Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

13. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХШ-ХУі стст. складала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасці з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай і насіла іерархічны характар. Вярхоўным уласнікам зямлі, яе распарадчыкам быў вялікі князь, існавалі дзве формы феадальнай уласнасці на зямлю -умоўная (памесная) і безумоўная (вотчынная), або абмежа-ваная і неабмежаваная.

Феадал-землеўласнік не мог абысціся без сялян. Зямлю трэба было' апрацоўваць, каб атрымаць ад яе карысны пра-дукт. Апрацоўвалі яе сяляне. Пазбаўленыя права ўласнасці на зямлю, яны атрымлівалі яе з рук феадала, але не ва ўлас-насць, а ў карыстанне. За карыстанне зямлёй селянін заўсё-ды, пры любых умовах павінен быў несці на карысць уласніка розныя павіннасці. Тэта і вызначыла розныя фор мы залежнасці сялянства. Яны складваліся ў працэсе эвалюцыі памешчыцкай гаспадаркі.

Атрыманне ўсімі катэгорыямі феадалаў зямлі ў вотчын-нае ўладанне стварыла ў іх зацікаўленасць у тым, каб мець на сваей зямлі пастаянную рабочую сілу ў выглядзе ўжо не толькі эканамічна, але і асабіста залежных ад пана сялян. Таму згаданыя прывілеі стварылі перадумовы для пачатку наступу феадалаў на асабістую волю сялян.

Першым заканадаўчым крокам у запрыгоньванні ся лянства з'явіўся прывілей Казіміра 1447 г., якім абмяжоўва-ліся сялянскія пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласні-цкія землі. Наступным этапам быў Судзебнік 1468 г. У ім у якасці юрыдычнага абгрунтавання прымацавання сялян да зямлі ўводзіўся прынцып земскай даўнасці, ці стара-жыльства - правіла, паводле якога пражыванне сялян на зямлі феадала на працягу аднаго ці больш пакаленняў рабі-ла іх "непахожымі", г. зн., страціўшымі права пераходу. Першы Статут ВКЛ 1529 г. вызначыў старажыльства ўжо дзесяцігадовым тэрмінам. Статут абмяжоўваў і тэрмін адыходу ад феадала для сялян, якія мелі на гэта права - за тыдзень да дня ўсіх святых (Юр'еў дзень на Русі) і на працягу тыдня пасля яго, калі скончацца ўсе сельскагаспа-дарчыя работы. Статут устанавіў таксама для сялян плату феадалу пры выхадзе - "пажылое", памер якога вызначаў-ся ў 5 коп літоўскіх грошаў. Гэта вельмі вялікая на той час сума - за 1 капу літоўскіх грошаў можна было купіцв ча-тыры каровы.

У 1557 г. Жыгімонт II Аўгуст правёў у сваіх вялікакняжацкіх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспада-рання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы XV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага болыныя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі.

Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзін-ку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкла-дання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ "валочная памера". Паселеныя на новых надзелах сяляне дзяліліся на два разрады - людзей "цяглых" і "асадных". Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом (рабочай жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. іх асноўнай павіннасцю была паншнына - два дні ў тыдзень з валокі.

У выніку ажыццяўлення рэформы 1557 г. у Вялікім кня-стве Літоўскім з'явілася яшчэ адна катэгорыя сялян -"агароднікі"..

Спачатку аграрная рэформа была праведзена толькі ў вялікакняжацкіх памесцях і толькі ў заходніх ваяводствах. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах яна не праводзілася. Адной з асноўных прычын з'яўлялася тое, што там былі горшыя ўмовы для развіцця збожжавай гаспадаркі: балоцістыя і пясчаныя глебы, аддаленасць ад балтыйскіх портаў і інш. Не спрыялі і знешнепалітычныя абставіны: улады ВКЛ баяліся, што любыя перамены, рэформы ва ўсходніх рэгіёнах княства будуць выкарыстаны праваслаў-нымі сепаратыстамі для аддзялення і пераходу пад уладу Масквы. 3 той пары ўсходняя частка Беларусі паступова адставала ад заходняй у развіцці сельскай гаспадаркі.

