Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

6. Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст.

На пачатку 19 ст. у мастацкім жыцці Беларусі дамінуе класіцызм (klasikus – узорны) – галоўны стыль у еўрапейскай культуры гэтага перыяду. Сутнасць класіцызму выявілася ў кананізацыі антычнай класікі, як дасканалага ўзору для наследавання, нарматыўнасці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасці вобразнага абагульнення. К-м характарызаваўся універсальнасцю і адносным стылявым адзінствам. Архітэктура К-му заснавана на прынцыпах сіметрыі, геаметрызму, ураўнаважанасці аб’ёмаў, рэгулярнасці планіровачных рашэнняў, шырокага выкарыстання антычнай ордэрнай сістэмы, адноснай прастаце дэкаратыўных формаў. Класічны ордэрны порцік становіцца характэрнай часткай арх-х кампазіцый палацаў і сядзібаў, а таксама многіх культавых пабудоў. У 1-ай трэці 19 ст. К-м засвойвае рысы ампіру (імперскі стыль), які вызначаецца знешняй параднасцю і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай фасадаў.

У архітэктуры Беларусі К-м выявіўся ў 1770-х гадах і развіваўся паралельна з познім барока. Сярод помнікаў пераходнага стылю можна назваць палацы ў Ружанах і Свяцку. У вялікай ступені станаўленне К-му было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. Горад стаў разглядацца як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Новыя прыёмы планіроўкі прадугледжвалі пераход да ансамблевай забудовы кварталаў, плошчаў і вуліц, арганічнага спалучэння гарадскіх забудоў і прыроднага ландшафту. Планам новых гарадоў надавался форма квадратаў, многавугольнікаў. Асаблівая роля адводзілася дзяржаўным адміністрацыйным і навучальным установам. Прыкладам такіх будынкаў у класічным стылі ў Гародні можа служыць дом віцэ-губернатара, губернская гімназія (суч. вул.Савецкая), жылыя дамы на суч. Замкавай вуліцы.

У культавай мураванай архітэктуры найбольшае распаўсюджанне атрымалі 2 тыпы пабудоў: 1) з цэнтрычнай кампазіцыяй аб’ёмаў (купальныя храмы-ратонды і крыжова-купальныя) 2) з падоўжана-восевай кампазіцыяй і франтальным вырашэннем галоўнага фасада. Храмы набываюць больш свецкі характар, вокны і ўваходы ў іх вырашаюцца як і ў грамадскіх будынках таго часу. Да класічных храмаў-ратондаў належыць Іосіфаўскі касцёл у Лідзе (буд. у 1797-1825 гг.). Да класічных храмаў з падоўжана-восевай кампазіцыяй можна аднесці Петрапаўлаўскі касцёл у Ізабеліна (Ваўкавыскі павет, буд.1778 г.), Троіцкі касцёл у Росі (Ваўкавыскі павет, 1801 г.), Троіцкі касцёл у Індуры (Гарадзенскі павет, 1825 г.), касцёл Св.Тэрэзы ў Шчучыне (1829 г.), царква Раства Багародзіцы у Масалянах (Гарадзенскі павет, 1796 г.)

Вельмі яскрава класічны стыль праявіўся ў палацава-сядзібнай архітэктуры Беларусі першай паловы 19 ст. Да найбольш цікавых помнікаў належаць наступныя сядзібы: Падароск (сяр. 19 ст.), Сноў (1827), Відзы-Лаўчынскія (пач.19 ст.), Лагойск (1814-1819), палац Тызенгаузаў у Паставах (другая палова 18 ст.), сядзіба Альберцін у Слоніме (1-я палова 19 ст.).

На беларускіх землях працавалі як мясцовыя, так і замежныя архітэктары. Можна вылучыць Гуцэвіча, выкладчыка Віленскага універсітэта, пецербургскіх дойлідаў Львова і Стасава, варшавянаў Цуга і Іадкоўскага, англічан Стампоні і Дж.Кларка.

Паступова адбываецца агульны заняпад класічнай школы. К-м набывае ў архітэктуры дагматычны характар, назіраецца распад стылявога адзінства і з’яўленне эклектычных стыляў. Аднак у асобных збудаваннях рысы К-му сустракаюцца на працягу ўсяго 19 ст.

