Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

72. Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Працэс станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы паскорыўся пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве. Функцыі, якія раней належалі Палітбюро ЦК КПСС у Маскве, перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, на Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета і ўрада БССР. Усе арганізацыі, установы і прамысловыя прадпры-емствы, якія размяшчаліся ў рэспубліцы і знаходзіліся ў саюзным падпарадкаванні, былі аб'яўлены маёмасцю Беларусі. Пачаўся працэс фарміравання ўласных органаў кіра-вання, інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы.

Моцныя змяненні зазнала сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У жніўні 1991 г. саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР стала рэспублі-канскім Міністэрствам ўнутраных спраў. КДБ БССР такса-ма стаў рэспубліканскім ведамствам і перайшоў у падпарад-каванне Вярхоўнага Савета БССР. На пачатку 1992 г. рас-пачало сваю дзейнасць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. За ка-роткі тэрмін Упраўленне стварыла новыя пагранатрады і правяло работу па ўмацаванні пагранзастаў, а на мяжы з Літвой і Латвіяй яны былі створаны нанава. У верасні 1991 г. Вярхоўным Саветам была прынята пастанова "Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь", быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Як вядома, адным з найважнейшых інстытутаў незалежнай дзяржавы з'яўляецца ўласнае войска - гарант яе бяспекі і самастойнасці. 20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства аба-роны. Усе часці і падраздзяленні Беларускай ваеннай акругі, якія не ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падначаленне Міністэрства абароны рэспублікі. Ваенная

301

дактрына, якая была распрацавана у 1992 г., дэкларавала імкненне Беларусі стаць бяз'ядзернай дзяржавай. Прадуг-леджвалася скарачэнне 130-тысячнай арміі прыкладна ўдвая.

Важнай праявай суверэнітэту беларускай дзяржавы стала фарміраванне ўласнай грашовай сістэмы. У абарачэнне былі ўведзены разліковыя білеты Нацыянальнага банка Беларусі, якія ў народзе назвалі "зайцамі" (на іх былі размешча-ны малюнкі жывёльнага свету Беларусі). Першапачаткова яны мелі паралельнае хаджэнне з грашыма старога, яшчэ са-вецкага узору, а з 1995 г. сталі адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Новы статус беларускай дзяржавы, а таксама яе палі-тычны лад, складванне якога адбывалася на пачатку 90-х гг., патрабавалі афармлення і заканадаўчага замацавання ў Канстытуцыі, падрыхтоўку якой было даручана Канстыту-цыйнай камісіі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвя-шчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваей тэры-торыі. У Рэспубліцы ўводзілася пасада прэзідэнта. Ні парламент, ні прэзідэнт не атрымалі рашучай перавагі ва ўлад-ных паўнамоцтвах. Выбары першага прэзідэнта былі пры-значаны на 10 чэрвеня 1994 г.

Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 ча-лавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, 3. Паз-няк, С. Шушкевіч. Шырокую падтрымку сярод грамадзян знайшла перадвыбарная праграма А. Лукашэнкі. У ей ак-цэнт рабіўся на сацыяльную справядлівасць, навядзенне парадку, барацьбу з карупцыяй, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, збліжэнне з Расіяй.

Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. У на-ступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палі-тыкі Прэзідэнтам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпа-радкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэн-тры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтраліза-ваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Прэзідэнт ініцыяваў правядзенне ў адзін дзень з парла-менцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму. Па ўсіх чатырох пытаннях: аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга Рэс-публікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамі-чную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змя-ненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадуг-леджвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцт-ваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Кансты-туцыі - Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.

У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет пра-панову аб рэферэндуме па пытаннях, якія датычыліся ў тым ліку і артыкулаў, замацаваных у Канстытуцыі: аб пераня-сенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), аб свабодным абароце зямлі, аб адмене смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, аб тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.

24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права у ім удзельнічаць, прагаласавалі каля 6,2 млн. чалавек. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змя-неннямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Бела-, русь ператваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт

з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Урада. Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалат-нага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чала-век выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам).