Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

28. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай

У 1794 годзе адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непаерэдным адказам пера-давой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Аднак прычыны паўстання больш шырокія. Тэта - і ўздзеянне Фран-цузскай рэвалюцыі канца XVIII ст., і барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўла-ду ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. Гэта і імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых чатырох-гадовым сеймам 1788-1792 гг. Значыць, узброенае выступ ление з'явілася не выпадковасцю, а заканамерным вынікам ваенна-палітычных і сацьыльных абставін.

Актыўны ўдзел у яго падрыхтоўцы прынялі вядомыя палітычныя і культурныя дзеячы, вайскоўцы, навукоўцы, святары і прадстаўнікі іншых прафесій і сацыяльных груп. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай існавалі тайныя патрыятыч-ньія арганізацыі, таварыствы, саюзы.

За мяжой кіраўнікі эміграцыі шукалі падтрымкі з боку заходнееўрапейскіх краін, у першую чаргу ў Францыі. Т. Кас- цюшка вёў перагаворы з міністрам замежных спраў гэтай краіны і перадаў яму мемарандум, у якім абвяшчаліся зада-чы будучага паўстання. Але ён дарэмна шукаў падтрымкі ў Францыі, яна дзейсна не дапамагла, не захацела рызыка-ваць сваімі сіламі.

Паўстанне пачалося на поўдні Полыпчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў аб'яўлены "Акт паўстання". У першы ж день паўстання яго кіраўнік Андрэй Тадэвуш Бана-вентура Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. Канчатковае вызначэнне дзяр-жаўнага і грамадскага ладу Акт паўстання адносіў да часу за-канчэння рэвалюцыйнай вайны. У той жа дзень паўстанне распаўсюдзілася на Кракаўскае, а затым на іншыя ваяводствы Полыпчы. 4 красавіка пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі. 18 красавіка была вызвалена Варшава.

Паўстанне перакінулася на Заходнюю Беларусь і ў Літву. 16 красавіка ў Шаўлях да яго далучылася літоўскае войска. У ноч на 23 красавіка адбылося паўстанне ў Вільні. Яно было ажыццёўлена дзеячамі левага крыла вызваленчага руху. Паў-станцам удалося разбіць атрад царскіх войскаў у 3 тыс. чала-век, захапіць арсенал, узяць у палон начальніка гарнізона і каля 100 расійскіх салдат. Узнік орган кіраўніцтва паўстан-нем - Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага. Тэдэвуш Касцюшка нарадзіўся 30 лістапада 1745 г. у ма-ёнтку Сяхновічы, каля Брэста, у сям'і шляхціча. Т. Кас цюшка ўсведамляў, што ён літвін (так тады называлі бела-русаў), і неаднойчы аб гэтым сведчыў. Скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус, атрымаў звание харунжага. У 1769 г. выехаў у Францыю, дзе вучыўся ў парыжскіх акадэміях - вайско-вай, а таксама жывапісу і культуры. На працягу сямі гадоў Т. Касцюшка ў Паўночнай Амерыцы змагаўся за незалеж насць гэтай краіны. За ваенныя заслугі ён узнагароджаны ордэнам Цынцынаці - вышэйшай узнагародай ЗША, а кан-грэс ЗША ў 1783 г. надаў яму званне брыгаднага генерала.

Вярнуўшыся на радзіму, Т. Касцюшка ў 1792 г. паспяхо-ва ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць войскаў Тар-гавіцкай канфедэрацыі. Быў узнагароджаны ордэнам "Вір-туці Мілітары" і атрымаў званне генерал-лейтэната. 30 ліпе-ня 1792 года ў знак пратэсту супраць пазіцыі караля Стані-слава Аўгуста Панятоўскага, Касцюшка падаў у адстаўку і выехаў за мяжу. 26 жніўня таго ж года Канстытуцыйны сход Францыі надаў яму годнасць ганаровага грамадзяніна гэтай краіны.

