
- •Раздзел 1 . Паняцце мовы. Роля мовы ў жыцці грамадства. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.
- •§1 Паняцце мовы
- •§3 Беларуская мова і іншыя славянскія мовы. Гістарычныя этапы фармiравання и развіцця беларускай мовы.
- •Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы
- •§4 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму
- •В начале осени
- •§ 6.Cпецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •§6. Нормы беларускай мовы
- •Раздзел 2 Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
- •§8. Паняцце стыляў мовы
- •На исходе лета
- •Раздзел 3 Лексікалогія і фразеалогія
- •§9. Лексіка беларускай мовы.
- •§10. Мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў.
- •§11. Сінонімы
- •Роль государства в экономике
- •§12. Антонімы
- •§13. Паронімы
- •§ 14. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •§15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Указ “Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў I iх саюзаў”
- •§16. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне
- •§17. Паняцці «тэрмін», «тэрміналагічная сістэма»,«тэрміналогія»
- •Олигополия
- •Сустрэча, прывітанне
- •Сітуацыя развітання
- •3 Богам!
- •Пажаданні, падзяка, пачуцці
- •Формы зваротку
- •Дыскусія
- •Тэлефонная размова
- •Як Іван Ігнатавіч пайшоў у магазін.
- •Раздзел 6 правапіс
- •§19. Правапіс галосных е, ё, я
- •§20. Правапіс галосных о, э
- •§21. Вымаўленне і правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •§22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •§23. Ужыванне вялікай літары
- •§24. Правапіс канчаткаў прыметнікаў.
- •§25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку.
- •§26. Правапіс лічэбнікаў.
- •§27. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •§28. Правапіс у, ў
- •§29. Правапіс разам і праз злучок. Н а з о ў н і к
- •П р ы м е т н і к
- •П р ы с л о ў е
- •- Праз злучок:
- •- Разам:
- •- Асобна:
- •Раздзел 7 дакумент
- •§30. Апісанне і ўзоры дакументаў.
- •§31. Класіфікацыя дзелавых пісем.
- •§32. Аўтабіяграфія
- •§33. Заява
- •§34.Рэзюме.
- •§35. Дагавор.
- •1. Прадмет дагавору
- •Договор найма
- •Практыкаванне 3 Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову.
- •§36. Даверанасць(Даручэнне)
- •§37. Рэцэнзія, рэферат, анатацыя, канспектаванне
- •Як працаваць над рэфератам
- •Як падрыхтаваць канспект
- •Практыкаванне 1. Заканспектуйце дадзены тэкст.
- •Хочаш быць паспяховым? Пазбягай песімістаў
- •§38. Акт
- •Акт ацэнкі кошту кватэры
- •§39 Распіска
- •Пословицы и поговорки. Неделимые выражения
- •Устойчивые выражения и фразеологизмы
- •Слоўнік а
- •Умоўныя скарачэнні.
- •Спіс літаратуры
§26. Правапіс лічэбнікаў.
1. Лічэбнік адзін мае формы роду, ліку, склону(адзін аловак, адна кніга, адно заданне), і змяняецца, як прыметнік: адзін дзень-аднаго дня, у множным ліку:адны вароты-адных варот.
2. Лічэбнікі два, абодва ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, а дзве, абедзве - з назоўнікамі жаночага роду: дзве дзяўчынкі, два хлопчыкі, абодва браты, абекдзве сястры. Адрозненне ў аснове захоўваецца і ва ўсіх ускосных склонах.
3. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры ў творным склоне маюць на канцы –ма: двума, дзвюма, абедзвюма, трыма, чатырма.
Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скланення: пяці, дваццаці і г.д.
4. Пры скланенні лічэбнікаў пяцьдзесят-восемдзесят, дзвесце-дзевяцьсот змяняюцца абедзве часткі: двухсот, двумастамі, двумстам, у двухстах; шэсцьсот - шасцісот, пяцьдзесят - пяцідзесяці і г.д.
