Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
432
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

Формы зваротку

Асобую ролю ў моўным этыкеце адыгрываюць словы, якія.называюць асобу, да якой звяртаюцца з просьбай, пытаннем ці прапановай, бо праз гэты моўны сродак перадаюцца адносіны да асобы: ветлівасць, павага, пагарда і да т.п.

Нацыянальная спецыфіка беларускай мовы праяўляецца ва ўжыванні клічных формаў зваротку, якія вядомы здаўна. Ну што, браце, пойдзем! А я, дзеду, вельмі рады цябе бачыць! Паўло! Мы прыехалі, пара выходзіць.

Ужываецца таксама зварот да суразмоўцы ў форме трэцяй асобы, які з'явіўся пад уплывам польскай мовы. Напрыклад: Можа, тата адпачыў бы? А мама ўжо вячэрала?

Для рускай мовы такая форма зваротку не характэрная.

Параўн.: Папа, ты может отдохнешь? Мама, ты уже ужинала?

На жаль, у беларускай мове, дарэчы, як і ў рускай, няма адзінай унікальнай формы зваротку да незнаемага чалавека. Яшчэ нядаўняе слова "таварыш", якое мы вымаўлялі з гонарам і якое азначала духоўнае яднанне народа, выйшла з актыўнага побытавага ўжытку і стала, насупраць, знакам халоднага аддалення. Больш за тое, яго часта ўжываюць тады, калі хочуць паказаць, што чалавекам не задаволены (Таварыш! Што вы без дазволу ўвайшлі?). Акрамя таго, у гэтага слова няма суадноснай пары жаночага роду, таму прымяненне яго да жанчыны не заўсёды можа быць адобрана.

У беларускай мове апошнім часам актывізаваўся зваротак "спадар", "спадарыня", "спадары", "спадарства", якія зафіксаваны былі ў помніках старабеларускай пісьменнасці. У заходніх абласцях нашай краіны, якія зведалі моцны ўплыў польскай мовы, здаўна бытуе зваротак "пан", "пані, "паніч", "паненка", "панове".

- Куды пані едзе?

  • У Ашмяны, да дачкі. А пані?

Практыкаванне 7. Выкажыце ўласнае меркаванне наконт паводзінаў вашага сябра, надвор’я, месца для адпачынку, вашай будучай прафесіі, значэння маркетынгавых даследванняў, рэкламавання, роднай мовы і інш, выкарыстоўваючы наступная размоўныя формулы.

  • На мой погляд

  • На маю думку

  • Мне здаецца

  • Я лічу

  • 3 пункту.погляду

  • Як кажуць

  • Далучаюся да думкі

  • Я не згодны з ...

  • Ва ўсякім выпадку

  • Неабходна (трэба) адзначыць

  • Нельга пагадзіцца (не пагадзіцца

  • На жаль

  • Нягледзячы на тое, што

  • Пры гэтым

  • Тым не менш

  • Аднак

  • Такім чынам

  • Па-першае (па-другое)

  • Перш-наперш

  • Перш за ўсё .

  • I гэтак далей

  • I да таго падобнае

  • Дарэчы

  • Між іншым

  • Шчыра кажучы

  • Увогуле

  • У выніку

  • Карацей кажучы

  • У заключэнне

Практыкаванне 8. Прачытайце сказы. Дайце ім адзнаку з боку моўнага этыкету. Адрэдагуйце гэтыя сказы.

  1. Іван Андрэевіч, я буду прасіць Вас падвезці мяне раніцой на станцыю.

  2. Дазвольце мне сказаць, Алена Рыгораўна, што я вам вельмі ўдзячны за аказаную паслугу.

  3. Я хачу папрасіць прабачэння за тое, што спазніўся і прымусіў вас чакаць.

  4. Сёння мне хочацца павіншаваць вас, мае паважаныя калегі, з нашым прафесійным святам - Днём настаўніка.

  5. Я не чакаў, што наша сустрэча будзе такой карыснай. А цяпер дазволь, сябра, развітацца з табой і пажадаць плёну ў працы.

  6. 3 гэтай студыі, з экрана тэлевізара, я хачу перадаць прывітанне маім сябрам, родным, усім тым, хто дапамог мне трапіць на перадачу "Поле цудаў".

  7. Жанчына сказала: "Я ведаю пра спектакль і хацела б сустрэцца з выканаўцам галоўнай ролі".

  • Папрасіце прабачэння за тое, што:

спазніліся на дзелавую сустрэчу;

прыйшлі пазней, чым запрашалі;

не пазванілі, як абяцалі;

праходзіце ў тэатры на свае месца, калі людзі ўжо сядзяць(спектакль пачаўся);

не выканалі свайго абяцання.

*Ролевая гульня . Візіт у бібліятэку.

Сітуацыя: студэнтам патрэбна літаратура для напісання рэферата на тэму "Малы і сярэдні бізнес".

Удзельнікі: два студэнты, бібліятэкар.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]