Т. Касцюшка імкнуўся пашырыць сацыяльную базу паў стання. Шырока вядомы яго выраз: "Толькі за шляхту вая-ваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём". 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка вьідаў "Паланецкі універсал", у якім заяўляў аб апецы ўрада сялянамі. Непасрэдным кіраўніком паўстання ў Заходняй Бела русі і Літве быў палкоўнік, затым генерал Якуб Ясінскі, які вызначаўся больш радыкальным поглядам на развіццё паў стання. Паўстанцам спадарожнічаў поспех у бітве пад вёс-кай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася 7 мая 1794 г. Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было вы-карыстанне дыверсійных партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух. Гэтай жа мэце садзейнічалі рэйды паўстанцкіх атрадаў у цэнтраль-ныя раёны Беларусі.

Аднак пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Расійскія войскі пачыналі цясніць паўстанцаў з усходу. 12 жніўня яны занялі Вільню. I ўсё ж галоўную ролю ў разгроме паўстання адыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 17 верасня пад Крупчыцамі, што ля Кобрына, ён нанёс паражэнне паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. 3 абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку амаль што 2 тысячы беларускіх сялян-касінераў. Маласпрактыкаваныя ў ваеннай справе, яны панеслі асабліва вялікія страты.

У рашаючай бітве каля Мацяёвіцаў (у 60 км ад Вар шавы) 10 кастрычніка 1794 г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі. Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. 4 лістапада А. Суво-раў штурмаваў прадмесце Варшавы - Прагу, загінула каля 20 тыс. абаронцаў, у тым ліку і трыццацігадовы легендар ны Якуб Ясінскі. 1,5 тыс. было ўзята ў палон. Т. Касцюшка быў вызвалены з турмы ў канцы 1796 г. імператарам Паў-лам I і атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Ён памёр у 1817 г. у Швейцарыі.

24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Немана, Аўстрыя атрымала тэ-рыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кра-кавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам. Расіі адышла За-ходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні.

25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Ста-ніслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам падпісаў у Гродне акт адрачэння ад прастола. Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая існавала болыи за 200 гадоў, знікла з карты Еўропы.

29. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.

.

У пачатку XIX ст. беларускія землі з болын чым трохмільённым насельніцтвам увайшлі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. 3 палітычных меркаванняў Бела­русь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоў-скае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларус-кае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса спачатку пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г..

У сваей саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ей даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясен- ня прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Разам з тым, у апошняй трэці XVIII ст. на тэрыторыях, якія адышлі да Расійскай імперыі паводле трох падзелаў Рэчы Паспалі-тай, царскі ўрад актыўна праводзіў палітыку насаджэння землеўладання рускага дваранства і стварэння тым самым апоры ў захопленым краі.

3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы ім нека-торы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, пас-ля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тыл падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паве-таў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакі-равання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шарагу мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыват-ным уладальнікам. Тэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага ста­тусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў га-радах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай асед-ласці, якая ўключала беларускія, літоўскія і частку ўкраінскіх губерняў.

адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялі-кага княства Літоўскага у беларускіх губернях.

Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўся для па-пярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы "разбор" шляхты. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб два-ранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шлях­ты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў - у сельскай мясцо-васці і грамадзян - у гарадах. Дваранскага звання пазбаўля-ліся звычайна дробныя, беспамесныя шляхцічы.

Адным з найважнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй.

Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступлен-няў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіё-не лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і наро­да з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызна-чыла лес уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не даз-воліла ей зліцца з царквой рымска-каталіцкай. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам іосіфам Сямаш-кам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай правас-лаўнай. Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяр-жаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы пера-сялення рускіх праваслаўных сялян і інш.

ЛЕКЦЫЯ № 10. Стан гаспадаркі Беларусі ў першай палове XIX ст.

На беларускіх землях у першай палове XIX ст. адбывалі-ся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да рас­паду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчьші поспехі пра-мысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзі-не XIX ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя ру-хавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. ра-бочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43%.

Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзеинічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Днепра-Бугскі. Па гэтых штучных вод­ных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлены гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх пра-мысловае значэнне. За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніц­тва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя "гасцінцы", звязалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадук-ты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.

Новыя з'явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялі- чвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэх-нічных культур (ільну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авеч-кагадоўля,, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выка-рыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займала-ся Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існава-ла з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё болыи займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.

