Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

15. Францыск Скарына -першадрукар, асветнік, гуманіст

Зоркай першай велічыні на небасхіле нашай нацыяналь-най культуры і сёння з'яўляецца Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551) - найболып велічная постаць эпохі Ад-раджэння на Беларусі. Геній Скарыны - заснавальніка ус-ходнеславянскага кнігадрукавання, асветніка-гуманіста, доктара медыцыны, арыгінальнага мысліцеля, пісьменніка-публіцыста, перакладчыка-паліглота, выдаўца - мог зрабіць гонар любой дзяржаве.

Паходзіць Францыск з Полацка з купецкай сям'і. Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў у Полацку ці сталічнай Вільні. У 1504 г. быў прыняты на факультэт сва-бодных навук Кракаўскага універсітэта - адной са старэй-шых і лепшых навучальных устаноў Еўропы - і тут у 1506 г. атрымаў ступень бакалаўра свабодных мастацтваў.

. Восенню 1512 г. Фран-цыск прыбыў у італію, у знакаміты Падуанскі універсітэт, ён ужо меў ступень доктара свабодных навук і быў сакрата-ром дацкага караля. 9 лістапада ў прысутнасці 24-х буйней-шых вучоных гэтага універсітэта Скарына быў экзаменава-ны ў галіне медыцыны і адзінадушна прызнаны ў званні доктара медыцыны.

Ён паехаў у Прагу і там заснаваў друкарню, у якой паклаў пачатак беларускаму і ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню, выдаў 6 жніўня 1517 г. сваю першую кнігу - Псалтыр, а потым на працягу 1517-1519 гг. -яшчэ 22 кнігі Бібліі. Скарына выдаў іх з уласнымі прад-мовамі і пасляслоўямі пад агульнай назвай "Библия рус-ка".

У канцы 1519 ці пачатку 1520 гг. Скарына перанёс кнігадрукаванне на ўсход Еўропы, на радзіму. У Вільні ў доме свайго апекуна, мецэната, бурмістра Якуба Бабіча ён уладкаваў першую на тэрыторыі Вялікага княства Літоўс-кага друкарню і на працягу 1522-1525 гг. выпусціў у свет "Малую падарожную кніжку" (каля 1522 г.) і "Апостал" (1525).

Каля 1535 г. ён цяпер ужо назаўсёды пакідае радзіму і зноў пасяляецца ў Празе. У чэшскай сталіцы ён працаваў ву-чоным-батанікам і садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе Фердынанда I Габсбурга. Відаць, у Чэхіі Скарына правёў апошнія гады свайго жыцця і памёр у канцы 1551 г. ці студзені 1552 г. у далечыні ад радзімы. Месца яго паха-вання неведома.

Геніяльнае пачынанне Скарыны, багатыя скарынінскія традыцыі былі падхоплены, працягнуты і развіты яго су-часнікамі і паслядоўнікамі - выдатнымі друкарамі, пісьменнікамі, вучонымі I. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам, С. Будным, В. Цяпінскім, братамі Мамонічамі і інш. Кнігі Ф. Скарыны распаўсюджваліся і карысталіся папулярнас-цю і аўтарытэтам на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі і іншых краін.

Пры Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітычнай праграмай аб'яд-нання, збірання ўсіх усходнеславянскіх зямель і абвясціла сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных тра-дыцый старажытнай Русі. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далека на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, боль шую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Умацаваў пазіцыі ВКЛ у Ноўгарадзе і Пскове, намагаўся перамагчы Маскву. У арбіце палітычнага прыцягнення Літвы апынуўся Смаленск.

За два дзесяцігоддзі да Дзмітрыя Данскога Альгерд ат-рымаў выдатную перамогу над мангола-татарамі, раз-граміў іх у 1362 г. на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, пры ток Паўднёвага Буга). Тэта перамога каранным чынам змя-ніла лес украінскага народа: вызваленая ад ардынскага ярма Украіна ўрэшце атрымала магчымасць эканамічнага і куль-турнага развіцця. Практычна ўся паўднёва-заходняя пало-ва зямель былой Кіеўскай Русі ўвайшла тады ў склад ВКЛ. Разам з Кіеўскім княствам у 60-я гады XIV ст. увайшлі ў яго склад і апошнія з беларускіх зямель - Брагінская і Мазыр-ская воласці, падпарадкаваныя Кіеву.

