Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

60. Партызанскі рух і падполле

Партызанскі рух не з'яўляецца толькі нацыянальнай беларускай з'явай. Аднак дзейнасць партызанскіх атрадаў і злучэнняў на Беларусі у гады Другой сусветнай вайны на-была асабліва значныя памеры. Супраць акупантаў змагалі-ся не асобныя атрады дыверсантаў, на барацьбу падняўся ледзь не ўвесь народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан і падполыичыкаў. 26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц. Бумажкоў і ўпаўнаважаны Нарка-мата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф. Паўлоўскі ства-рылі партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік". Парты-заны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецкіх танкаў, узарвалі некалькі мастоў, разграмілі штаб нямецкай дывізіі ў в. Воземля. Камандзіру атрада Ц. Бумажкову і камісару Ф. Паўлоўскаму першым з бела-рускіх партызан 6 жніўня 1941 г. было прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

Летам 1941 г. на тэрыторыі Гомельскай вобласці было арганізавана 65 партызанскіх атрадаў. Колькасць партызан перавышала 1770 чалавек. Аднак у снежні 1941 г. засталося 10 фарміраванняў і прыкладна 150 чалавек.

Але нават у цяжкіх умовах зімы 1941-1942 гг. парты-занскі рух на Беларусі выжыў. Паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў, перамога савецкіх войскаў пад Маск-вой спрыялі таму.

Акупанты таксама пачынаюць лічыць партызан за рэ-альную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапа-ноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу і пару пачак махоркі, або 100 рублёў грашыма, то па меры актывізацыі партызанскіх дзеянняў зімой 1941-1942 гг. гэтая цана вы-расла да 5 000 рублёў. У хуткім часе партызанскі рух на Беларусі набыў такія маштабы, што з ім можна было справ-іцца толькі шляхам карных экспедыцый з прыцягненнем вялікай колькасці войскаў.

Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Ар-шанская, Асіповіцкая, Асінторфская (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці), Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

У верасні 1942 г., быў створаны цэнтр кіравання парты-занскім рухам на тэрыторыі рэспублікі - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і боепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. Партызанам савецкая авіяцыя дастаўляла аўтаматы, вінтоўкі, кулямёты, мінамёты, выбуховыя рэчывы і інш. Для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў і арганізатараў партызанскай вайны.

Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы ў

Германію. Дзесяткі тысяч маладых людзей, каб пазбегнуць гвалтоўнага угону ў Германію, ішлі ў партызаны. У лістападзе 1943 г., згодна з дадзенымі БШПР, колькасць партызан складала ўжо І22 тыс. чалавек.

Узмацненне партызанскага руху на Беларусі, якое ад-былося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых апера-цый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, "Рэйкавая вайма". Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле праціўні-ка напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "Рэйкавая вайна" Цэнтральны шта(: партызанскага руху. На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся у ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноў-ная мэта аперацыі - садзейнічаць контрнаступлению Чырвонай Арміі пад Курскам. У вызначаны час 74 тыс. партызан Беларусі нанеслі мноства магутных удараў па чыгуначных камунікацыях праціўніка. За час першага этапа партызаны Беларусі пусцілі пад адхон 833 варожыя эталоны і бронепаязды, узарвалі 184 чыгуначныя маеты і 556 масто^ на аўтамабільных дарогах, знішчылі тэлефонна-тэлеграф-ныя лініі працягласцю 400 кіламетраў. Правялі шэраг паспя-ховых аперацый па разгрому варожых гарнізонаў.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Кан-цэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. За гэты перыяд часу партызаны падарвалі 90 тыс. чыгуначных рэек, 1 041 эталон, 72 чыгуначныя маеты. У выніі праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасці войскаў на Беларусі для аховы стратэгічных камунікацыі свайго тылу.

Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 2(! чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войс-камі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войс-камі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек, знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Аперацыя "Рэйкавая вайна" дапамагла разграміць фа-шысцкія войскі на розных участках фронту ў 1943-1944 гг.

Значную работу па ператварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць іншаземнага нашэсця выканалі падпольныя органы Камуністычнай партыі рэс-публікі. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экзэмпля-раў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28,5 млн. лістовак. Падпольны савецкі друк заклікаў да ўзброе-най барацьбы супраць акупантаў. Ён выклікаў у насельніцт-ва рэспублікі не толькі інфармацыйную цікавасць, але і зна-ходзіў належны практычны водгук.

Істотныя складанасці і цяжкасці савецкаму партызанс-каму руху стварала на абшарах Заходняй Беларусі польскае падполле і дзейнасць Арміі Краёвай (АК).

Партызаны і падполыпчыкі Беларусі сваей дзейнасцю ўгады Другой сусветнаи вайны нанеслі нямецкім акупантамзначныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, дэмаралізавалідзейнасць варожага тылу, чым істотна паспрыялі поспехуЧырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Загераізм і адвагу каля 140 тыс. партызан і падполыпчыкаўбылі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 з іх прысвоеназванне Героя Савецкага Саюза. ^