Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва

Мастацкае жыццё ў ВКЛ у 18 ст. канцэнтравалася пераважна ў гаспадарчых і палітычных цэнтрах, такіх як Вільня, Гародня, Полацк, Мінск. Таксама вельмі значную ролю ў развіцці культуры ў гэтым перыядзе адыгрывалі буйныя магнацкія рэзідэнцыі, дзе паўсталі тэатры, бібліятэкі, карцінныя галерэі, архівы.

У архітэктуры Беларусі да 1780-х гадоў дамінуе барока, якое з 1730-х гадоў набывае рысы т.зв. віленскага барока (глядзі папярэднюю тэму – пытанне па архітэктуры Беларусі 17 ст.) З канца 18 ст. усё болей пашыраюцца ўплывы класіцызму. Важнай з’явай ў развіцці беларускага дойлідства 18 ст. было сядзібнае і палацавае будаўніцтва. У палацах шырока ўжываецца анфіладная планіроўка пакояў, вылучаюцца парадныя залы для прыёму гасцей і арганізацыі баляў, сілуэты будынкаў ускладняюцца за кошт высокіх ламаных або ярусных дахаў. У барочным стылі перабудоўваецца славуты палац Радзівілаў у Нясвіжы. Вылучаюцца таксама палац Агінскіх у Слоніме (1768), Тызенгауза у Гародні (1770-я гг.), Валовічаў у Свяцку (1779), Храптовічаў у Шчорсах (1770-я гг.). У Гародні М.Д.Пёпельман збудаваў каралеўскую рэзідэнцыю для Аўгуста ІІІ (1737-1744). Велічнасцю вылучаецца палац Сапегаў у Ружанах, які спалучае мастацкія рысы барока і класіцызму.

У цэнтры новага гарадскога кварталу знаходзіліся плошча, вакол якой размяшчаліся: палац Тызенгауза, кадэцкі корпус і медыцынская школа. Ад палаца адыходзіла галоўная вуліца Гарадніцы – Раскоша. На гэтай вуліцы размяшчаліся басняцкія дамы, дзе жылі замежныя майстры. За палацам знаходзілася іншая плошча, меншая па сваім памерам. Вакол яе былі ўзведзены дом віцэ-адміністратара і музычная школа (крывая афіцына). Далей за Гараднічанкай размяшчаўся палац адміністратара. Прамысловыя прадпрыемствы будаваліся пераважна ў ярах уздоўж рэчкі. Гарадніца стала па сутнасці першым у Беларусі гарадскім кварталам, збудаваным паводле заранёў вызначанага адзінага плану. Асобныя яе зоны былі планіровачна звязаныя паміж сабой. Гарадніцу можна лічыць вельмі важным момантам у развіцці горадабудаўніцтва на беларускіх землях. Узвядзеннем многіх будынкаў на Гарадніцы кіравалі выдатныя архітэктары замежнага паходжання Ю.Мёзер і Дж.Сака, якія таксама выкладалі ў мясцовай будаўнічай школе.

Важнейшым накірункам выяўленчага мастацтва ў 18 ст. заставаўся манументальны жывапіс. Выдатным узорам такога жывапісу з’яўляюцца роспісы Нясвіжскага езуіцкага касцёла Божага цела, датуемыя 1751-1753 гг., якія выканала група майстроў пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Радзівілаў Ксаверыя Дамініка Гескага-старэйшага. Да значных твораў мануменальнага жывапісу можна аднесці таксама роспісы касцёла Св.Андрэя ў Слоніме (канец 18 ст.).

Партрэтны жывапіс Беларусі ў гэты перыяд развіваецца перажна ў рамках сараматызму, які аднак ужо выглядаў архаізмам і, па сутнасці, не адпавядаў узроўню тагачаснай культуры. Значны след пакінулі ў гісторыі беларускага жывапісу замежныя мастакі, якія ў 18 ст. працавалі пры магнацкіх рэзідэнцыях. Напэўна, хтосьці з такіх мастакоў напісаў адзін з найбольш высокамастацкіх партрэтаў таго часу – партрэт Міхала Казіміра Агінскага. Сярод работ мясцовых мастакоў можна вылучыць партрэт караля Ст.А.Панятоўскага, напісаны нясвіжскім мастаком Юзафам Ксаверыем Гескім (1783).

Дастаткова бурна развіваецца ў 18 ст. скульптурная пластыка. Адным з найлепшых узораў гэтага віду мастацтва можна лічыць алтарную кампазіцыю ў Гарадзенскім фарным (паезуіцкім) касцёле.

Таксама можна канстатаваць росквіт многіх відаў дэкаратыўна-прыкладнога ці ўжытковага мастацтва. Бурна развіваецца вытворчаць шкляных вырабаў. Цэнтрамі развіцця мастацкага шкла былі мануфактуры Радзівілаў ва Урэччы і Налібоках. Вырабы гэтых мануфактур высока цаніліся за межамі Беларусі. Іх, напрыклад, замаўлялі для расійскага імператарскага двору. Такасама перажывае росквіт у разгляданы перыяд ткацтва. Своеасаблівым сымбалем Беларусі сталі слуцкія паясы, якія вырабляліся на мануфактурах-персіярнях. Такія мануфактуры былі ў Нясвіжы, Слоніме, Гародні і інш. гарадах. Але сусветную славу здабыла прадукцыя Слуцкай персіярні Радзівілаў, якая была ўтворана ў 1750-г гадах. У Слуцк нават быў запрошаны вельмі вядомы майстар Ян Маджарскі. Слуцкія паясы каштавалі вялізныя грошы і з’яўляліся марай кожнага незаможнага шляхціча.