Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

V. Рас1йск1я рэвалюцЫі I лес беларус1

43. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух

Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытры-малі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё болын паглыбля-лася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. На-родныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць на-пружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі.

Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выс-тупленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паў-станне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіў-ся ад прастола.

Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Саве-це занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часо-вы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Болыяасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаў-ляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Са-вет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым на-зіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступ-ных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаван-няў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парла мента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў орга ны мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцый-нага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне сал-датам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб буду-чым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Уста-ноўчым сходзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітыч-ным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная" рэвалюцыя перарасла ў сацыялістыч-ную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Ужо тады лідэры бальшавікоў не выключалі ў перс-пектыве ўстанаўлення аднапартыйнай сістэмы ў Расіі. Вы-рашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага сходу.

Лютаўская рэвалюцыя садзейнічала ўздыму нацыяналь-на-вызваленчага руху, барацьбе за самавызначэнне беларус-кага народа. Сталі ўзнікаць беларускія грамадскія і культур-на-асветніцкія гурткі і арганізацыі. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада, пачалі ўтварацца новыя беларускія партыі.

Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Ра-сійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаў-лена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага уні-версітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, пасту-повы пераход пачатковых школ на родную мову выкладан-ня. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі

нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўта-номіі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэс-публікі. Болыпасць БНК склалі прадстаўнікі БСГ.

У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць саветы, усталяваць ваенную дык-татуру. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія ат-рады. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змо-ва Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.

А тым часам усеагульны крызіс усё болып паглыбляўся. Пашыраўся рух за скліканне II Усерасійскага з'езда саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з цяжкага крызісу. Бальшавікі пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.

44. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расіі і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Центральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

Перамога Кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе, пер­шыя дэкрэты Савецкай улады выклікалі розныя водгукі на Беларусі. Супраць такога вырашэння пытання аб уладзе выступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага ўрада ў некаторых гарадах утварылі "камітэты выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была паралізавана намаганнямі салдат Заходня­га фронту.

Аднак значная частка працоўных Беларусі і салдат За­ходняга фронту са спачуваннем сустрэла першыя дэкрэты Савецкай улады. Былі спынены ваенныя дзенні на фран­тах, узнікла надзея сялян атрымаць зямлю.

У лістападзе 1917 г. быў абра-ны абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, сал-дацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адміністрацыйна-гаспадар-чы статус Беларусі як Заходняй вобласці ў межах Савец-кай Расіі.

Афіцыйным днём адкрыцця з'езда трэба лічыць 14 снежня. К гэтай даце з'ехаліся 1872 делегаты, былі дасягну-ты пагадненні паміж фракцыямі наконт далейшай работы, выбраны новы прэзідыум, утвораны Савет з'езда, які стаў кіруючым органам, зацверджаны палажэнне аб прадстаўні-цтве і склад мандатнай камісіі. 15 снежня прыняты новы парадак дня. 15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г. баль-шавікі разагналі з'езд.

Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята тады, калі з'езд паспрабаваў набыць усю паўнату ўлады. Рашэнне аб роспус­ку з'езда было прынята таксама і пад уплывам канфлікту, які адбыўся паміж Украінскай радай і Савецкім урадам, з-за паг-розы, што ўкраінскія падзеі перакінуцца на Беларусь. Трэба ўлічваць і неразуменне кіраўнікоў балынавіцкіх арганізацый беларускага пытання, якія, дарэчы, лічылі, што эпоха нацыя-нальных дзяржаў ужо адышла і ўсе праблемы, у тым ліку, нацыянальныя, вырашае сусветная рэвалюцыя.

Пасля разгону з'езда частка яго дэлегатаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і 18 (31) снежня было пры-нята рашэнне аб перадачы краёвай улады Радзе Старшынь або Радзе Усебеларускага з'езда. 21 снежня 1917 г. Рада Усебеларускага з'езда абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10 чалавек.