Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

21 2. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях

Асабліва выразна ідэі Асветніцтва праявіліся ў сферы адукацыі. Што магло больш эфектыўна паспрыяць паляпшэнню грамадства і яго нораваў чым пашырэнне асветы сярод неадукаваных масаў насельніцтва. І ў гэтых адносінах асабліва цікавым прыкладам у кантэксце еўрапейскай гісторыі становіцца Рэч Паспалітая. На пачатку 18 ст. езуіцкія школы працягвалі займаць тут дамінуючыя пазіцыі ў выхаванні шляхецкай моладзі. Але, паводле многіх паказчыкаў, яны ўжо не адпавядалі патрабаванням часу і ідэям Асветніцтва. Езуіты па-ранейшаму клалі націск на вывучэнні лаціны і багаслоўя, з насцярожанасцю ставіліся да ўсяго новага, што магло падарваць аўтарытэт рэлігійных дагматаў (трэба, аднак адзначыць, што і сярод езуітаў было шмат прыхільнікаў асветніцкіх ідэй). У гэтых адносінах іншы падыход дэманстраваў манаскі ордэн піяраў (заснаваны ў 1597 г.), які больш смела ішоў на змены ў змесце і формах школьнага навучання. Арганізацыя навучальных устаноў з’яўлялася галоўным кірункам дзейнасці піяраў. У 18 ст. яны заснавалі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай ужо 26 сваіх калегій. У Беларусі першая калегія піяраў паўстала ў Шчучыне ў 1718 г. Затым піярскія школы былі ўтвораны ў Воранаве (1730, у 1756 г. пераведзена ў Ліду) і Зэльве (1739).

У 1740 г. вядомы педагог Шымон Канарскі ажыццявіў рэформу піярскай сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. Галоўным кірункам гэтай рэформы быў перавод выкладання большасці прадметаў з лацінскай на польскую мову, якая на той час была мовай культурнага і палітычнага жыцця шляхецкіх элітаў. Апроч класічных прадметаў, у навучальную праграму ўводзіліся грамадска-этычныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны. У піярскіх школах звычайна вывучаліся лацінская, польская, нямецкая і французская мовы, рэлігія і хрысціянская мараль, літаратура і навука аб красамоўстве, арыфметыка, алгебра і геаметрыя, асновы прыродазнаўства, усеагульная гісторыя і гісторыя Рэчы Паспалітай, асновы правазнаўства.

Адной з лепшых піярскіх школ ва ўсёй ўсходняй Еўропе стала калегія ў Шчучыне. Гэтая навучальная ўстанова мела цудоўную матэрыяльную базу і самае сучаснае абсталяванне для выкладання прыродазнаўчых дысцыплін. У Шчучыне працаваў выдатны батанік і заолаг Станіслаў Юндзіл, які пазней стаў вядомым прафесарам Віленскага універсітэта. Шчучынская калегія мела багатую бібліятэку, якая налічвала каля 2000 кніг. Сярод выпускнікоў гэтай школы можна вылучыць славутага навукоўца Ігната Дамейку.

У 1773 г. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, якую некаторыя даследчыкі лічаць першым у Еўропе дзяржаўным міністэрствам адукацыі. У склад гэтай установы ўвайшлі пераважна прыхільнікі асветніцкіх ідэй, людзі з перадавымі поглядамі на адукацыю і грамадства – І.Масальскі, Г.Калантай, І.Патоцкі, І.Храптовіч. На камісію ўскладвалася задача рэфармавання сістэмы адукацыі ў духу асветніцтва. Непасрэднай прычынай для яе ўтварэння паслужыў роспуск у 1773 г. ордэна езуітаў, у руках якога знаходзілася большасць навучальных устаноў у Рэчы Паспалітай. Былыя ўладанні і нерухомасць езуітаў пераходзіла цяпер у распараджэнне Адукацыйнай камісіі. Камісія працавала 10 гадоў. Вынікам гэтай працы стала падрыхтоўка Статута для акадэмій і школ. Цяпер дзяржава брала на сябе функцыі непасрэднай апекі над народнай адукацыяй і кіравання школамі ўсіх ступеняў, што раней цалкам па сутнасці знаходзілася ў руках манаскіх ордэнаў. Прадугледжвалася арганізацыі стройнай сістэмы народнай адукацыі, якая ўяўляла сабой своеасаблівую піраміду. На вяршыні гэтай піраміды знаходзіліся Галоўныя школы ў Кракаве і Вільні (Галоўная Літоўская школа ў Вільні ўтваралася на базе было Езуіцкай акадэміі). У гэтыя вышэйшыя ўстановы маглі паступаць выпускнікі акруговых і падакруговых школ, якія ўтваралі сярэднюю ступень у сістэме адукацыі. У Беларусі акруговыя школы прадугледжваліся ў Берасці, Гародні і Навагрудку. Гарадзенскай акруговай школе падпарадкоўваліся вучылішчы ў Барунах (Ашмянскі павет), Вішневе, Ваўкавыску, Паставах; берасцейскай школе – школы ў Жыровічах і Пінску; навагрудскаму вучылішчу – школы ў Бабруйску, Беразвечы, Мазыры. Мінску, Нясвіжы, Слуцку. Апроч таго захоўвалася асобная акруга піярскіх школ у Драгічыне, Лідзе, Лужках і Шчучыне. Ніжэйшую ступень сістэмы адукацыі ўтваралі парафіяльныя вучылішчы, якія ў ідэале павінны былі ахапіць усё насельніцтва, у тым ліку і сялян. Але гэтая ідэя на той час была яшчэ неажыццявімай.

Рэформа адукацыі прадугледжавала таксама змены ў змесце навучальных праграм. Большая ўвага надавалася прадметам фізіка-матэматычнага цыклу, а таксама тым грамадскім дысцыплінам, якія найперш выхоўвалі ў асобы маральныя якасці і грамадзянскія пачуцці – гісторыя, нацыянальная літаратура, правазнаўства. Адначасова скарачаліся гадзіны на вывучэнне лацінскай мовы і багаслоўя. У парафіяльных ж школках прадугледжвалася выкладанне практычных прадметаў – асновы земляробства, садаводства, рамёствы, гігіена і г.д. Трэба прызнаць, што многія ідэі, выпрацаваныя адукацыйнай камісіяй, арыентаваліся на лепшыя святовыя ўзоры і апярэджвалі існаваўшы ўзровень развіцця гаспадаркі і ўсяго грамадства Рэчы Паспалітай. Таму ажыццявіць іх на практыцы стала справай нерэальнай. І ўсё ж наступствы гэтай рэформы цяжка пераацаніць. У выніку яе рэалізацыі на беларускіх землях была створаная вельмі добрая сістэма сярэдняй адукацыі з еўрапейскага ўзроўню універсітэтам у Вільні. Гэтая сістэма адукацыі выхавала цэлую плеяду выдатных людзей, якія зрабілі вялізны ўклад у развіццё еўрапейскай і сусветнай культуры.

Што ж датычыцца навуковых ведаў, то ў 18 ст. галоўнымі асяродкамі іх развіцця на беларускіх землях заставаліся навучальныя ўстановы, якія кантраляваліся каталіцкімі манаскімі ордэнамі – найперш езуітамі і піярамі. Натуральна, што духавенства ў значнай сваёй частцы, асабліва езуіты, з насцярожанасцю, а часта і з варожасцю ставілася да асветніцкіх ідэй. Але і ў гэтым асяроддзі знаходзілася шмат таленавітых навукоўцаў, якія па меры магчымасці імкнуліся да аб’ектыўнага навуковага пазнання.

На сённяшні дзень яшчэ мала даследавана філасофская спадчына навукоўцаў ВкЛ гэтага перыяду. А між тым можна назваць шэраг вельмі цікавых мысляроў, якія выкладалі ў навучальных установах Беларусі. Да іх ліку належаў ураджэнец Наваградчыны Бенедыкт Дабшэвіч (1722-1794), які быў аўтарам звыш 10 навуковых прац па праблемах тэалогіі і філасофіі. Ён скончыў наваградскую бенедыктынскую калегію і віленскую езуіцкую акадэмію. Выкладаў у наваградскай калегіі фізіку, матэматыку, філасофію і тэалогію. З 1758 г. працаваў выкладчыкам віленскай акадэміі. У 1773 г. стаў дэканам тэалагічнага факультэта гэтай акадэміі. У філасофскіх поглядам Дабшэвіча вялікая месца займала матэматыка, якую ён называў асновай філасофіі. Значную ўвагу Дабшэвіч надаваў таксама пытанням псіхалогіі. Чалавечую душу ён разглядаў як духоўную субстанцыю, з аднаго боку звязаную з богам, а з другога – з целам, ці матэрыяй.

Асветніцкіх поглядаў прытрымліваўся Казімір Нарбут (1738-1807), выкладчык філасофіі піярскіх навучальных устаноў. Ён паходзіў з Лідчыны, вучыўся ў піярскай калегіі ў Шчучыне. Некалькі гадоў удасканальваў свае веды ў галоўнай піярскай школе ў Рыме. У 1769 г. Нарбут выдаў падручнік па логіцы для піярскіх школ,. Ён таксама распрацаваў курс “Эклектычнай філасофіі“. Нарбут крытыкаваў схаластыку, выступаў за шырокую свецкую адукацыю, вера ў чалавека і яго розум з’яўляліся характэрнай рысай яго філасофскіх поглядаў. Невыпадкова Нарбута прыцягнулі да працы ў складзе Адукацыйнай камісіі, дзе ён напісаў два раздзелы для школьнага статута.

Вучнем Казіміра Нарбута быў Анёл Доўгірд (1776-1835), які паходзіў з-пад Мсціслава. Адукацыю атрымаў у піярскіх школах, у якіх пазней і выкладаў матэматыку, фізіку, геаграфію, французскую мову, паэтыку і рыторыку (у тым ліку ў Лідскім і Шчучынскім вучылішчах). Яго аўтарству належыць манаграфія “Аб логіцы, метафізіцы і маральнай філасофіі“. Значная ж частка яго працаў па логіцы так і не была надрукавана.

Апроч навукоўцаў-гуманітарыяў, на беларускіх землях у разгляданы перыяд працавалі выдатныя даследчыкі ў розных галінах дакладных і прыродазнаўчых навук. Адной з самых яркіх асобаў у навуковым жыцці Рэчы Паспалітай 18 ст. стаў Марцін Пачабут-Адляніцкі (1728-1810). Ён нарадзіўся ў вёсцы Саламянка каля Гародні. Вучыўся ў Гарадзенскім езуіцкім калегіуме, пасля ў Віленскай акадэмі. Пасля акадэміі шмат вучыўся за мяжой – у Празе, Марсэлі, Авіньёне, Неапалі. М.Пачабут-Адляніцкі захапляўся матэматыкай і астраноміяй. У 1764 г. ён заснаваў у Вільні астранамічную абсерваторыю, першую ва Усходняй Еўропе. Даследаваў сонечныя плямы, спрабаваў вызначыць адлегласць ад Зямлі да Сонца, размяшчэнне Меркурыя. Работы Пачабута-Адляніцкага друкаваліся ў самых аўтарытэтных навуковых часопісах Еўропы. У 1780-1803 гг. ён быў рэктарам Віленскай акадэміі. За гэты час стварыў у акадэміі два аддзяленні – фізічнае ( з факультэтамі матэматыкі, фізікі і медыцыны) і маральнае (логікі і права), заснаваў 4-гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў.

Матэматыкай займаўся таксама Франц Нарвойш (1742-1819). Адукацыю ён атрымаў у езуіцкіх установах, дзе пазней выкладаў (у тым ліку і ў Гародні). У часе кіравання А.Тызенгаузам Гарадзенскай эканоміяй Нарвойш атрымаў ад яго запрашэнне прыняць удзел у гаспадарчых рэформах. Па заданні Тызенгауза ён шмат ездзіў у Германію, Англію, Галандыю, закупляў аптычныя прыборы для абсерваторыі, якую меркавалася заснаваць у Гародні, і кіраўніком якой павінен быў стаць Нарвойш. Пасля вяртання з-за мяжы ён стаў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце.

Дзякуючы Тызенгаузу ў Гародні апынуўся здольны французскі медык і даследчык Жан Эмануэль Жылібер. Жылібер працаваў прафесарам медыка-ветэрынарнай школай у Ліёне. У 1775 г. ён прыехаў у Гародню і з вялікай энергіяй узяўся тут за навуковую і арганізацыйную працу. Ім была створана медыцынская школа, у якую набралі 12 вучняў. Апошнія павінны былі вывучаць навукі практычна з самога пачатку, паколькі не ўмелі нават чытаць і пісаць. Жылібер сам выкладаў медыцыну, мінералогію, хімію, батаніку. Апроч выкладчыцкай і арганізацыйнай дзейнасці ён знаходзіў час і для навуковых доследаў. Іх вынікам стала падрыхтоўка і выданне 3-томнага даследавання “Флора Літвы“ (1781). У гэтай працы Жылібер прытрымліваўся класіфікацыі раслін Турнекофа і крытыкаў Лінея. У 1781 г. выйшла з друку таксама праца Жылібера “Даследчыкі прыроды Літвы“. Ён шмат ездіў па Гарадзеншчыне з мэтай вывучэння прыроды краю. Каля будынку медыцынскай школы Жылібер заклаў батанічны сад (шмат рэдкіх раслінаў ён прывёз з сабою з Францыі), рэшткі якога захаваліся да нашага часу. Пасля краху рэформаў Тызенгауза ў 1780 г. Жылібер разам з усёй медыцынскай школай пераехаў у Вільню, дзе працягваў сваю навуковую і выкладчыцкую працу. Менавіта ў Вільні ўбачылі свет узгаданыя навуковыя працы. Але там яго пераследавалі таксама асабістыя няшчасці, адбылася сутычка з езуітамі. У 1783 г. таленавіты даследчык ад’ехаў на радзіму, пакінуўшы пасля сябе добрую памяць у Горадні.

Несумненным ёсць той факт, што ўзровень навуковых ведаў і навуковых даследаванняў на беларускіх землях у 18 ст. па сутнасці адпавядаў еўрапейскаму ўзроўню.