Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

37. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры

Вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву на-цый, фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капі-талізму. Для аб'яднаных у нацыі людзей уласцівыя суполь-ныя тэрыторыя пражывання, эканамічнае жыццё, матэры-яльная і духоўная культура, літаратурная мова. У складаных умовах адбывалася фарміраванне нацый на тэ-рыторыі Расійскай імперыі, у тым ліку беларускай.

Тэрыторыя, на якой адбываўся працэс складвання бела­рускай нацыі, у аснове супадае з тэрыторыяй сучаснай бела­рускай дзяржавы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяль-нага падзелу Расійскай імперыі, Беларусь уваходзіла ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Адметнай рысай тагачаснага становішча беларускага этнасу была абсалютная перавага вясковага насельніцтва. Да яго належала болып за 90% беларусаў. Наадварот, у гарадах беларусаў было няшмат - толькі 13,2%. 58,2% гарадскіх жыхароў былі яўрэямі, 17,8% -рускімі, 12% - палякамі. іншаэтнічны горад на Беларусі стаў адной з прычын зама-руджанасці працэсу фарміравання беларускай нацыі, бо ме-навіта ў гарадах канцэнтравалася інтэлектуальнае, культур-нае, палітычнае жыццё, друк, шмат хутчэйшы абмен інфар-мацыі. У 2-й палове XIX - пачатку XX стст. канфесійная прыналежнасць усё яшчэ адыгрывала вялікую ролю ў гра-мадска-палітычным і нацыянальным жыцці. Нярэдкія, і асаб-ліва сярод сялян, былі выпадкі, калі нацыянальная прына­лежнасць вызначалася асобай у адпаведнасці з традыцый-нымі гістарычнымі ўяўленнямі: праваслаўныя беларусы маглі называць сябе рускімі, а католікі - палякамі. Напры-канцы XIX ст. сярод беларусаў быў 81% праваслаўных і 19% католікаў. Канфесійны падзел таксама адмоўна адбіўся на працэсе этнічнага згуртавання беларусаў.

Беларуская ж буржуазія адрознівалася слабасцю. Галоўным эканамічным заняткам большасці беларусаў была сельская гаспадарка.

Позняе ўзнікненне і параўнальная слабасць беларускага нацыянальнага руху былі абумоўлены, сярод іншага, слаба развітай нацыянальнай беларускай самасвядомасцю часткі насельніцтва. Яшчэ ў 1-й палове XIX ст. Центральную і За-ходнюю Беларусь нярэдка называлі Літвой. Толькі ў 2-й палове XIX ст. назва "Беларусь" замацавалася за ўсёй яе

сучаснай тэрыторыяй. Адпаведна, мясцовыя саманазвы ("ліцвіны", "тутэйшыя") былі выціснуты этнонімам "бела-русы". Перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла і трымалася яго.

Беларускі нацыянальны рух стаў прыкметны ў сярэдзіне XIX ст. Паўстанне стала прыкметным этапам у распаўсюд-жанні ідэй беларускага нацыянальнага руху. Упершыню ж тэарэтычнае абгрунтаванне існавання асобнага беларускага этнасу было распрацавана бела-рускімі народнікамі. У двух нумарах свайго часопіса "Го-ман", якія выйшлі ў 1884 г. у Санкт-Пецярбургу, а таксама ў іншых пу.бліцыстычных творах яны прапанавалі цэльны, канцэптуальны погляд на Беларусь і беларускі народ, іх мінулае, сучасны стан і будучыню. Напачатку XX ст. узнік-ла першая беларуская нацыянальная палітычная партыя -Беларуская рэвалюцыйная (пазней сацыялістычная) грама-да. Грамадой была заснавана газета "Наша шва", якая на пачатку XX ст. была самым аўтарытэтным цэнтрам бела­рускага нацыянальнага адраджэння, асяродкам нацыяналь-най інтэлігенцыі.. Публікацыя твораў на беларускай мове была фактычна забаронена. Выключэнне складалі толькі этнаграфічныя матэрыялы.

У такіх умовах даводзілася развівацца беларускай літара-туры. Новая беларуская літаратура зарадзілася ў 1-й палове XIX ст. Спробы пісаць па-беларуску рабілі Ян Чачот, Ян Бар-щчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля. Аднак гэта былі толькі не-шматлікія вершы. Яны былі напісаны пад уплывам беларус-кага фальклору. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч зрабіў беларус-кую мову асноўнай мовай сваей творчасці. Яго вершаваныя і драматычныя творы "Гапон", "Пінская шляхта", "Залёты" і іншыя сталі буйной з'явай айчыннай літаратуры. Высокімі літаратурнымі вартасцямі адрозніваліся і паэтычныя зборнікі францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" (1891) і "Смык беларускі" (1894), выдадзеныя ў Кракаве і Познані пад псеў-данімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Да адмены цэнзуры падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. у легаль­ным друку з'явіліся толькі лічаныя творы на беларускай мове. велізарная роля ў станаўленні новай беларускай літа­ратуры і літаратурнай мовы належыць газеце "Наша шва", якая выходзіла ў 1906-1915 гг. у Вільні. У асяродку "Нашай нівы" выраслі класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас, з ей супрацоўнічаў Максім Багдановіч.

