Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
426
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§10. Мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў.

Словы могуць мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя.

А д н а з н а ч н ы я словы маюць адно лексічнае значэнне. Такіх слоў у мове няшмат, звычайна гэта тэрміны: дэфіс, нейрон, флексія, катэт, косінус, уласныя назвы: Свіцязь, Купала, Гомель, Сатурн, Прыпяць. Большасць слоў у беларускай мове — мнагазначныя. Напрыклад, слова браня мае 2 значэнні: 1) металічная засцерагальная вопратка воіна ў мінулым; панцыр, латы, кальчуга; 2) стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.

М н а г а з н а ч н а с ц ь, ці п о л і с е м і я (грэч. polysēmоs — мнагазначны) — гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Яна ўзнІкае ў мове ў выніку пераносу назваў з аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх па форме, якасці, уласцівасці, функцыі і сувязі паміж імі. Асноўнае, першапачатковае, зыходнае значэнне слова называецца п р а м ы м. Вытворнае, другаснае значэнне, што набываецца словам з часам і існуе ў ім побач з прамым, называецца пераносным. Існуюць тры спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.

М е т а ф а р а (грэч. metaphora — перанясенне) — гэта перанос назвы з аднаго прадмета, з'явы рэчаіснасці на іншыя на аснове падабенства тых ці іншых прымет (фор-мы, функцый, колеру, унутраных якасцей, размяшчэння ў прасторы, уяўлення, адчування). Асноўны сродак ўтварэння метафары — параўнанне, у ім выражаюцца адносіны чалавека ці калектыву да навакольнага свету: язык чалавека язык полымя, шэпча дачка шэпча жыта, медны дрот медны твар.

М е т а н і м і я (грэч. metōnymia — перайменаванне) - гэта перанос найменняў з аднаго прадмета на другі па сумежнасці, суаднесенасці ў часе і прасторы. Пры гэтым, у адрозненне ад метафары, не прадугледжваецца якое-небудзь падабенства паміж прадметамі, дзеяннямі ці з'явамі. Метанімічныя пераносы характарызуюцца вялікай разнастайнасцю семантычнага асэнсавання, прадуктыўнасцю і ўстойлівасцю ў мове. Напрыклад, можа пераносіцца: а) назва таго, што ўмяшчае, на тое, што ў ім умяшчаецца (змесціва); будуецца інтэрнат на працу выйшаў інтэрнат; купілі новыя талеркі маці прынесла чарніцы, Сяргей з'еў дзве талеркі; б) назва дзеяння на яго вынік: пераклад тэксту раздалі пераклады; пераход праз дарогу — новы падземны пераход; в) назва матэрыялу на вырабы з яго; пярсцёнак з серабра выстава старажытнага серабра; фужэр з хрусталю — ўбачыў паліцу хрусталю; г) прозвішча (псеўданім) аўтара на яго творы: сустракалася з Брылём перачытваю Брыля і інш.

С і н е к д а х а (грэч. synekdoche — суаднесенасць) адносіцца да разнавіднасцей метанімічных пераносаў.

  • Перанос назвы цэлага на яго частку і наадварот: не хапае рабочых рук, пяць галоў жывелы г.д. Адзіночны лік назоўнікаў набывае значэнне множнага, а множны – адзіночнага: Ці не багаты тут лясы і рознай птушкай і звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі (К-с.)

  • Назвы адзення, частак цела чалавека ці жывёлы могуць набываць значэнне 'чалавек', 'жывёла': Заячая шапка схавалася за соснамі. (Шам.) А побач юныя бароды размовы тонкія вядуць. (Бур.) Адгэтуль ён аглядаў некалі свой каровін атрад, які налічваў пятнаццаць галоў. (Пестр.)

Практыкаванне 1. Спішыце сказы, падкрэсліце словы з пераносным значэннем. Растлумачце значэнне гэтых слоў.

1. Вакол маўкліва і маркотна, і лес застыў, глядзіць гаротна. (К-с) 2. Можа і добрыя хлопцы. Свае. Толькі раскіслі. (Б.) 3. Возера з чорнае хмары набухла, родная вёска ад стрэлаў аглухла. (Е. Л.) 4. Эх, здорава засакаталі над далінай, над самым морам кулямёты. (Б.) 5. Зразумела, акіян злуецца... А назаўтра ён зноў сцішыцца і зноў па-кацінаму будзе забаўляцца з кожнаю пясчынкаю. (Я. С.) 6. Прытамілася лета, спадае спякота. (Е. Л.) 7. Ды нечакана сэрца засмылела па роднай хаце, па асеннім полі з гусінымі чародамі ў тумане, з трывожным крыкам позніх журавоў. (Грах.) 8. Стары так кіпеў, што Яўхім не стаў спрачацца. (I. М.) 9. Халадком задыміліся травы збуялыя. 3 агародаў паўзуць праз платы гарбузы. (Грах.) 10. Мы бачылі вёску ва ўсіх чатырох порах года — і калі сама што прачынаюцца дрэвы, палі, лугі, і калі яны ціха супакойваюцца да новай вясны. (Я. С.) 11. Дарога пайшла тут цвёрдая, без сумётаў, падмеценая, вылізаная ветрам. (I. М.) 12. Была сумяціца пачуццяў і думак, калі вазок выслізнуў з-за гумнаў, пад рыпенне гужоў нячутна паплыў у белае пустое поле. (7. М.) 13. «Чаго ты снуеш тут?» — спытаў Васіль лесніка. (К-с) 14. Ведала: будзе непрыемная, цяжкая гаворка, але гатовая была да яе. (І. М.)

Практыкаванне 2. Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў пераносным значэнні.

а) мяккі дакор; о) мяккая канапа;

б) позняя вясна; п) сухі адказ;

в) цвердае слова; р) шапка снегу;

г) востры нож; с) гняздо ластаўкі;

д) глыбокая думка; т) дыетычны стол;

е) сухое сена; у) бура пачуццяў;

ж) познія ўсходы; ф) аснова слова;

з) корань зла; х) ранні званок;

і) востры позірк; ц) густы кісель;

к) глыбокі калодзеж; ч) глухі куток;

л) дваранскае гняздо; ш) цверды грунт;

м) чэрпаць веды; ў) сухі адказ;

н) мяккі намек; э) паляўнічы нож.

Практыкаванне 3. Адзначце словазлучэнні, ужытыя ў прамым значэнні

.

а) глыбокі ручай; н) высокі плот;

б) дружная вясна; о) роўная дарога;

в) залатая пара; п) вяселы ручай;

г) доўгі плот; р) светлы касцюм;

д) невялікае возера; с) жалезныя нервы;

е) дружная група; т) дарагі ўспамін;

ж) срэбныя завушніцы; у) глыбокі канал;

з) доўгі перапынак; ф) глыбокі падыход;

і) свежая думка; х) дубовая бочка;

к) сухая бялізна; ц) гарачы прыхільнік;

л) свежае вока; ч) свежая страва;

м) жыве памяць; ш) цердыя веды.

Практыкаванне 4. Выпішыце словы з пераносным значэннем і згрупуйце іх: метафары, метаніміі, сінекдахі.

1. Яго гарачая, вострая прамова, бачыў Башлыкоў, хвалявала, даходзіла. (I. М. ) 2. Калі знялі веялку, паставілі на прыгуменні, Міканор сам паказаў Зайчысе і Алёшавай сястры, як трэба абыходзіцца з ёю, паказваў з радасцю і годнасцю — ледзь не паў-Куранёў глядзела на яго і на яго радасць — веялку. (I. М.) 3. Класікаў перачытваю. («По-лымя») 4. Аж, здаецца, зямля пацяжэла за верасень, падабрэла, прыціхла ў асенняй красе. (Грах.) 5. Ганна была давольная, што школа жыла з ранку да позняга вечара. (I. М.) 6. І дружба ходзіць дзіўнымі шляхамі. (Б.) 7. I тут мы ўбачылі людзей. Адразу пазнаць можна было, што гэта вёска, якая збегла ў лес, і менавіта сёння, можа дзве гадзі-ны таму гэта адбылося. (Адам.) 8. У небе плывуць ласка-выя аблокі. (Б.) 9. Абапал машыны беглі вузлаватыя дубы, танклявыя грабы, густыя спляценні арэшніку(I. М.) 10. Боты цвёрда мералі мяккую ружаватую бель. (I. М.) 11. Чырвоныя курткі выйшлі недзе скора за рабочымі на прыпынку. (Пташн.) 12. Думкі віхурыліся, пяклі, каралі. (I. М.) 13. Другі [хлопец] — неяк не па-вясковаму элегантны і гнуткі, бялявы, з шырокай, перасалоджанай усмешкай, што таксама кідалася ў вочы адразу. (Б.) 14. Днём Курані былі ў будзённым, нехапаткім клопаце. Пасвілі коней, глядзелі калёсы, рыхтавалі граблі, косы, біклагі. (I. М.) 15. Спіць, стаміўшыся, вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) 16. Калі мне пішацца, тады — такі бага-ты, што ўсе ракфелеры і форды не раўня. (Бач.) 17. Твар гарэў, дыханне сцінала. (I. М.)

Практыкаванне 5. Вызначце, на якой аснове адбыўся перанос значэння ў выдзеленых словах. Скласці сказы, каб у іх раскрываліся іншыя значэнні гэтых слоў. Растлумачыць знакі прыпынку ў першым сказе.

1. Колькі б ты ні пражыў: семдзесят, восемдзесят, дзевяноста, сто гадоў, але залаты запас усяго твайго жыцця, які абумовіў усю тваю чалавечую сутнасць,— гэта твае першыя гады, тваё маленства. (В. В.) 2. Паклон табе нізкі, што ад самай калыскі ты вяла мяне, маці, дарогай зямною! (Кір.) 3. Старонкі Мележа крані — і з небыцця, з майго маленства мае узнікнуць Курані. (Панч.) 4. Шкада, што да нас так позна прыходзіць суровай позвай сумленне, якое завецца словам кароткім — мама. (Бар.) 5. Дзеля тых, хто павінен нарадзіцца, усімі маткамі свету ствараліся калыханкі, вынашаныя пад сэрцам разам са сваімі самымі лепшымі надзеямі.(В.В.) 6. Вялікая беларуская жанчына, сястра і маці!.. Твая глыбокая душа і вялікае сэрца заўсёды сагравала вялікай ласкай усё наша жыццё. (К.Ч.) 7. Я піў святло, здавольваў смагу і лёс прасіў: не адарві ад цёплай матчынай увагі, ад смутнай матчынай любві. (Луж.) 8. Душа твая — нібыта мяккі воск — ад чалавечай ласкі ўраз растане, ды скамянее ад ліхіх пагроз і ў небяспецы непахіснай стане. (Зв.)

Практыкаванне 6. Спішыце сказы, падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Складзіце словазлучэнні, у якіх бы гэтыя словы ўжываліся з прамым значэннем.

1. Прачніся, беларусе! Зірні на бацькаўшчыну, на сябе! (Куп.) 2. Веды працуюць не меней, як рукі, машыннаму веку праклаўшы дарогу. (К. Б.) 3. Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцах сваіх праз цемру і годы змаганняў суровых, (М. Т.) 4. І, не спакушаны маною, павінен ведаць цвёрда я: і што за мною, і што са мною, як будзе жыць зямля мая. (Панч.) 5. Усміхнулася ласкава сонца і схавалася ціха за лесам. (Я. С.) 6. Я сваё мінулае гартаю з першае старонкі буквара, я сваё мінулае чытаю, як святло дарожнага кастра. (Пыс.) 7. Хочацца верыць што памяць людзей не сплыве ў небыцці, назаўжды застанецца. (С. 3.) 8. Ні дар, ні спрыт, ні навык не дапаможа, калі спіць душа

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]