Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Бэрк П. Рэнесанс. Мінск, 1997.

  2. Бярозкіна Н.Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVІ – пачатак ХХ ст.). Мн.: Беларуская навука, 1988.

  3. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993.

  4. Гісторыя Беларусі. Ч.1. Ад старажытных часоў да канца ХУІІІ ст. Мінск, . С.430-481.

  5. Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам. Мн., 1990.

  6. Лабынцаў Ю. «Зерцало жития»: З літаратурнай спадчыны Францыска Скарыны. Мн., 1991.

  7. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтва. Мінск:“Беларусь“, 1996. С.110-171, 192-229.

Іканапіс Беларусі ХV – ХVІІІ стст.: Альбом / Аўтар тэксту і склад. Н.Ф.Высоцкая. Мн., 1992.

Мировая художественная культура: Учебное пособие. Москва,1997.

Нікалаеў Мікола. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х – ХVІІІ стагоддзях. Мн.: Маст. літ-ра, 1993

Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мінск, 1990.

Падокшын. Філасофская думка Беларусі ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003.

Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння. Мінск: Навука і тэхніка, 1994.

Пяткевіч Аляксей. Маршруты кніжнага слова: З гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. Варшава, 2002.

Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі: ХVІ – першая палова ХVІІ ст. Мн., 1992.

Саверчанка І.В. Сымон Будны: Гуманіст і рэфарматар. Мн., 1993.

Саверчанка І. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі. Адраджэнне і ранняе барока. Мінск:Тэхналогія, 1998.

Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХУІІІ ст. Мінск: "Энцыклапедыкс", 2001. С.153-182.

Скарына і яго эпоха. Мінск:Навука і тэхніка, 1990.

Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра ХVІ-ХVІІІ стагоддзяў. – Мн., 1984.

Шматов В.Ф. Искусство книги Франциска Скорины. Москва, 1990.

Лекцыя 4.

Культура Беларусі ў эпоху Контррэфармацыі і барока ( 17 ст.)

16 Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.

Пасля аптымістычнай эпохі Рэнесансу для Еўропы надыйшлі цяжкія часы інквізіцыі, крывавых рэлігійных войнаў і страшэнных эпідэмій, што прывяло да моцнага скарачэння колькасці насельніцтва. Таму 17 ст. належыць да найбольш трагічных перыядаў у гісторыі нашага кантыненту. Першапачатковыя поспехі Рэфармацыі выклікалі актыўнае контрнаступленне Рыму. На Трыдэнцкім саборы каталіцкі касцёл выпрацаваў шляхі вяртання страчаных пазіцый. Як адзначаюць еўрапейскія даследчыкі, з гэтага часу абноўлены касцёл, як ніколі раней дагэтуль, пачаў аказваць моцны ўплыў на самыя розныя сферы культурнага жыцця. Была ўмацавана дысцыпліна сярод духавенства і ўзняты ўзровень яго адукаванасці. Асаблівая ўвага цяпер надавалася сакрамэнту споведзі. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што менавіта контррэфармацыя прывяла да праўдзівай хрысціянізацыі большасці насельніцтва Еўропы, асабліва вясковага, якое да гэтага часу толькі фармальна належала да хрысціянскай царкавы, прытрымліваючыся ў сваім штодзённым жыцці шматлікіх паганскіх вераванняў. Суд Інквізіцыі стаў гарантам правільнасці дактрыны. Зразумела, што можна было яго выкарыстоўваць супраць любых праяў крытычнага мыслення. Надзвычай вялікую ролю адыграў манаскі ордэн Езуітаў, які бачыў галоўнай сваёй мэтай развіццё школьніцтва і стварэнне новай рымакаталіцкай эліты.

