Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
igpb_ekz.docx
Скачиваний:
45
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
244 Кб
Скачать

97.Структура и компетенция высших органов государственной власти бсср в 1940–1980-е

У пасляваенны перыяд актывізаваў сваю дзейнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. У яго склад уваходзілі аддзелы: інфармацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да разгляду хадайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы, а таксама канцылярыя Прэзідыума і прыёмная Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі. 3 1947 г. па 1965 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР кіруе арганізацыйна-масавай працай мясцовых саветаў і іх выканкамаў, зацвярджае палажэнні аб выбарах, прымае указы аб парадку правядзення выбараў, вырашае пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў рэс-публіцы, здзяйсняе нарматворчую дзейнасць, ратыфікуерозныя міжнародныя дагаворы. У 50-60-я гг. развіваецца кантрольна-наглядальная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Совета БССР, з'яўляюцца новыя камісіі. Апроч бюджэтнай, заканадаўчых прапаноў, па замежных справах і мандатнай камісій, у 1957 г. былі створаны камісіі: па народнай адукацыі і культурна-асветніцкай рабоце, ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву, камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванню, сельскай гаспадарцы. У 1957 г. у СССР адбыліся значныя змены ў сферы кіраўніцтва народнай гаспадаркай. У адпаведнасці з рашэннямі кіраўніцтва Камуністычнай партыі была праведзена рэарганізацыя органаў кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам. 3 мэтай больш аператыўнага кіравання народнай гаспадаркай замест сістэмы міністэрстваў, арганізаванай па галіноваму прынцыпу, для кіраўніцтва народнай гаспадар­кай была створана сістэма саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў), пабудаваных на падставе тэрытарыяльнага прынцыпу. Г'этыя змены былі праведзены на падставе закона СССР ад 10 мая 1957 г. «Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловас­цю і будаўніцтвам». У Беларускай ССР быў створаны адзіны Саўнаргас, які выступаў як агульны орган дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі яму ў падначаленне прадпрыемствамі і рознымі арганізацыямі. У межах сваёй кампетэнцыі, на пад­ставе і ў кантэксце выканання законаў СССР і БССР, а таксама пастаноў Саветаў Міністраў СССР і БССР Саўнаргас рэспублікі выдаваў пастановы і распараджэнні, якія станавіліся абавязковымі для выканання ўсімі падначаленымі яму прадпрыемствамі і арганізацыямі на тэрыторыі Беларускай ССР. Пастановы і распараджэнні Саўнаргаса БССР маглі быць змененыя, скасаваныя або дапоўненыяСаветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з'яўляўся калегіяльным орга­нам, а яго структурныя падраздзяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля. У 1958 г. у Беларускай ССР на падставе агульнасаюзных нарма-тыўных актаў быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне дзейнасці калгасаў і рэарганізацыю машынна-трактар-ных станций (МТС). Законам СССР ад 2 кастрычніка 1965 г. «Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і ператварэнні некоторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання» і аднайменнымі законамі саюзных рэспублік сістэма саўнаргасаў была скасавана. Зноў ствараюцца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы. У цэлым дзяржаўна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускаіі ССР у канцы 50-х - першай палове 60-х гг. адбываліся ў адпапсд насці з рашэннямі Камуністычнай партыі. У аснове сваёй яны былі накіраваны на ажыццяўленне адпаведных пастаноў XX з'езду КПСС (1956), потым XXI з'езду (1959), які абвясціў аб уступе СССР у перыяд разгорнутага будаўніцтва сацыялізму. У 1961 г. XXII з'езд КПСС прыняў новую праграму Камуністычнай партыі Савецкага Caюза, у якой было заяўлена аб плане будаўніцтва камунізму ў СССР на працягу жыцця аднаго пакалення і пераўтварэнні пад кіраўніцтвам КПСС дзяржавы дыктатуры пралетарыяту ў агульнанародную дзяржаву. У наступныя гады на змену «эпосе адлігі» з яе шматлікімі рэформамі і пераўтварэннямі дзяржаўнага і партыйнага апарата савецкай дзяржавы прыйшла «эпоха застою». Яе характэрнымі рысамі стала адсутнасць радыкальных зменаў у жыцці дзяржавы. На гэтым этапе вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання здзяйснялі ў аснове сваёй кантрольна-наглядальную і распарадчую дзейнасць па кіраўніцтву рознымі галінамі народнай гаспадаркі, клапаціліся аб захаванні грамадскага парадку ў дзяржаве. Славутым партыйным і дзяржаўным дзеячам Беларускай ССР гэтага перыяду быў П.М. Машэраў, які з'яўляўся першым сакратаром ЦККПБ (вышэйшая партийная пасада ў БССР) у 1965-1980 гг. У 1960-я гг. актывізуецца праца пастаянных камісій Вярхоўнага Савета БССР па асноўным накірунку сваёй дзейнасці - падрыхтоўцы законапраектаў і кантролю за выкананнем законаў і іх эфектыўнасцю. Узрастае актыўнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у сферы кантрольна-распарадчых паўнамоцтваў. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці становіцца ўдасканаленне арганізацыйнай работы мясцовых саветаў, развіццё і арганізацыйнае ўмацаванне грамадскіх арганізацый працоўных (таварысцкіх судоў, народных дружьшаў і інш.), ахова правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. Па пытаннях дзейнасці мясцовых саветаў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР штогод з канца 1960-х гг. прымаў спецыяльныя пас­тановы. Апроч таго, праводзілася актыўная праца па ўладкаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі, арганізацыі выбараў у саветы дэпутатаў працоўных і ў народныя суды, па тлума­чэнні дзеючага заканадаўства, а таксама па ратыфікацыі міжнарод-ных актаў. Паступова павялічвалася колькасць міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, структурных звёнаў міністэрстваў і інш. Напрыклад, з 1966 па 1974 гг. былі створаны тры саюзна-рэспубліканскія міністэрствы (лясной гаспадаркі, нарыхтовак, юстыцыі). У 1960 г. Міністэрства юстыцыі БССР было ліквідавана і функцыі па кіраўніцтву абласнымі і народнымі судамі, натарыяльнымі канторамі былі ўскладзены на Вярхоўны Суд БССР. Пачалі дзейнічаць тры новыя рэспубліканскія міністэрствы (будаўніцтва і аўтамабільных дарог, камунальнай гас-падаркі, бытавога абслугоўвання), а таксама Камітэт па фізічнай культуры і спорту. Павелічэнне колькасці дзяржаўных органаў, накіраванае на павышэнне эфектыўнасці іх функцыянавання, з аднаго боку, дапамагала ўлічваць спецыфіку той або іншай галіны народнай гаспадаркі, а з другога - рабіла службовы апарат неабгрунтавана «раздзьмутым» і менш падкантрольным.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]