Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

61. Вызваленне Беларусі. Завяршальны этап вайны

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Ар-лоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгіч-нае наступление і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырока-маштабную аперацыю вызвалення Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр БССР - гарадскі пасёлак Камарын. 20 воінам, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У асенне-зімовай кампаніі 1943/44 гг. войскі Беларуска-га фронту (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі) удала правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку якіх у лістападзе 1943 г. былі вызвале-

ны Рэчыца і Гомель, у студзені 1944 г. - Мазыр. На поўдні рэспублікі войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 км у глыб варожай абароны ў паласе шырынёй звыш 100 км.

На пачатку лета 1944 г. лінія фронту на Беларусі пра-ходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, Бабруйска, далей на захад ад Мазыра і па рацэ Прыпяць да Ковеля. Канчатковае выгнанне нямецка-фа-шысцкіх акупантаў з беларускай зямлі пачалося напрыкан-цы чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія прыступіла да практычнага ажыццяўлення буйной стратэгічнай аперацыі пад кодавай назвай "Баграціён". Працягвалася яна з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г.

Савецкаму боку ў гэтай аперацыі супрацьстаялі групы армій "Цэнтр", "Поўнач" і "Паўночная Украіна". Агульная колькасць войск праціўніка складала каля 1,2 млн. салдат і афіцэраў (63 дывізіі і 3 брыгады 23 чэрвеня 1944 г. войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту прарвалі абарону нямецкіх войскаў на паўночным захадзе ад Віцебска. Войскі 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону праціўніка і абышлі г. Віцебск з паўднёвага і паўднёва-заходняга напрамку. У Віцебскі "кацёл" трапіла танкавая армія, якая на 27 чэрвеня 1944 г. была знішчана. Праціўнік страціў там каля 20 тыс. салдат і афіцэраў забітымі, больш за 10 тыс. палоннымі.

Падчас паспяхова распачатага наступления войскі 3-га Беларускага фронту 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі сталіцу Бе-ларусі.

Адначасова на ўсходзе ад Мінска была акружана 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў, якая 11 ліпеня 1944 г. спы-ніла свае існаванне. Такім чынам, на першым этапе аперацыі за 12 дзён наступления савецкія вайсковыя злучэнні прасуну-ліся наперад на 225-280 км. Галоўныя сілы групы армій "Цэнтр" былі разбіты. У паласе савецка-германскага фронту з'явіўся пралом шырынёй звыш 400 км. Спробы ліквідаваць яго не прынеслі поспеху германскаму камандаванню.

У ходзе беларускай аперацыі былі разгромлены 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, а 50 дывізій - страцілі звыш паловы свайго складу. Агульныя страты нямецкіх войскаў і іх саюзні-каў склалі каля 500 тыс. салдат і афіцэраў. Урон савецкага боку быў таксама істотным: Чырвоная Армія страціла 765 815 салдат і афіцэраў (з якіх 178 507 чалавек забітымі).

У выніку аперацыі "Баграціён" Чырвоная Армія вызва-ліла Беларусь, частку Літоўскай і Латвійскай ССР, уступіла на тэрыторыю Польшчы і падступіла да межаў Усходняй Прусіі. Германскае камандаванне было вымушана перакі-нуць на беларускі тэатр ваенных дзеянняў з заходняга фронту ў Еўропе 46 дывізій і 4 брыгады, што значна пасп-рыяла аперацыям англа-амерыканскіх войскаў у Францыі.

Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. Дзесяць дзён спатрэбілася савецкім войскам, каб пераадолець аба-рону немцаў на подступах да горада. Больш за тыдзень доў-жыліся баі ў самім Берліне. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна, Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў каманда-вання саюзных армій, немцамі быў падпісаны акт аб беза-гаворачнай капітуляцыі.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў Беларусі былі мабілізаваны і добраах-вотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. Сотні тысяч бела-русаў загінулі на франтах вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі. 3 ураджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна "Пе-рамога" А. Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В. Сака-лоўскі і I. Якубоўскі, маршал авіяцыі С. Красоўскі. 65 сал-дат і сяржантаў з Беларусі сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў.

