Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

5. Станаўленне беларускамоўнай літаратуры ў першай палове 19 ст.

У першай палове 19 ст. назіраецца сапраўдны росквіт польскамоўнай літаратуры на беларускіх землях. Нягледзячы на польскую мову твораў, гэтая літаратура жывілася вобразамі беларускай зямлі і несумненна належыць таксама і да культурнай спадчыны беларускага народа. Большасць аўтараў таксама мелі беларускія этнічныя карані, як найвыдатнейшы паэт гэтай эпохі Адам Міцкевіч (1798-1855), які паходзіў з дробнай беларускай шляхты з Наваградчыны. А.Міцкевіч скончыў Наваградскае дамініканскае вучылішча і Віленскі універсітэт. Ён стварыў вялікія паэтычныя творы – “Гражына“, “Дзяды“, “Конрад Валенрод“, “Пан Тадэуш“. Міцкевіч быў палымяным патрыётам Рэчы Паспалітай і марыў пра яе адраджэнне. Але ён таксама з захапленнем выказваўся пра багацце беларускага фальклору і называў беларускую мову “самай гарманічнай і найменш змененай з усіх славянскіх моваў“.

Галоўнай з’явай у літаратурным жыцці першай паловы 19 ст. стала адраджэнне літаратуры на беларускай мове. З Полаччыны паходзіў таленавіты літэратар Ян Баршчэўскі (1794-1851), які быў аўтарам некалькіх вершаў на беларускай мове. Баршчэўскі жыў у Пецярбургу, але амаль кожны год падарожнічаў па Беларусі, збіраючы народныя казкі і паданні. На аснове гэтага матэрыялу была і была створана яго галоўная праца – празаічны зборнік “Шляхціч Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях“ (1844-1846). Гэты таленавіты твор быў напісаны на польскай мове, паколькі Баршчэўскі арыентаваўся на польскамоўнгае шляхецкага чытача.

Напачатку беларускамоўная літаратура развівалася ў рамках ананімнай літаратуры, найвыдатнейшымі ўзорамі якой сталі славутыя гумарыстычныя творы – “Энеіда навыварат“, “Тарас на Парнасе“, “Два д’яблы“ і інш.

Першым аўтарам, які надрукаваў пад уласным прозвішчам вершы на беларускай мове, стаў Ян Чачот. Беларускамоўная творчасць Чачота была выдатным прыкладам рэалізацыі асветніцкага праекту. Аўтар намагаўся паўплываць на сялян, палепшыць іх маральнасць, далучыць да высокай пісьмовай культуры.

Падобныя мэты пераследаваў і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які намагаўся пракласці масток паміж шляхецкай і сялянскай культурамі, Ён выдаў першыя ў 19 ст. аўтарскія кнігі на беларускай мове. Марцінкевіч так тлумачыў у 1861 г. вытокі сваёй беларускамоўнай творчасці: “Жывучы сярод люду, які размаўляе па-беларуску, прасякнуты яго ладам думак, марачы аб долі гэтага братняга племені, анямеўшага ў маленстве ад невуцтва і цемнаты, вырашыў для заахвочвання яго да асветы ў духу яго звычаяў, паданняў і разумовых здольнасцяў пісаць на яго ўласнай гаворцы“. Праявай асветніцкай літаратурнай працы Марцінкевіча стаў пераклад на беларускую мову “Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча. Такім чынам ён імкнуўся данесці да дробнай беларускамоўнай шляхты і сялянства славуты твор вялікага земляка. Але ў сваёй беларускамоўнай творчасці Дунін-Марцінкевіч перасягнуў гэтыя выключна асветніцкія, досыць прагматычныя рамкі і здолеў рэалізаваць сябе як мастак слова і вобразу. Яго найлепшы твор “Пінская шляхта“ стаў класікай беларускай літаратуры. Марцінкевіч пісаў гэты твор ужо не для публікі, а ў стол. Гэта сведчыла аб тым, што ён ужо не мог жыць без творчай працы на беларускай мове. У беларускай моўнай стыхіі ён здолеў рэалізаваць свой талент, а польскамоўныя творы Марцінкевіча вельмі пасрэдныя.

В.Дуніна-Марцінкевіча трэба таксама лічыць пачынальнікам беларускамоўнага тэтру ў 19 ст. У 1840-х гадах ён стварыў тры аперэты “Рэкруцкі яўрэйскі набор“, “Спаборніцтва музыкаў“ і “Чарадзейная вада“. У 1846 г. ён піша лібрэта на беларускай мове для камічнай оперы “Сялянка“. Музыку для гэтых твораў Дуніна-Марцінкевіча напісаў славуты кампазітар Станіслаў Манюшка. Гэтая опера была пастаўлена ў 1852 г. Мінску на аматарскай сцэне.У 1855 г. Дунін-Марцінкевіч апублікаваў у Мінску меладраму “Звар’яцелыя“. Аматарскі тэатр Дуніна-Марцінкевіча быў адзіным тэатрам на беларускіх землях у 19 ст., які выкарыстоўваў беларускую мову. Свае апошнія драматычныя творы – “Пінская шляхта“(1866) і “Залёты“(1870) – беларускі пісьменнік пісаў у стол. Яны дайшлі да глядача толькі ў 1918 г.

Цікава, што беларускамоўная творчасць Марцінкевіча выклікала вострую крытыку, быццам ён піша на нікому не патрэбнай беларускай мове. У абарону Марцінкевіча рашуча выступіў славуты віленскі літэратар Уладзіслаў Сыракомля (сапр. прозвішча Людвік Кандратовіч), які даводзіў, што беларуская мова мае такія ж самыя правы і магчымасці развіцця, як і мовы іншых славянскіх народаў. Ул.Сырокомля сам напісаў некалькі вершаў на беларускай мове.

У сярэдзіне 19 ст. ужо даволі шмат аўтараў спрабавалі пісаць паэтычныя творы на беларускай мове. Сярод іх трэба вылучыць Арцёма Вярыгу-Дарэўскага з Віцебска, аўтарству якога належыла вялікая колькасць вершаў на беларускай мове, у тым ліку і пераклад паэмы Адама Міцкевіча “Конрад Валенрод“. Але большасць твораў Вярыгі-Дарэўскага не захавалася, а сам ён за ўдзел у паўстанні 1863 г. быў высланы ў Сібір, дзе і памёр Увогуле, паўстанне 1863 г. аказала істотны ўплыў на развіццё беларускамоўнай літаратурнай традыцыі. Пасля яго тыя аўтары, якія пісалі на беларускай мове лацінкай, страцілі магчымасць публікаваць свае творы.