Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

74. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне

Пераход ад фармальна-дэкларатыўнага ўдзелу Беларусі ў ажыццяўленні знешнепалітычнага курсу СССР да нацыя-нальна арыентаванай знешняй палітыкі пачаўся з абвя-шчэння дзяржаўнага суверэнітэту ў ліпені 1990 г. і быў завер-шаны ў снежні 1991 г. дэнансацыяй саюзнага дагавора 1922 г. Станаўленне Беларусі як суб'екта міжнароднай суполь-насці адбывалася ва ўмовах геапалітычных зменаў: былыя савецкія рэспублікі сталі самастойнымі дзяржавамі, ліквіда-валіся аўтарытарныя рэжымы ў Еўропе, спынілі існаванне Арганізацыя Варшаўскага Дагавора і Савет Эканамічнай Узаемадапамогі, закончылася "халодная вайна".

Контуры знешняй палітыкі незалежнай Беларусі былі акрэслены ў заяве Вярхоўнага Савета "Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь". Асно-вай знешняй палітыкі абвяшчалася забеспячэнне жыццё-вых інтарэсаў беларускага народа. Росту аўтарытэту Беларусі садзейнічала тое, што з самага пачатку самастойнага выхаду на міжнародную арэну ў якасці базавых прынцы-паў знешняй палітыкі яна абрала бяз'ядзернасць і нейтралі-тэт. Рэспубліка заявіла аб гатоўнасці прытрымлівацца прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ўзятых міжнародных абавязацельстваў. У лютым 1992 г. Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., далучылася да шэрагу іншых міжнародных пагадненняў. Беларусь ад-мовілася ад ядзерных узбраенняў, тым самым пацвердзіла курс на бяз'ядзернасць і нейтралітэт. У 1992 г. тактычныя ядзерныя зарады былі вывезены на тэрыторыю Расіі. У ад-паведнасці з міжнароднымі пагадненнямі з 1993 г. пачалося скарачэнне агульных узбраенняў.

Міжнародная супольнасць адгукнулася на тэта хуткім прызнаннем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. На ліпень 1994 г. яе прызналі 123 краіны. Дыпламатычныя і консульскія адносіны на ўзроўні пасольстваў, генконсуль-стваў былі ўстаноўлены з 97 краінамі свету. У сваю чаргу прадстаўніцтвы і пасольствы Беларусі былі адкрыты ў многіх еўрапейскіх краінах, ЗША, Канадзе, Ізраілі і інш. Сімвалічна, што Беларусь стала першай з краінаў СНД, якая атрымала ў Савеце Еўропы статус спецыяльна запрошанага.

На пачатку 1994 г. з афіцыйным візітам Беларусь наведаў Прэзідэнт ЗША Б. Клінтан. У выніку перамоў кіраўнік ЗША і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С.С. Шуш-кевіч падпісалі шэраг сумесных дакументаў аб супрацоўніцт-ве. Хутка пашыраліся кантакты з іншымі краінамі. У цэлым міжнародная супольнасць з разумением і павагаю сустрэла погляды і мэты незалежнай Беларусі, якія былі прадстаўле-ны з трыбуны ААН у 1991 г. і ў прамове першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі на юбілейнай, пяцідзеся-тай, сесіі Генеральнай Асамблеіі ААН у 1995 г.

Асаблівае значэнне надавалася замацаванню партнёрства з Расіяй. Узаемныя палітыка-эканамічныя інтарэсы дзвюх дзяржаў прывялі да падпісання ў лютым 1995 г. Дага-вора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэс-публікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Ён стаў права-вой асновай для заключэння шэрагу іншых пагадненняў Паг-лыбленне эканамічнай інтэграцыі з Расіяй у траўні 1995 г. было падтрымана болыпасцю ўдзельнікаў Усебеларускага рэферэндуму. Паступова ў развіцці інтэграцыйнага працэсу ўсё большую вагу стала набываць ідэя палітычнага яднан-ня дзвюх краін. Яна знайшла адлюстраванне ў дагаворы ад 2 красавіка 1996 г. аб стварэнні Супольнасці суверэнных дзяржаў. Дагавор прадугледжваў стварэнне Вышэйшага савета Супольнасці, прадастаўленне грамадзянам Беларусі і Расіі роўных правоў у адукацыі, працаўладкаванні, ахове здароўя, аплаце працы і г. д. Далейшае палітычнае збліжэн-не дзяржаў было замацавана дагаворам аб стварэнні Саю-за Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 г.

8 снежня 1999 г. у Мас-кве прэзідэнты краін падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюз-най дзяржавы Беларусі і Расіі. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Вышэйшы дзяржаўны Савет і Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, ўведзены пасады старшынь Саветаў і ўстаноўлены пэўны бюджэт.

Далейшае паглыбленне інтэграцыйнага працэсу бела-рускае кіраўніцтва звязвала з распрацоўкай праекта кан-стытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, правядзеннем рэ-ферэндуму ў абедзвюх дзяржавах, абраннем саюзнага парламента і фарміраваннем наднацыянальных органаў улады.

Разам з тым Беларусь праводзіла шматвектарную знеш-нюю палітыку. Дыпламатычныя адносіны Рэспубліка Беларусь падтрымлівала са 153 краінамі (на кастрычнік 2002 г.). У 45 краінах яна мела 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва; у тым ліку 42 пасольствы, 7 генеральных консульстваў і 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацы-ях. За мяжою знаходзілася 11 аддзяленняў пасольстваў (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 - у г. Боне, Германія). Адначасова ў Беларусі дзейнічалі 33 пасольствы, 12 замеж-ных консульскіх устаноў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Беларусі было акрэды-тавана 76 замежных паслоў. Шырокія міжнародныя сувязі Беларусі адкрываюць магчымасці вырашэння важных палі-тычных і эканамічных задач.