Далейшае развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы стрым-лівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем пры-гоннага права. У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаў-ных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго ся-лянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся у арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гадоў XIX ст. практыч-на не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгон-ных. ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П.Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы за-ходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мае у процівагу дэмакратычнаму руху.

. У ходзе люстрацыі - новага апісання дзяржаўных уладанняў -змяншаліся павіннасці еялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. еяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду.

У цэлым жа аграрныя рэформы 40 - першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця тавар-на-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыя-тывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх зас-тавалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.

31. Беларусь у вайне 1812 г.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржу-азнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяр-жавы да вайны..

12 чэрвеня 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Неман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржа-вы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. 3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоў-шых на бок Напалеона шляхцічаў з Літвы і Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца

толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўнью сілы. У Віцебску Напалеон перагледзеў свой першапачатковы план дайсці да Смаленска і ўпарадкаваць занятую краіну, а прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантра-лявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаў-насць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была ство-рана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старостам слонімскім Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыра-лася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Белас-тоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.

Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкру-тамі "вялікую армію", што расчароўвала шляхту адносна Напа-леона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра I.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выкліка-ла ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жы-хары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Вядомы партызанскія атрады ў Барысаўскім, Дры-сенскім, Полацкім паветах і інш.

У этнічна рускіх землях напалеонаўская армія адразу ж натыкнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, ук-лючна з дваранамі, што прадвызначыла яе паразу 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена, але працягвала рух наперад і без бою заняла Маскву. Рускі ўрад адмовіўся весці перамовы аб міры, нарошчваючы сваю вайсковую перавагу. У кастрычні- ку Напалеону прыйшлося адступаць па спустошанай сма-ленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступление рас-ійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чала-век. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ў бяз-ладныя ўцёкі.

Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшылі-ся пасяўныя плошчы.

Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што маг-чымасць вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана

32. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсі-тэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роў-насці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты -М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў (Марлінскі), К.Г. ігельстром, С.і. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час аг-ляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхта-ванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі аргані-зацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. тавары­ства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вер-насць Мікалаю I у Асобным літоўскім корпусе, размешча-ным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Пал-таўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваей дзейнасці.

У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэ-тай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае.

Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг па-ветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі центральны паў-станцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царс-кія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Куль-мінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўд-нёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на бела-рускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.

Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапа-гандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяр-ясаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй.

33. Адукацыя і навука у канцы XVIII -першай палове XIX стст.

У канцы XVIII ст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і езуіцкія. Сярод апошніх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія (1812-1820 гг.), якая па узроўні адука-цыі набліжалася да вышэйшай навучальнай ўстановы. У цэлым сістэма асветы на беларускіх землях пакуль працяг-вала працаваць па-польску.

У адпаведнасці з рэформай асветы 1803-1804 гг. школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай на­вучальнай акругі. Сістэма адукацыі была саслоўнай, сяляне не маглі пайсці далей пачатковых (царкоўна-прыходскіх) школ, вышэйшая адукацыя існавала толькі для дваран. Цэн-трам адукацыі і навукі з'яўляўся Віленскі універсітэт, у якім выкладанне вялося на польскай мове, але заахвочвала-ся вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый, што садзейні-чала выкрышталізацыі сярод студэнцтва ідэй беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Пасля паўстання, у 1832 г., Віленскі універсітэт, як асяродак шляхецкага патрыятызму і вальнадумства, зачыняецца

У 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горац-кая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земля-робчы інстытут - першую ў Расіі вышэйшую агранамічную навучальную ўстанову.

Выдзеліліся беларуская археало-гія, этнаграфія, фалькларыстыка, дзе плённа працавалі I. Гры-гаровіч, Т. Нарбут, браты Я. і К. Тышкевічы, Я. Чачот, А. Кіркор. Выяўляюцца і публікуюцца шматлікія матэрыялы і даку-менты з беларускай мінуўшчыны, пішуцца абагульняючыя аналітычныя працы, складаюцца фальклорныя зборнікі. 3 ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы публічны ў Беларусі і Літве Віленскі музей стара-жытнасцей.

ЛЕКЦЫЯ № 11. Адмена прыгоннага права і буржуазный рэформы 1860-1870-х гг.

Крымская вайна 1853-1856 гг. паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін, а размах нарастаючага сялянскага руху напалохаў вярхі, што вымусіла цара Аляксандра II у 1856 г. канстата-ваць небяспеку далейшага зацягвання з адменай прыгонна­га права, бо яна магла ажыццявіцца знізу. Падрыхтоўку рэ-формы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў, улічвалі як большую гатоўнасць да гэтага мясцовых памешчыкаў, так і ўсю вастрыню тут сацыяльнай і палітычнай сітуацыі. Каб забяспечыць сабе грамадскую падтрымку, імператар праз віленскага генерал-губернатара У.і. Назімава арганізаваў "ініцыятыву" з боку памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў. інвентарныя камітэты гэтых губерняў прынялі рашэнне спыніць рэгуляванне адносін паміж па-мешчыкамі і сялянамі і пагадзіліся на бязвыплатнае вызва-ленне сялян з захаваннем усёй зямлі за памешчыкамі.

Царскі ўрад не рашыўся вызваляць сялян зусім без зямлі, але атрымаць яе ва ўласнасць можна было толькі за выкуп, сума якога вызначалася аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых. Паколькі такая сума значна перавышала рэаль-ны рынкавы кошт зямлі, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне, дзе захавалася абшчына, ўста-наўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў (вы-шэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін і ніжэйшы ад 1 да 2 дзесяцін). У

Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала пад-ворнае землекарыстанне і тут сялянам пакідаўся іх дарэ-форменны надзел. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 вы­купной сумы, а вяртаць гэтую пазыку - так званыя штога-довыя выкупныя плацяжы - прыходзілася з вялікімі пра-цэнтамі. Адразу выкупіць ва ўласнасць можна было толькі сядзібу, палявы надзел выкупляўся са згоды памешчыка. Да заключэння выкупнога пагаднення сялянам за карыстанне надзеламі трэба было выконваць на карысць памешчыка павіннасці - паншчыну ці аброк - ва ўстаноўленых дзяр-жавай памерах. Гэтыя часоваабавязаныя адносіны афарм-ляліся ўстаўнымі граматамі і маглі цягнуцца 9 і больш гадоў.. Прадугледжваўся новы пара-дак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйша-га звяна - сельскіх старастаў і валасных праўленняў.

"Палажэнні" аб выхадзе на волю прыгонных сялян і мані-фест, якім абвяшчалася аб гэтым насельніцтву, Аляксандр II падпісаў 19 лютага 1861 г. У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку – маі. Паўстанне 1863 г. рэзка ўскладніла палітычную сітуа-цыю ў заходніх губернях імперыі. Урад, напалоханы аграр-нымі дэкрэтамі паўстанцаў, магчымасцю масавага ўдзелу ў паўстанні сялян, каб адцягнуць іх на свой бок, вымушаны быў змяніць тут некаторыя ўмовы рэформы. Паводле спе-цыяльных царскіх указаў, у беларускіх рэгіёнах спыняліся часоваабавязаныя адносіны, і сяляне, незалежна ад згоды памешчыкаў, тэрмінова пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў, прычым памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталі-ся надзелы. Было заяўлена і аб захаванні права сялян на карыстанне сервітутнымі ўгоддзямі.

Уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага раз­віцця краіны выявіліся таксама ў правядзенні на працягу 60-70-х гг. у Расіі земскай, судовай, цэнзурнай, школьнай, гарадс-кой і ваеннай рэформаў. Аднак праводзіліся яны паступова і не ўсюды. На Беларусі гэта залежала ад палітычнай абстаноўкі, што склалася ў сувязі з паўстаннем. Царскі ўрад пакуль не ра-шыўся ўвесці тут земскае самакіраванне, бо не давяраў мясцо-вым памешчыкам. 3 гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адроз-ненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмас-нага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камп-лектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адука-цыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага. Паколькі сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, русіфікатарскія заданы, то буржуазны накірунак гэтых рэформаў быў больш абмежава-ны, чым у цэнтральнай Расіі.