Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

Тэсты для самаправеркі

1. У Беларусi да сённяшняга дня амаль у першасным сваім выглядзе захаваўся толькi адзiн храм Полацкай эпохi ( 10-13 ст.)

о Сафiйскi сабор у Полацку

о Каложская царква ў Гродне

о Спаса-Ефрасiньеўская царква ў Полацку

2. У якiм стагоддзi былi пабудаваны славутыя цэрквы-крэпасцi ў Сынкавiчах i Мураванцы?

о ХУст. о ХУIст. о ХУIIст.

3. Калi Францыск Скарына заснаваў друкарню ў Вiльнi, першую ў ВКЛ?

о 1490 о 1517 о 1522

4.У якім горадзе Францыск Скарына абараніў ступень доктара медыцыны?

о Венецыя о Прага о Падуя

5. Хто ў Беларусі першы пераклаў i надрукаваў Евангелле на беларускай мове?

о С.Будны о В.Цяпiнскi о Мялеці Сматрыцкі

6.На якой мове Мікола Гусоўскі напісаў паэму “Песня пра зубра“ ?

о лаціна о старабеларуская о царкоўнаславянская

7. У якiм горадзе Беларусi быў пабудаваны першы будынак у стылi барока?

о Гродна о Нясвiж о Навагрудак

8. Хто заснаваў у Вiльнi першую ва Усходняй Еўропе астранамiчную абсерваторыю?

о Марцiн Пачабут-Адлянiцкi о Казiмiр Нарбут о Анджэй Снядэцкi

9. У Гродне захавалася i дзейнiчаюць на сённяшні дзень храмаў у стылi барока:

о 3 о 5 о 8

10. Для архiтэктуры барока характэрны наступныя рысы:

о пластычнасць аб'ёмаў, маляўнiчасць сiлуэтаў, ажурныя скраз-

ныя вежы, фiгурныя франтоны

о востраканцовыя завяршэннi вежаў i праёмаў, складаныя нервюр-

ныя скляпеннi, стральчатыя вокны i аркi

о рацыянальнасць, прапарцыянальнасць, цэнтрычнасць, выкарыс-

танне антычнага ордэру, дэкаратыўнае ўпрыгожанне фасадаў

11.Рэформы Адукацыйнай камiсii ў галiне асветы былi накiраваны на:

о павелiчэнне колькасцi гадзiн на вывучэнне лацiнскай мовы;

о павышэнне ўзроўню рэлiгiйнага выхавання;

о наданне сiстэме адукацыi свецкага характару.

12. У якiм городзе Гродзеншчыны дзейнiчала самая славутая ва Усходняй Еўропе школа манаскага ордэна пiяраў?

о Зэльва о Лiда о Шчучын

13. Якi з ніжэйназваных магнатаў Беларусі сам пiсаў музычныя творы?

о Антонi Тызенгауз о Мацей Радзiвiл о Павел Сапега

14 .Якая мова дамiнавала ў лiтаратурным i навуковым жыццi Беларусi, а таксама ў сiстэме адукацыi ў канцы ХЎIIIст. - пач. ХIХст.?

о расiйская о польская о лацiнская

15. Хто напісаў першую граматыку беларускай мовы?

о Калайдовiч о Чачот о Шпiлеўскi

16.Калі была надрукавана першая ў ХІХ ст. кніжка на беларускай мове?

о 1811 г. о 1822 о 1835

17.Назавіце прозвішча ураджэнца Беларусі, які склаў першы япона-рускі слоўнік?

о Іосіф Кавалеўскі о Іосіф Гашкевіч о Аляксандр Ходзька

18. Якi вядомы кампазiтар напiсаў музыку да оперы Дунiна-Марцiнкевiча "Сялянка"?

о Агiнскi о Манюшка о Абрамовiч

19.Назавіце прозвішча мастака, які лічыцца заснавальнікам нацюрморта ў беларускім жывапісе

о Хруцкі о Сухадольскі о Смуглевіч

20. Які стылявы напрамак дамінуе ў архітэктуры Беларусі ў сярэдзіне 19 ст.

о эклектыка о класіцызм о мадэрн

1. На якой мове развівалася кніжная культура Беларусі ў 10-13 ст.

о грэцкая о візантыйская о стараславянская

2. Рысы якога мастацкага стылю выяўляюцца ў выглядзе славутых цэкрваў-крэпасцяў у Мураванцы, Сынковічах і Супраслі?

о барока о класіцызм о готыка

3. У якiм горадзе была заснавана першая друкарня на тэрыторыi Беларусi?

о Брэст о Слуцк о Полацк

4. У якiм годзе была заснавана Вiленская езуiцкая акадэмiя - першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыi ВКЛ?

о 1498г. о 1534г. о 1579г.

5. Хто надрукаваў 1562 г. Катэхiзiс (навука рэлiгii) на старабеларускай мове?

о Сымон Будны о Мялеці Сматрыцкі о Лаўрэн Зізані

6. Хто з беларускiх асветнiкаў часоў ВКЛ найбольшрашуча выступаў у сваіх творах супраць выцяснення беларускай мовы з культурнага жыцця польскай мовай?

о Васіль.Цяпiнскi о Мялет Сматрыцкi о Лаўрэнці Зізані

7. Хто напiсаў навуковы трактат "Вялiкае мастацтва артылерыi"?

