Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

ЛЕКЦІЯ № I. СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСЬ

Прарадзімай старажытнейшага чалавека з'яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. гадоў таму назад. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. гадоў таму прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы.

Сотні тысяч гадоў зямлю Беларусі скоўвала вечная мерзлата, і наш край быў цалкам непрыдатны для існавання чалавека. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. гадоў назад, прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і паўночны захад Гродзенскай абласцей. Далей ішоў шырокі пас прыледавіковай пустэльні, а на поўдні краіны прасціраліся тундра і халодны лесастэп з чэзлай расліннасцю і адпаведным жывёльным светам. Асабліва характэрнымі для прыледніковай фауны былі маманты і шарсцістыя насарогі -асноўны аб'ект палявання палеалітычных жыхароў.

У гэты час, каля 100 тыс. гадоў назад, на поўдні Бела русі з'яўляюцца першабытныя людзі - неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў.

40-35 тысячагоддзяў назад неандэртальцы па невядомых прычынах знікаюць з гістарычнай сцэны. іх выцеснілі людзі сучаснага антрапалагічнага тыпу - краманьёнцы. Яны выраблялі больш разнастайныя і дасканалыя, пераважна крамянёвыя, прылады працы. Археолагамі выяўлены стаянкі краманьёнцаў у Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. Яны адносяцца да эпохі позняга палеаліту, заснаваны 23-26 тысячагоддзяў таму назад і з'яўляюцца самымі старажытнымі паселішчамі людзей на тэрыторыі Беларусі.

У эпоху мезаліту (9-5 тыс. г. да н. э.), калі адышоў на Поўнач апошні ледавік, адбылося пацяпленне клімату, сетка рэк і азёр, расліннасць і жывёльны свет набылі выгляд, блізкі да сучаснага. Гэтыя змены паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека: мяняюцца спосабы палявання, з'яўляюцца новыя формы і тыпы паляўнічай зброі і прылад працы, удасканальваецца тэхніка іх апрацоўкі. Большае месца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства. Асабліва эфектыўнай становіцца збіральніцкая гаспадарка. У эпоху мезаліту адбываецца суцэльнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі - на сённяшні час тут знойдзена 120 мезалітычных паселішчаў. Жытлом мезалітычных людзей былі даволі лёгкія круглыя або прамавугольныя збудаванні паўзямлянкавага тыпу з жэрдак.

Каля 6 тысячагоддзяў назад у развіцці грамадства каменнага веку пачынаецца заключны этап - неаліт (5-3 тыс. г. да н. э.), характэрны радыкальнымі зменамі ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Неалітычнае грамадства Еўропы не стварыла сваей цы-вілізацыі, аднак вызначалася важнымі навацыямі: з'яўленнем земляробства, жывёлагадоўлі, глінянага посуду і шліфаваных каменных вырабаў.

Медныя і бронзавыя вырабы выкарыстоўваюцца на Беларусі з пачатку II тысячагоддзя да н. э. Першыя знойдзеныя тут металічныя рэчы пераважна закарпацкага і каўказскага паходжання. Але ў бронзавым веку (3-1 тысячагод-дзе да н. э.) тут у значнай ступені захаваўся неалітычны уклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пашырэнне пласкадоннага посуду, вынаходніцтва свідравальнага станка. Вытворчая гаспадарка пачынае займаць вядучае становішча на нашых землях. Актывізуецца абмен, найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем, бурштынам. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, пашырэнне крэмнездабычы вяло да росту значэння мужчынскай працы. Гэта вызначае пераход вядучага становішча ў грамадстве да мужчыны, прыкметнага праяўлення патрыярхальных адносін, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

Стан крыніц (адсутнасць пісьменнасці, дрэнная захаванасць археалапчных помнікаў) не дазваляе вызначыць этнічную прыналежнасць першапачатковага насельніцтва Беларусі. Яго ўмоўна называюць даіндаеўрапейскім.

У IV тысячагоддзі да н. э. з Усходу на тэрыторыю Бела-русі прыйшлі плямёны фіна-угорскай групы. іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам засталіся нявысветленымі. Аднак вядома, што фіна-угорцы пакінулі нам у спадчыну шмат тапанімічных помнікаў - назваў рэк і азёр (напрыклад, рэкі Нарва, Нараў, возера Нарач і інш.). Па свайму цывілізацый-наму ўзроўню паляўнічыя фіна-угорцы былі не вышэй, а можа, нават і ніжэй абарыгенаў, старажытнейшых насельнікаў Беларусі.

