Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

25 4.Залаты век тэатральнага мастацтва.

Вельмі яркай з’явай культурнага жыцця Беларусі ў 18 ст. сталі прыватныя магнацкія тэатры. У гэтую эпоху падобнага тыпу тэатры атрымалі шырокае развіццё ў многіх краінах Еўропы, а асабліва ў Германіі, дзе налічвалася шмат невялікіх суверэнных дзяржаваў, уладары якіх дбалі пра славу свайго двору і не шкадавалі сродкаў на развіццё тэатральнага і музычнага мастацтва. Росквіт такіх тэатраў быў недаўгавечным. У хуткай будучыні яны мусілі саступіць першынство камерцыйнаму тэатру, больш дэмакратычнаму, які разлічваў на густы не толькі вузкага кола арыстакратаў, але і асяроддзя маладой і хутка багацеючай буржуазіі. Але на беларускіх землях менавіта прыватнаўласніцкія магнацкія тэатры прывялі да небывалага ўзлёту тэатральнага мастацтва. Рэч Паспалітая 18 ст. таксама уяўляла сабой амаль ідэальную краіну для такіх тэатраў. Багатыя магнаты, якія пераўзыходзілі славай і багаццем караля, раглядалі ўласны тэатр як важную адзнаку іх магутнасці і незалежнасці. Вялізныя багацці, якія Радзівілы, Сапегі і Агінскія атрымлівалі са шматлікіх зямельных уладанняў, дазвалялі ім запрашаць вядомых еўрапейскіх актораў і музыкантаў, будаваць шыкоўныя тэатральныя будынкі.

Асаблівай славай карыстаўся тэатр Міхала Казіміра Агінскага (1728-1800) ў Слоніме. Першыя звесткі пра яго існаванне адносяцца да 1765 г. Тады пры двары Агінскага існавала капэла з 12 музыкантаў пад кіраўніцтвам Майзнера. У 1776/78 гадах музычны ансамбль налічваў 53 інструменталісты і вакалісты на чале з такімі майстрамі еўрапейскага ўзроўня, як Ю.Паўлі, А.Далезі, Я.Стэфані. Працаваў з гэтым ансамблем славуты кампазітар і скрыпач Карліе Чыпрыана. Сярод усіх музыкаў 24 з’яўляліся ўраджэнцамі Рэчы Паспалітай, а астатнія былі італьянцамі, французамі, немцамі, чэхамі. Ансамбль Агінскага быў самым вялікім паводле колькасці музыкантаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

У 1780 г. было завершана будаўніцтва ў Слоніме тэатральнага будынку “Опергауза“, паводле праекта італьянскага архітэктара і мастака Іначэнца Марасіна, выхаванца славутай акадэміі Брэра ў Мілане. Ён быў запрошаны ў Слонім у 1777 г. Тэатральная сцэна была абсталявана вельмі складанай для таго часу машынерыяй, якая дазваляла ажыццяўляць розныя эфекты, як, нарыклад, пастаноўка “марскіх“ сцэнаў, конных бітваў, з’яўленне крылатых анёлаў з-пад даху і г.д. У 1784 г. слонімскі тэатр ушанаваў сваёй прысутнасцю кароль Рэчы Паспалітай.

Слонімскі тэатр культываваў барочную оперу. Збор твораў, якія захаваліся, складаецца з 60 операў, 18 балетаў, 3 камедый, 253 сімфоній і больш як 460 іншых твораў – араторыі, арыі і г.д. Уладальнік тэатра М.К.Агінскі сам быў добрым музыкантам і нават ствараў уласныя музычныя рэчы. Ён з’яўляецца аўтарам некалькіх операў: “Зменены філосаф“, “Кінутыя дзеці“, “Сілы свету“, Становішча саслоўяў“, “Палі Елісейскія і інш. У слонімскім тэатры рабілі пастаноўкі твораў славутага Вальтэра “Альзіра“ і “Мар’яна“.

Пры тэатры існавала музычная і балетная школы. Слонімскі балет узнік у 1777 г. Балетнай трупай кіраваў чэскі танцоўшчык Франц Шлянцкоўскі. На працягу некалькіх гадоў ён быў першым нумарам у Варшаўскай балетнай трупе. З 1781 г. дзейнічала балетная школа. Напрыклад, у 1790 г. у Слоніме былі падрыхтаваны наступныя пастаноўкі: “Дзікі балет“, “Каралеўскі балет“, “Балет млынароў“. Слонімская балетная трупа складалася з 20 асобаў і не саступала па колькасці выканаўцаў і іх майстэрству сталічным трупам Варшавы і Санкт-Пецярбургу. Спыніў сваё існаванне тэатр Агінскага ў 1792 г. пасля ад’езду князя са Слоніма. Праз некаторы час тэтральны будынак прыйшоў у поўнае запусценне і ўжо мала што нагадвала пра той час, калі сучаснікі называлі Слонім “Палескімі Афінамі“.