У канцы 18 – напачатку 19 ст. працягвае развівацца тэндэнцыя пашырэння свецкай плыні ў развіцці выяўленчага мастацтва і аслаблення рэлігійнай плыні. Сярод беларускіх мастакоў і аматараў жывапісу зараджаецца цікавасць да штодзённага жыцця людзей, у тым ліку і прадстаўнікоў ніжэйшых класаў грамадства. Асаблівую ролю ў развіцці выяўленчага мастацтва на беларускіх землях адыграла Віленская мастацкая школа. У 1797 г. пры Галоўнай Літоўскай школе паўстала кафедра рысунку і жывапісу. У 1803 г. кафедра атрымала назву факультэта жывапісу, скульптуры і гравюры. Мастацтва жывапісу і рысунку тут выкладалі Францішак Смуглевіч і Ян Рустэма, а скульптуру – К.Ельскі.

Складзеная Ф.Смуглевічам праграма навучання ўключала тры этапы: 1) капіраванне ўзораў класічнага мастацтва; 2) маляванне з гіспсавых скульптур; 3) маляванне з жывой мадэлі (было ўведзена Рустэмам у 1815 г.). Менавіта Ян Рустэм імкнуўся вызваліць жывапіс ад уплываў класіцызму, які ўжо стрымліваў яго развіццё. Ён нават дамогся дазволу прымаць у школу таленавітых вучняў незалежна ад іх сацыяльнага паходжання. У 1820 г. у Віленскім універсітэце вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. Сярод іх налічвалася вельмі шмат ураджэнцаў Беларусі. Да ліку апошніх належаў таленавіты партрэтыст Іосіф Аляшкевіч (1877-1830), які быў сынам беднага музыканта з Радашковічаў. Пасля Вільні Аляшкевіч вучыўся жывапісу ў Дрэздэне і Парыжы. Ён быў прыхільнікам класічнага стылю, стварыў партрэты князя Чартарыйскага, Лявона Сапегі, Мікалая Радзівіла, Адама Міцкевіча.

Адыход ад канонаў класіцызму назіраецца ў творчасці Валенція Ваньковіча (1799-1842), які паходзіў з Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ён стварыў у 1828 г. вядомы партрэт “Адам Міцкевіч на скале Аюдаг“, у якім выразна адчуваецца ўплыў рамантызму. Таксама паказальным з’яўляецца “Партрэт старога Сапліцы са Смілавіч“, на якім з вельмі глыбокім псіхалагізмам паказаны просты шляхціч.

Заснавальнікам нацюрморту ў беларускім жывапісе з’яўляецца Іван Хруцкі (1810-1885), які нарадзіўся ў сям’і уніяцкага святара ў Віцебскай губерні. У 1839 г. ён атрымаў залаты медаль Расійскай акадэміі мастацтваў за карціну “Старая за работай“. З 1840-х гадоў жыў у мястэчку Захаравічы каля Полацку, напісаў шмат партрэтаў і нацюрмортаў.

Найбольш значным прадстаўніком гістарычнага жынру ў беларускім жывапісе стаў Ян Дамель (1780-1840). У 1820 г. ён быў сасланы ў Сібір, але праз два гады вярнуўся у Мінск. Дамель напісаў такія вядомы карціны, як “Смерць князя Панятоўскага“, “Смерць магістра фон Юнгінгена пад Грунвальдам“, “Смерць Глінскага ў няволі“, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы“.

Гістарычны жанр развіваў у сваёй творчасці таксама Януары Сухадольскі (1797-1875), які нарадзіўся ў Гародні ў сям’і збяднелага шляхціча. Я.Сухадольскі шмат гадоў праслужыў у расійскай арміі. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1831 г. эмігруе ў Францыю. Пасля вяртаецца на радзіму. Ваенная тэматыка найбольш яскрава адлюстравана ў яго творчасці.

Таксама перажыў паўстанне 1831 г. і эміграцыю Вікенці Дмахоўскі (1807-1862), які быў майстрам пейзажу. Асаблівую яго ўвагу прыцягвалі мясціны, звязаныя з жыццём Адама Міцкевіча.

Майстрамі бытавога жанру ў беларускім жывапісе разгляданага перыяду з’яўляюцца Канстанцін Кукевіч (1810-1842), Юліян Карчэўскі (1806-1833) і інш. Увагу гэтых мастакоў прыцягвала жыццё простых людзей – сялян, салдат, мяшчан-яўрэяў – з іх простымі бедамі і радасцямі.

Вельмі адмоўна паўплывала на працэсы развіцця выяўленчага мастацтва на беларускіх землях закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта. З таго часу мясцовым таленавітым мастакам значна цяжэй стала атрымаць добрую школу. Для гэтага патрэбна было патрапіць у Пецярбург, альбо за мяжу.