Паралельна з развіццём новай беларускай літаратуры ад-бывалася афармленне новай беларускай літаратурнай мовы. Яна фарміравалася на аснове сярэднебеларускіх гаворак. Вялікі ўплыў на гэты працэс аказалі паэма "Тарас на Парна­се", творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны. Найбольш актыўна нормы беларускай літаратурнай мовы выпрацоўва-ліся на пачатку XX ст. аўтарамі, якія друкаваліся ў "Нашай ніве": Я. Купалам, Я. Коласам, А Пашкевіч (Цёткай) і іншымі.

Другая палова XIX - пачатак XX стст. сталі вырашаль-ньщ этапам працэсу фарміравання беларускай нацыі. Ён яШчэ не быў канчаткова завершаны, аднак менавіта ў гэтую эпоху выразна выявіліся і стабілізаваліся найбольш адмет-нЫя яе рысы, у тым ліку адбылося станаўленне новай бела-РУскай літаратуры і літаратурнай мовы.

38. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст.

Галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў пачатку XX ст. адыгрывалі агульнарасійскія партыі і групоўкі.

Сярод яўрэйскай супольнасці Беларусі напачатаку XX ст. атрымаў пашырэнне сіянісцкі рух. Сама назва "сіянізм" па-ходзіць з гары Сіён у іерусаліме, дзе, паводле старажытных біблейскіх паданняў, існаваў храм цара Давіда. Сусветная сія-нісцкая арганізацыя была ўтворана ў 1897 г. у Базелі (Швей-царыя). У жніўні 1902 г. з дазволу ўладаў у Мінску адбыўся Усерасійскі з'езд сіяністаў. Пазней сіянізм на Беларусі ўяўляў моцны палітычны рух, куды ўваходзілі партыі сіянісцкага і прасіянісцкага кшталту. Галоўным сэнсам сіянізму з'яўлялася ідэя асобнай выключнасці яўрэйскай нацыі, адасаблення яў-рэяў ад неяўрэяў, стварэння яўрэйскай дзяржавы ў Палесцше.

3 80-х гг. XIX ст. з'явіліся сацыял-дэмакратычныя плыні, якія пачалі сваю дзейнасць з прапаганды марксізму. Яго прыхільнікі верылі ў непазбежнасць гібелі капіталі-стычнага ладу, лічылі пралетарыят галоўным рэвалюцый-ным атрадам1, увасабленне дыктатуры якога - вызначыць шлях да перамогі сацыялістычнага грамадства.

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім утварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі.

ў Мінску ў пачатку сакавіка 1898 г. быў скліканы з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і ека-цярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газе­ты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўле-ных на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную ра­бочую партыю. У 1903 г. спачатку ў Бруселі, а потым у Лондане адбыўся II з'езд РСДРП, які прыняў Першую праграму партыі. Канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў абвяшчалася пабудова сацыялістычнага фамадства праз пралетарскую рэ-валюцыю і дыктатуру пралетарыяту.

З'езд раскалоўся на дзве фракцыі - балынавікоў і мен-шавікоў, якія мелі спачатку розныя погляды на тактычныя і арганізацыйныя пытанні. А потым яны склалі два напрамкі, фактычна дзве партыі ў расійскай сацыял-дэмакратыі.

Праграма эсэраў мела антыкапіталістычную накірава-насць. Яны патрабавалі пераходу ўсёй зямлі ў агульнана-родны набытак без выкупу на правах параўнальнага земле-карыстання для сялянства. Па нацыянальнаму пытанню эсэры выступалі за "безумоўнае права нацыянальнасцей на самавызначэнне", федэратыўныя адносіны паміж імі, увя-дзенне роднай мовы ва ўсе мясцовыя, грамадскія і дзяржаў-ныя ўстановы. Галоўным тактычным сродкам барацьбы яны абвясцілі тэрор супраць царскіх саноўнікаў. Пачатак XX ст. быў адзначаны ўздымам беларускага нацыянальнага руху. На аснове культурна-асветніцкіх гур-ткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу была створана палі-тычная арганізацыя, якая таксама ставіла культурна-асвет-ніцкія, прапагандысцкія мэты. У ей вызначалася плынь на чале з братамі Луцкевічамі, якая імкнулася нейкім чынам дыстанцыявацца ад польскага уплыву, імі была ўтворана не раней 1903 г. Беларуская рэвалюцыйная грамада. Пазней яна стала называцца Беларуская сацыялістычная грамада. Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі А. Луцкевіч, I. Луц-кевіч, В. Ластоўскі, В. іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Ула-саў і іншыя.

Адразу БСГ заявіла пра сябе як партыя сацыялістычнай арыентацыі. У праграме БСГ не праводзілася прынцыпо-вай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншымі гру-памі працоўных. Як і эсэры, БСГ аб'яднала іх у адну сацы-яльную катэгорыю - працоўны народ і ў роўнай ступені імкнулася знайсці апору ў рабочым класе, сялянстве, інтэлі-генцыі. Партыя пастанавіла дабівацца аўтаноміі Заходняга краю з сеймам у Вільні, культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей і вырашыла распрацаваць зямельную праграму на аснове канфіскацыі без выкупу ма-ёнткаў паноў, казённых і іншых.