Яшчэ адным вельмі значным дасягненнем Т. стаў яго тэатр. Гэты тэатр належаў да ліку найлепшых у Рэчы Паспалітай. Для падрыхтоўкі актораў была утворана тэатральная школа (на мяжы 1771-1772 гг.), якая размяшчалася ў будынку “Крывая афіцына“. У 1772 г. Т. паслаў за мяжу прыдворнага капельмайстра Л.Сітанскага, каб той знайшоў для гарадзенскага тэтра высокага еўрапейскага ўзроўню актораў і музыкантаў. Былі запрошаны ў выніку ў Гародню італьянец Петынеці (балетны танцор), Давія, Кампанучы, Баліфіні (спевакі, апошні з іх пазней стаў зоркай опернага тэатра ў Санкт-Пецербургу), былы саліст парыжскай оперы Менцыёлі, танцоўшчыца Ганна Саламоні, кампазітар Кампіле Абатэ.

Рэпертуар тагачаснага гарадзенскага тэатра нам амаль не вядомы. Ёсць звесткі пра пастаноўку ў 1778 г. оперы Грэтры “Магніфік“, камедыі Бамаршэ “Севільскі цырульнік“. Вельмі вялікая ўвага надавалася балетным пастаноўкам. З Мілана быў запрошаны вядомы балетмайстар Франсуа Габрыэль Ле Ду, вядомы прадстаўнік харэаграфічнага мастацтва эпохі класіцызму.

У тэатральнай школе налічвалася каля 50 вучняў, сярод якіх 30 складалі танцоры. Многія вучні паходзілі з сялян. Праграма навучання была надзвычай напружанай. Але ў выніку некаторыя акторы мясцовага паходжання дасягнулі высокага ўзроўню майстэрства – Малгажата Сітанская, Алена Змітровіч, Дарота Малевіч, Апалонія Гелазабцовіч. Пасля адстаўкі Тызенгауза гарадзенскі тэатральная школа і балетная трупа неўзабаве спынілі сваё існаванне.

Свае ўласныя тэатры мелі таксама і магутныя Радзівілы. У 1746 г. Уршуля Радзівіл (1705-1753), жонка Міхала Радзівіла “Рыбанькі“ зарганізавала ў Нясвіжы аматарскі тэатр. Творы для гэтага тэатра пісала яна сама. Вядома ўсяго 16 твораў – трагедый, камедый, оперных лібрэта, напісаных на польскай мове. Гэтыя творы былі досыць прымітыўнымі, іх праблематыка не выходзіла за межы звыклых тэм і ідэй позняга барока: пытанні маралі, сямейнай і васальнай вернасці, пастаральнага кахання, кары за зло і здрадніцтва. Ставіліся і п’есы Мальера, але ў гэтых пастаноўках знікала вострая сацыяльная сатыра, паколькі на той час на беларускіх землях яшчэ не было, у прыватнасці ў значных маштабах, характэрнага для заходнееўрапейскіх краінаў тыпу “мяшчаніна ў шляхецтве“. Пастаноўкай твораў кіравала сама Уршуля і яе прыбліжаны Якуб Фрычынскі. На акторскія ролі прыцягваліся кадэты нясвіжскай Рыцарскай акадэміі і прыдворныя слугі. У 1748 г. архітэктарам Ждановічам быў перабудаваны ў тэатральную залу княжацкі манеж. На пачатку 1750-х гадоў была створана тэатральная трупа з прыгонных актораў пад кіраўніцтвам французскага балетмайстра Любэ Мацье. У 1754 г. была адчынена музычная школа для падрыхтоўкі ўласных спевакоў. Пасля смерці Уршулі Радзівіл у 1754 г. Якуб Фрычынскі выдаў збор яе твораў “Трагедыі і камедыі“. Гэтая княгіня была першай жанчынай-драматургам у гісторыі беларускага тэатру.

Музычным мастацтвам захапляўся яшчэ адзін прадстаўнік роду Радзівілаў – Мацей Радзівіл (1749-1800). Ён напісаў лібрэта да оперы І.Голанда “Агатка“, стварыў уласную оперу “Войт вёскі Альба“. Узгаданы І.Голанд з’яўляўся напэўна самым моцным па свайму прафесійнаму ўзроўню кампазітарам, які тварыў на беларускіх землях у разгляданы перыяд. Ён паходзіў з Гамбурга, быў асабіста знаёмы з вялікім І.С.Бахам. У Беларусь Голанд патрапіў паводле запрашэння Радзівілаў. На пачатку 1780-х гадоў ён жыў і працаваў у Нясвіжы. Там напісаў музыку да балетаў “Арфей і Эврыдзіка“, “Чужое багацце нікому не на карысць“ і інш. творы. Пасля смерці свайго апекуна Караля Радзівіла некаторы час знаходзіўся ў Гародні.

Уласныя тэатры мелі таксама магутныя Сапегі ў сваіх палацах у Дзярэчыне і Ружанах. На службе ў Сапегаў некаторы час знаходзіўся выдатны чэшскі кампазітар Жыўны, настаўнік вялікага Шапэна. На кароткі час у канцы 18 ст. расквітае тэатр у Шклове, які тады ўжо ўваходзіў у склад Расійскай імперыі і быў падараваны фаварыту Кацярыны ІІ графу Зорычу. Апошні, будучы таленавітым, але авантурным чалавекам, зрабіў Шклоў цэнтрам культурнага жыцця. Тут працаваў выдатны чэскі музыкант Эрнст Ванжура. Праўда, зорка Зорыча даволі хутка згасла, а ўслед за ім заняпала і культурная слава Шклова. Такі лёс, у розных натуральна варыяцыях, напаткаў, па сутнасці, усе прыватнаўласніцкія тэатры.