Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

75. Паскарэнне гуманітарнага развіцця

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклі-кала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай "агульнай культуры савецкага народа" яна самавызначылася як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ей гаварылі ў парламен-це, урадзе. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацт-ва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці.

3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі і культуры ў 1991 г. былі прыня-ты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гаранта-ваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсе-баковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запат-рабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычная накірава-насць, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці.

На працягу 90-х гг. былі зроблены захады па ўдаскана-ленні нацыянальнай сістэмы адукацыі. 3 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноў-нымі рысамі сталі: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, ары-ентацыя яе на агульначалавечыя каштоўнасці, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. Пачаўся пераход школ на 12-гадо-вае навучанне, у т. л. абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў, з'явілася больш за 120 "элі-тарных" гімназій, ліцэяў, каледжаў.

У 90-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Бела-русі аб'яднала 44 універсітэты, акадэміі. Побач з імі ўзніклі 20 недзяржаўных навучальных устаноў, навучанне ў якіх платнае. У 90-я гады складаныя працэсы адбываліся ў навуко-вай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, па-меншылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту -у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыяналь-най акадэміі навук Беларусі з'явіліся новыя навуковыя ўстановы: Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекуляр-най і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі мета-лаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі пераўт-вораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны", у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем.

Роля вядучай навуковай ўстановы нададзена Нацыя-нальнай акадэміі навук Беларусі, у сценах якой сканцэнтра-вана каля 70% фундаментальных даследаванняў краіны. У 1993 г. быў прыняты Закон "Аб асновах дзяржаўнай наву-кова-тэхнічнай палітыкі", які ўсклаў на Акадэмію навук ад-казнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў. •

У 90-я гады скарбніца беларускай культуры папоўніла-ся значнымі творамі літаратуры, мастацтва. Гучны рэза-нанс у культурным жыцці атрымала пастаноўка ў 1995 г. балета "Страсці" ("Рагнеда") А. Мдзівані і В. Елізар'ева. Аўтары пастаноўкі атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэс-публікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). Рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь узбагацілі оперы "Князь Наваградскі", "Майстар і Маргарыта", "Візіт дамы" і інш. Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Ку-палы "Князь Вітаўт", "Звон - не малітва", "Страсці па Аў-дзею", "Саламея" і інш.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестыва-ляў "Музычнае Палессе", "Музы Нясвіжа", Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, "Мінская вясна", "Беларуская сакавіца", беларускай песні і паэзіі ў Мала-дзечне і інш. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску".

У беларускай літаратуры 90-х гадоў прыкметна праяві-ліся спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва і ўзрасла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, ма-дэрнізму і постмадэрнізму. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваей творчасці разнастайныя жанравыя і стылёвыя формы замежнай літаратуры, і не толькі еўрапейскай.

Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацыяльнага боку рэчаіснасці, імкненнем выкрываць ма-ральныя язвы грамадства вылучаюцца многія творы сучас-най тэматыкі. Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гуманістычнае гучанне характэрна для шматлікіх

твораў В. Быкава, Я. Брыля, П. Панчанкі, I. Пташнікава, А, Раза-нава, А. Дударава і інш.

У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефар-мальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арт-творчасць", "Віта-нова", "Жыльбел", "Верхні горад" і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага і інш.

У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны". Помнікі куль-турнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філія-лах - гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Іх фонды папоўнілі-ся асабістымі архівамі шматлікіх вядомых дзеячаў літарату-ры і мастацтва. Прадоўжылася рэстаўрацыя гістарычнай за-будовы Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў уключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацый-ныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Духоўны патэнцыял нацыі ўзбагаціўся шляхам далучэн-ня да яго сіл і творчасці прадстаўнікоў беларускай дыяспа-ры. Яскравы прыклад - дзейнасць лаўрэата Нобелеўскай прэміі Ж. Алфёрава, які падтрымлівае сувязі з навукай і грамадскім жыццём Беларусі.

Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-палітычных перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і зда-быткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыя-нальна-культурным адраджэннем.