У III тысячагоддзі да н. э. на прасторах еўрапейскага кантынента з'яўляюцца носьбіты індаеўрапейскіх моў. У першапачатковаи гісторыі індаеўрапейцаў шмат нявысветленага. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы верагодней за ўсё займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы або нават і шырэйшую прастору, куды яны, па меркаванню многіх даследчыкаў, маглі трапіць з Цэнтральнай Азіі, дзе, магчыма, знаходзілася іх прарадзіма. Некалькімі хвалямі індаеўрапейцы засялілі Балканскі паўвостраў, дзе тройчы стварылі цывілізацыю. На мяжы 3-2 тысячагоддзяў да н. э. індаеўрапейская групоўка балтаў прыйшла на Беларусь, што прывяло да карэннай змены этнічнага складу яе насельніцтва. Балты змяшаліся з абарыгенамі-еўрапеоідамі, вялі ў асноўным вытворчую гаспадарку, але ў нашых суровых умовах ства-рыць высокую цывілізацыю ім доўга не ўдавалася.

Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Бе ларусі стаў жалезны век (з VIII-VII стст. да н. э. па IV-V стст. н. э.), які найперш характарызаваўся з'яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны - балотнай руды (і сёння на карце Беларусі засталося шмат вёсак з назвай Рудня).

Аснову гаспадаркі насельніцтва эпохі жалеза складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Пераважала падсечнае

земляробства. Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, рала з наральнікам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, забяспечыць прадуктамі харчавання людзей і грамадскі статак і, акрамя таго, утварыць пэўныя запасы. Удасканальваліся і іншыя заняткі насельніцтва, з'явіліся неабходныя ў вытворчасці і побыце нажніцы, абцугі, напільнікі, пілы і інш. Палепшылася апрацоўка дрэва, з'явіўся новы, больш дасканалы інструментарый, пашырыўся тавараабмен.

3 ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва і заняволення. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў на працягу амаль усёй эпохі жалеза. На тэрыторыі Беларусі вядома каля 1000 гарадзішчаў і некалькі сотняў селішчаў жалезнага веку, на якіх жылі носьбіты розных археалагічных культур. Старажытнае грамадства ў жалезным веку знаходзілася на стадыі разлажэння родавага ладу. Рост вытворчых магчымасцяў гаспадаркі, павелічэнне абмену, ваенная здабыча спрыялі ўзмацненню ролі асобных сем'яў і адасабленню родаплемянной знаці.

2. Вялікае перасяленне народаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Перыяд з IV па VII стст. увайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, названая так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў, якія ахапілі практычна ўвесь кантынент і радыкальна змянілі яго этнічнае, культурнае і палітычнае аблічча. Адбылася складаная міграцыя еўрапейскіх народаў -германцаў і славян. Адначасова Еўропа апынулася пад ціскам стэпавых народаў, самымі вядомымі з якіх былі гуны.

Гэта была эпоха гібелі антычнай цывілізацыі і зараджэння феадалізму.

Найбольш агульнай і верагоднай прычынай, якая пацягнула за сабой адначасовае перамяшчэнне рознаплямённай масы людзей, лічыцца рэзкая змена клімату.

Шукаць новыя жыццёвыя прасторы варвараў прымушалі таксама рост насельніцтва, дэмаграфічныя "выбухі", якія нярэдка здараліся ў першабытных народаў, калі ім шанцавала на спрыяльныя жыццёвыя ўмовы. Пры нізкай прадуктыўнасці працы колькасць насельніцтва перавышала магчымасці дадзенай тэрыторыі пракарміць усіх і тады "лішнія" былі вымушаныя вандраваць. Так, напэўна, здарылася ў IV—III тыс. да н. э. з фіна-угорцамі, якія з Сібіры павандравалі на Захад і апанавалі Усходнюю Еўропу, і з індаеўрапейцамі, якія некалькімі агромністымі хвалямі ўвайшлі ў Еўропу. Праўдападобна, што мігранты сярэдзіны першага I тыс. н. э. таксама сутыкнуліся з абмежаванасцю прыродных рэсурсаў лясной і часткова лесастэпавай зоны Еўрапейскага кантынента. Былі і знешнепалітычныя чыннікі: ціск адных варварскіх плямёнаў на іншыя, а такса ма аслабленне Рымскай імперыі, якая вабіла знаць сваімі багаццямі, раскошай.

У 476 г. наёмныя варварскія войскі пад кіраўніцтвам славяніна Адаакра скінулі апошняга рымскага імператара Ромула Аўгустула, што прынята лічыць канцом не толькі Заходняй Рымскай імперыі, але і ўсяго антычнага перыяду гісторыі.