5. Лічэбнікі сто, сорак маюць дзве формы: cто-ста, сорак-сарака, а лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах не змяняецца.
6. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова: дзвесце пяцьдзесят чатыры-двухсот пяцідзесяці чатырох - двумстам пяцідзесяці чатыром.
7. Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі: першы, першага, першаму.
Практыкаванне 1. Пры спісванні замяніце лічбы словамі, пастаўце назоўнікі, што ў дужках, у патрэбным склоне.
1.Максіму стала ніякавата ад таго, што за 2 (дзень) ён нікуды не схадзіў, не ўбачыўся ні з 1 (сябра). (Шам.) 2. 1 за 1 вырасталі буйнапанельныя і буйна-блочныя дамы на 4 і 5 (паверх). (Грах.) 3. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску жыло каля 250000 (жыхар) і налічвалася 470 (вуліца). (У. К) 4. Ад шашы да лясной вёскі — 8 (вярста). 5. 47 (школьнік) - 30 (юнак) і 17 (дзяўчына) аддалі сваё жыццё за перамогу над ненавісным фашызмам. (Сач.) 6. Недзе на 2 ці 3 (кіламетр) вандравання Высокі заблудзіў. 7. Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае добрых 6 (стагоддзе). (В. В.) 8. Узводзяцца звычайна будынкі першачарговай важнасці — і ў 1 (месца), і ў 2-м і ў 3-м, на вялікай плошчы. (Хадк.)
Практыкаванне 2 . Спішыце тэкст, ставячы лічэбнікі і ўзятыя ў дужкі словазлучэнні ў патрэбным склоне. Лічбы пішыце словамі.
Станоўчыя тэндэнцыi намецiлiся ва ўсiх галiнах эканомiкi Мiншчыны, аб чым, дарэчы, яскрава сведчаць лiчбы: напрыклад, аб’ём iнвестыцый павялiчыўся на 60 (працэнт), экспарт — у 2,6, а iмпарт — у 2,3 (раз). Значна ўзраслi таксама рознiчны тавараабарот i аказанне платных паслуг насельнiцтву. За кошт усiх крынiц фiнанасавання ў вобласцi за мiнулыя пяць гадоў пабудавана больш чым 3 (мiльён) квадратных метраў жылля.
Летась аб’ём вытворчасцi прамысловай прадукцыi склаў 7,3 (трыльён, рублі). У параўнаннi з папярэднiм годам гэты паказчык узрос на 11,7 (працэнт) (пры прагнозе 7-8 (працэнт)). Спажывецкiх тавараў у вобласцi было выраблена на 2,3 (трыльён, рублі) — на 10 (працэнт) больш, чым пазалетась (прагноз — 8 - 9 (працэнт)). Прагнозныя паказчыкi па гэтых пазiцыях выканалi большасць раёнаў. (“Звязда”, 2006, № 6)
Практыкаванне 4. Зрабіце пераклад з рускай мовы на беларускую.
Две жизни, три студента, три столовые, три окна, четыре года, четыре озера, четверо прохожих, двести двадцать три километра, тридцать два человека.
Практыкаванне 5. Прачытайце тэкст, запішыце лічбы з тэксту словамі.
Мінфін распрацаваў новыя памеры пакрыцця выдаткаў пры камандзіроўках у межах Беларусі. Згодна з праектам пастановы з 1 студзеня 2002 г. памер сутачных складае 3500 рублёу. Са жніўня па студзень тэты нарматыў складаў 2500 рублёў. Пры аднадзённых службовых камандзіроўках і камандзіроўках, адкуль можна штодня вяртацца да месца сталага жыхарства, сутачныя складуць 1750 рублеў (раней - 1250 рублёў). Выдаткі па найму жылога памяшкання без прадстаўлення пацвярджальных дакументаў павялічваюцца з 750 да 1050 рублёў («Звязда», 2002, № 1).