Контррэфармацыя дасягнула значных поспехаў у Паўднёвай і Усходняй Еўропе, часткова вярнуўшы свае страчаныя пазіцыі. Трэба адзначыць, што пратэстанты адступілі найперш там, дзе былі слабей развітыя гарады, гандаль і рамёствы. Гэта пацвярджае тэзу, што сацыяльнай базай пратэстантызму апроч шляхты было гарадское мяшчанства і купецтва. Перамога Контррэфармацыі выклікала абмежаванне свабоды грамадскай думкі і магчымасці дыскусій па багаслоўскіх і філасофскіх праблемах, а таксама ганенні на іншаверцаў. Праўда, пратэстанты таксама часта адкідвалі ўсялякую талеранцыю адносна іншадумства. Ватыкан прызнаў ерэтычнымі нават дастаткова памяркоўныя кнігі Эразма Ротэрдамскага, загінуў на вогнішчы Джардана Бруна, які быў прыхільнікам пантэістычнага светапогляду, мусіў адракацца да сваіх ідэй, каб выратаваць жыццё, Галілео Галілей. У многіх каталіцкіх краінах езуіты стварылі сістэму цэнзуры з мэтай кантролю над грамадскай думкай.

У канцы 16 ст. каталіцкі касцёл пераходзіць у наступленне і на землях ВкЛ. Яго актыўнасць тут была скіравана як супраць пратэстантаў, так і супраць праваслаўных. Галоўную ролю ў гэтым контрнаступленні безумоўна адыгрывалі езуіты, якія здолелі атрымаць падтрымку манархаў Рэчы Паспалітай. Адным з галоўным козыраў езуітаў стала арганізацыя навучальных устаноў. Першыя езуіцкія калегіі на беларускіх землях паўсталі ўжо ў канцы 16 ст. Але сапраўдны росквіт езуіцкага школьніцтва назіраецца ў 17 ст., калі калегіі з’явіліся ў Оршы (1616 г.), Берасці (1616 г.), Пінску (1638 г.), Гародні (1625 г.), Віцебску (1649 г.) Наваградку (1644 г.), Мінску (1672 г.) і інш. гарадах і мястэчках Беларусі. Хаця напачатку большасць калегій не налічвала і дзесятка вучняў, ужо ў 1618 г. у езуіцкіх установах ВКЛ навучаліся 3165 шкаляроў. У калегіях звычайна вучыліся 7 гадоў. Вельмі вялікая ўвага надавалася класічным мовам, найперш – лаціне. Вучням на занятках забаранялася нават размаўляць паміж сабой па-беларуску ці па-польску. З замежных моваў вывучалі нямецкую і французскую. У школьнай праграме таксама прысутнічалі дыялектыка, рыторыка, арыфметыка і курсы астатніх вызваленых навук. Неўзабаве езуіцкія школы набылі аўтарытэт самых лепшых навучальных устаноў. Гэтаму садзейнічала шырокае выкарыстанне настаўнікамі-манахамі перадавых на той час сродкаў і метадаў навучання. Асаблівая роля адводзілася спаборніцтву паміж вучнямі. Лепшыя шкаляры ўсхваляліся і заахвочваліся, а над горшымі насмяхаліся і здзекваліся. Таму вучоба ў калегіях станавілася жорсткім псіхалагічным выпрабаваннем для шляхецкай моладзі. Яе час быў разлічаны па мінутах, а завучванне заданняў настаўніка патрабавала вялікіх высілкаў.