індаеўрапейскі, ці балта-славянскі, перыяд этнічнай гістсірыі Беларусі распачаўся на мяжы III-II тыс. г. да н. э., калі сюды прыйшлі балты.

Плямёны, якія шмат пазней атрымалі назву балты, уяўлялі сабой адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, блізкае тым, каго ў Заходняй Еўропе ведалі над назвай галы. 3 паўднёвых стэпаў будучыя балты прыйшлі на Поўнач уздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Фіна-угорцы лакалізаваліся ва Усходняй Латвіі -лівы, Эстоніі - эсты, у центральных рэгіёнах сучаснай Расіі.

Балты знаходзіліся на болын высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Яны змяшаліся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, і, як носьбіты больш высокай культуры, паступова яго асімілявалі, навязалі сваю мову і культуру.

Больш за дзве тысячы гадоў балты адносна спакойна жылі ў аблюбаваным рэгіёне Эйкумены, на ўзбоччы ад імклівых палітычных падзей і складаных этнічных працэсаў, якія тым часам адбываліся у Заходняй Еўропе. Больш маладыя народы - германцы і славяне - перажывалі "дэмаграфічны выбух" і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. Першую хвалю міграцыі славян на Беларусь археолагі адносяць да сярэдзіны I тыс. да н. э. На іх думку, невялікія групы славян прасачыліся тады ў раёны Палесся. Балты, продкі якіх паходзілі са стэпаў, не спяшаліся асвойваць дрыгву, таму не перашкаджалі славянам-мігрантам там рассяліцца.

Аднак асноўныя падзеі адбыліся пазней, падчас "вялікага перасялення народаў", пасля таго, як готы, а затым гуны агнём і мячом разварушылі Еўропу.

3 рухам славян у У-У1 стст. на Балканы, а адтуль - у бок багатых рымскіх правінцый і на ўсход - звязваюць з'яўленне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе першых бясспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу. Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VI ст., доўжылася да Х-Х1 стст.

Апошнім было заселена Панямонне.

Наперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружыны, яны будавалі на сваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за дружынамі ішло земля-робчае насельніцтва. Славяне часткова выцеснілі балтаў, часткова - асімілявалі. На працягу шэрагу стагоддзяў (VI— XIII) адбываліся складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян і балтаў. У выніку перамагла славянская стыхія, як болын высокая па сацыяльнай арганізацыі.

Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Назву дрыгавічоў старажытны ле-тапісец выводзіць ад слова "дрыгва", якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Аднак існуе і іншая версія: плямёны называліся другавіты, другавічы (другі, другія), а летапісец быў недакладны. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Крывічы занялі басейн Заходняй Дзвіны. На поўначы і на ўсходзе іх мяжа праходзіла па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Сма-леншчыну, раёны вярхоўя Волгі, Дняпра.

Міжрэчча Буга і Немана было заселена змешаным у этнічных адносінах насельніцтвам пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да X ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабуж-жы - валыняне, у Панямонні - яцвягі, балцкае племя.

Мяркуюць, што славянскае засяленне Беларусі працякала ў выглядзе павольнай інфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі балцкіх уладанняў. У той жа час устаноўлена, што на мяжы VII—VIII стст. болыыасць умацаванняў банцараўскай культуры загінула ў выніку пажараў Верагодна, балты месцамі аказалі супраціўленне прышэльцам, што і прывяло да гібелі іх паселішчаў.

Рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, заснаваннем гарадоў і фарміраваннем першапачатко-вых дзяржаўных утварэнняў - "княжанняў". У канцы X ст. на аснове племянных княжанняў крывічоў-палачан і дрыгавічоў склаліся Полацкае і Тураўскае княствы - першыя дзяржавы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

3. Паганства ў старажытнай Беларусі

Для абазначэння старадаўніх вераванняў і культаў, што існавалі да пашырэння так званых "вышэйшых" рэлігій (хрысціянства, іслам, будызм), у багаслоўі і гістарычнай літаратуры прыняты тэрмін язычніцтва, альбо паганства. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова "языцы", што азначае народы, чужаземцы. Слова "паганства ” ўтворана ад лацінскага слова "паганус ” у значэнні селянін і таксама язычнік. Справа ў тым, што хрысціянства ў Рымскай імперыі, распаў-сюджвалася спачатку ў гарадах. Веска і яе жыхары (сяляне-паганцы) яшчэ доўга заставаліся язычнікамі.

Першымі формамі паганскіх вераванняў былі фетышызм, анімізм, татэмізм, магія і інш. Анімізм (паходзіць ад лацінскага слова аніма ў значэнні дух, душа) - сістэма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы як вызначальных пачатках свету і чалавечага жыцця. Анімістычныя вобразы (душы, духі, дэманы, чэрці і інш.) узніклі як увасабленне незразумелых стыхій, што пагражалі чалавеку; з'яў і працэсаў, непасрэдна звязаных з яго існаваннем. Пры гэтым духі надзяляліся чалавечымі рысамі і якасцямі.

Абрады, дзеянні або слоўныя формулы-заклінанні, звязаныя з верай у звышнатуральныя здольнасці чалавека ўздзейнічаць на сілы прыроды, лес, істоты і прадметы, называюцца магіяй, або чарадзействам. У аснове магіі ляжала ўяўленне, што пэўнае дзеянне выклікае адпаведную жаданую з'яву. Магія была белай, што заклікала да бога, і чорнай, што звярталася да "нячыстай" сілы. Найболып пашырана была магія лячэбна-засцерагальная (знахарства, замовы), гаспадарчая, любоўная, шкоданосная і інш. Рэшткі магічных вераванняў існуюць і ў наш час.

Культ неадушаўлёных прадметаў - фетышаў, якія, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнымі ўласцівасцямі, называецца фетышызмам. Амулеты ў выглядзе мядзведжых іклаў з прасвідраванымі дзеля падвешвання адтулінамі знойдзены, напрыклад, у Ваўкавыску ў культурным пласце X ст.

Пад татэмамі звычайна разумеюць комплекс вераванняў і абрадаў, звязаных з уяўленнем пра роднасць паміж групай людзей і татэмам - пэўным відам жывёл, раслін, радзей - з'яў прыроды ці неадушаўлёнымі прадметамі. Татэма паважалі, часам абагаўлялі, не прычынялі яму шкоды. Дзеля задобрывання татэма-жывёлы выконвалі спецыяльныя магічныя абрады, песні-заклінанні, татэмныя танцы, у якіх звычайна імітаваліся паводзіны татэмаў.

Зямлю, ваду і неба балты і славяне засялілі багамі і духамі і кожнага надзялілі сваімі функцыямі - кожны "адказваў" за нейкае асяроддзе ці сферу жыцця. У лесе жыў лесавік, у балоце - лешы, у полі - палявік, у вадзе — русалкі, у хаце - дамавік і г. д.

Славяне ўяўлялі сваіх багоў у выглядзе людзей з чалавечымі звычаямі і паводзінамі. Яны маглі быць добрымі і злымі, прыносіць людзям карысць або шкоду. Каб богі былі міласцівымі да людзей, іх стараліся задобрыць, наладжвалі ў іх гонар розныя ўшанаванні: пакланяліся ім, прыносілі ахвяры, часцей у выглядзе пачастункаў, ежы. Язычнікі выраблялі з дрэва, каменю, косці, гліны вялікія і маленькія фігуркі багоў, якіх называлі ідаламі ("каменнымі бабамі").

Важнейшай асаблівасцю язычніцтва з'яўляецца шматбожжа. У язычніцкі пантэон славян уваходзілі багі: Пярун (бог грому і маланкі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонечнага святла), Ярыла (бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы), Мокаш, Цёця (багіня дабрабыту і сямейнага жыцця), Зюзя (бог холаду), Жыжаль (бог агню Зніч (бог паграбальнага агню), Стрыбог (бог вятроў), Пераплут (бог хмяльнога вяселля), Вялес (апякун жывёлагадоўлі), Леля» (багіня вясны, дзявочай прыгажосці і кахання) і інш.

Вядома, што ў дагаворах Русі з Візантыяй славяне прысягалі Перуном і Вялесам. Бог грому і маланкі Пярун з'яўляўся вярхоўным язычніцкім божышчам усходніх славян. Ён быў падобны на старажытнагрэчаскага Зеўса, старажытнарымскага Юпіцера, балцкага Пяркунаса. Лічыўся ўладаром неба, даравальнікам дажджу. Ад яго залежаў плён сялянскай працы, таму Пярун ушаноўваўся і як земляробчы бог. У X ст. ён лічыўся таксама богам-заступнікам княжацкай дружыны.

Месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называлася капішчам, або свяцілішчам. Яны размяшчаліся на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот. Звычайна капішча ўяўляла сабой пляцоўку круглаи формы, у цэнтры якой стаяў ідал - вобразнае адлюстраванне бога. Па краях пляцоўка была акрэслена ровам, камянямі або ямамі. Найчасцей капішчы прысвячаліся галоўнаму богу - Пяруну. Паводле падання, каля Полацка на беразе Валовага возера знаходзілася капішча Пяруна. Рэшткі свяцілішча X ст. адкрыты каля вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёна. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальваліся вогнішчы.

3 VI ст. славяне на тэрыторыі Беларусі пачалі спальваць нябожчыкаў і хаваць у курганах. Паводле язычніцкіх вераванняў агонь быў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Яму і аддавалі цела нябожчыка разам з некаторымі рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці: жаночымі ўпрыгожаннямі, гліняным посудам, прыладамі працы. Лічылася, што яны спатрэбяцца яму ў замагільным жыцці. Спаленыя рэшткі чалавека змяшчалі ў гліняную пасудзіну - урну. Яе ставілі там, дзе потым узводзілі насып. Пры насыпанні кургана ўчынялася трызна - развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва.

Летапіс сведчыць, што яшчэ ў XIV ст. вялікага князя літоўскага Гедыміна пасля смерці спалілі разам з яго слугамі і палоннымі крыжакамі.

Памёршага любога ўзросту па традыцыі адносілі да ліку "дзядоў", продкаў. У старажытнага насельніцтва Беларусі доўгі час захоўваўся сямейна-родавы культ шанавання продкаў, звязаны з пахавальнымі звычаямі. Некалькі разоў у год адзначаліся памінальныя святы - Дзяды (восенню) і Радаўніца (вясной). Да іх старанна рыхтаваліся - чысцілі і мылі жыллё, рыхтавалі абрадавую ежу. Перажыткам культу продкаў была вера ў дамавіка - нябачнага заступніка сям'і.

Святы і абрады здаўна прымяркоўвалі да пэўных каляндарных дат. У гэтых святах прасочваюцца напластаванні розных эпох - ад самых архаічных да новага часу. Каляндарная абраднасць ва ўсходніх славян мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю.

Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпа-ведна чатыром порам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаўся на цыклах: зімой - Каляды, вясной -Вялікдзень, летам - Купалле, восенню - Дзяды, Пакровы.

Такім чынам, паганства - гэта вынік жыццёвай дзейнасці і светапогляду людзей, адлюстраванне іх патрэб. Увядзенне хрысціянства не скасавала цалкам язычніцкіх уяўленняў і культуры. Хрысціянская царква вымушана была дапасоўваць свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара.

ЛЕКЦЫЯ № 2. Станаўленне феадальных адносін у грамадстве

Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. I ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадству. Сінтэз элементаў абодвух грамадстваў найбольш актыўна працякаў там, дзе антычны і варварскі пачаткі былі дастакова ўраўнаважаныя. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Паўночна-Усходняя Галія, дзе феадалізм зацвердзіўся ў УП1-1Х стст.

Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.

. На раниім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ей паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны XI ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам -сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў X—XI стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці.

Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, вышэйшых прадстаўнікоў кліра, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў, якія былі ніжэйшымі прадстаўнікамі пануючага класа. Асновай і забеспячэннем васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньёра.

Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў 1Х-Х1 стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. I феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у 1Х-ХШ стст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся два асноўныя сацыяльна-эканамічныя уклады: родаплемянны і феадальны.

Земляробчае насельніцтва старажытнай Беларусі было арганізавана ў абшчыны ("верв", "грамада"), якія валодалі ворнай зямлёй. Яны складаліся з усіх сем'яў адной або некалькіх вёсак. Паступова абшчына пападала пад "апеку" феадалаў. На працягу многіх стагоддзяў эпохі феадалізму гаспадарка сялян вялася на землях, якія належалі сельскай абшчыне. Землі даваліся ў карыстанне асобных двароў; час ад часу абшчына рабіла іх перадзел. У ей спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі. Сенажаці, лясы, вадаёмы бьші ў сумесным карыстанні. Абшчына садзейнічала згуртаванню сялян у іх адносінах з феадаламі. Сяляне былі зацікаўлены ў яе захаванні. У пэўнай меры ў гэтым былі зацікаўлены і феадалы, якія выкарыстоўвалі кругавую паруку для стараннага выканання сялянамі панскіх павіннасцей.

Клас феадалаў меў сваю іерархію. На яе вяршыні знаходзіўся князь, ніжэй — князі больш дробных удзельных княстваў "вотчын", затым ішлі феадалы-ўладальнікі вялікіх і малых памесцяў. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся вялікі князь. Ён меў уладанні, раскінутыя па ўсяму княству. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну грашыма або натурай (прадуктамі, футрам і інш.). Абкладвалася кожная сялянская гаспадарка ("дым").

Крыніцы Х-ХШ стст. называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным. Землеўласнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне. Уся эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Яны пастаянна пашыралі свае уладанні і паступова сабралі ў сваіх руках лепшыя землі. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаление свабоднага сялянства было абумоўлена гістарычнымі абставінамі феадальнай эпохі. Сялян даводзіла да галечы плата княжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзеж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. 3 развіццём феадальнага ладу ўсё болей скарачалася і колькасць сялян, што жылі на дзяржаўных землях, паколькі гэтыя землі разам з людзьмі пераходзілі да свецкіх і царкоўных феадалаў.

З'яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Усіх залежных ад феадала людзей пачалі падзяляць на "непахожых" і "пахожых". Першыя доўга жылі на адным месцы і страцілі магчымасць пакінуць пана. Другія яшчэ не былі поўнасцю заняволены. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. іх жыццё цанілася у 16 разоў тайней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў - "агнішчан" і "цівуноў".

Сяляне адпрацоўвалі паншчыну на раллі феадала, плацілі чынш натурай (мёдам, ільном, печаным хлебам, аўсом, жытам, авечкамі, курамі і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з'явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. 3 часам доля паншчыны ўсё больш узрастае ў параўнанні з чыншам.

5. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя феадальныя дзяржавы Беларусі

. На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIIIX стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнесла-вянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паў-патрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры.

На мяжы VIII-IX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове IX ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і вызначыла статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў.

У Х-Х1 стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу.

У 862 г. ноўгарадскі князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся ў сферы уплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. У адказ на гэта кіеўскія князі Аскольд і Дзір, якія мелі ў Полацку свае інтарэсы, у 865 г. арганізавалі паход на Полацк і "много зла створиша" палачанам. Тым часам Паўночная Русь (Ноўгарад) і Паўднёвая Русь (Кіеў) аб'ядналіся. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева, што, аднак, не прывяло да поўнай страты самастойнасці Полацкага княства. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Але ў 40-70-я гады X ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць.

Характар адносінаў Полацка з Кіевам у 1Х-ХП стст. з'яўляецца спрэчным. У літаратуры вызначыліся два асноўныя падыходы да гэтай праблемы. Першы разглядаў Кіеўс-кую Русь як адзіную дзяржаўную структуру, пабудаваную на аснове сузаранітэту - васалітэту, часткай якой было Полацкае княства. Прыхільнікі другога падыходу бачаць у Кіеўскай Русі няўстойлівы кангламерат плямён і народаў, у якім непрацяглы час і ў нетрывалым саюзе давялося пабываць і Полацкаму княству. Перыяды яго саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі чаргаваліся з ваеннымі канфрантацыямі, ініцыятарамі якіх нярэдка выступалі полацкія князі.

У апошняй чвэрці X ст. тут, незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада, правіў Рагвалод, які, як гавораць пра яго летапісы, прыйшоў з "заморья, имяше волость свою в Полотьске". Ён стаў першым персанажам беларускай гісторыі, чыё імя данеслі да нас крыніцы. Не выключана, што ён стаяў на чале нешматлікай заморскай дружыны, што прыйшла ў Полацк. Для нас самае важнае не паходжанне Рагвалода, а тое, што ён выступае як гістарычны дзеяч, поўнасцю адданы інтарэсам Полацка. Ён стаў княжыць тут у 60-70-я гг. X ст. і намерваўся ахапіць сваей уладай землі ад Прыпяці да Фінскага заліва. Рагвалод замацаваў пазіцыі Полацка на землях дрыгавічоў. Паводле падання, ён накіраваўся на поўдзень па цячэнню Дняпра і, прыйшоўшы да вусця Прыпяці, выслаў уверх па рацэ адну са сваіх дружын на чале з Турам. Апошні выбраў выгаднае месца, пасяліўся на ім і збудаваў затым горад.

У X ст. вакол Турава (цяпер гарадскі пасёлак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) сфарміравалася другое па значэнню ў беларускай гісторыі сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Працэс яго афармлення праходзіў у два этапы. Спачатку з рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў - перадфеадальнае этнічнае княжанне. Гэта яшчэ не было ўласна княства з развітымі феадальнымі адносінамі, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На чале гэтага княжання стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі родаў і больш дробных плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дадзенага першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства, якое ўжо з'яўлялася тэрытарыяльна-палітычнай адзінкай.

У часы Рагвалода Полацкае княства - магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава, якая выступіла аб'яднальным цэнтрам значнай часткі ўсходнееўрапейскага масіву славянства. Таму яна можа разглядацца на аднолькавым узроўні з Кіеўскай дзяржавай. Сведчаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і Кіева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 годам. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў замацаваць які збіраліся звыклым для тых часоў шляхам - шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага стольнага князя Яраполка.

Ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч, які намерваўся авалодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшацца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьстаянні мог вырашыцца тым, на чыім баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватання Уладзіміра да Рагнеды, ужо заручанай з Яраполкам. У гэтым асабістым трохкутніку мы зноў бачым палітычны трохкутнік Кіеў-Полацк-Ноўгарад. А гісторыя сватання ноўгарадскага і кіеўскага князёў да Рагнеды адлюстроўвае барацьбу Ноўгарада і Кіева за ўплыў на Беларусі. Гэта барацьба за прыярытэт і саюз з Полацкам прывяла ледзь не да поўнага вынішчэння мясцовай княжацкай дынастыі і часовай страты ім палітычнай незалежнасці.

Абражаны адказам, Уладзімір кінуў супраць Полацка "вой многи" - шматлікія вайсковыя сілы Паўночнай Русі. Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны - забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Уладзімір, які, безумоўна, меў заслугі перад Руссю, для нашых продкаў быў захопнікам і забойцам.

Пасля захопу Полацка Уладзімір пайшоў на Кіеў, забіў свайго брата (па бацьку) Яраполка і сеў на вялікакняжацкі трон. Яму ўдалося на нейкі час сабраць пад сваей у вялікія абшары ўсходнееўрапейскіх славянскіх зямель, у т. л. большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 983 г. падпарадкаваў зямлю яцвягаў, у 984 г. - прывёў да пакоры радзімічаў, якія перасталі плаціць Кіеву даніну. Факт уплаты даніны быў раўназначны прызнанню над сабой улады Кіева і ўваходжанню ў склад старажытнай Русі.

6. Князь Усяслаў. Грамадскі лад Полацкага княства

Пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х-XI стст. паклаў князь Ізяслаў (Уладзіміравіч), высланы на радзіму разам са сваей маці Рагнедай пасля яе няўдалага замаху на жыццё Уладзіміра. Разам з Ізяславам узнаўляўся род полацкіх князёў, якія нязменна называлі сябе Рагвалодавічамі (пазней Усяславічамі), а не Рурыкавічамі, як астатнія рускія князі. Ізяслаў спрыяў распаўсюд-ванню тут хрысціянства.

Другая палова XI ст. звязана з імем буйнейшага ўсходнееўрапейскага палітычнага дзеяча князя Усяслава (1044-1101). Ужо ў сучаснікаў гэта незвычайная асоба Рагвалодава нашчадка з яго палітычным розумам, хітрасцю, невычэрпнай энергіяй, з яго жыццём, поўным рашучых учынкаў, бліскучых узлётаў і трагічных падзенняў, выклікала здзіўленне, здавалася загадкавай. Усе летапісныя паданні звязваюць яго жыццё і дзейнасць з нейкімі дзівосамі. Тайна ахінае ўжо яго прыход у свет. "Его же роди мати от волхования", - піша "Аповесць мінулых гадоў". Яшчэ пры жыцці князь стаў чалавекам-легендай, а пасля смерці - героем розных паданняў, гістарычных песень і былін.

3 пачатку 60-х гадоў XI ст. Усяслаў выходзіць на ўсходнееўрапейскую арэну: падтрымаў Кіеў у барацьбе з качэўнікамі; падкрэсліў дзяржаўную асобнасць Полацка і засведчыў свету яго роўнасць з Кіевам і Ноўгарадам узвядзеннем Сафійскага сабора. Выкарыстаўшы спрыяльныя палітычныя абставіны: пачатак распаду старажытнай Русі, міжусобную барацьбу, якой былі адцягнуты сілы Кіева, - "поча Всеслав рать держать". У 1065 г. ён са сваей дружынай напаў на Пскоў, але ўзяць не змог. У 1066 г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. У знак падначалення Ноўгарада паздымалі званы з Сафійскага сабора і прывезлі ў Полацк - тут жа свая Сафія...

Абураныя такімі паводзінамі Яраславічы - сыны Яраслава Мудрага: Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі - вырашылі ўціхамірыць полацкага князя. Аб'яднанае войска падышло да Менска. "Меняне затворишася в граде", аднак выстаяць супраць злучаных сіл паўднёвай Русі не змаглі. Расправа з імі была выключна жорсткая: усе мужчыны былі перабіты, а жанчыны і дзеці ўзяты ў палон. Менск ляжаў у руінах. Менавіта ў сувязі з такімі драматычнымі падзеямі 1067 г. упершыню згадваецца ў летапісах наша цяперашняя сталіца. Яраславічы захапілі Менск, рушылі на Нямігу. Полацкая дружына высту-піла насустрач ім. 3 сакавіка 1067 г. тут адбылася адна з самых крывавых бітваў у нашай старажытнасці: "Бысть сеча зла и мнози падоша", берагі Нямігі былі "засеяны касцьмі рускіх сыноў". Палачане былі разбіты, але Яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з'явіўся, вераломна схапілі яго і адвезлі ў Кіеў, пасадзілі "ў поруб" - цямніцу, дзе ён прасядзеў 14 месяцаў. Аднак паўстаўшымі 15 верасня 1068 г. кіяўлянамі з вязняў Усяслаў быў раптоўна "ўзнесены" ў вялікія князі.