Такім чынам з канца 1940-х гадоў Еўропа і свет раска-лоліся на дзве грамадска-палітычныя сістэмы - капіталі-стычную і сацыялістычную, або, як часта называлі, на два лагеры. Характэрнай рысай пасляваеннага развіцця было нарастание супярэчнасцяў паміж краінамі-пераможцамі: СССР з аднаго боку, і заходнімі краінамі, найперш Англіяй і ЗША - з другога. 3 1946 г. паміж былымі саюзнікамі і адпа-ведна паміж краінамі Еўропы, якія знаходзіліся пад іх уп-лывам, паўстала "жалезная заслона". Тэта быў перыяд гісто-рыі, які атрымаў назву "халоднай вайны". Разыходжанні ў арганізацыі грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця, у поглядах на перспектывы развіцця свету прывялі да жорст-кага саперніцтва паміж дзвюма сістэмамі ва ўсіх сферах -эканоміцы, палітыцы, ідэалогіі. Асабліва небяспечным было супрацьстаянне двух ваенна- палітычных блокаў: Арганіза­цыі Паўночнаатлантычнага Дагавора (НАТА), створанай заходнімі краінамі ў 1949 г., і Арганізацыі Варшаўскага Да-гавора. У складзе СССР Беларусі аўтаматычна адводзілася роля важнейшага ваенна-стратэгічнага плацдарма.

Галоўным інструментам бяспекі стала Арганізацыя Аб'яд-наных Нацый. Ідэю яе стварэння кіраўнікі Англіі, ЗША і СССР неаднаразова абмяркоўвалі ў гады вайны, а з вясны 1945-га пачалася распрацоўка адпаведных дакументаў. На-пачатку кіраўніцтва СССР дамагалася, каб кожная савец-кая рэспубліка была прадстаўлена ў ААН як асобная краіна. Але такі варыянт быў адвергнуты. Кіраўнікі трох краін прыйшлі да згоды запрасіць у якасці заснавальнікаў ААН толькі Беларусь і Украіну, улічылі іх ролю ў вайне з фашыз-мам, велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты. Канчат-ковае рашэнне аб гэтым 27 красавіка 1945 г. прыняла міжна-родная канферэнцыя ў Сан-Францыска; Беларусь і Украі-на былі ўключаны ў лік краін-заснавальніц. Разам з прад-стаўнікамі 49 краін свету міністр замежных спраў К. Кіся-лёў ад імя ўрада БССР 26 чэрвеня 1945 г. падпісаў Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Многія важныя рашэнні ААН былі прыняты пры непасрэд-ным удзеле і падтрымцы беларускай дэлегацыі. Сярод іх -Дэкларацыя аб наданні незалежнасці каланіяльным наро­дам і краінам (1960), шэраг важных дагавораў і пагадненняў па абмежаванні гонкі ўзбраенняў. БССР мела свае прад­стаўніцтва ў такіх спецыялізаваных структурах ААН, як ЮНЕСКА (ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры),

МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і інш. Сведчаннем прызнання станоўчай дзейнасці рэспублікі можна лічыць тое, што за перыяд да сярэдзіны 1980-х гг. БССР падпісала больш 160 дагавораў і пагадненняў, яна абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, неадна-разова яе прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Саветаў ААН.

63. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя пры-неслі беларускаму народу велізарныя страты. Захопнікі раз-бурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Загінула больш за 3 млн. чалавек. Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абста-ляванне вывезена ў Германію альбо знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Па агульнаму ўзроўню раз-віцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некатарых галінах - да 1913 г.

3 вялікім аптымізмам грамадзяне Беларусі ва ўмовах нястачы пачалі аднаўленне сваей рэспублікі. У забеспя-чэнні аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі фінансавымі і крэдытнамі рэсурсамі рашаючую ролю адыг-ралі агульнасаюзныя фонды. 3 саюзных рэспублік ішлі эталоны з абсталяваннем, інструментамі, машынамі, бу-даўнічамі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, жывёлай, прадметамі хатняга ўжытку і г. д.

