Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
404
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

У большасці слоў неславянскага паходжання, якія маюць спалучэнне галосных, у беларускім вымаўленні паміж галоснымі развіўся ўстаўны [й] (ёт). У некаторых выпадках іншамоўныя спалучэнні галосных захоўваюцца нязменна.

1. Спалучэнне іо абазначаецца на пісьме:

а) у пачатку слова пад націскам літарамі іо, а не пад націскам іа: іон, іанізацыя, Іарданія;

б) у сярэдзіне слова пад націскам літарамі іё (ыё), а не пад націскам ія (ыя): біёграф, стадыён, біялогія, перыяд, але Эфіопія.

2. Спалучэнне [йо] пад націскам абазначаецца літарай ё, а не пад націскам я: ёд, раён, маянэз, раяніраванне. У пачатку ўласных назваў гэта спалучэнне пад націскам захоўваецца, а не пад націскам абазначаецца літарамі йа: Нью-Йорк, Йагансен, Йашкар-Ала.

3. Спалучэнне [йе] абазначаецца літарай е: фае, канвеер, феерверк.

4. Спалучэнне [ео] пад націскам абазначаецца літарамі ео (эо), а не пад націскам еа: фразеолаг, акардэон.

5. Спалучэнне [іа] абазначаецца літарамі ія (ыя): авіяцыя, геніяльны, энтузіязм, сацыялізм, матэрыял, варыянт.

6. Спалучэнне [еа] абазначаецца літарамі еа (эа): Неапаль, рэабілітацыя (але акіян

7. Спалучэнне [іе] абазначаецца літарамі іе (ые): кліент, арыентацыя, абітурыент

Практыкаванне 1. Напішыце словы па-беларуску. Растлумачце напісанне спалучэнняў галосных.

Виолончель, диапазон, неон, лауреат, районный, фразеология, авиапочта, адажио, майор, радио, мелиорация, палеонтология, океан, диета, майонез, океанский, биография, абитуриент, аудиенция, аукцион, колониальный, миллиардер, грандиозный, идеолог, гигиена, патриот, театр, чемпион, аккордеонист, диаметр, приоритет.

Практыкаванне 2. Устаўце прапушчаныя літары.

1. Нью-...ркцам гэтак жа няўлежна — зірніце з Пятай авеню: на лаўцы не адзін начлежнік спіць без надзеі на меню. 2. Ізноў у руху несціханым, і не крыніцай, не ракой, народ мой, стаўшы ак...нам, перада мной і на-да мной. 3. Максім пайшоў назад у фа..., каб сустрэць і папярэдзіць Шугачовых. 4. Над дарогаю ўзняўся фе...рверк агнёвы. 5. Інакш кажучы, сатырык заўсёды мае крытэрыем нейкія пэўныя нормы. жыцця або ід...лы 6. Пачаўся аўкц...н. 7. На груб...нства і дакор аж загудзеў зялёны бор. 8. М...р прынёс два экземпляры газеты, дзе вельмі недакладна і залішне ўзнёсла апісваўся наш бой. (Шам.) 9. Зірнуўшы ў вышыню, я пабачыў добрыя, кубатурныя саракоўкі,—бярвенне да сарака сантыметраў у д...метры. (У. Д.)

Практыкаванне 3. Адзначце словы, у якіх пішуцца спалучэнні:

-іё- або -ыё-:

а) патр(ыо, ыё)т; д) камед(іо, ыё)граф;

б) бібл(іё, ія)тэка; е) панс(іо, іё)н;

в) добры рац(ыо, ыё)н; ж) стад(іо, ыё)н;

г) Антон(іо, іё); з) фраз(ео, іё)лаг.

-ыя- або- ія-:

а) ф...лка; ж) патр(ыо, ыя)тызм;

б) г...графія; з) рац(іо, ыя)нальны;

в) нац...нальны; і) патр(ыа, ыя)тызм;

г) спартак...да; к) кл(іе, ія)нтура

д) ід...олаг

-ео- або- эо-:

а) ід(ыо, эо)лаг;

б) фраз(ео, еа)логія;

в) н(ео, еа)лагізм;

г) г(ео, её)лаг;

д) ід(ыё, ео)т.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]