Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
428
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать
                  1. Як працаваць над рэфератам

1. Прагледзьце патрэбнае выданне (выданні). Вызначце агульны змест работы, яе папярэдні план.

2. Уважліва вывучыце літаратурныя крыніцы, зрабіце алоўкам паметкі ці выпіскі.

3. Распрацуйце падрабязны канчатковы план. Каля пунктаў і падпунктаў укажыце, дзе ўзяць неабходны матэрыял.

4.Паслядоўна раскрыйце ўсе пытанні плана

5.У канцы работы зрабіце абагульненне, вывад.

6.Прыкладзіце да работы спіс выкарыстанай літаратуры.

              1. Канспектаванне

Канспект (ад лац. "сопхреktus" - агляд) - кароткі запіс зместу лекцыі; прамовы, твора і г.д. Канспект - гэта разнавіднасць тэксту, які ствараецца ў выніку пераапрацоўкі пэўнай інфармацыі. Мэта канспектавання - выяўленне, сістэматызацыя і абагульненне найбольш каштоўнай для слухача (чытача) інфармацыі.

Асноўнае правіла канспектавання: зразумець логіку падачы матэрыялу, запісаць істотнае, самае значнае для разумення праблемы. Агульнапрынятыя спосабы канспектавання заключаюцца ў наступным:

а) адбор інфармацьц з улікам яе навізны і значнасці. У выніку адбору змяншаецца аб'ём інфармацыі (шляхам выключэння паўтораў, аднатыпных прыкладаў, абагульнення фактаў). Даслоўна запісваюцца фармулёўкі азначэнняў, правілаў, законаў, асноўныя характарыстыкі прадмета, з'явы, падзеі і г.д.;

б) перафармулёўка пачутага (прачытанага), занатоўванне апорных слоў (словазлучэнняў), тэрмінаў, запісаў у форме тэзісаў, планаў шляхам пераканструявання, змены сказаў, скарачэння слоў, выкарыстання абрэвіятур.

Як падрыхтаваць канспект

  1. Уважліва прачытайце тэкст, канспект якога трэба падрыхтавань..

  2. Прачытваючы кожны абзац, выдзяляйце,ў ім асноўную думку (прь гэтым да кожнага абзаца можна задаваць пытанне "Пра што гаворыцца ў гэтай частцы тэксту?").

  1. Адказ на гэта пытанне да кожнага абзаца і дасць асноўныя палажэнні.тэксту.

  2. Фармулюючы асноўныя думкі кожнага абзаца, ілюструючы іх прыкладамі, атрымліваем канспект тэксту.

  3. Пры падачы зместу можна карыстацца словамі аўтара. Калі ж трэба перафармуляваць аўтарскую думку, важна захаваць яе, не сказіць.

    1. Практыкаванне 1. Заканспектуйце дадзены тэкст.

      1. Хочаш быць паспяховым? Пазбягай песімістаў

У старажытнасцi iснавала адзiная навука, якая вывучала агульныя законы развiцця прыроды, грамадства i чалавечага мыслення — фiласофiя. З цягам часу яна атрымлiвала ўсё больш адгалiнаванняў, i ўжо ў XX стагоддзi Homo sapiens стаў аб’ектам вывучэння сацыялогii, этыкi, эстэтыкi, педагогiкi, псiхалогii, бiялогii, фiзiялогii i iншых навук.

Акмеалогiя (ад грэчаскiх «акме» i «логас») увасабляе сабой адзiнства i гармонiю думкi i слова. Гэта навука аб законах развiцця чалавека, аб фiзiчным, псiхiчным, iнтэлектуальным, эстэтычным, прафесiянальным самаўдасканаленнi i руху наперад. Па вымаўленню, правiльнасцi словаўжывання, па эмацыянальнасцi мовы чалавека можна вызначыць яго характар, тэмперамент, скiраванасць, схiльнасцi i таленты. А значыць, высветлiць, якая прафесiя найбольш яму падыходзiць. Асноўная задача акмеалогii — давесцi да росквiту асобу i яе прафесiйнае майстэрства ў пэўнай галiне на аснове схiльнасцяў i талентаў, закладзеных прыродай у канкрэтнага чалавека.

Даказана, што чалавек, якi пастаянна знаходзiцца ў стане духоўна-iнтэлектуальнага напружання, можа пражыць да 120 гадоў. Для гэтага трэба быць актыўным, дзейсным, апантанным сваёй любiмай справай чалавекам, якi ўмее слухаць, думаць, разважаць, кантактаваць з iншымi, любiць чытаць i абмяркоўваць прачытанае, а таксама не забываецца на фiзiчныя нагрузкi.

Перыядычна мы сутыкаемся з людзьмi, пагружанымi ў змрочныя дэпрэсiўныя думкi, i заражаемся ад iх песiмiстычным настроем i адмоўнай энергетыкай. Звычайна пасля кантактавання з такiмi «вампiрамi» ахоплiвае пачуццё, быццам бы з вас высмакталi ўсе сiлы. Як засцерагчы сябе i захаваць душэўны камфорт?

Па-першае, па магчымасцi пазбягаць зносiнаў з такiмi асобамi i наадварот iмкнуцца кантактаваць з вясёлымi, аптымiстычнымi, жыццярадаснымi людзьмi. Па-другое, навучыцца кiраваць сваёй псiхiкай. Па-трэцяе, кантактуючы з рознымi людзьмi, пераймаць у iх толькi станоўчае (манеры, веды, рысы характару i iнш.).

Увогуле, у працэсе кантактавання чалавек становiцца больш уважлiвым, кемлiвым, сканцэнтраваным, у яго развiваецца памяць.

(“Звязда” №7, 2006)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]