Альгерд праводзіў прадуманую і паслядоўную "ўсход-нюю" палітыку. Ён падтрымліваў цесны саюз з Цвер'ю, за-мацаваны шлюбам на цвярской княжне Ульяне, і дапамагаў ей у барацьбе з Масквой. Альгерд аб'яднаў пад сваей ула-дай большую частку гістарычнай Кіеўскай Русі і рэальна прэтэндаваў на завяршэнне гэтага працэсу на ўсходзе. У 1368, 1370 і 1372 гг. ён рабіў паходы на Маскву, але падпа-радкаваць яе не ўдалося. Мяжа паміж дзяржавамі была тады ўстаноўлена па Мажайск і Каломну.

Збіральніцкую, аб'яднаўчую палітыку сваіх папярэдні-каў на ўсходнеславянскіх землях працягнуў Вітаўт. Для па-шырэння сферы свайго уплыву ён выкарыстаў аслабленне Залатой Арды, бязладдзе ў паўночна-ўсходняй Русі. Вітаўт у 1395 г., авалодаў Смаленскам і падначаліў яго сваей уладзе, паставіў у ім свайго намесніка. Без асаблівых канфліктаў Вітаўт дамогся прызнання сваей улады Ноўгарадам. Пад пратэктарат ВКЛ трапілі таксама Разанскае княства і Пскоў. Каб захаваць выхад да Чорнага мора, Вітаўт замацаваў у складзе сваей дзяржавы паўднёвае Падолле. У тэты час ВКЛ займала наибольшую ў сваей гісторыі тэрыторыю -ад Немана і Дзвіны да нізоўя Дняпра і Днястра, да прычар-наморскіх стэпаў, ад мора і да мора.

У 1558 г. Руская дзяржава распачала барацьбу за тэры-торыю Лівоніі і выхад да Балтыйскага мора і ў хуткім часе авалодала Нарвай, Дэрптам (Тарту), наблізілася да Рэвеля (Таліна). Але на яе шляху ў Еўропу стаяла Вялікае княства Літоўскае - захоп Лівоніі ствараў пагрозу яго паўночным рубяжам. Віленскім пагадненнем 1561 г. польскі кароль і вялікі літоўскі князь Жыгімонт II Аўгуст узяў Лівонію пад сваю апеку і запатрабаваў ад івана IV вывесці адтуль свае войскі. Цар катэгарычна адмовіўся. Тады ВКЛ уступіла ў вайну і паслала на абарону Лівоніі свае войска. У адказ на гэта іван Грозны накіраваў свае асноўныя сілы да паўноч-на-ўсходніх межаў княства. У пачатку 1562 г. баявыя дзеянні перамясціліся на тэрыторыю Беларусі, якая стала асноўным тэатрам вайны.

15 лютага 1563 г. пасля двухтыднёвай аблогі 60-тысяч-нае маскоўскае войска на чале з самім іванам IV захапіла і разрабавала Полацк. Амаль уся паўночная Беларусь папала пад 16-гадовую акупацыю. Шлях на сталіцу ВКЛ ворагу быў адкрыты. Рускі цар узмацніў свае пазіцыі на заваява-най тэрыторыі, пабудаваў у раёне Полацка шэраг крэпас-цей: Сушу, Каз'яны, Усвят і інш.

Пасля заключения Люблінскай уніі Маскоўская дзяр жава мусіла ўжо мець справу з Рэччу Паспалітай. Аб'яднан-не 1569 г. дазволіла новаму каралю Стэфану Баторыю саб-раць новае літвінска-польскае войска, падмацаваць яго атрадамі венграў і наёмнікаў - немцаў. 30 жніўня 1579 г. гэта 40-тысячная армія адваявала Полацк. Наступную кампанію 1580 г. Баторый праводзіў ужо на маскоўскай тэрыторыі -заняў гарады і крэпасці Усвяты, Вялікія Лукі, Невель, Ста рую Русу, ён пачаў аблогу моцнай рускай крэпасці - Пскова. Сілы абедзвюх дзяржаў (Рэчы Паспалітай і Масковіі) былі на мяжы магчымага. Таму 15 студзеня 1582 г. яны падпісалі 10-гадовае Ям-Запольскае перамір'е. іван IV адмаўляўся ад Прыбалтыкі (Лівоніі) і ад Полацкай зямлі, а Рэч Паспалітая вяртала Масковіі крэпасці на яе тэрыторыі.