За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабу-даваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасу-конны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат. Аднак ад-ставала энергетыка, марудна развівалася вытворчасць та-вараў народнага спажывання.

Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Пасяўныя плошчы да пачатку пяцігодкі ў калгасах скла-далі толькі 59% даваеннага ўзроўню. У аднаўленні сельс­кай гаспадаркі ў поўнай ступені выкарыстоўваліся метады адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Калгасам было вер-нута звыш 200 тыс. га зямлі, а таксама жывёла, якая зна-ходзіліся ў карыстанні грамадзян і ўстаноў. Гэта адмоўна адбілася на развіцці прысядзібнай гаспадаркі, таму што асуджалася практыка выдзялення сялянам зямельных надзелаў, агародаў для рабочых і служачых.

У пасляваенныя гады карэнныя сацыяльна-эканаміч-ныя перамены адбыліся ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей БССР. У адрозненне ад калектывізацыі ў канцы 20 - пачатку 30-х гг., пераход гаспадарак на новы шлях развіцця ў заходняй частцы БССР ажыццяўляўся пасля некаторых мерапрыемстваў падрыхтоўчага характару. Створаным калгасам, саўгасам і МТС пастаўлялася сельс-кагаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся грашовыя крэдыты. Аднак і тут былі дапушчаны грубыя памылкі і перагібы. Не абыш-лося і без "ліквідацыі кулацтва як класа", калі значная час-тка сялянства было пазбаўлена зямлі і сродкаў вытвор-часці. У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову "Аб высяленні кулакоў з Бела-рускай ССР", у выніку чаго за межы рэспублікі былі высланы тысячы "кулацкіх" сям'яў. Толькі пасля смерці Сталіна большасць з іх была рэабілітавана і вярнулася на Бацькаўшчыну.

У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і ажыццёўле-ны пераход да продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай кар-ткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа.

Пасля смерці Сталіна ўзнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю эканомікі на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова былі спробы ўключыцца ў на-вукова-тэхнічную рэвалюцыю. У рэспубліцы аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, удасканаль-валася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замянялася новай. За 1955-1958 гг. на прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання.

Савецкая навука ў 50-я гг. атрымала важныя вынікі, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастат-ковага навуко,вага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі пер-шых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г. д. Гэтыя поспехі былі прадметам гонару савецкіх людзей. Аднак навукова-тэхні-чны прагрэс служыў перш за ўсё ваенным мэтам. Сістэма адміністрацыйнага кіравання да таго ж не давала развівац-ца ініцыятыве, прадпрымальнасці, станавілася перашко-дай на шляху інтэграцыі навукі і вытворчасці.

Палепшыць узровень жыцця людзей немагчыма было без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны на-рыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Ак-рамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. гэты пада-так з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раг;а, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі, толькі за 1954 г. на Беларусі яны ўзраслі на 52%. У вышку - за некалькі год сялянства пераадолела галечу, выйшла з прыгнечанага стану, аднак заможным не стала. Не стала багатай і ўся краіна, у ей не хапала нават хлеба для гара-джан. Камуністычнае кіраўніцтва СССР не бачыла іншага выйсця з сітуацыі, як толькі далей узмацняць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. На гэты раз было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему.

Па пастанове лютаўска-сакавіцкага (1954 г.) Пленума ЦК КПСС на працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. На цаліну была накіравана вялі-кая колькасць тэхнікі, сотні тысяч навасельцаў. БССР пас-таўляла цаліне машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэ-рыялы. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы.

64. Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах "адлігі"

У першыя пасляваенныя гады ў СССР захоўвалася палі-тычная сістэма, якая склалася ў 20-30-я гг. Перамога са-вецкага народа над фашызмам давала спадзяванне, што людзі нарэшце будуць жыць больш свабодна. Прыкметай таго, што палітычны рэжым стаў менш жорсткім, сведчыў і Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сакавіка 1947 г. аб скасаванні смяротнага пакарання. У 1948-1949 гг. у СССР не было вынесена аніводнага смяротнага пакаран­ня. Аднак такі стан быў не доўгім. У студзені 1950 г. быў новы указ, згодна якому смяротнае пакаранне зноў аднаў-лялася. Верагодна, гэта было звязана з распачатымі працэ-самі па так званай "ленінградскай справе". Па гэтай "спра­ве" больш 200 партыйных і савецкіх работнікаў асудзілі, а некаторых прыгаварылі да расстрэлу.