7 месяцаў ён поўнаўладна кіраваў Кіеўскай дзяржавай. У наступным 1069 г. выгнаннік - вялікі князь Ізяслаў пры падтрымцы войска польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў адстойваць "справядлівасць". Насустрач выйшла кіеўская дружына з Усяславам на чале. Развязка была нечаканай: напярэдадні бітвы Усяслаў кінуў войска і вярнуўся ў Полацк.

Эпоха Усяслава была часам наибольшей магутнасці Полацкай зямлі. 3 яго смерцю княства падпала пад працэс феадальнага драблення, нібы ў мініяцюры паўтарыла лес стара-жытнай Русі.

Развіццё феадальных адносін, рост гарадоў, узмацненне ролі гарадской вярхушкі, актывізацыя мае разам з аслаб-леннем княжацкай улады абумовілі складванне новага палі-тычнага ладу, пры якім рэалъная ўлада стала належаць сходу гараджан - веча. Летапісец запісаў, што палачане "сталі кіравацца вечам, як у Вялікім Ноўгарадзе і Пскове, гаспадара над сабой не мелі". Веча існавала ў Полацку і, відаць, у Менску, Друцку, Віцебску. Яго роля ў палітычным жыцці зямлі з канца 20-30-х гг. XII ст. узмацняецца. Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Князям даводзілася лічыцца з воляй уплывовых баяр і купцоў, якія валодалі значнымі матэрыяльнымі сродкамі (землямі, лясамі, дамамі, гандлёвымі суднамі і т.д.), а таксама вялікімі грашовымі сумамі.

Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. На сход жыхароў збіраў вечавы звон на га радской плошчы. Князь, ураднік ці найбольш паважаны стары чалавек рабіў кароткае паведамленне аб сутнасці справы, з-за якой склікана веча. Затым ішло яе абмеркаванне. На прапановы прамоўцаў веча адказвала гоманам. Галасоў не лічылі (гэта і нельга было зрабіць), на слых вырашалі, што ўхваляюць удзельнікі. Часта большасць затыкала рот кулаком ці шапкай меншасці, каб пазбавіць яе голасу і правесці такім чынам свае рашэнне. (Ці не адсюль прымаўка: "Ты мне рот не затыкай!").

Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Полацкі князь ажыццяўляў суд і ўнутранае кіраванне, раздаваў воласці сваім васалам, мог заключыць мір. Узаемаадносіны веча і князя трэба разглядаць як першыя крокі на шляху размежавання і падзелу ўладаў - заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князя).

Важнай прэрагатывай веча быў кантроль за дзейнасцю свайго князя. Яно трымала князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Веча запрашала князя, які прымаў умовы "рада" (па-гаднення), выпрацаванага гараджанамі. істотнай асаблівасцю выбарнасці кіраўніка ў Полацкай зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваўся вузкім колам асоб з мясцовай дынастыі Рагвалодавічаў - Усяславічаў, што падкрэслівала адданасць свайму княжацкаму роду.

Закладзеныя ў Х-Х1 стст. падмуркі самастойнасці Полацкай зямлі сталі перадумовай таго, што ў XII ст. яна паспяхова адогойвала свае межы, у пачатку XIII ст. стала на абарону ўсходнееўрапейскіх інтарэсаў, уступіла ў цяжкую барацьбу з мечаносцамі.

Крыжовы паход германскіх рыцараў і каталіцкага духавенства ў Прыбалтыку распачаўся ў 1201 г. калі была заснавана Рыга. Мечаносцы амаль знішчылі угра-фінскія плямёны ліваў, смяротная пагроза завісла пад жамойтамі, латыголай. Полацк, які кантраляваў вусце Дзвіны, быў вымушаны тут саступіць крыжакам, аднак межы свайго княства абараніў. Разам з Псковам і Ноўгарадам быў утвораны суцэльны антыкрыжацкі фронт і мечаносцы не змаглі перанесці сваю экспансію на славянскія землі. Кульмінацыяй гэтых падзей стала бітва на лёдзе Чудскага возера, дзе ў 1242 г. ноўгарадскі князь Аляксандр ушчэнт разбіў войска крыжакаў.