Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

56. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі

Складанае эканамічнае становішча дапаўнялася жорсткім нацыянальна-прававым уціскам мясцовага насельніцтва з боку ўлад, што выклікала сацыяльную напружа-насць на "крэсах усходніх". Такая палітыка супярэчыла Рыж-скаму дагавору 1921 г. і канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1921 г. Гэтымі дакументамі нацыянальным меншасцям гарантавалі-ся: права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабода веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў грамадскіх і дзяржаўных установах, права сходаў, ства-рэнне таварыстваў і арганізацый і г.д. На практыцы гэтыя правы пастаянна парушаліся, праводзіўся мэтанакіраваны курс на паланізацыю беларускага насельніцтва.

На анексаваных землях у пачатку 1919 г. функцыяна-валі 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі ў Бару-нах і Свіслачы, 5 агульнаадукацыйных гімназій у Вільні, Радашковічах, Навагрудку, Клецку і Нясвіжы. Да 1924 г. засталося ўжо толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абме-жаванымі правамі. Школьная рэформа ў Полыпчы пачатку 1930-х гадоў паспрыяла поўнаму заняпаду беларускіх школ. Колькасць беларускіх газет і часопісаў скарачалася. Калі у 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопі-сы, то ў 1939 г. - 8. Зачыняліся нешматлікія клубы, біблія-тэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю. Служачыя і рабочыя беларускай, украін-скай, літоўскай і яўрэйскай нацыянальнасцей на чыгунцы, камунальных прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах замяняліся палякамі, якія прысылаліся найчасцей з цэнт-ральных раёнаў Польшчы.

Адной з праяў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць польскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. 3 пяцісот існаваўшых у краі правас-лаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала дзейс-ным сродкам паланізацыі насельніцтва.

Сацыяльныя і нацыянальныя супярэчнасці вызначалі характар і мэты нацыянальна-вызваленчага руху. Актыў-нымі сіламі яго былі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітыч-на актыўная частка рабочага класа і сялянства. Сярод яго ўдзельнікаў было нямала тых, асабліва з бежанцаў, хто пры-маў непасрэдны ўдзел у рэвалюцыях 1917 г., а потым у гра-мадзянскай вайне і вярнуўся у Заходнюю Беларусь пасля падпісання Рыжскага дагавора.

Пры падтрымцы СССР і Літвы ў першай палове 1920-х гадоў нацыянальна-вызваленчы рух набыў пераважна ўзброеную партызанскую форму барацьбы. Найбольш вядомымі кіраўнікамі парты-занскай барацьбы былі К. Арлоўскі. С. Ваўпшасаў, В. Корж, А. Рабцэвіч і інш. Асноўнымі аб'ектамі нападаў партызан былі памешчыцкія маёнткі, сядзібы асаднікаў і паліцэйскія ўчасткі, як узброеная апора польскіх уладаў на заходнебе-ларускіх землях. Паводле афіцыйных звестак урадавых ко-лаў у 1922 г. зроблена 878, у 1923 г. - 503 партызанскія напады. Каб зламаць партызанскі рух, польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. 3 дапамогай засланых правака-тараў польская дэфензіва ў пачатку 1922 г. раскрыла эсэраў-скія паўстанцкія структуры і правяла масавыя арышты ўдзельнікаў. Дзесяткі партызан былі расстраляны па прыга-ворах ваенна-палявых судоў.

Якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленча-га руху быў звязаны з выбарамі ў кастрычніку 1922 г. у польскі сейм. Блок нацыянальных меншасцей сабраў у За-ходняй Беларусі 286 тыс. галасоў. 11 абраных дэпутатаў ут-варылі разам сеймавую фракцыю - Беларускі пасольскі клуб (БПК), дзейнасць якога была накіравана ў першую чаргу на адстойванне нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа.

У кастрычніку 1923 г. на канферэнцыі Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага акруговых камітэтаў Камуністыч-най рабочай партыі Польшчы (КРПП) была ўтворана Ка-муністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яна ўвайшла ў склад Кампартыі Польшчы на правах тэрытары-яльна-аўтаномнай арганізацыі, сваей праграмы і статута не мела. КПЗБ аказвалі падтрымку, (ідэйную, фінансавую і арганізацыйную) савецкія і партыйныя органы Савецкай Беларусі, аб гэтым сведчыць дзейнасць Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, функцыянаванне падпольнай школы ў Мінску па падрыхтоўцы кадраў для нелегальнай работы ў Заходняй Беларусі. Ва ўмовах пэўнай міжнарод-най і ўнутранай стабілізацыі з восені 1925 г. ЦК КПЗБ узяў курс на спыненне партызанскага руху.

Значным поспехам у згуртаванні левых сіл нацыяналь-на-вызваленчага руху ў краі з'явілася стварэнне летам 1925 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), арга-нізацыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару. Праграма БСРГ уключала патрабаванні поўнай свабоды сходаў і дзей-насці палітычных арганізацый, права свабоднага выбрання органаў самакіравання, перадачы памешчыцкіх і царкоўных зямель сялянам без выкупу, скасаванне асадніцтва, 8-гадзін-нага рабочага дня, аплатнага водпуску і інш.

Занепакоеныя ростам папулярнасці БСРГ сярод на-сельніцтва, польскія ўлады ў студзені 1927 г. арыштавалі кіраўнікоў Грамады Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына і П. Мятлу, а таксама больш як 400 яе актыві-стаў. У сакавіку БСРГ была забаронена, сялян гвалтам пры-мушалі здаваць членскія білеты. Узмацніліся рэпрэсіі суп-раць іншых беларускіх кааператыўных і культурна-асвет-ных арганізацый.

57. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР

Другая сусветная вайна змяніла ход гістарычных падзей. Яна адбывалася ва ўмовах новай расстаноўкі сіл ва ўсходняй і цэнтральнай Еўропе. Дагавор аб узаемным ненападзе паміж СССР і Германіяй 23 жніўня 1939 г. свед-чыў, што вялікія краіны абышліся з Польшчай прыкладна так, як калісьці тры манархіі з Рэччу Паспалітай. Вайна распачалася 1 верасня 1939 г. несправакаваным нападам Германіі на Польшчу. У абарону Польшчы выступілі Анг-лія і Францыя, яны аб'явілі вайну Германіі. Аднак галоў-ныя ваенныя дзеянні ў верасні разгарнуліся на польскім тэатры вайны. Нямецкія генералы мелі шматразовую пе-равагу над палякамі ў танках, самалётах, артылерыі, жы-вой сіле.

Згодна з дадатковым сакрэтным пратаколам, прык-ладзеным да савецка-германскага пакта аб ненападзе, германскія войскі не павінны былі перасякаць устаноўле-ную мяжу па лініі рэк Нарэў, Вісла і Сан на выпадак ваенна-га канфлікту Германіі з Полыичай. Гэта азначала, што За-ходняя Беларусь, у т. л. заходнія паветы Беластоцкага вая-водства, у выпадку акупацыі тэрыторыі Польшчы Германіяй павінна была адысці да БССР.

Ва ўмовах, калі ўжо амаль усе жыццёва важныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войскамі, былі апубліка-ваны пастановы ваенных саветаў Беларускага і Украінскага франтоў У іх ставілася задача "пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадас-тавіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей".

Раніцай 17 верасня войскі Чырвонаи Арміі перайшлі са-вецка-польскую мяжу. Беларускі фронт налічваў 200 тыс. сал-дат і афіцэраў. Войскам фронту супрацьстаяла 45 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, з якіх прыкладна палова не была ўзброена і не зведзена ў канкрэтныя воінскія адзінкі. Урад Польшчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма. СССР таксама не аб'яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы маршала Э. Рыдз-Сміглы 17 верасня 1939 г. польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з савецкімі воінскімі падраз-дзяленнямі, за выключэннем спроб раззбраення ці яўных бая-вых дзеянняў Камандзіры польскіх часцей павінны весці пе-рамовы "ў мэтах выхаду гарнізонаў у Румынію, ці Венгрыю".

Большасць сялян, рабочых, рамеснікаў, інтэлігенцыі За-ходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію як вызвалі-цельніцу. Яшчэ да прыходу савецкіх вайсковых часцей у некаторых месцах ствараліся партызанскія атрады, адбыва-лася раззбраенне паліцыі, асаднікаў. У сёлах і мястэчках фарміраваліся рэўкамы, якія бралі ўладныя функцыі.

Пасяджэнні Народнага сходу пачаліся 28 кастрычніка ў гарадскім тэатры Беластока ў святочнай атмасферы. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Я. Купала, Я. Колас. Па дакладу дэпутата С. Прытыцкага, якога польскія ўлады ў 1936 г. прыгаварылі двойчы да смяротнага пакарання, сход 29 кастрычніка адзі-нагалосна прыняў дэкларацыю аб уладзе. У ей абвяшчалася аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторыі Заходняй Бе­ларусі, якая будзе "належаць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных". Таксама адзінагалос-на была прынята дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Бе­ларусі у склад БССР. У ей змяшчаўся зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і Беларускай ССР у мэтах "пакласці канец раз'яднанню беларускага народа".

Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР на апошнім пасяджэнні 2 лістапада прыняла Закон аб уклю-чэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб'яднанні з БССР. Працэс юрыдычна-прававога афармлення пры-няцця Заходняй Беларусі ў склад БССР быў завершаны 12 лістапада 1939 г. на нечарговай трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

Тэрыторыя, якая ўвайшла ў склад Беларускай ССР, скла-дала амаль 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек.

Вільня і віленскі край рашэннем маскоўскіх улад былі перададзены Літве у якасці платы за згоду на размяшчэнне на літоўскай тэрыторыі савецкіх войск.

58. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Вядома, што з першых дзён свайго прыходу да ўлады А. Гітлер паставіў задачу ўзяць рэванш за паражэнне ў Пер-шай сусветнай вайне, вярнуць, кампенсаваць панесеныя краінай страты..

22 чэрвеня 1941 г. на світанку нямецкія ўзброеныя сілы атакавалі дзяржаўную граніцу СССР ад Чорнага да Баран-цава мораў.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні і нават гадзіны Вялікай Айчыннай вайны склалася для савецкіх войскаў на Беларусі. Тут, на 450 кіламетравым участку дзяр-жаўнай граніцы германскае ваеннае камандаванне выкары-стала супраць савецкіх войскаў сваю самую магутнаю гру-поўку войскаў - групу армій "Цэнтр". Групоўка "Цэнтр" налічвала 50 дывізій, укамплектаваных па штату ваеннага часу (з іх 15 танкавых), або 820 тыс. салдат і афіцэраў, 1 800 танкаў, 14 300 гармат і мінамётаў, 1 680 баявых самалётаў.

Германскім войскам з савецкага боку супрацьстаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня 1941 г. стала называцца Заходнім фронтам. У колькасных адносінах Заходні фронт складаў 44 дывізіі (24 стралковых, 12 танкавых, 6 матарызаваных і 2 кавалерыйскія). Агульная колькасць войскаў Заходняга фронту складала 627 300 сал­дат і афіцэраў, 2 202 танкі, 10 087 гармат і мінамётаў 1 789 баявых самалётаў. Пры гэтым адзначым, што самалётаў і танкаў новых канструкцый у Беларусі было мала, не хапала падрыхтаваных экіпажаў.

Галоўны удар па савецкіх войсках у Беларусі германс­кая армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна. Тут колькасі нямецкіх войскаў у жывой сіле і тэхніцы пераўзыходзіла савецкія войскі ў 5 разоў. Гэтыя два ўдарныя кулакі павінщ былі зламаць супраціўленне Чырвонай Арміі з наступньн выхадам на аператыўную прастору і авалоданнем гарадамі Мінск і Смаленск.

Германскія войскі адчулі моцнае супраціўленне, чаге яны не сустракалі ў час ваенных дзеянняў у Еўропе. Ужо періпыя гадзіны інтэрвенцыі на Гродзенскім напрамку нямецкіх войскаў склалася неспрыяльная абстаноўка. Часі Чырвонай Арміі 23 чэрвеня 1941 г. пакінулі Гродна і адышлі за раку Неман, аднак танкавая дывізія контратакавала праціўніка і адкінула яго. Асабліва жорсткія баі вяліся раёне Брэсцкай крэпасці. Колькасць абаронцаў крэпасі складала ўсяго каля 4 тыс. байцоў, праціўнік меў амаль 10-разовую перавагу. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці пра-цягвалася да канца ліпеня 1941 г.

I ўсё ж войскі вермахта за два дні прасунуліся ў тэрыторыі Беларусі больш чым на 100 км. 26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступалі да сталіць Беларусі. Войскі 13-й арміі ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэр­веня. Гераічна змагаліся з танкамі праціўніка воіны 100-і стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра I. Ру-сіянава, якія ў баях за Мінск знішчылі больш як 100 танкаў бронемашын праціўніка. Аднак становішча абаронца> Мінска пагаршалася. Трагічнай была абстаноўка і ў сами Мінску ў час яго абароны. На горад часта налятала нямец-кая авіяцыя, усё навокал гарэла. Эвакуацыя з горада не праводзілася, кожны ратаваўся як мог. 24 чэрвеня штаб За-ходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі спешна, без аб'явы аб эвакуацыі накіраваліся ў г. Магілёў.

3 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Каб хутчэй захапіць горад, праціўнік сканцэнтра-ваў тут 4 пяхотныя, 1 танкавую дывізіі і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі байцы стралковага корпуса і народнага апалчэння.

Разам з воінамі Чырвонай Арміі на беларускай зямлі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў змагаліся і дзесяткі тысяч мясцовых жыхароў. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей было створана больш як 200 фарміраванняў народнага апал­чэння, якое налічвала 33 тыс. чалавек і 78 знішчальных ба-тальёнаў колькасцю 13 тыс. чалавек. Потым частка з іх адышла з часцямі Чырвонай Арміі, на базе некаторых былі створаны партызанскія атрады.

Нямецкія войскі спынілі наступление ў канцы ліпеня 1941 г. на Смаленскім напрамку і перайшлі да ўмацавання флангаў групы армій "Цэнтр". У гэтых умовах Гомельскі напрамак набыў выключнае значэнне. Баі за Гомель працягваліся амаль 20 дзён. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў. I толькі ў ноч на 20 жніўня 1941 г. Гомель быў пакінуты савецкімі войскамі і апалчэнцамі. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецкімі войскамі.

У ходзе абарончых баёў войскі Чырвонай Арміі страцілі 1,5 млн. чалавек забітых, параненых і тых, што трапілі ў палон, а таксама 10 тыс. гармат і мінамётаў, 5 тыс. танкаў і 2 тыс. баявых самалётаў. Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі.

Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эта­лона на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр, мабілізаваць непасрэдныя рэзервы краіны, каб даць адпор ворагу. Наме-чаныя камандаваннем вермахта тэрміны захопу Смаленска і Масквы былі сарваны.

Адначасова з ваеннымі дзеяннямі ішла інтэнсіўная ра­бота па мабілізацыі людскіх і тэхнічных рэсурсаў рэс-публікі, неабходаых для барацьбы з германскімі захопні-камі. Мабілізацыя прайшла толькі на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. У ліпені-жніўні часці Чырвонай Арміі папоўніліся амаль на 500 тыс. чалавек з ліку прызваных у армію жыхароў Беларусі.

У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1,5 млн. спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Сярод іх былі "Гом-сельмаш", Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання і іншыя. Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размя-шчаліся пераважна ў Паволжы, на Урале, у Сібіры. Рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі на новых месцах паказвалі прыклад сапраўднага працоўнага гераізму. Хутка правялі мантаж абсталявання, перабудавалі тэхналогію вытворчасці і наладзілі выпуск зброі.

У цэлым ваенныя дзеянні летам 1941 г. для СССР азна-чалі ваенную катастрофу. Немцы акупіравалі Прыбалтыку, Беларусь, Украіну, акружылі Ленінград, наступалі на Маск-ву. У палон здалося каля 3-х млн. салдат і афіцэраў Чырво­най Арміі. Каб выправіць становішча, патрабаваліся новыя вялікія ахвяры і велізарнае напружанне ўсіх сіл савецкай дзяржавы.