Актывізаваліся рэпрэсіі і на Беларусі. Як і ў перадваен-ны час, да лістапада 1951 г. іх ажыццяўляў міністр дзяржаў-най бяспекі БССР Л. Цанава. У канцы 40-х гг. ён паспраба-ваў расправіцца з С. Прытыцкім, які тады ўзначальваў Гро-дзенскі абкам партыі. I толькі заступніцтва ЦК КПБ, і перш за ўсе першага сакратара ЦК М. Патолічава, вырата-вала С. Прытыцкага.

5 сакавіка 1953 г. памёр Сталін. 6 сакавіка адбылося сумеснае пасяджэнне ЦК КПСС, Савета Міністраў і Прэзі­дыума Вярхоўнага Савета СССР, якое зацвердзіла Г. Ма-лянкова на пасадзе старшыні Савета Міністраў СССР. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Хрушчоў і Малянкоў уступілі ў кампраміс з Л. Берыя, які пры Сталі-не быў самай уплывовай фігурай. Як арганізатар масавых рэпрэсій, Берыя наводзіў жах на людзей, у т. л. і на іншых кіраўнікоў дзяржавы. У чэрвені 1953 г. Берыя зрабіў спро-бу змясціць М. Патолічава з пасады першага сакратара ЦК КПБ. Аднак на Пленуме ЦК КПБ (25-27 чэрвеня 1953 г.) беларускія камуністы не далі згоды на такую кадравую за­мену.

Па ішцыятыве М. Хрушчова 26 чэрвеня 1953 г. у час пасяджэння Прэзідыума ЦК КПСС Берыя быў арыштава-ны. Тэта ажыццявіла група ваенных на чале з першым на-меснікам міністра абароны краіны Маршалам Савецкага Саюза Г. Жукавым, які меў вялікі аўтарытэт у арміі і наро-дзе. Берыя быў выключаны з партыі, зняты з усіх пасад. Па прыгаворы суда ён расстраляны ў снежні 1953 г.

Пасля смерці Сталіна пачаўся некаторы паварот да ка-лектыўнага вырашэння партыйных, дзяржаўных, народ-нагаспадарчых пытанняў. Адносная дэмакратызацыя на-

зіралася ў дзейнасці кампартыі і дзяржаўных органаў Бе-ларусі.

Новым кронам у далейшых спробах дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця з'явіўся XX з'езд КПСС, які праходзіў 14-25 лютага 1956 г. Разам з разглядам пы-танняў, скіраваных на паляпшэнне спраў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, культуры, навуцы, з пашырэннем дэ-макратыі, абгрунтаваннем прынцыпаў мірнага суіснаван-ня дзяржаў з розным грамадска-палітычным ладам з'езд вымушаны быў звярнуць увагу на нечуваныя парушэнні законнасці ў гады сталінскага праўлення. Пад канец рабо­ты з'езда на яго закрытым пасяджэнні дэлегаты заслухалі даклад "Аб кулыде асобы і яго выніках", з якім выступіў М. Хрушчоў. Тэта стала для іх вялікай нечаканасцю. Па-водле некаторых сведак, у часе даклада некалькі чалавек страцілі прытомнасць - настолькі было моцным уражанне ад некаторых фактаў. I хоць даклад не быў надрукаваны да пачатку 90-х гадоў, але яго агульная накіраванасць пасту-пова стала вядома грамадству. Тым больш што 30 чэрвеня 1956 г. ЦК КПСС прыняў пастанову "Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў". У ей была зроблена спроба выявіць прычыны дадзенай заганнай з'явы, паказаны яе сутнасць і наступствы.

Пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскага праўлення. У БССР на працягу 1956-1962 гг. было рэабілітавана больш за 29 тыс. чалавек, а ў партыйным парадку - каля 200. I хоць гэта з'яўлялася зусім нязначнай часткай ад шматлі-кай колькасці неабгрунтавана асуджаных і бязвінна зака-таваных людзеи, аднак для далеишага грамадска-палітыч-нага развіцця такі зрух быў вельмі важным.

Лінія XX з'езда была замацавана XXII з'ездам партыі, які працаваў 1*7—31 кастрычніка 1961 г. На аснове яго ра-шэння цела Сталіна было вынесена з Маўзалея, паўсюдна пачаўся дэмантаж яго помнікаў і замена імя ў назвах гара-доў, прадпрыемстваў, устаноў, калгасаў, саўгасаў і інш.

65. Асаблівасці эканамічнага развіцця ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі

Адной з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ў гады сямігодкі было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963 г. быў уведзены ў строй першы ў Салігорску калійны камбінат, вялося будаўніцтва другога і трэцяга камбінатаў. 3 уводам у дзеянне калійных камбінатаў у Салігорску, азотна-тукавага

завода - у Гродне, суперфасфатнага - у Гомелі ў рэспубліцы была наладжана вытворчасць уласных калійных, азотных і фасфатных мінеральных угнаенняў Другой асаблівасцю развіцця народнай гаспадаркі Беларусі ў гады сямігодкі ста­ла апераджальнае развіццё новых неметалаёмістых галін -прыборабудавання і электронікі. Аднак у цэлым прамысло-васць СССР пачала рэзка адставаць ад прамысловасці за-ходніх краін. Апрача зброі, усе іншыя віды прадукцыі былі на нізкім узроўні. На Захадзе назіраўся бум выпуску спа-жывецкіх тавараў: аўтамашын, тэлевізараў, моднага адзен-ня, а для грамадзян Савецкага Саюза ўсё гэта было недася-гаяьна. Па-ранейшаму не хапала нават харчавання, з пачат-ку 60-х гадоў СССР распачаў імпарт збожжа.

У кастрычніку 1964 г. на Пленуме ЦІ КПСС М. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемых пасад. Першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. Брэжнеў, Старшынёй Савета Міністраў СССР быў нрызначаны А. Ка-сыгін.

Новае кіраўніцтва краіны разумела, што да сярэдзіны 60-х гг. была ўжо дасягнута тая мяжа змен, якія магчыма было б ажыц-цявіць за кошт частковых удасканаленняў. Патрабаваўся кар дынальны паварот у арганізацыі эканамічнага жыцця.

Пачатак гаспадарчай рэформы сярэдзіны 60-х гг. быў пакладзены сакавіцкім (1965 г.) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў пастанову "Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР". Была зменена сістэ-ма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў напе-рад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэс-публікі. Закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадук-цыю былі павялічаны ў сярэднім у 1,5-2 разы. Адначасова былі зняты неабгрунтаваныя абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых.

3 мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы было вырашана за 1965-1969 гг. паставіць на вёску 1 млн. 790 тыс. трактароў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, шмат іншай тэхнікі. Акрамя таго, дзяржава брала на сябе ўсе ра­боты па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў. Нарэшце, звярталася ўвага на неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага умацавання калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены празмернай рэгламентацыі іх гаспадарчай дзейнасці, развіцця ўнутры-калгаснай дэмакратыі.

Наступным крокам у вырашэнні буйнамаштабнай экана-мічнай рэформы сярэдзіны 60-х гг. стаў вераснёўскі (1965 г.) Пленум ЦК КПСС, які па дакладу Старшыні Савета Міністраў СССР А. Касыгіна прыняў пастанову "Аб паляп­шэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планаван-ня і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці". Каб зрабіць прамысловую вытворчасць больш эфектыўнай, было вырашана: Па-першае, удаска-наліць сістэму планавання ў прамысловасці. Дзеля гэтага замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў, якія спускаліся прадпрыемству зверху, цяпер засталося толькі 8. Калі раней асноўным паказчыкам работы прадп-рыемства быў аб'ём валавой прадукцыі, то зараз ім стаў аб'ём рэалізаванай прадукцыі.