ЛЕКЦЫЯ № 6. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай

. Захоп войскам івана Гроз-нага Прыбалтыкі і Полацка адсекла ўсходнюю і цэнтраль-ную часткі Беларусі ад мора, што было цяжкім ударам па гандлі. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалі пазней палітыкі, прыгнала ВКЛ да новай уніі з Полыычай.

У першай палове XVI ст. на змену рэлігійным супярэчнас-цям, уласцівым палітычнаму жыццю княства ў Х1У-ХУ стст., прыходзяць іншыя - ўнутрысаслоўныя супярэчнасці паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй и дробнай. Пераважнае, дамінуючае становішча ў дзяржаве належала магнатам, якія адціскалі шляхту на другі план. Літвінскую шляхту прываблівалі "залатыя вольнасці" польскай шляхты, якая мела доступ да ўлады, рашуча уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Дасягненне гэтых мэтаў яна звяз-вала з заключэннем уніі з Полыпчай.

Для канчатковага вырашэння пытання аб уніі на 23 снежня 1568 г. быў прызначаны з'езд у Любліне. У склад дэлегацыі ВКЛ уваходзілі канцлер і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, падканцлер Астафей Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч, падскарбій Мікалай Нарушэвіч і іншыя ўплыво-выя асобы. На сойм прыбылі кароль і каля 160 паслоў і сенатараў Полыпчы і ВКЛ. У тэты ж дзень пачаліся перамо-вы. Амаль шэсць месяцаў працягваўся сойм. Кожны бок ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, дэлегацыя ВКЛ раскалолася на маг-нацкую і шляхецкую групы, з якіх першая была супраць, а апошняя стаяла за ўтварэнне уніі з Польшчай.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Паводле гэтага акта, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае злу-чаліся ў адну дзяржаву, якая атрымлівала назву Рэч Паспалітая. Унія была заключана на наступных умовах:

Злучаныя дзяржавы маюць аднаго гаспадара - караля, які носіць тытул "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі і ліфляндскі". Яго пасада была не спадчыннай, а выбарнай. Абіраюць яго народы абедзвюх дзяржаў разам, для гэтай мэты збіраецца сойм у Варшаве. Каранацыя кара- ля адбываецца ў Кракаве. Літва не мае права абраць для сябе асобнага вялікага князя. Для вырашэння найважнейшых дзяржаўных спраў збіраецца агульны сойм Рэчы Паспалітай. Ён складаецца з дэпутатаў, абраных на павятовых сойміках. Пасяджэнні сойма праходзяць на польскай зямлі. Скліканне асобных соймаў для ВКЛ і для кароны не прадугледжвалася. Усе нязгодныя з умовамі уніі ранейшыя пастановы ВКЛ ка-суюцца. Украіна (Кіеўшчына, Валынь, Падолле і Падляшша) аддзяляюцца ад ВКЛ і далучаюцца да Польшчы. Лівонія аб'яўляецца сумесным валоданнем княства і кароны. Дзяр-жавы праводзяць аіульную знешнюю палітыку.

Разам з тым, княству не адводзілася роля каланіяльнай ускраіны. Люблінская унія захоўвала пэўную самастой-насць ВКЛ. Яно мела свае войска, асобнае ад Польшчы за-канадаўства і судовую арганізацыю, захоўвала даўні адміністрацыйны апарат і сваю пячатку. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы і да канца XVII ст. мелі роз-ныя дзяржаўныя мовы. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ заставалася старабеларуская, у Польшчы - лацінская. Няг-ледзячы на ўмовы уніі, у XVI - першай палове XVII стст. грошы ў кароне і княстве былі асобныя. Захавалася нават мытная мяжа паміж імі.

Большая частка пануючага класа ВКЛ у апошняй трэці XVI ст. праяўляла незалежніцкія, антыпольскія настроі. Вялікакняжацкія палітыкі імкнуліся вывесці сваю дзяржа-ВУ з таго тупіка, у якім яна апынулася ў вышку Люблінскай Уніі. Насуперак акту уніі ў ВКЛ у 70-80-я гг. XVI ст. рэгу-лярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для ВКЛ -іалоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасці, скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі.