Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

4. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.

У 19 ст. жыхары Еўропы, як ніколі раней, пачалі надаваць вялікае значэне нацыянальным пытанням. У папярэднія часы шляхецкія эліты еўрапейскіх краінаў мелі выразную схільнасць да касмапалітызму. У самаідэнтыфікацыі французскага ці нямецкага арыстакрата яго этнічнае паходжанне не адыгрывала такой важнай ролі, як знатнасць роду і магутнасць манарха, васалам якога з’яўляўся гэты чалавек. Большасць жа сялянскага насельніцтва Еўропы мела “тутэйшую” лакальную тоеснасць. Напрыклад, нямецкія сяляне па просту не ведалі і нават не задумваліся над тым, што яны немцы, і тое самое было характэрным для жыхароў італьянскай, французскай ці польскай вёскі.

Аднак працэсы распаду феадальнага грамадства, фармаванне на яго руінах індустрыяльнага капіталістычнага грамадства, вымагала і новых формаў самаідэнтычнасці насельніцтва. Аказалася, што менавіта нацыянальная ідэя здольная кансалідаваць вялікія супольнасці людзей у новых рэаліях, а нацыянальная самасвядомасць у найбольшай ступені адпавядае дынамічнаму і эгалітарнаму капіталістычнаму грамадству. Таму менавіта ў 19 ст. сфармавалася большасць сучасных еўрапейскіх нацый.

Пачаткам гэтага працэсу прынята лічыць фармаванне французскай нацыі ў часе Вялікай Французскай рэвалюцыі. Лозунгі Свабоды, Роўнасці і Братэрства павінны былі аб’яднасць усіх жыхароў былога Французскага каралеўства ў адзіную нацыю свабодных і роўнапраўных грамадзян. І хаця ідэалы рэвалюцыі цалкам не спраўдзіліся, ідэя французскай нацыі працягвала развівацца. Дзяржава праз свае інстытуты (школа, суды, армія і г.д.) імкнецца выхоўваць у грамадзян пачуццё нацыянальнай салідарнасці, пашырае адзіную літаратурную мову. Нацыі такого тыпу навукоўцы называюць дзяржаўна-палітычнымі, паколькі дзяржаўныя інстытуты адыгралі вельмі важную ролю ў іх фармаванні. Падобны шлях нацыяўтварэння быў характэрным для большасці краін Заходняй Еўропы.

Аднак ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў 19 ст. паўстаюць нацыі іншага тыпу. Тут многія народы развівалі свае нацыянальныя культуры насуперак палітыцы асіміляцыі, якую праводзілі магутныя і шматэтнічныя імперыі. Найбольш яскравым прыкладам фармавання нацыі такого тыпу прынята лічыць чэхаў. У канцы 18 ст. чэшская мова гучала амаль выключна ў вясковым асяроддзі. Гарадское насельніцтва, шляхецкія эліты краіны, якая ўваходзіла ў велізарную імперыю Габсбургаў, былі амаль цалкам анямечаныя. Аднак у асяроддзі мясцовай інтэлігенцыі пад уплывам рамантычнага светадчування абуджаецца цікавасць да мінулага свайо краю, да вясковай чэшскамоўнай культуры, якая з’яўлялася спадчынай гэтага мінулага. Асветніцкі праект, які прадугледжваў пашырэнне адукацыі сярод сялянскага насельніцтва, вымагаў канкрэтных механізмаў рэалізацыі. Аказалася, што без чэшскай мовы не магчымая і асвета чэшскага селяніна. Так на грунце рамантычнага светадчування і асветніцкіх ідэй распачынаецца актыўнае вывучэнне чэшскай мовы і гісторыі, фармуецца асяроддзе сахопленай гэтай справай інтэлігенцыі. Наступным крокам стала фармаванне пачуцця нацыянальнай салідарнасці чэхаў, патрабаванне надаць ім роўныя з немцамі культурныя правы у супольнай дзяржаве, а затым і ідэя адраджэння самастойнасці чэшскай нацыі. Гэтая ідэя была рэалізавана толькі пасля першай сусветнай вайны. Але ў Еўропе 19- пачатку 20 ст . назіралася цэлая чарада нацыянальных адраджэнняў, падобных да чэшскага: славацкае, славенскае, серба-лужыцкае, фінскае, эстонскае, латышскае, літоўскае, украінскае. У гэты шэраг неабходна паставіць і беларускае нацыянальнае адраджэнне. Гэтыя нацыі ці народы, якія ў навуцы прынята называць этна-культурнымі ў адрозненне ад дзяржаўна-палітычных, прайшлі падобныя шляхі фармавання сваіх нацыянальных культуры. Першым этапам гэтага шляху было навуковае вывучэнне гісторыі і культуры, найперш мовы, народу, які страціў у выніку асіміляцыйных працэсаў свае эліты. Другім этапам станавілася культурна-асветная праца ў кірунку нацыянальнага ўсведамлення шырокіх пластоў насельніцта, найперш сялянскага, якую звычайна праводзіла інтэлігенцыя. І, нарэшце, на трэцім этапе распачынаецца барацьба за палітычны суверэнітэт народу і ўласную дзяжаву. Гэтакі шлях змагання за ўласную нацыянальную культуру наканавана было прайсці і беларускаму народу.

Вытокі беларускага нацыянальнага адраджэння, як культурна-гістарычнага працэсу, даследчыкі знаходзяць у пачатку 19 ст. Менавіта ў гэтым перыядзе пачанаецца першы этап нацыянальнага руху – навуковае вывучэнне беларускай этнічнай культуры. Ідэі Асветніцтва і рамантызму далі важны штуршок гэтаму працэсу. Гісторыя беларускага народу, культура і мова беларускай вёскі пачалі выклікаць усё большую зацікаўленасць сярод даследчыкаў і адукаванай часткі грамадства. Напачатку 19 ст. у Віленскім універсітэце была створана спецыяльная праграма правядзення краязнаўчых і этнаграфічных даследаванняў, аўтарам якой быў Іяхім Лелявель. Менавіта ў сценах гэтай навучальнай установы пачынае актыўна развівацца вывучэнне гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага. Такія даследчыкі, як Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Платон Сасноўскі адкрываюць для сучаснікаў багацейшы пласт старабеларускай кніжнасці эпохі Францыска Скарыны, што мела велізарнае значэнне для паўставання і развіцця беларускай нацыянальнай ідэі. Несумненна, што гэты працэс развіваўся ва ўзамемасувязі з іншымі падобнымі працэсамі, якія адбываліся ў той час у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Напрыклад, Міхал Баброўскі шмат падарожнічаў, пабываў у Чэхіі, Славакіі, Славеніі і інш. краінах. Ён добра ведаў пра пачатак нацыянальнага адраджэння еўрапейскіх народаў, якія страцілі ў папярэднія стагоддзі свае шляхецкія эліты. Міхал Баброўскі, які выдатна валодаў многімі мовамі, пачаў заклікаць студэнтаў Віленскага універсітэта вывучаць культуру і мову простага сялянскага люду. Больш таго, стаўшы уніяцкім святаром у мястэчку Шэрышава (яго туды саслалі ўлады за ліберальныя погляды), чытаў прыхаджанам казанні на беларускай мове.

Тут варта падкрэсліць той момант, што М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Анацэвіч, П.Сасноўскі паходзілі з прыходскага уніяцкага духавенства. Гэта мела істотнае значэнне для фармавання іх ідэнтычнасці. У асяроддзі уніяцкіх святароў яшчэ жыла памяць пра старажытныя візантыйска-праваслаўныя карані беларускай культуры. Ідэя палітычнай польскай нацыі, стрыжнем якой выступала таксама заходняе каталіцтва, не вельмі прываблівала выхадцаў з гэтага асяроддзя, якія спрабавалі шукаць уласную культурна-гістарычную ідэнтычнасць. Эпоха Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, у якім дамінавала старабеларуская мова і кірылічная кніжнасць, вельмі прываблівала гэтых інтэлігентаў духоўнага паходжання. Менавіта яны заклалі падмуркі беларускай гістарыяграфіі і запачаткавалі працэс фармавання ідэнтычнасці, адрознай як ад мадэлі польскай палітычнай нацыі, так і расійскага імперскага народу.

Адным з першых практычных даследчыкаў беларускай народнай культуры стаў Зарыян Даленга-Хадакоўскі (1784-1825), які паходзіў з Міншчыны. З.Даленга-Хадакоўскі меў вельмі складаны і цікавы лёс. Пераследаваны расійскімі ўладамі за рэвалюцыйную дзейнасць, ён мусіў змяніць прозвішча (сапраўднае яго прозвішча – Адма Чарноцкі). Адыйшоўшы ад палітыкі Даленга-Хадакоўскі цалкам прысвяціў сябе навуцы. Ён цікавіўся праблемамі этнаграфіі, фалкларыстыкі і археалогіі. У многім Даленга-Хадакоўскі быў першапраходцам. У 1817 г. ён апублікаваў свой першы артыкул па этнаграфіі беларускай вёскі. Даленга-Хадакоўскі таксама лічыцца пачынальнікам архелагічнай навукі ў Расійскай імперыі. Найважнейшая яго праца – “Аб славяншчыне перад хрысціянствам“ – так і не была апублікавана. Даследчыка цікавіла старажытная паганская культура беларусаў і іншых усходніх славян, рэшткі якой ён шукаў у фальклоры, звычаях і традыцыях сялян. Як мы ўжо адзначалі вышэй, ціавасць да мінулага з’яўлялася характэрнай рысай рамантычнага светаадчування. Фальклор прыцягваў увагу рамантыкаў ва ўсёй тагачаснай Еўропе. Выразнікам і першапачынальнікам азначанай традыцыі на беларускіх землях можна лічыць Зарыяна Даленгу-Хадакоўскага.