Па-другое, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прад-прыемстваў на аснове гаспадарчага разліку. Прадпрыем-ствам дазвалялася самастойна распараджацца часткай пры-бытку і ствараць грашовыя фонды для развіцця вытвор-часці, удасканалення тэхнікі, матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, паляпшэння ўмоў працы і быту рабочых і слу-жачых.

Па-трэцяе, змяніць арганізацыю кіравання прамысло-васцю. Былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены міністэр-ствы па галінах прамысловасці, якія сталі несці ўсю адказ-насць за стан гэтай галіны, высокі тэхнічны ўзровень пра-дукцыі, правядзенне адзінай тэхнічнай палітыкі па стан-дартызацыі і уніфікацыі вырабаў і дэталяў да іх, укараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.

Увайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыем-стваў. Сярод іх электралямпавы завод у Брэсце, маторара-монтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, баваўняна-прадзільная фабрыка ў Гродне, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродне, мясакамбінат у Барысаве і інш.

Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі стала будаўніцтва буйных адкор-мачных комплексаў у жывёлагадоўлі, а прадукцыя жывёла-гадоўлі ўзрасла на 34%. Але ж гэта быў экстэнсіўны шлях развіцця сельскай гаспадаркі, да таго ж вельмі небяспечны ў адносінах да эканомікі краіны.

66. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча БССР ў 1970 - першай палове 1980-х гг.

Восьмая пяцігодка 1966-1970 гг., якая праходзіла на хвалі распачатай у 1965 г. спробы рэфармавання эканомікі, завяр-шылася паспяхова. Па асноўных паказчыках яна не мела роўных за ўсе папярэднія гады і невыпадкова яе часам воб-разна называюць "залатой пяцігодкай". Але гэты перыяд ат-рымаў і другое вымярэнне: менавіта з сярэдзіны 60-х гт. па-чаўся адлік так званай эпохі Брэжнева, эпохі ўзмацнення кансерватызму ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці савецкага грамадства, які паступова перарос у застой.

Эканамічны патэнцыял Беларусі на пачатку 70-х гг. выг-лядаў прывабна. За грошы, якія былі атрыманы за продаж на Захад нафты, газу, мініральных угнаенняў была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыем-стваў, уведзены ў строй новыя: дакладанага машынабудаван-ня, металаапрацоўкі, радыётэхнікі і электронікі, хімічнай пра-мысловасці. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы ком­плекс, у якім налічвалася амаль 1500 прадпрыемстваў.

Разам з тым на пачатку 70-х гг. пачалі болыи выразна пра-яўляцца негатыўньы з'явы ў параўнанні з сусветнай эканомі-кай. У БССР, як і ва ўсім СССР, узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, больш відавочнай стала неэффектыўнасць эканамічнай мадэлі.

Пагоня за павялічэннем аб'ёмаў прадукцыі раслінавод-ства і жывёлагадоўлі прыводзіла часам да непапраўных парушэнняў экалагічных сістэм з негатыўнымі наступ-ствамі для насельніцтва, якія адчуваюцца і ў наш час. У гэты перыяд ажыццяўляліся буйныя праекты па спецыялі-зацыі, меліярацыі і хімізацыі. У 70-х гг. па вытворчасці мяса на душу насельніцтва Беларусь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША.

Найбольшым аўтарытэтам сярод насельніцтва карыстаўся П. Машэраў, які ўзначальваў кампартыю Бела­русі ў 1965-1980 гг. і нямала зрабіў як кіраўнік.

Між тым, калі ў сферы эканомікі ў 60-х гг. ды і пазней яшчэ рабіліся пэўныя спробы рэформ, то, як ужо адзначала-ся, у грамадска-палітычным жыцці адбываўся паварот да кансерватызму. Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэр-нізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань ад-міністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяў-ленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў віда-вочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так зва-нага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца за-няў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі унесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кірую­чай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключа-на ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада.

Такім чынам, партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сферах і пайшла па шляху ўмаца-вання аўтарытарна-бюракратычнага стылю кіравання, заха-вання неэффектыўнай эканамічнай сістэмы.