Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

39. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І ўдзел у ей насельніцтва Беларусі

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых. Гэты трагічны факт высвеціў многія сур'ёзныя праблемы шматнацыяналь-най краіны. Прычыны першай расійскай рэвалюцыі мелі свае карані ў супярэчнасцях усерасійскага грамадства: на-яўнасці рэшткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы, адсут-насці палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашаць шэраг сацыяльных і нацыянальных праблем, забяспечыць агульны прагрэс краіны. Усе гэтыя крызісныя рысы былі паглыблены няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні. Па свайму характару і накірава-насці першая расійская рэвалюцыя была буржуазна-дэ-макратычнай.

У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла ўсерасійская стач­ка. На Беларусі ў выніку стачкі была паралізавана ўся чы-гунка. Напалоханы моцным рэвалюцыйным рухам, цар вы-мушаны быў 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест, у якім былі абяцаны дэмакратычныя свабоды: недатыкаль-насць асобы, скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у выбарах усіх саслоўяў насельніцтва. Тэта была маленькая перамога рэвалюцыі.

У канцы 1905 г. была створана партыя "Саюз 17 каст­рычніка", якая без агаворак падтрымала царскі ўрад і яго праграму, выкладзеную ў маніфесце

У лістападзе 1905 г. лібералы стварылі канстытуцый-на-дэмакратычную партыю (кадэтаў). Яна адстойвала кан-стытуцыйную манархію, выкуп часткі памешчыцкай зямлі сялянамі, свабоду і садзейнічанне прадпрымальніцтву. У канцы 1905 г. гурткі кадэцкай партыі ўзніклі ў Вільні, Магі-лёве і Шнеку.

Партыі сацыялістычнага напрамку адмоўна сустрэлі Маніфест 17 кастрычніка. Яны лічылі, што гэта толькі ма-неўр царызму, што сапраўднага вызвалення не адбудзецца. Пра гэта сведчылі наступныя падзеі. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску ўдзельнікі мітынгу запатрабавалі вызваліць 12 вязняў і губернатар Курлоў вымушаны быў задаволіць гэ-тае патрабаванне. Але калі вязні былі ўжо на волі і прынялі ўдзел у мітынгу на Прывакзальнай плошчы, па мітынгую-чых пачалася стральба: загінула больш за 80 чалавек. У снежні 1905 г. у Маскве ўзброенае паўстанне пацяр-пела паражэнне. На Беларусі паўстання не адбылося, на-зіраліся некалькі сутычак рабочых з царскімі вайскоўцамі. Адбыліся стачкі на некаторых прадпрыемствах у падтрым-ку паўстанцаў. Напрыклад, два дні ў снежні быў поўнасцю паралізаваны чыгуначны вузел Баранавічы.

Неўзабаве ў Вільні стала выдавацца "Наша ніва" - ле­гальная штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета на беларускай мове. Яна выдавалася ў 1906-1915 гг. У газеце супрацоўнічалі К. Каганец, А. Пашкевіч, В. Лас-тоўскі, I. Луцкевіч, Я. Купала і Я. Колас. Газета на доўгі час робіцца адзіным цэнтрам беларускага нацыянальнага жыц-ця, люстэркам думак беларускага народа. Летам 1907 г. ад-былася апошняя канферэнцыя БСГ, якая прыняла рашэнне аб яе роспуску. Актыўныя дзеячы і кіруючыя кадры Грама-ды згрупаваліся вакол рэдакцыі "Нашай нівы". Таму справа БСГ працягвала жыццё ў артыкулах і матэрыялах газеты.

Да сярэдзіны 1907 г. ясна вызначылася паражэнне рэва­люцыі. 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў II Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Новы выбарчы закон быў выдадзены ў парушэнне асноўнага пала-жэння Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. без згоды Думы.

ЛЕКЦЫЯ № 12.. Сталыпінская аграрная рэформа

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню на-быў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Ра-сійскай імперыі П. Сталыпіна.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны се-лянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; любы селянін, які замацаваў зямлю ў пры-ватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны водруб. Калі на водруб пера-носілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзей-нічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зям­лю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перася-лення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.

Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся пра-цэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай улас-насці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлв Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі ся-лян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерска-га тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-бедня-коў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вы-мушаны прадаць сваю зямлю.

істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. На-зіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і карма-вых культур.

Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пача-так Першай сусветнаи вайны не далі магчымасці рэаліза-ваць паступовы пераход да амерыканскаи мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі.

41. Асвета, адукацыя і навука ў другой палове XIX - пачатку XX стст.

Пачатковая школа на вёсцы была прадстаўлена царкоў-напрыходскімі школамі, школамі граматы і народнымі вучылі-шчамі. На Беларусі не было пашыраных у Расіі земскіх школ, бо земствы былі ўведзены тут толькі ў 1911 г. Найбольш праг-рэсіўным тыпам пачатковых школ былі народныя вучылішчы. Яны былі адна- і двухкласныя (адпаведна 3-4 і 5-6 гадоў навучання). У праграму ўваходзілі Закон Божы, руская мова, арыфметыка, царкоўныя спевы, рамёствы (для хлопчыкаў) і

177

рукадзелле (для дзяўчынак). Сур'ёзную канкурэнцыю народ­ным вучылішчам складалі царкоўнапрыходскія школы. На-стаўнікамі ў іх былі праваслаўныя святары, псаломшчыкі і г.д. Навучалі Закону Божаму, малітвам, выкладалі асновы пісьма, ліку. Выхаванне адбывалася ў духу вернасці праваслаўю і цару. У гарадах да ліку пачатковых навучальных устаноў належалі гарадскія, павятовыя і прыходскія вучылішчы. Праграмы па-вятовых і прыходскіх вучылішчаў былі блізкія да праграм вяс-ковых народных вучылішчаў і царкоўнапрыходскіх школ.