Адначасова з вывучэннем фальклора і этнаграфіі беларусаў развіваецца і беларускае мовазнаўства. Адной з першых навуковых прац, прысвечаных беларускай мове, стаў артыкул Калайдовіча (1822 г.)

Вельмі вялікі ўклад у развіццё беларусазнаўства зрабіў Ян Чачот, які з’яўляўся актыўным удзельнікам студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў і блізкім сябрам Адама Міцкевіча. За ўдзел у гэтых таварыствах Ян Чачот быў высланы царскімі ўладамі на Урал. Пасля вяртання на радзіму ён прысвяціў увесб вольны час вывучэнню беларускай народнай культуры. Найважнейшай працай Я.Чачота сталі сборнікі “Сялянскіх песняў з-над Дзвіны і Нёману“ (выйшлі з друку 6 выданняў у 1837-1846 гг.). У гэтых зборніках Чачот выдаваў беларускія сялянскія песні як у перакладзе на польскую мову, так і ў арыгінале. Апроч таго, Чачот склаў таксама невялікі слоўнічак беларускай мовы. Праца Чачота стала вельмі важным этапам у развіцці беларусазнаўства ў першай палове 19 ст.

Вельмі істотны ўклад у развіццё беларусазнаўства ў першай палове 19 ст. зрабіў таксама Павел Шпілеўскі, які быў сынам прыходскага святара з Мінскай губерні. У 1845 г. 22-гадовы юнак выслаў у Расійскую акадэмію навук складзены ім слоўнік беларускай мовы. Усяго ж Шпілеўскаму належыць вялікая колькасць этнаграфічных і мовазнаўчых прац, якія ён пісаў на расійскай мове. На працягу 1853-56 гг. у часопісе “Пантэон“ Шпілеўскім былі апублікаваны пятнадцаць артыкулаў пад агульнай назвай “Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях“. Тры спецыяльныя працы прысвяціў П. Шпілеўскі беларускай мове – “Словарь белорусского наречья“, “Краткая грамматика белорусского наречья“ і “Заметки белорусца о белорусском языке“. Усе гэтыя працы не былі, на жаль, апублікаваныя і захоўваюцца ў рукапісах у архіве Расійскай акадэміі навук. Яны сталі па-сутнасці першай спробай абгрунтавання роўнасці беларусаў і іх мовы сярод іншых славянскіх народаў. Праца “Заметки белорусца о белорусском языке“ датавана 1853 г. У ёй аўтар разгледзеў праблему паходжання беларускай мовы, яе "гісторыю і гісторыю вывучэння". Шпілеўскі першым зрабіў выснову аб самабытнасці беларускай мовы. Ён нават сцвярджаў, што беларуская мова з’яўлялася родапачынальніцай усіх славянскіх моваў, якія "разрасліся і разгалінаваліся да самага дрэва, заслоненага і зацемненага гэтымі прышчэпкамі".

У сярэдзіне 19 ст. ужо даволі значная колькасць даследчыкаў займалася вывучэннем беларускай мовы, традыцыйнай народнай культуры і гісторыі. Можна вылучыць асобы Адама Кіркора, Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў, Івана Насовіча і мн. інш. У 1850-х гадах з’яўляецца і першае гістарычнае даследаванне, прысвечанае ўласна мінуламу Беларусі – “Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен“ (1857) Восіпа Турчыновіча. Аўтар па сутнасці ўпершыню паставіў Беларусь, як аб’ект гістарычнага даследавання, на адным узроўні з суседнімі краінамі: "Ее (Беларусі) древняя, ее собственная история мало известна: новая же начинается с ХV столетия, тесно связана с политической историей Литвы, Польши и России. По своему географическому положению Белоруссия сделалась поприщем, на котором в течение последних четырех столетий решались оружием почти все вопросы, составляющие политическую жизнь этих держав, и последствия этой вековой, кровопролитной борьбы составляют судьбу и новую историю Белорусского края". Такім чынам, у выніку развіцця навуковага беларусазнаўства ў першай палове 19 ст. фармуецца вобраз беларускага народа з яго багатай самабытнай культурай і гісторыяй, што з’яўлялася неабходнай умовай для будучага беларускага нацыянальнага адраджэння.