Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

46. Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср

Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці было звя-зана з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэн-нямі. Прадстаўнікі Паўночна-Заходняга камітэта бальшаві-коў - В. Кнорын (Кнорыньш), А. Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаў­насці. Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт існавання беларускай нацыі і лічылі, што ўвогуле эпоха стварэння на-цыянальных дзяржаў скончылася, што беларуская дзяржаў­насць - задумка "буржуазных нацыяналістаў".

Аднак сярод бальшавікоў існавалі іншыя пункты гле-джання. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвора-ны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыя-нальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў. У склад камісарыята ўваходзілі і левыя эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Віцебску, Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі з беларускай секцыяй пры ЦК левых эсэраў.

Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў Заснаваў у Маскве Беларускі на­родны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адк-рыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацка-ма А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі).

30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VI Паўноч- на-Заходняя абласная партийная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэн­ цыя вызначала межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утвора- най для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўс- кая, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама час- тка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі.

Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі баль-шавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б -Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны 3. Жы- луновіч.

1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Бела­русі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю на­рода. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацы-янальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Беларускую раду.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-ся-лянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б^ пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. У снежні 1918 - студзені 1919 гг. на Беларусі адбыліся валасныя, павятовыя і губернскія з'езды саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - ба-рацьба за "класавую чысціню" саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны ў асноўным камуністы.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэ-путатаў. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў, які прысутнічаў на з'ездзе, абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прыз-нанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі". У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб устанаў-ленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і РСФСР".

I з'езд Саветаў па загаду з Масквы вызначыў тэрыто-рыю Савецкай Беларусі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў адышлі да Расіі. I Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яд-нанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле указания ЦК РКП(б). 27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларус­кай ССР і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім, урад аб'-яднанай рэспублікі - Савет Народных Камісараў на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. У сувязі з утварэннем Літоўс-ка-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць і камуністыч-ныя партыі Літвы і Беларусі. На аб'яднаным з'ездзе (4-6 сака-віка 1919 г.) быў абраны ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі.

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці стала часткай новага штучнага дзяржаўнага ўтварэння - ЛітБел.

47. Польска-савецкая вайна і праблемы бел ару екай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне БССР

Польская палітычная эліта марыла аднавіць сваю дзяр-жаву ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. 3 гэтай мэтай у пер-шай палове лютага 1919 г. Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць Савецкай Расіі. Першай ахвярай на шляху польскіх войскаў стала Беларусь. Аднак каб прыцягнуць на свой бок большую частку беларускага насельніцтва кіраўнік

Але польскія войскі мелі значную перавагу. 8 жніўня 1919 г. яны ўвайшлі ў Мінск, у жніўні-верасні 1919 г. захапілі ігумен, Нова-Барысаў, Бабруйск. Жлобін, Рагачоў. Значна дапамаглі Польшчы заходнія краіны і ЗША. Жорсткі акупа-цыйны рэжым, устаноўлены польскімі ўладамі, аказаў знач-ны ўплыў на тактыку беларускіх нацыянальных партый. Бе-ларускія эсэры адкрыта выказаліся на "Беларускім з'ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны" ў чэрвені 1919 г. за ўтварэнне літоўска-беларускай дзяржавы ў межах былога Вялікага кня-ства Літоўскага. Эсэры заявілі, што яны рашуча адмяжоўва-юцца ад польскай арыентацыі і будуць абараняць нацыя-нальныя інтарэсы беларускага народа.

Беларускія эсэры пайшлі на збліжэнне з бальшавікамі. У снежні 1919 г. у Смоленску паміж эсэрамі і бальшавікамі

быў падпісаны дагавор аб агульных дзеяннях. У дагаворы гаварылася, што абедзве партыі бяруць на сябе абавязкі ак-тыўна абараняць сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы бе­ларускага працоўнага народа.

Пасля паспяховага ліпеньскага (1920) наступления Чыр-вонай Арміі, калі ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх захопшкаў, практычна паўстала пытанне пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці.

Тым часам, 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой (сталіца - г. Коўна), у якой улада належала ліберальным дзеячам, і РСФСР. Урад РСФСР пайшоў на тое, каб уключыць частку тэрыторый з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў у межы Літвы. Віленскі край з Вільняй таксама быў прызна-ны часткай Літвы. У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора дэ-юрэ перастала існаваць Літоўска-Беларуская ССР.

У гэтых умовах пачалася практычная работа па аднаў-ленні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. 31 ліпе­ня 1920 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прад-стаўнікоў Белваенрэўкома, (створаны балыпавіцкімі эсэ-рамі) ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда па пытанні аднаўлення БССР. На пасяджэнні была прынята "Дэкларацыя аб аб-вяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі Беларусь". У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўла-да на тэрыторыі Ёеларусі да склікання Усебеларускага з'ез-да Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта.

Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе паветаў.

Перамір'е ад 12 кастрычніка 1920 г. было заменена мірным дагаворам, які Расія падпісала з Польшчай 18 са-кавіка 1921 г. у г. Рызе. Беларуская дэлегацыя да падпісан-ня дагавора запрошана не была. А. Чарвякоў і У. ігнатоўскі прысутнічалі у Рызе як эксперты. Па ўмовах Рыжскага міру Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы. БССР у складзе 6 паветаў Мінскай губерні засталася носьбітам ідэі беларус-кай дзяржаўнасці.