Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
igpb_ekz.docx
Скачиваний:
45
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
244 Кб
Скачать

94. Развитие законодательства бсср в 1940- 1950-е гг.

Пасля заканчэння вайны заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР і яго Прэзідыума была абмежаванай. Згодна з Канстытуцыяй СССР 1936 года, выданне законаў аб судовым ладзе, судаводстве, крымінальным і грамадзянскім кодэкса, а таксама і па некаторых іншых пытаннях было аднесена да кампетэнцыі Савецкага Саюза, саюзныя рэспублікі не мелі права прымаць свае законы па гэтых галінах права. Новыя заканадаўчыя акты ў пасляваенны перыяд выдаваліся ў асноўным у Маскве, а ў Беларусі іх толькі паўтарал без усялякіх змен. У пасляваенны перыяд на Беларусі працягвалі дзейнічаць законы, указы і пастановы СССР, прынятыя яшчэ да вайны або ў час вайны. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 лютага 1942 года была уведзена мабілізацыя працаздольнага насельніцтва: мужчын ад 16 да 55 гадоў і жанчын ад 16 да 45 гадоў. Значныя змены былі унесены ў крымінальнае заканадаўства СССР. У 1945-1947 гадах была распачата падрыхтоўка праекта Крымінальнага кодэкса СССР, але гэтая задума не была ажыццёўлена. У маі 1947 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ "Аб скасаванні смяротнага пакарання", але ён дзейнічаў толькі да 12 студзсня 1950 года, калі зноў была ўведзена смяротная кара. 27 сакавіка 1953 года быў выдадзены Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб амністыі", згодна з якім з лагераў і турмаў былі вызвалены крымінальныя злачынцы, асуджаныя на невялікі тэрмін. Новы этап у заканадаўстве Савецкага Саюза і ў заканадаўчай дзейнасці саюзных рэспублік пачынаецца пасля XX з'сзда КПСС, які даў дырэктыву на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у праватворчасці. Законамі Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лютага 1957 года саюзным рэспублікам было дадзена права вырашаць пытанні свайго абласнога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, заканадаўства аб судовым ладзе, прымаць Грамадзянскі, Крымінальны і Працэсуальны кодэксы. Пасля гэтага ажывілася заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР і яго Прэзідыума. 20 лістапада 1959 года быў прыняты Закон аб судо­вым ладзе Беларускай ССР, у якім галоўнай мэтай правасуддзя вызначалася ахова грамадскага ладу, сацыя­лістычнай сістэмы гаспадаркі і сацыялістычнай уласнасці, палітычных, працоўных і іншых правоў грамадзян. У раёнах (гарадах), дзе выбіраліся два або больш народных суддзяў, адзін з іх прызначаўся старшым народным суддзёй. У 1956-1959 гадах былі унесены значныя змены ў Працоўны кодэкс БССР, якімі пашыраліся правы рабочых і служачых. На пачатку 1960 года было скасавана Міністэрства ўнутраных спраў СССР, у сувязі з чым аднайменнае Міністэрства БССР было пераўтворайа з саюзна-рэспубліканскага ў рэспубліканскае, а затым ў 1962 годзе, яно было перайменавана ў Міністэрства аховы грамадскага парадку БССР. Аднак у 1968 годзе зноў было адноўлена саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў СССР, адпаведна з гэтым таксама было ўтворана і Міністэрства ўнутраных спраў БСCP.Адначасова з Крымінальным кодэксам рэспублікі распрацоўваўся і прымаўся Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР (КПК БССР), які быў уведзены ў дзеянне з 1 красавіка 1961 года. Гэты кодэкс упершыню замацаваў палажэнне, што крымінальнае пакаранне можа прызначацца толькі судом. Значнай падзеяй у развіцці заканадаўства БССР былі распрацоўка і прыняцце Грамадзянскага (ГК) і Грамадзянска-працэсуальнага (ГПК) кодэксаў рэспублікі летам 1964 г і ўвядзенне іх у дзеянне з 1 студзеня 1965 года. Новымі ў ГК былі нормы, якія рэгулявалі таварна-грашовыя і маёмасныя адносіны як паміж сацыялістычнымі суб'ектамі гаспадарання, так і паміж імі і грамадзянамі, а таксама і паміж грамадзянамі. Тым самым гэга былі хаця і маленькія, але ўсё ж спробы пераходу да рынкавых адносін. У ГК БССР былі унесены артыкулы ідэалагічнага плану, якія абмяжоўвалі права грамадзян на набыццё прыватнай уласнасці. Так, можна было мець толькі адзін жылы дом або частку яго. Праект Грамадзянска-працэсуальнага, як і Грамадзянс­кага кодэкса, распрацоўваўся Юрыдычнай камісіяй пры Савеце Міністраў БССР з удзелам вучоных і практыкаў рэспублікі, абмяркоўваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых органах, а таксама ў спецыяльнай камісіі, утворанай пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР, дзе прымалі ўдзел найбольшвядомыя вучоныя-юрысты краіны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]