о Казiмiр Нарбут о Марцiн Пачабут-Адлянiцкi о Казiмiр Семяновiч

8. Калi пачалося будаўнiцтва першага на беларускiх землях храма ў стылi "барока"?

о 1500 г. о 1584 г. о 1675 г.

9. Гродзенскi фарны касцёл (былы езуiцкi) з'ўляецца:

о двухвежавай крыжова-купальнай базiлiкай

о бязвежавым храмам з фiгурным фасадам-шырмай

о двухвежавым аднанефным храмам

10. Адкуль паходзiць тэрмiн "сармацкi партрэт"?

о мастакi былi родам з Сарматыi

о беларуская шляхта лiчыла сябе нашчадкамi сарматаў

о партрэтны жанр упершыню з'явiўся ў Сарматыi

11.Чым адрознiвалася сiстэма адукацыi ў пiярскiх школах у сярэдзіне 18ст. ад іншых манастырскiх школ?

о больш гадзiн iшло на вывучэнне лацiнскай мовы

о больш жорсткай дысцыплiнай

о больш увагi надавалася вывучэнню польскай мовы, грамадскіх i прыродазнаўчых навук

12.У якiм годзе Жан Эмануэль Жылiбер заснаваў медыцынскую школу ў Гародні?

1 1689г. 2 1723г. 3 1775г.

13. Якi горад Беларусi называлi "Палескiмi Афiнамi"?

о Нясвiж о Слонiм о Шклоў

14.На якой мове выкладаліся навукі ў школах Беларусі на пачатку 19 ст.

о польская о лацінская о расійская

15.Хто адзiн з першых даследаваў праблему паходжання беларускай мовы i выказаў думку аб яе самастойнасцi ў сям'i славянскiх моў?

о Адам Мiцкевiч о Ян Баршчэўскi о Павел Шпiлеўскi

16. Калі была выдадзена першая ў 19 ст. кніжка на беларускай мове кірылічным друкам?

о 1835 о 1853 о 1863

17.Назавіце прозвішча нашага земляка, ураджэнца г.Гродна, які склаў першую граматыку і слоўнік мангольскай мовы?

о Іосіф Кавалеўскі о Іосіф Гашкевіч о Аляксандр Ходзька

18. У гонар якога беларускага навукоўца ў далёкай лацінаамерыканскай краiне пастаўлены помнiк з надпiсам "Вялiкаму асветнiку"?

о М.Судзiлоўскi о I.Дамейка о I.Гашкевiч

19.Які горад на пачатку 19 ст. быў цэнтрам развіцця выяўленчага мастацтва?

о Вільня о Мінск о Полацк

20. Які архітэктурны помнік Гародні адносіцца да класічнага стылю?

о Каралеўскі палац о Палац Тызенгауза о дом віцэ-губернатара

Тэматыка практычных заняткаў

Тэма 1.

Сярэднявечная Еўропа і беларускія землі

  1. Еўрапейская цывілізацыя і культура: тэарэтычныя аспекты праблемы.

  2. Культура Візантыі ў сярэднявечную эпоху.

Культура беларускіх земляў 10-13 ст. Роля візантыйскіх уплываў.

Культура сярэднявечнай Еўропы: асноўныя асаблівасці.

Культурныя ўплывы заходняй (лацінскай) Еўропы на беларусія землі ў 12-14 ст.

Зараджэнне і развіццё беларускай готыкі.

Тэма 2.

Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце

еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі

  1. Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.

  1. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і Беларусі.

  2. Дзейнасць Ф.Скарыны ў кантэксце развіцця еўрапейскага кнігадрукавання.

  3. Кнігадрукаванне ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове 16 – пачатку 17 ст.

  4. Рэнесансныя ідэі ў кніжнай культуры ВКЛ 16 – пачатку 17 ст..

  5. Развіццё адукацыі заходнееўрапейскага тыпу на беларускіх землях у 16 – пачатку 17 ст.

  6. Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння.

  7. Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.

Тэма 3.

Культура Беларусі ў эпоху Контррэфармацыі і барока ( 17 ст.)

  1. Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.

  2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы.

  3. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце.

Тэма 4.

Культура Беларусі ў кантэксце эпохі

еўрапейскага Асветніцтва.

  1. Ідэі Асветніцтва ў развіцці еўрапейскай культуры ў 18 ст.

  2. Змены ў сістэме адукацыі і навука на беларускіх землях.

  3. Залаты век тэатральнага мастацтва.

  4. Архітэктура і выяўленчае мастацтва Беларусі ў 18 ст..

Тэма 5.

Культура Беларусі 19 ст. у еўрапейскім кантэксце

  1. Ідэі асветніцтва і Рамантызму ў культурным развіцці Беларусі ў першай палове 19 ст.

  2. Развіццё навукі і адукацыі ў другой палове 19 ст.: фактар Расійскай імперыі.

Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.

Мастацтва Беларусі 19 ст.: ад класіцызму да мадэрну.

Тэма 6.

Культура Беларусі 20 ст.

  1. Часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).

Культура пад прэсам палітыкі. Культурнае жыццё ў БССР у 1920-1930-гады. Феномен “беларусізацыі”.

Змагарнымі дарогамі: беларускае культурнае жыццё ў міжваеннай польскай дзяржаве (1921-1939).

У абдымках соцрэалізму: культура БССР у другой палове 20 ст.

Сучасная культура Беларусі ў еўрапейскім кантэксце (1991-2003).