Асобнай, і вельмі балючай праблемай тагачаснай сістэ­мы пачатковай адукацыі быў востры недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечне была адчынена першая настаўніц-кая семінарыя. Да пачатку Першай сусветнай вайны на Бе­ларусі іх было ўжо 12. Больш высокі статус мелі настаўніц-кія інстытуты. 3 1910 па 1914 гг. былі адчынены інстытуты ў Віцебску, Магілёве і Мінску.

Пасля закрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута (за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні) на Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Як ні імкнуліся тутэйшыя грамадскія колы атры-маць свой універсітэт ці іншую ВНУ, да рэвалюцыі гэтыя высілкі не мелі ніякага вышку. Беларуская моладзь была вымушана вучыцца па-за межамі радзімы ў іншых гарадах Расійскай імперыі.

Адсутнасць ВНУ і тым больш акадэмічных устаноў стала прычынай слабога развіцця навукі на Беларусі. У даследа-ваннях пераважаў гуманітарны накірунак, звязаны з выву-чэннем беларускага народа. Прыкметную працу ў гэтай галі-не праводзіў Паўночна-Заход ні аддзел Рускага геаграфічна-га таварыства, заснаваны ў 1867 г. у Вільні. У 1909 г. была створана Віцебская Архіўная камісія, якая займалася выяў-леннем і публікацыяй гістарычных дакументаў. Сярод гісто-рыкаў вылучаўся М. Доўнар-Запольскі. У 1910 г. апублікаваў сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" В. Ластоўскі. Яна стала першай спробай асвятліць айчынную гісторыю з нацыяналь-

ных пазіцый. У 1870 г. выйшаў першы грунтоўны слоўнік беларускай мовы - "Словарь белорусского наречия" I. На-совіча. Аднак асабліва вялікую ролю ў вывучэнні нашай краі-ны і народа адыграла праца яшчэ аднаго філолага - акадэміка Я. Карскага. На працягу 1903-1922 гг. выйшла яго фунда ментальная манаграфія "Беларусы" 3 тамах, 7 кнігах). У ей глыбока даследаваны беларуская мова і літаратура, склад-зена этнаграфічная карта беларускага народа. Работа Я. Кар скага не страціла свайго навуковага значэння і да гэтага часу.

ЛЕКЦЫЯ № 13.. Першая сусветная вайна. Становішча на Беларусі

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі вя-дучымі краінамі. Галоўнай была супярэчнасць паміж ста рой каланіяльнай Англіяй і маладым драпежнікам-гер-манскім мілітарызмам, суперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за уплыву на Балканах, а таксам спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Полыичу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. У канцы XIX - пачатку XX стст. утварыліся два саюзы краін: Германія - італія -Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя -Расія (Антанта).

Падставай для развязвання вайны з'явілася забойства ў Сербіі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Ферды-нанда. Сусветная вайна працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак было забіта, паранена і скалечана 30 млн. чалавек. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чала век, г. зн. 75% усяго насельніцтва зямнога шара.

Пасля таго, як расійская армія пацярпела некалькі пара-жэнняў ва Усходняй Прусіі ад немцаў, фронт імкліва набліжаў-ся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступлен ие ў накірунку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншьы гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт ста-білізаваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск.

Беларусь заставалася галоўным тэатрам вайны. У Магі-лёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамаядаван-ня расійскіх войскаў. Вярхоўным галоўнакамандуючым спачатку быў блізкі сваяк цара, а потым сам цар. У Мінску кватараваў штаб Заходняга фронту, месціліся іншыя штабы. Гарады і мястэчкі былі перапоўнены штабамі, шпіталямі, складамі і майстэрнямі па рамонту зброі. Вайна прынесла бедствы беларускаму народу. Пнула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. У сувязі з наступ лением германскіх войскаў велізарная колькасць бежан-цаў пацягнулася на ўсход. 3 Полынчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі рушыла ў бежанцах больш за 1 млн. 700 тыс. чалавек. Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, га-лодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання.

Цяжка адбілася вайна на гаспадарцы тэрыторыі Бела русі, што заставалася за Расіяй. У 1917 г. доля прадукцыі мясцовай прамысловасці, прызначанай для цывільнага на сельніцтва, складала толькі 15-16% даваеннага ўзроўню. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспа-дарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных муж-чын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся маса-выя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5-8 разоў у параўнанні з 1913 г.

Вайна аказала ўплыў і на стан грамадска-палітычнага жыц-ця, пазіцыі розных палітычных партый, арганізацый, групо-вак. Манархічныя і ліберальныя партыі падтрымалі вайну і царскі ўрад, выступілі з заклікам "абароны айчыны". Правыя эсэры фактычна выступілі за падтрымку царскага ўрада пад заклікам "Спачатку перамога - потым рэвалюцыя". Леваэсэ-раўская плынь лічьша, што ваенныя паражэнні самадзяржаўя паскораць перамогу рускай рэвалюцыі і трэба працягваць рэ-валюцыйную барацьбу. Бальшавікі вылучьші лозунгі пераўт-варэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую, паражэн-ня царскага ўрада. Правьы і ліберальныя партыі абвінавачвалі бальшавікоў у здрадніцтве і адсутнасці патрыятызму.

Немцы захапілі заходнюю частку Беларусі, імкнуліся дзейнічаць болып гнутка ў параўнанні з царскім урадам у адносінах да нацыянальных праблем. Больш таго, нямец-кая адміністрацыя паспрабавала выкарыстаць беларускі нацыянальны рух у сваіх мэтах.

. У пачатку 1916 г. фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе пра школы ў акупірава-ным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі.