Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

IX. Рэспубліка беларусь

70. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце бсср і яе значэнне

Распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг. перабудова стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычнам і ду-хоўным жыцці, але яна не спыніла спаўзанне СССР да кры-зісу. Больш таго, крызіс стаў сістэмным, ён ахапіў увесь са-цыялістычны лагер.

М. Гарбачоў адмовіўся ад традыцыі падаўляць сілай ан-тыкамуністычныя масавыя выступленні ў краінах Усходняй Еўропы. Перабудова ў СССР, аслабленне пазіцыі КПСС рабілі немагчымым імперскія дзеянні ў адносінах з іншымі краінамі. Менавіта гэты аспект палітыкі, звязанай з імем М. Гарбачова, стаў асноўным пры прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі міру за 1990 г.

У СССР назіралася падзенне аўтарытэту і уплыву саюз-нага кіраўніцтва, пастановы і рашэнні якога ўсё часцей ігна-раваліся ўрадамі саюзных рэспублік. Партыйна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу рэспублік паступова станавілася на шлях адкрытага супрацьстаяння інтарэсаў сваіх краін і рэгіё-наў так званым агульнасаюзным інтарэсам. Усё больш віда-вочным і адчувальнным станавілася разбалансаванне ўсёй палітычнай сістэмы і паступовая страта манаполіі КПСС на ўладу.

У красавіку 1990 г. быў прыняты закон "Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб'ектамі федэрацыі", які значна пашыраў правы саюз-ных рэспублік. На парадак дня ставілася падрыхтоўка но-вага саюзнага дагавора.

12 чэрвеня 1990 г. быў абвешча-ны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. Крыху пазней, 16 ліпеня, аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. Ат-рымалася так, што пасля гэтага толькі Беларусь юрыдычна яшчэ прытрымлівалася нормаў саюзнага дагавора.

Пытанне аб суверэнітэце Беларусі неаднаразова ўзды-малася прадстаўнікамі розных колаў і грамадскіх аб'яднан-няў. Яно было вырашана 27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Згодна Дэкларацыі, Беларусь - "суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацы-яй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу" (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыні-цай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.

У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняц-ця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Кан-стытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспуб-ліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зно-сінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў.

Абвяшчэнне суверэнітэту не было накіравана на разрыў шматбаковых сувязяў з іншымі рэспублікамі. Наадварот, у канцы 1990 г. і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве Беларусі ў розных сферах з Расіяй, Украі-най і Казахстанам. Перазаключэнне дагавораў паміж рэспублікамі сведчыла аб ускосным юрыдычным прызнанні ўрадамі ўжо суверэнных краін недзейснасці саюзнага дага-вора 1922 г.