Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
426
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать
    1. §38. Акт

Акт — дакумент, які складаецца некалькімі асобамі сцвярджае ўстаноўлены факт, падзею, дзеянне. Часцей за ўсё акты складаюцца камісіямі як сталадзейнымі так і назначанымі распарадчым дакументам вышэйшай арганізацыі або кіраўніка. У асобных выпадках акт можа быць складзены адной або некалькімі службовымі асобамі.

Тэкст акта падзяляецца на тры часткі: уводзіны, канстатавальная частка і вывады. Ва ўводзінах паказваецца падстава складання акта, пералічваюцца асобы, якія складаюць акт. Пачынаецца гэта частка словам «Падстава», пасля якога падаецца назва распарадчага

дакумента. Напрыклад:

Падстава: загад дырэктара завода ад 17.05.93 № 72 «Аб правядзенні інвентарызацыі матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе». 3 новага радка адразу ад поля пішацца слова «Складзены» і далей называюцца прозвішчы з ініцыяламі складальнікаў акта або склад камісіі. Напрыклад:

Складзены:

Старшыня _______________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

Члены камісiі 1. __________ (пасада, прозвішча, ініцыялы)

2. ___________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

Прысутнiчалi 1. __________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

2. __________(пасада, прозвішча, ініцыялы)

Канстатавальная частка пачынаецца з абзаца. У ёй выкладаюцца мэты, задачы і сутнасць працы, выкананай складальнікамі акта, яе вынікі. У заключнай частцы акта робяцца вывады або даюцца рэкамендацыі. Гэтая частка неабавязковая. Акт можа заканчвацца і канстатацыяй фактаў. Завяршаюць тэкст акта подпісы. Як і ў іншых дакументах, у акце перад тэкстам даецца загаловак. У практыцы складання актаў могуць быць нязначныя адхіленні ад прапанаванай формы.

Акт ацэнкі кошту кватэры

Адрас: г. Мінск,

вул. Карбышава,дом № 1, корпус № 2, кватэра № 918 мая 1993 г.

Ацэначная камісія, утвораная рашэннем РВК Першамайскага раёна № 2 ад 26.01.93

____________________(паказаць нумар і дату рашэння выканкама, прадпрыемства, аб'яднання, арганізацыi)

у складзе: старшыні Новіка А. М.

членаў: Емяльянава В. I.

Дасенкі С. I.

Капілевіч С. Д.

Мірановіч Ф. Л.

Кір'янавай 3. М.

правяла ацэнку кватэры, якая перадаецца ва ўласнасцьграмадзяніна Канапелькі Лявона Ішінавіча. Кватэра складаецца з 2 жылых пакояў, агульнай плошчай 30,9 кв. м.

1. Сапраўдны кошт кватэры згодна з прыкладзеным разлікам______рублёў.

2. Каэфіцыент спажывецкіх якасцяў кватэры ________________

3. Індэкс якасці жылога асяроддзя______________________

4. Ацэначны коілт кватэры з улікам спажывецкіх якасцяў складае__________________рублёў

(пропісам)

Стнршыня камісіі: ______________________Новік А. М.

Члены камісіі: ______________________ Емяльянаў В. I.

___________________ Дасенка С. I.

___________________ Капціевіч С. Д.

___________________ Мірановіч Ф. Л.

___________________Кір'янава 3. М.

Азнаёмлены:________________________________

(подпіс)

20 мая 1993 г.

АКТ прыняцця выкананай працы

г. Мінск "__"__________ 1993г.

Мы, ніжэйпадпісаныя, камісія ў складзе________________з аднаго боку,

і гр. __________________ з другога боку, склалі гэты Акт аб тым, што Наймальнiк прыняў, а Выканаўца здаў выкананую працу згодна з Дагаворам падраду №_____ ад "__"________1993г.

Камісія лічыць, што праца выканана________________і падлягае аплаце ў суме _______________________рублёў, аб чым і складзены гэты Акт.

Працу прыняў: Працу здаў:

Камісія: Выканаўца:____________________________

( подпіс)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]