
- •Раздзел 1 . Паняцце мовы. Роля мовы ў жыцці грамадства. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.
- •§1 Паняцце мовы
- •§3 Беларуская мова і іншыя славянскія мовы. Гістарычныя этапы фармiравання и развіцця беларускай мовы.
- •Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы
- •§4 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму
- •В начале осени
- •§ 6.Cпецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •§6. Нормы беларускай мовы
- •Раздзел 2 Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
- •§8. Паняцце стыляў мовы
- •На исходе лета
- •Раздзел 3 Лексікалогія і фразеалогія
- •§9. Лексіка беларускай мовы.
- •§10. Мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў.
- •§11. Сінонімы
- •Роль государства в экономике
- •§12. Антонімы
- •§13. Паронімы
- •§ 14. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •§15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Указ “Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў I iх саюзаў”
- •§16. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне
- •§17. Паняцці «тэрмін», «тэрміналагічная сістэма»,«тэрміналогія»
- •Олигополия
- •Сустрэча, прывітанне
- •Сітуацыя развітання
- •3 Богам!
- •Пажаданні, падзяка, пачуцці
- •Формы зваротку
- •Дыскусія
- •Тэлефонная размова
- •Як Іван Ігнатавіч пайшоў у магазін.
- •Раздзел 6 правапіс
- •§19. Правапіс галосных е, ё, я
- •§20. Правапіс галосных о, э
- •§21. Вымаўленне і правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •§22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •§23. Ужыванне вялікай літары
- •§24. Правапіс канчаткаў прыметнікаў.
- •§25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку.
- •§26. Правапіс лічэбнікаў.
- •§27. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •§28. Правапіс у, ў
- •§29. Правапіс разам і праз злучок. Н а з о ў н і к
- •П р ы м е т н і к
- •П р ы с л о ў е
- •- Праз злучок:
- •- Разам:
- •- Асобна:
- •Раздзел 7 дакумент
- •§30. Апісанне і ўзоры дакументаў.
- •§31. Класіфікацыя дзелавых пісем.
- •§32. Аўтабіяграфія
- •§33. Заява
- •§34.Рэзюме.
- •§35. Дагавор.
- •1. Прадмет дагавору
- •Договор найма
- •Практыкаванне 3 Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову.
- •§36. Даверанасць(Даручэнне)
- •§37. Рэцэнзія, рэферат, анатацыя, канспектаванне
- •Як працаваць над рэфератам
- •Як падрыхтаваць канспект
- •Практыкаванне 1. Заканспектуйце дадзены тэкст.
- •Хочаш быць паспяховым? Пазбягай песімістаў
- •§38. Акт
- •Акт ацэнкі кошту кватэры
- •§39 Распіска
- •Пословицы и поговорки. Неделимые выражения
- •Устойчивые выражения и фразеологизмы
- •Слоўнік а
- •Умоўныя скарачэнні.
- •Спіс літаратуры
Роль государства в экономике
В развитии экономики важную роль играет государство, которая состоит в:
сохранении рыночной системы. Нормальное функционирование рынка зависит от конкуренции, поэтому правительство поощряет и защищает конкуренцию. Для этого государство устанавливает и закрепляет "правила рыночной игры", способствует развитию нормальной конкуренции;
защите населения от вредных последствий хозяйствования (загрязнения окружающей среды). Для этого государство использует различные методы: убеждение, налогообложение, субсидии и регулирование (установление различных стандартов безопасности);
обеспечении производства общественных товаров и услуг, которые, в частности, служат большому числу людей и не могут быть произведены в рамках частного предпринимательства. Примером таких товаров и услуг являются общественные школы, дороги, полиция, национальная оборона;
перераспределении доходов в пользу необеспеченных и бедняков. За счет этого государство материально поддерживает безработных, пенсионеров, инвалидов;
стабилизации экономики. Деловая активность в рыночной экономике имеет тенденцию колебаться, то есть возрастать и падать. Поэтому государство посредством методов прямого и косвенного воздействия на деловую активность стремится стабилизировать развитие экономики.
§12. Антонімы
А н т о н і м ы (грэч. апгі — супраць, опута — імя) — словы адной і той жа часцІны мовы з супрацьлеглым значэннем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў, аб'ядноўваюцца не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі — малы, новы — стары, смелы — нясмелы, весяліцца — сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы — халодны, прыгожы — непрыгожы, стары — малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць — сум, здаровы — хворы; в) дзеянні: зачыніць -адчыніць, будаваць — разбураць, легчы — устаць; г) з'явы прыроды: світае — змяркаецца, мароз — спёка, гарачыня — холад, святлець — цямнець; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца — вечар, пачатак — канец, зіма — лета, верх — ніз, захад — усход і інш.
Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень — цёмная ноч, бурная радасць — ціхі смутак.
Антонімы могуць быць аднакарэннымі і рознакарэннымі. У аднакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці - выйсці, жывы — нежывы, вялікі — невялікі, навуковы — антынавуковы, згода — нязгода. У рознакарэнных антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць — шкода, сіла — слабасць, узнагародзіць — пакараць, даць —- забраць.
Як правіла, антонімамі могуць быць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна, уласныя назоўнікі: Гожль, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі — назвы колеру: сіні, чырвоны, зялёны, карычневы, жоўты.
Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў, кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкі ў прамым значэнні (лёгкі пух) антонімам з'яўляецца слова цяжкі, а ў пераносных значэннях — іншыя: лёгкае адзенне — цёплае адзенне, лёгкае заданне — складанае заданне, лёгкі мароз — моцны мароз, лёгкі крок — мядзведжы крок.
Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў, а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях.
Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Падбярыце да вызначаных слоў антонімы.
Яшчэ летам 2002 года Мiнiстэрствам па падатках i зборах быў зацверджаны спецыяльны дакумент, у якiм распрацавана палажэнне аб парадку выдачы даведкi аб адсутнасцi запазычанасцi па выплаце грамадзянамi падаходнага падатку, зямельнага падатку i падатку на нерухомасць, якая неабходная для прадстаўлення ў натарыяльную кантору для афармлення дагавораў куплi—продажу, рэнты, абмену i дарэння кватэр, дамоў. Ужо тады супрацоўнiкi падатковых iнспекцый яшчэ на стадыi выдачы даведак змаглi выяўляць асоб, якiм неабходна выплацiць падаткi. У вынiку папоўнiўся падаткамi бюджэт, а таксама стала магчыма кантраляваць змену ўладальнiкаў маёмасцi i своечасова прад’яўляць да выплаты неабходныя сумы падаткаў. Гэта дазволiла грамадзянам пазбегнуць непрыемных праблем.
Ноу—хау — прынцып аднаго акна, паводле слоў спецыялiстаў, толькi пойдзе на карысць, як iм, так i грамадзянам. Бо час патрабуе змен у лепшы бок. (газета“Звязда” 2005)
Практыкаванне 2. Выпішыце з тэксту спачатку сінанімічныя словы, потым — антанімічныя. Растлумачце, сэнсавымі ці стылістычнымі адценнямі адрозніваюцца ўжытыя аўтарам сінонімы. Якую функцыю выконваюць у тэксце сінонімы і антонімы?
Сёння цяжка, амаль немагчыма сказаць, хто першы прыдумаў святы. Але што яны неабходны ў жыцці чалавеку, гэта кожны ведае. I справа не ў тым, што чалавек — не машына, яму трэба не толькі працаваць, але і адпачываць. Справа ў іншым: у чалавечай натуры, чалавечай душы ёсць патрэба ў абнаўленні, прыўзнятасці, урачыстасці, пасля якіх і працуецца і жывецца быццам лепш. I гэта адчувалі ўсе людзі. Ды і падзеі ў жыцці бываюць такія, якія хочацца адзначыць, запомніць. I таму кожны народ мае свае святы, па-свойму іх аздабляе, святкуе. Акрамя чыста сямейных — радзін, хрысцін, вяселля, імянін — нашы продкі мелі і іншыя святы, звязаныя непасрэдна з работай, яе пачаткам і канцом. Закладваўся, снаваўся новы дом, новая хата — свята.
(Б. Сачанка)
Практыкаванне 3. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя.
Знешні гандаль -.... Дапаможны цэх -.... Ускосныя выдаткі -.... Закончанае трыванне - .... Адназначнасць - .... Адзіночны лік - .... Сыры мацунак... Сушаны стрыжань - .... Пераменны ток - .... Гарачая трэшчына -., Цвёрды прыпой - .... Горны рэльеф •- .... Вадкае паліва -...., Адкрытая форма -.... Ласось высакародны - ...., Луг высокага ўзроўню -.... Муха капусная вялікая -.... Пазітыўны -....
Для даведак: унутраны гандаль, асноўны цэх, прамыя выдаткі, незакончанае трыванне, мнагазначнасць, множны лік, сухі мацунак, сыры стрыжань, пастаянны ток, холодная трэшчына, мяккі прыпой, раўнінны рэльеф, цвёрдае паліва, закрытая форма, ласось звычайны, луг нізкага ўзроўню, муха капусная малая, негатыўны.