Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

71. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд

У сувязі з нарастанием "рэвалюцыі суверэнітэтаў" пе-рад савецкім грамадствам непасрэдна паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. М. Гарбачоў настаяў на правя-дзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблеме захаван-ня СССР. Аднак пытанне для рэферэндума было пастаўле-на так, што будучае Саюза магло быць толькі ў форме федэ-рацыі, да таго ж сацыялістычнай. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік (за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). Усяго са 196 млн. жыха-роў СССР галасавала 111,3 млн., з якіх 57% выказалася за захаванне СССР.

Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маск-ве з 18 па 21 жніўня 1991 г. Падчас адпачынку Прэзідэнта СССР у Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Яна-еў - віцэ-прэзідэнт СССР, В. Паўлаў - прэм'ер-міністр СССР, Б. Пуга - міністр унутраных спраў СССР, В. Круч-коў - старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, абвясцілі аб хваро-бе М. Гарбачова і пераходзе ўсёй улады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР.

Пралік арганізатараў перавароту заключаўся ў неда-ацэнцы актыўнасці дэмакратычных сіл і рашучасці асабі-ста Б. Ельцына да супрацьдзеянняў.

Б. Ельцын як прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў дзейнасць кампартыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Гэта таксама быў своеасаблівы дзяржаўна-палітычны пераварот. Кіруючая партыя не толькі адхіля-лася ад улады, але і ўвогуле была ліквідавана.

25 жніўня быў прыняты Закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным су-верэнітэце БССР" і пастанова "Аб забеспячэнні палітыч-най і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ -КПСС прыпынялася. На пасяджэнні Вярхоўнага Савета Прэм'ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў, што прыпыняе членства ў КПСС разам з усім Кабінетам Міністраў.

3 17 па 19 верасня адбылася 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якой разглядаўся Закон "Аб назве БССР". Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах - "Беларусь". У той жа дзень зацвердзілі законы "Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", "Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Старшынёй Вярхоўнага Савета на аль-тэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар фізікі Бела-рускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч. Так у гісто-рыі Беларусі пачаўся новы этап незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзяржсавет 9 верасня І991 г. афіцыйна прызнаў неза-лежнасць Прыбалтыйскіх дзяржаў: Літвы. Латвіі, Эс-тоніі. Праз некалькі дзён яны былі прыняты ў ААН. СССР скараціўся да 12 рэспублік. Прэзідэнт М. Гарбачоў пасп-рабаваў замацаваць Саюз на аснове новага пагаднення. 14 лістапада ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Нова-Агарова (пад

299

Масквой) сем рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызтан, Туркменістан, Таджыкістан) за-явілі аб намеры стварыць Садружнасць Суверенных Дзяржаў (ССД)*і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюз-ны дагавор. Але гэтага не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндума аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. Большасць жыхароў гэтай рэспублікі выказал-іся за выхад з СССР. Лес Саюза быў вырашаны.

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі "Віскулі" (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краў-чук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў свае існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР. У хуткім часе кіраўнікі сярэднеазіяцкіх рэспублік і Казахстана за-явілі ў Ашгабаце аб намеры далучыцца да СНД. 21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча "брэсцкай тройкі", "ашгабацкай пяцёркі" і Арменіі. На ей была пры-нята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да кан-ца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.

25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакаман-дуючага і заявіў аб сваім зыходзе з пасады Прэзідэнта СССР. У той жа вечар з вежы Вялікага Крамлёўскага палаца быў спушчаны сцяг СССР і ўзняты адноўлены сцяг Расіі.