ЛЕКЦЫЯ № 5. Фарміраванне беларускага этнасу

У другой палове XIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных зямель пачынаецца працэс фарміравання беларускай народнасці - гістарычна складзе-най устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і этнічнай самасвядомасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і пра-ходзіў пад уздзеяннем шмат якіх фактараў: сацыяльна-эка-намічнага, палітычнага, геаграфічнага, царкоўна-рэлігійнага і інш.

Аб'яднанне на працягу ХШ-Х1У стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага, падначален-не адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да іх тэрытарыяль-най кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё.

Палітычны, эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах ад-ной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найболып значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краін.

3 ХШ-ХУ1 стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі сфармі-равалася самастойная мова са сваімі спецыфічнымі фанетычнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі і лексічным скла дам, якая ўжо карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-нарускай, рускай і украінскай моў. Беларуская мова адносіцца да індаеўрапейскай моўнай сям'і, якая распалася прыкладна 3-2,5 тысячы гадоў да н.э. У часы ВКЛ гаворкі дрыгавічоў, полацка-смаленскіх крывічоў і радзімічаў, якія ўтваралі адну групу, канчаткова кансалідаваліся ў беларускую мову. Развіццю старажытнабеларускай (ці, як яе называлі тады, "рускай") мовы спрыяла тое, што ў канцы ХіУ-ХУП стст. яна з'яўлялася дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага з першых стагоддзяў яго існавання.. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве было заканадаўча замацавана Статутам ВКЛ 1588 г. На ей ствараліся шматлікія летапісы, мастацкія, публіцыстычныя і ме-муарныя творы, на яе перакладалі воінскія і рыцарскія аповесці і раманы, гістарычньы хронікі і апакрыфічныя аповесці. Ф. Ска-рына, С. Будны, дзеячы уніяцкай царквы спрыялі ўвядзенню беларускай мовы ў сакральную (рэлігійную) сферу, што таксама з'яўляецца сведчаннем факта сфарміраванасці нашай народ-насці. С. Будны ў 1562 г. у Нясвіжскай друкарні вьщаў беларус-камоўны "Катэхізіс".

Беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова па-чала здаваць свае пазіцыі пад націскам польскай. У сувязі з перайманнем шляхтай чужой мовы ў сітуацыі двухмоўя наша мова пакрысе выцясняецца з ужытку. Рашэннем сой ма 1696 г. статус дзяржаўнай на тэрыторыі княства быў за-мацаваны за польскай мовай.

Паступова складваліся агульныя абрады (Каляды, Масленіца, Купалле, Дзяды і інш.) і звычаі (сябрына - сумес-нае карыстанне сенажаццю, пашай, пчоламі і г. д.; дружба і ўзаемадапамога саўладальнікаў гэтай маёмасці - сяброў; тала-ка - калектыўная суседская дапамога ў гаспадарчых работах).

Такім чынам, на працягу другой паловы Хііі-ХУі стст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваліся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сістэма мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу..

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляец ца назва народа - этнонім.

У Хііі-ХУі стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і ча-сткова Літвы, Польшчы, Латгаліі з'яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны".

Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "літвінамі", гэта ж паняцце было саманаз-вай і беларускага насельніцтва Гэта форма "нацыянальнага" самавызначэння насель ніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб'-яднання княства з каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася як "аб'яднанне дзвюх нацый (палякаў і літвінаў) у "адзіную нацыю". Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "літвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыяналь-най самасвядомасці. Назвы "літвіны", "Літва", на думку дас-ледчыкаў, былі найбольш абагульняючай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва ў ХУП-ХУШ стст.Названыя этнонімы ў залежнасці ад абставін маглі ўжы-вацца паасобку ці сумесна ("літвін рускага роду", "літвін-беларусец"), але ўсе яны з'яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа