Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Алексеев Л.В. Археология и краеведение Беларуси ХУІв.-30-я годы ХХв. Мн.1996.

  2. Асвета і педагагічная думка беларусі. Ад старажытных часоў да 1917г. Мн.. 1985.

  3. Беларусы: гісторыя этналагічнага вывучэння. Т.3. Мінск, 1999.

  4. Гісторыя беларускага мастацтва. Т.3.

  5. Дробов А. Живопись Белоруссии ХIХ - начало ХХв. Мн., 1974.

  6. Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХУІ-ХІХст. Мн.1984.

  7. Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993.

  8. Кулагин А. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Мн., 1981.

  9. Лакотка А. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мінск, 1999.

  10. Мальдзiс А. Падарожжа ў ХIХ ст. З гiсторыi беларускай лiтаратуры, мастацтва, культуры. -Мн., 1966.

  11. Нарысы гісторыі асветы і педагагічнай думкі Беларусі. Мн.,1968.

  12. Няфед У. Гiсторыя беларускага тэатра., - Мн., 1982.

  13. Очерки науки и культуры Беларуси. Мн., 1996.

  14. Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. Мн., 1977.

  15. Страчаная спадчына. Мн, 1998.

  16. Чантурия В. История архитектуры Белоруссии. Мн., 1978.

Лекцыя 8. Культура Беларусі ў 20 ст.

1.Культурнае жыццё Беларусі ў часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).

Першая сусветная вайнай вогненным катком пракацілася па Беларусі, прынёсшы з сабой незлічоныя беды і пакуты для яе жыхароў. У 1915 г. каля 2 млн. беларусаў – пераважна з Віленскай і Гродзенскай губерняў – вымушаны былі пакінуць родныя хаты і выехаць у бежанства на ўсход. На некалькі гадоў беларускую зямлю падзяліла лінія фронту. Вільня і Гародня апынуліся пад нямецкай акупацыяй, а Мінск, Віцебск і Магілёў – у прыфрантавой паласе расійскай арміі.

Натуральна, што ў ваенным часе праблемы культуры адступаюць на другі план. Але і ў гэтых неверагодна складаных умовах беларускія дзеячы спрабавалі рабіць справу на карысць нацыянальнага адраджэння. Тыя з іх, якія апынуліся ў акупаванай у 1915 г. немцамі Вільні, імкнуліся выкарыстаць той момант, што немцы гатовы былі ў пэўнай ступені падтрымаць беларускую культуру (гэтай падтрымкай, якую нельга таксама перабольшваць, немцы спрабавалі стварыць працівагу вельмі агрэсіўнаму польскаму руху). Беларускія дзеячы атрымалі магчымасць займацца культурна-асветнымі справамі, не закранаючы палітыкі. У выніку першая беларуская школка ў зоне нямецкай акупацыі паўстала ўжо ў 1915 г. Восенню 1916 г. была ўтворана Свіслацкая настаўніцкая семінарыя, у якой да 1918 г. прайшлі перападрыхтоўку 144 настаўнікі. Вясной 1918 г. налічвалася ўжо паводле розных звестак некалькі соцен школак з беларускай мовай навучання. Беларускія дзеячы, у першую чаргу Вацлаў Ластоўскі, наладзілі ў Вільні выданне беларускамоўных падручнікаў. За 1915-1918 гг. тут убачылі свет 9 такіх падручнікаў. Прычым большасць з іх падрыхтаваў да выдання сам Вацлаў Ластоўскі, які выконваў проста каласальны аб’ём работы. У 1916 г. у Вільні быў створаны беларускі тэатр пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча. Гэты тэатр ставіў творы Э.Ажэшка, перакладзеныя на беларускую мову, а таксама драматычныя творы самаго Ф.Аляхновіча. Тэатральныя пастаноўкі карысталіся вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. пачало актыўна развівацца беларускае культурнае жыццё, у тым ліку і школьніцтва на беларускай мове, таксама ва Ўсходняй Беларусі. У верасні 1917 г. Радаслаў Астроўскі арганізаваў першую ў гісторыі беларускую гімназію ў Слуцку. Асабліва актыўна пачало развівацца беларускае нацыянальна-культурнае жыццё пасля абвяшчэння ў Мінску ў сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ў сферы культурна-асветніцкай дзейнасці ўрад БНР дасягнуў найбольшых поспехаў за кароткі часовы адрэзак свайго існавання. Беларускія культурна-асветныя арганізацыі паўсталі таксама ў Пецярбурзе, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі і Украіны, дзе былі значныя асяродкі бежанцаў з Беларусі.

У Вільні, Мінску, Гародні і інш. гарадах выходзілі ў той час дзесяткі беларускіх кніг і перыядычных выданняў. Толькі за 1918 г. убачылі свет 35 кніжак на беларускай мове, з іх 28 у Вільні і 4 у Мінску. Сярод гэтых кніг можна вылучыць “Граматыку“ Браніслава Тарашкевіча, якая стала падставай для развіцця беларускага правапісу. У 1919-1920 гг. былі выдадзены такія падручнікі на беларускай мове, як “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі“ Усевалада Ігнатоўскага, “Геаграфія Беларусі“ Аркадзя Смоліча, “Гісторыя беларускай літаратуры“ Максіма Гарэцкага“. Гэтыя кнігі прызначаліся найперш для беларускага школьніцтва. У 1918 г. у часе дзейнасці ў Мінску ўрада БНР была зроблена спроба ўтварэння першага ў гісторыі Беларускага Народнага Універсітэта. Тады ж у Мінску былі заснаваны курсы беларусазнаўства для настаўнікаў.

У красавіку 1917 г. паўстала Першае таварыства Беларускай драмы і камедыі ў Мінску. У маі 1918 г. тут быў створаны Беларускі народны тэатр на чале з Фларыянам Ждановічам і Уладзіславам Галубком. У чэрвені 1918 г. у Мінск пераехаў з Вільні Ф.Аляхновіч і арганізаваў сваю тэатральную трупу.

Умовы для развіцця беларускай культуры ў ваенным часе былі вельмі няпростыя. На змену нямецкай акупацыі ў 1918 г. прыйшла ўлада бальшавікоў і палякаў, якія амаль няспынна ваявалі паміж сабой да 1921 г. І тыя, і другія часта разглядалі беларускіх дзеячоў як ворагаў і не ўспрымалі самую ідэю самабытнай беларускай нацыі. Беларускі ж рух не быў дастаткова моцным у палітычным і ваенным сэнсе, каб абараніць уласную дзяржаву. І ўсё ж разгляданы перыяд вельмі важны. Менавіта тады былі створаны інстытуцыалізаваныя формы для развіцця беларускай культуры, масавы характар набыло школьніцтва на беларускай мове, даволі шырока распаўсюдзіўся нацыянальны друк. У асяроддзі дзеячоў камуністычнай партыі беларускага паходжання сфармавалася дастаткова моцная плынь, прадстаўнікі якой былі прыхільнікамі адраджэння беларускай мовы і ўсебаковага развіцця беларускай культуры ва ўмовах пабудовы сацыялістычнага грамадства. Менавіта яны сталі галоўным рухавіком у правядзенні палітыкі беларусізацыі ў БССР у наступныя гады.