Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии ХУІІІ века. Минск, 1992.

  2. Гісторыя Беларусі. Ч.1. Ад старажытных часоў да канца ХУІІІ ст. Мінск. Лекц.35-36.

  3. Гісторыя беларускага тэатра. Т.1. Мінск, 1983.

  4. Дадзіёмава В. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца ХУІІІ ст. Мн., 1994.

  5. Дорошевич Э.К. Философия эпохи просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.

  6. Конон В. От Ренесанса к классицизму. Становление эстетической мысли Белоруссии в ХУІ-ХУІІІ вв. Мн., 1978.

  7. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтва. Мінск:“Беларусь“, 1996. С.308-323.

  8. Мальдзіс А. На скрыжаванні культурных традыцый. Мінск: Навука і тэхніка, 1980.

  9. Мировая художественная культура: Учебное пособие. Москва,1997. С.246-273.

Лекцыя 6.

Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.

29 1. Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры ў 19 ст.

Гісторыкі нярэдка выкарыстоўваюць тэрмін доўгае 19 ст., пад якім разумеюць храналагічны адрэзак ад Вялікай французскай рэвалюцыі да першай сусветнай вайны. За гэты час ў жыцці еўрапейскіх народаў адбыліся вельмі важныя змены, якія прывялі да ўтварэння структур сучаснага індустрыяльнага грамадства з яго прамысловым абліччам, новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі і масавай культурай. Безумоўна, што новыя з’явы доўгі час суіснавалі побач з элементамі традыцыйнага аграрнага альбо феадальнага грамадства, паступова іх выцясняючы. Працэсы гэтыя праходзілі вельмі няпроста, часта балюча для многіх людзей і цэлых краін. Спляценне мноства супярэчнасцяў у значнай ступені фармавала культурнае жыццё Еўропы ў 19 ст.

У 19 ст. ідэі Асветніцтва атрымалі развіццё ў новых ідэалагічных сістэмах. Працягваўся працэс секулярызацыі адукаваных элітаў еўрапейскага грамадства. Па сутнасці навука пачынае займаць тое месца ў свядомасці многіх еўрапейцаў, якое раней належала рэлігійнай веры. І многія інтэлектуалы ў 19 ст. так жа шчыра вераць у навуковыя ідэі, як калісці іх папярэднікі верылі ў рэлігійныя дагматы. Натуральна, што гэтаму садзейнічаў неверагодны прагрэс у развіцці навук, асабліва дакладных. У асяроддзі навукоўцаў аформіўся пазітывізм, які грунтаваўся на аналізе дакладных фактаў. Стваральнікі пазытывіскага метаду (А.Конт, Г.Спенсэр і інш.) былі ўпэўненыя, што гэты метад з’яўляецца адзіным для ўсіх навук.

Аптымістычная тэорыя прагрэсу запанавала сярод адукаванай меншасці еўрапейскага насельніцтва. З вялізнай зацікаўленасцю была ўспрынятая тэорыя барацьбы за выжыванне ў жывёльным свеце Ч.Дарвіна, якая выразна супярэчыла рэлігійнаму тлумачэнню паходжання жывёлаў. Наступным крокам стала пашырэнне гэтай тэорыі на стасункі паміж людзмі. У найбольш радыкальнай форме гэта пазней ажыццявіў у сваіх філасофскіх працах нямецкі мысляр Ф.Ніцшэ, які ўсхваляў звышчалавека. Апошні адкідвае непатрэбныя, навязаныя хрысціянствам рэлігійныя нормы маралі і жыве паводле законаў барацьбы за выжыванне. Філасофія Ніцшэ таксама была ўспрынята з вялізнай зацікаўленасцю. Безумоўна, яна адлюстроўвала светаадчуванне пэўнай часткі еўрапейскага грамадства, якому хацелася адчуваць сябе звышлюдзмі. Гэтаму садзейнічала панаванне Еўропы над рэштай астатняга свету, адчуванне вялікай місіі белага чалавека. Натуральна, што такое стветаадчуванне хавала ў сабе страшэнную патэнцыяльную нябеспеку для ўсяго чалавецтва.

У 19 ст. былі таксама створаныя ідэалагічныя дактрыны сацыялізму і лібералізму, якія аказалі вялікі ўплыў на жыццё ўсяго чалавецтва. Гэтыя ідэалагічныя сістэмы лагічна вынікалі з асветніцкага светапогляду, былі прасякнутыя верай у здольнасць разумнага чалавека паспяхова кіраваць светам. Як супрацьвага ім развіваецца кансерватыўная думка, якая настойвала на неабходнасці захавання традыцый і рэлігіі, перасцерагала ад самаўпэўненасці чалавека ў сваіх магчымасцях.

У 19 ст. не было створана нейкага мастацкага стылю, які стаў бы характэрным для ўсяго акрэсленага перыяду. Гэта было абумоўлена незвычайнай складанасцю і разнастайнасцю з’яў і працэсаў у сферы культурнага жыцця. Напачатку 19 ст. у мастацкім жыцці многіх краінаў Еўропы захоўваліся ўплывы класічнага стылю, які, аднак, паступова траціў свае адзінства і патэнцыял для далейшага развіцця. Вельмі адметнай з’явай стала пашырэнне ўплываў рамантызму ў канцы 18 – напачатку 19 ст. Рамантызм часта лічаць найперш з’явай у галіне літаратуры, але насамрэч ён знайшоў адлюстраванне ў многіх сферах культурнага жыцця, аказаў уплыў на музыку, архітэктуру, выяўленчае мастацтва. Рамантызму цяжка даць дакладнае вызначэнне. У першую чаргу гэта захапленне мінулым. На фармаванне рамантызму вялікі ўплыў аказала рост цікавасці еўрапейцаў да антычнай Грэцыі і культуры Усходу.

Безумоўна, што рамантызм асацыюецца з прозвішчамі такіх пісьменнікаў, як Байран, Міцкевіч, Гюго, браты Грым, Скот і інш. Пад уплывам рамантызму абуджаецца вялікая цікавасць да гісторыі, таямнічага дахрысціянскага мінулага народаў Еўропы. У гэты час пачынае бурна развівацца вывучэнне фальклору, па сутнасці ствараюцца нанова старажытныя эпічныя творы розных народаў. Праявай гэтых тэндэнцый у музычнай культуры стала, напрыклад, творчасць Вагнэра.

Рамантызм у вялікай ступені быў рэакцыяй інтэлектуалаў на шэрую будзённасць жыцця новага буржуазнага грамадства, якое існавала паводле законаў матэрыяльнай карысці і строгіх фінансавых разлікаў. У таямнічай мінуўшчыне рамантыкі шукалі выйсця з гэтай нецярпімай для сябе рэальнасці, стваралі ўласны фантастычны свет, які жыў паводле законаў высакародства і бескарыслівай рызыкі. У той жа час новы буржуазны свет падвяргаецца ўсебаковай крытыцы і дасканаламу аналізу ў вялікіх празаічных творах геніальных пісьменнікаў, такіх як Талстой, Дастаеўскі, Дзіккенс, Тэкерэй, Гюго, Бальзак і інш. Вялікі раман, як жанр літаратурнай прозы, дасягае свайго росквіту менавіта ў гэты перыяд.