якому знаходзіцца пішучы)

  3. Назва паперы "заява" можа быць напісана як з малой літары пасярэдзіне радка, так і з вялікай. Але перавага аддаецца ўсё ж такі вялікай літары.

  4. Подпіс пішучага ставіцца ўнізе справа, ніжэй подпісу і злева павінна быць дата.

УЗОР

Дырэктару Акцыянернага таварыства “Скарбніца”

Дзенісевіч Л. Ф.

галоўнага бухгалтара

Трохдзёнавай Галіны Адамаўны

ЗАЯВА

Прашу вызваліць мяне ад пасады ў сувязі з пераездам на месца працы мужа.

Трохдзенава

17 лютага 2006 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]