Асаблівую ролю езуіты надавалі выхаванню аратарскіх здольнасцяў у сваіх навучэнцаў, псіхалагічнай устойлівасці ў выступленнях перад вялікай колькасцю слухачоў. Тут вялікая ўвага надавалася публічным дыспутам па філасофскіх і рэлігійных пытаннях, удзелу ў пастаноўках школьнага тэатру. Гэтакае ўменне было вельмі патрэбным для паспяховай службовай кар’еры шляхціча ва ўмовах існаваўшай у Рэчы Паспалітай шляхецкай дэмакратыі і функцыянаванні шматлікіх мясцовых сеймікаў. Здольнасць скласці верш, якую набывалі на лекцыях паэтыкі, працытаваць у патрэбнай сітуацыі дасціпнае выказванне старажытных рымлян – гэта часта дапамагала незаможнаму шляхцічу наблізіцца да ўсясільнага магната, атрымаць ад яго важнае даручэнне, паспяховае выкананне якое магло выліцца ў падараванне цэлага маёнтка. Таму шляхта імкнулася аддаваць сваіх дзяцей у езуіцкія ўстановы, якія карысталіся славай найлепшых. Прычым езуіты прымалі ў свае школы вучняў, не зважаючы на іх рэлігійную прыналежнасць. Наадварот, яны лічылі гэта сваіх дасягненнем, спадзеючыся дамагчыся ў будучым пераходу такіх вучняў у каталіцтва. Праўда, рабілася гэта без усялякага прымусу, а пераконваннем у перавагах каталіцкага веравучэння над іншымі. Аднак адначасова езуіты імкнуліся выхоўваць у сваіх вучняў-каталікоў нецярпімасць і варожасць да іншаверцаў. У Вільні і некаторых іншых гарадах ВКЛ яны ўчынялі бойкі з моладдзю іншага веравызнання, для чаго ў езуіцкіх школах нават вучылі біцца на драўляных палках, урываліся ў праваслаўныя і пратэстанцкія храмы і рабілі там пагромы, спальвалі кнігі праваслаўных і пратэстанцкіх тэолагаў. Пасля таго, як у выніку абвастрэння міжрэлігійных адносін у Рэчы Паспалітай былі зачынена большасць навучальных устаноў пратэстантаў і праваслаўных, езуіты, па сутнасці, сталі манапалістамі ў галіне школьніцтва. Але гэта паступова прыводзіла да таго, што іх сістэма адукацыі рабілася ўсё болей акасцянелай і кансерватыўнай, няздольнай да ўспрыняцця новых ідэй і метадаў, што асабліва выразна праявілася ўжо ў 18 ст., калі бессэнсоўнае і адарванае ад рэальнага жыцця завучванне лацінскіх тэкстаў з’яўлялася рысаў езуіцкіх школ.

І ўсе ж неабходна прызнаць, што езуіты зрабілі ў цэлым вельмі вялікі ўклад у развіццё адукацыі і навукі на беларускіх землях. Лепшыя навучэнцы калегіяў паступалі ў Віленскую акадэмію, дзе вывучалі філасофію і тэалогію. У 1641 г. Казімір Сапега заклаў пры акадэміі юрыдычны факультэт. На філасофскім факультэце вывучалі метафізіку, матэматыку, логіку, рыторыку, паэтыку, старажытныя і сучасныя мовы. На тэалагічным факультэце галоўная вага надавалася вывучэнню Святога Пісання, палемічнай, маральнай і схаластычнай тэалогіі, кананічнага права і г.д. У Віленскай акадэміі атрымалі адукацыю такія выдатныя дзеячы беларускай культуры як Мялет Сматрыцкі, Сімеон Полацкі і многія іншыя.

Самым непасрэдным чынам было звязана з езуітамі развіццё на беларускіх землях тэатральнага мастацтва. Менавіта духоўныя рыцары Контррэфармацыі шырока выкарыстоўвалі тэатр у барацьбе з іншаверцамі як магутны сродак эмацыйнага ўздзеяння на масы. Езуіты прыносяць з Заходняй Еўропы ў Беларусь лялечны тэатр батлейку. Напачатку такі тэатр выкарыстоўваўся выключна на калядныя святы. Прычым ставілася толькі адна п’еса, якая апавядала пра нараджэнне Ісуса Хрыста і імкненне цара Ірада забіць немаўля, якому наканавана стаць царом ізраільскім. Пастаноўкі звычайна адбываліся ў касцёлах, а часам і на плошчах гарадоў. Пазней батлейка зрабілася больш дэмакратычнай і свецкай, пашырыўся яе рэпертуар, які набываў рысы сацыяльнай сатыры.

З часамі барока і дзейнасцю езуітаў звязана і ўзнікненне беларускай драматургіі. Езуіты любілі і ўмелі наладжаваць вельмі пышныя тэатралізаваныя працэсіі на рэлігійныя святы. Прычым галоўныя высілкі скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, іх фантазію. Відовішча павінна было здзівіць простага чалавека, уразіць яго, нават часам проста запалохаць, паказаць яго нікчэмнасць у гэтым свеце. У адпаведнасці з прынцыпамі барочнай эстэтыкі ў езуіцкіх прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся колер і гук, кантрастныя, часта вычварныя іх спалучэнні.

