Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

67. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1950-1980-я гг.

За першыя пяць пасляваенных гадоў у БССР была асноўным адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнаі-школы. А ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілао? Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася ся-рэдняя адукацыя.

Далейшае развіццё агульнаадукацыйнай школы разгля-далася як неабходная перадумова паслядоўнага ўздыму ўсёй навукі і культуры. Павышэнне якасці адукацыі звязва-лася з правядзеннем рэформы, якая павінна была забяспе-чыць ажыццяўленне політэхнічнага навучання і працоўна-га выхавання. Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадо-выя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзе-сяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ уз-ровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя вык-ладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай пла­ны ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццаціга-довыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах пераста-ла быць абавязковай.

Новы этап перабудовы школьнай адукацыі разгарнуўся ў 1970-х гг. Спачатку на трохгадовы тэрмін навучання пе-райшла пачатковая школа. Затым была ўведзена ўсеагуль-ная сярэдняя адукацыя, што можна разглядаць як значны крок у развіцці адукацыі ў цэлым. Між тым перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 80-х гг. ("перабудова") закранулі і сістэму адукацыі Адносна паспяхова развівалася сістэма сярэднеспецы-яльных і вышэйшых навучальных устаноў, што дазволіла палепшыць падрыхтоўку кадраў сярэдняга і вышэйшага звяна. Развівалася і сетка ВНУ: за 1950-1990 гг. іх колькасць павялічылася з 29 да 33.

Значныя крокі ў сваім развіцці зрабіла беларуская наву-ка. Вядучая роля тут належала Акадэміі навук БССР. Шэраг інстытутаў акадэміі распрацоўвалі самыя новыя перспек-тыўныя накірункі навукі ў асобных галінах фізікі, хіміі, ма-тэматыкі. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзя-ленні былі створаны ў абласных гарадах Беларусі, пабуда-ваны спецыяльныя навуковыя гарадкі для інстытутаў ядзернай энергетыкі, анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, інстытута земляробства.

Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала твор-часць В. Быкава. Яго аповесць "Трэцяя ракета" (1962) была ўшанавана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываец-ца ў творах пісьменніка праз трагічны лес асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцый-ным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і лаўрэата Ленінскай прэміі.

Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звяр-нуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гіста-рычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг.

На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, які ў мастацкай форме прыадкрыў цікавыя старонкі гісторыі бацькаўшчыны, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй імя Я. Коласа. Але леп-шым прызнаннем застаецца цікавасць чытачоў да яго твораў.

На працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законні-каў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгры-наў, Я. Янішчыц і іншыяТым не менш перыяд 50-80-х гг. адзначаны стварэннем развітой сістэмы навучальных устаноў, ростам адукацыйна-га ўзроўню насельніцтва. Сярод савецкіх рэспублік на па-чатку 90-х гг. Беларусь па колькасці навукоўцаў саступала толькі Расіі і Украіне. Значныя поспехі былі дасягнуты ў розных галінах культуры.