Амаль пры кожнай езуіцкай навучальнай установе ўтвараліся школьныя тэатры. Трэцім па ліку езуіцкім тэатрам у Рэчы Паспалітай пасля Пултуска і Бранева быў тэатр Віленскай акадэміі. Першыя яго прадстаўленні адносяцца да 1580-1584 гг. У 1586 г. езуіцкі тэатр узнікае ў Полацку, дзе ён існаваў да 1819 г. У 1603-1648 гг. тут было пастаўлена 13 лацінскіх і польскіх п’есаў. Каля 1650 г. узнік езуіцкі тэатр у Гародні. У 1651 г. тут была пастаўлена “Камедыя пра Якуба і Іосіфа“. У 1687 г. у Гародні была пастаўлена драма на лацінскай мове “Язон – пераможны захопнік калхідскай здабычы“, якую напісаў мясцовы настаўнік М.Сіповіч. Трэцім па значэнні езуіцкім тэатрам у Беларусі быў пінскі тэатр. У 1663 г. у Пінску была паказана патрыятычная п’еса “Ягайла, кароль польскі“, у якой апавядалася пра падзеі Грунвальдскай бітвы. У 1671 г. распачаў сваю дзейнасць віцебскі школьны тэатр. Рэпертуар школьных тэатраў сведчыў пра папулярнасць антычнай класікі, а таксама зварот да гісторыі ВкЛ. Праўда, гістарычныя пастаноўкі езуітаў павінны былі садзейнічаць кансалідацыі шляхты (а менавіта дзеці шляхты пераважна вучыліся ў езуіцкіх школах) ў межах ужо Рэчы Паспалітай і на грунце польскай мовы і культуры.

Адным з найбольш актыўных тэатраў стаў наваградскі. У 1637 г. тут была паказана “па-польску і па-руску“ велікодная драма. У 1685 г. ставілася лацінская драма “Вянок мудрасці“, сюжэт якой узяты са старажытнарымскай гісторыі. У 1695 г. мясцовы выкладчык П.Быкоўскі напісаў для шкаляроў тэатральны дыялог у гонар заснавальніка ордэну езуітаў І.Лаёлы.

Багатая гісторыя нясвіжскага школьнага тэатра. Першае публічнае прадстаўленне ў ім адбылося ў 1600 г. з нагоды прыезду славутага магната Льва Сапегі. У канцы 17 ст. дзейнічаў езуіцкі тэатр у Мінску. У 1698 г. тут была пастаўлена лацінская драм “Ахвяра кахання“.

Апрача названых гарадоў у 17 ст. школьныя тэатры дзейнічалі таксама ў Оршы і Берасці. У першай трэці 18 ст. такія тэатры паўсталі ў Слуцку, Магілёве, Мсціславе, Бабруйску і Жодзішках (Ашмянскі павет). Усяго ж у Беларусі дзейнічалі ў 17-18 ст. 14 школьных тэатраў, ад якіх да нашага часу дайшло каля 100 твораў. Пераважалі пастаноўкі на польскай мове. Са ста твораў толькі 14 былі напісаны па-польску, а ўсе астатнія – на лаціне. Тэатр пераследаваў і дыдактычныя мэты – садзейнічаць засваенню вучнямі калегіяў лацінскай мовы. У камедыйных сцэнках – інтэрмедыях, якія звычайна разыгрываліся ў антракце, гучала таксама і беларуская мова, на якой размаўлялі героі-сяляне, аспрэчваючы з дапамогай народнай логікі і цвярозага сэнсу залішне тэарэтычныя разважанні адарваных ад жыцця вучоных мужоў, што стварала камічны эффект.

П’есы павінны былі служыць на карысць рэлігійнай ідэалогіі. Галоўнымі героямі часта былі аскеты, якія ўсім ахвяравалі дзеля хрысціянскай веры. У многіх творах дзейнічалі звышнатуральныя сілы, а рэальнае перапляталася з нерэальным. Звышнатуральныя сілы ў школьных п’есах часта выратоўваюць мучанікаў-хрысціян ад жорсткіх паганцаў і іншаверцаў.

У выніку актыўнай дзейнасці езуітаў многія магнаты, а ўслед за імі і простая шляхта, пачалі вяртацца ва ўлонне каталіцкага касцёла. Яркім прыкладам можа паслужыць Мікалай Радзівіл Сіротка, бацька якога быў актыўным кальвіністам. На публічных дыспутах езуіцкія аратары выступалі больш дасціпна і пераканаўча. Друкарня Віленскай акадэміі выйшла ў лідэры кнігавыдавецкай справы.