Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

7. Увядзенне хрысціянства ў Беларусі

Хрысціянства ўзнікла ў I ст. у Палесціне як рэлігія прыгнечаных, аднак у IV ст. яна стала афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй ва ўсёй Рымскай імперыі. Падзел імперыі на Усходнюю і Заходнюю адэкватна адбіўся на хрысціянстве. Усходняя - праваслаўная - царква падпарадкавалася візантыйскаму імператару.

Заходняя каталіцкая царква пасля падзення Рыма ў 476 г. лічыла сваім галоўным кіраўніком Папу Рымскага. 3 цягам часам нарасталі не толькі палітычныя, але і дагматычныя, абрадавыя супярэчнасці.

Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай і народнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян, "крести же и всю землю Русскую от конца и до конца и идолы сокруши". Стаўку ў правядзенні агульнадзяржаўнай палітыкі хрысціянізацыі ў Полацкай зямлі ён рабіў на прызначанага тут князем Ізяслава, сына ад Рагнеды; у Тураўскай зямлі - на пасаджанага на трон прыёмнага сына Святаполка.

Ізяслаў, згодна з летапіснай характарыстыкай, шанаваў царкву, чытаў Святое пісанне. Старажытнейшым хрысціянскім цэнтрам Беларусі лічыцца Заслаўе (старажытная назва Ізяслаўль), якое ў 80-я гг. X ст. стала княжацкай рэзідэнцыяй. Высланая ў Ізяслаўль разам з сынам пасля няўдалага замаху на Уладзіміра, Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут манастыр. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце.

Дзеля належнага царкоўнага ўладкавання тэрыторыі сваей дзяржавы, Уладзімір стварыў у буйных гарадах і княствах епархіі - царкоўныя акругі з епіскапамі на чале. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія, якая распаўсюджвала сваю духоўную ўладу на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. Першым полацкім епіскапам, вядомым нам, быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія.

Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. -вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваей дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, Святаполк стаў патураць заходняму адгалінаванню хрысціянства. Нагадаем, што ў тыя часы хрысціянства яшчэ фармальна заставалася адзіным. Ён ажаніўся на каталічцы, наблізіў да сябе калабжэгскага епіскапа Рэйнберна - вядомага барацьбіта з язычніцтвам на тэрыторыі Польшчы - і аддаў перавагу каталіцтву, збіраўся ўвесці менавіта гэту веру у сваім княстве. Зразумела, чаму тагачасныя і пазнейшыя крыніцы, што выйшлі з-пад пяра праваслаўных аўта-раў, прасякнуты нянавісцю да Святаполка, які патураў іншай ад праваслаўя веры.

Працэс пашырэння новай веры быў няўмольным. У сярэдзіне XI ст. знакамітым князем Усяславам у Полацку быў узведзены Сафійскі сабор (завершаны да 1066 г.), які стаў дзяржаўным храмам княства і нацыянальнай святыняй для усіх наступных пакаленняў беларусаў. Гэта першы з вядомых храмаў і першае мураванае збудаванне на Беларусі. У XII ст. у Полацку і яго ваколіцах узнікаюць манастыры. Вялікія заслугі ў распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці і культуры ў Полацкай зямлі належаць Ефрасінні Полацкай, якая за сваю асветніцкую дзейнасць пазней была прылічана праваслаўнай царквой да ліку святых і да нашага часу ўшаноўваецца як нябесная заступніца Беларусі.

Прыняцце хрысціянства з'явілася адной з найважнейшых падзей пачатковай гісторыі Беларусі. На працягу стагоддзяў праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на ўсе бакі жыцця нашых продкаў, на іх культуру, мараль, быт. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі. У супрацьборстве розных укладаў царква прымала бок гістарычна найболып перспектыўнага, дапамагала яму канчаткова аформіцца і ўмацавацца.

Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з прынцэсамі з імператарскіх, каралеўскіх, княжацкіх дамоў Еўропы. Прыняцце Беларуссю ўсходняга хрысціянства прадвызначыла збліжэнне яе з Візантыяй і краінамі гэтай жа рэлігійнай арыентацыі.

Хрысціянства надало магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі. Яно садзейнічала стварэнню многіх выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ, пранікненню на беларускія землі твораў замежных аўтараў, праз якія нашы продкі далучаліся да інтэлектуальнага вопыту хрысціянскай цывілізацыі. Дабратворны ўплыў з боку візантыйскай і заходнееўрапейскай культуры зведаў на сабе цэлы шэраг рамёстваў.

Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі з'арыентаваны на засваенне візантыйска-праваслаўных духоўных каштоўнасцяў, якія сталі адной з крыніц развіцця нацыянальнай культуры.

ЛЕКЦЫЯ № 3. Культура Беларусі ў 1Х-ХШ стст. Е. Полацкая. К. Тураўскі

Развіццё культуры ў 1Х-ХШ стст. ішло ў цеснай сувязі з працэсам фарміравання дзяржаўнасці на Беларусі. Магутны штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу і культурнага ўздыму на беларускіх зямлях дало прыняцце хрысціянства. Яна развівалася на аснове культурных традыцый усходнеславянскіх плямёнаў і культуры Візантыі, якая падвяргалася творчай перапрацоўцы. У духоўным жыцці пля мёнаў дзіўным чынам спалучаліся і перапляталіся язычніцкія і хрысціянскія традыцыі.

Ускладненне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці разам з прыняццем хрысціянства абумовілі развіццё з канца X ст. пісьменства. Матэрыялам для пісьма служыў пергамент, пакрытыя воскам дошчачкі і бяроста, на якіх стылямі (пісаламі) надрапвалі надпісы. Надпісы рабілі таксама на камянях, цэгле, металічных пячатках, званах, прасліцах, касцяных вырабах і інш. У аснову беларускай азбукі пакладзены алфавіт, створаны ў 60-я гг. IX ст. знакамітым балгарскім асветнікам, візантыйскім царкоўнікам Кірылам Салунскім і адаптаваны яго вучнямі пад славянскую фанетыку. Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі і першым датаваным надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец X ст.). імя кня зя перададзена на ім кірылічнымі літарамі, але ў грэчаскім гучанні - "Ізяславос". Пісьменства ХП-ХШ стст. прадстаў-лена таксама надпісамі на так званых "Барысавых" і "Рагвалодавых" камянях (XII ст.), берасцянымі граматамі (XIII -першая палова XIV ст.), знойдзенымі ў Віцебску і Мсціславе; на крыжы Ефрасінні Полацкай (XII ст.), на цаглінах полацкага Сафійскага сабора (надрапаны імёны яго будаўнікоў). Паступова ў XII ст. пісьмом сталі карыстацца не толькі князі і вышэйшае духавенства, але і простыя гараджане.

У Х1-ХП стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалася перапіска кніг. Яна вялася ў майстэрнях - скрыпторыях, якія ствараліся пры манастырах. Самая старажытная рукапісная кніга - Тураўскае Евангелле (XI ст.). Перапіскай кніг займалася асветніца XII ст. Ефрасіння Полацкая. У другой палове XIII - першай палове XIV стст. на Беларусі з'яўляецца першая ілюстраваная кніга - Лаўрышаўскае Евангелле. Яно ўтрымлівала 19 малюнкаў - мініяцюр. Першымі збіральнікамі кніг былі храмы і манастыры, якія на працягу многіх стагоддзяў з'яўляліся ачагамі асветы і культуры на нашых землях. Самая першая бібліятэка была створана пры Сафійскім саборы ў Полацку.

Да ліку ранніх помнікаў пісьменства адносяцца Полацкі (XII ст.), Тураўскі і Навагародскі (XIII ст.) летапісы, якія, аднак, да нашага часу не захаваліся. Шмат якія падзеі беларускай гісторыі адлюстраваны ў "Аповесці мінулых гадоў", створанай у пачатку XII ст. кіеўскім манахам Нестарам. Гэта помнік агульнаўсходнеславянскага летапісання. Мяркуюць, што звесткі пра некаторыя падзеі на Беларусі ў яго папалі з Полацкага летапісу.

Літаратура ХП-ХШ стст. прадстаўлена царкоўна-павучальнымі творамі і жыціямі святых. Вьдатныя кніжнікі, высокаадукаваныя людзі і царкоўныя прапаведнікі тых часоў -Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і Аўрамій Смаленскі.

Кірыла Тураўскі (каля 11ЗО - каля 1182) - выдатны для свайго часу пісьменнік, красамоўны прамоўца, аўтар шэрагу "слоў", малітваў-споведзяў, аповесцей-прытчаў. Ён паходзіў з заможнай гарадской сям'і, атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі. Добраахвотна стаў манахам. Быў першым вядомым на Русі "стоўпнікам" - за-чыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам. Карыстаўся вялікай павагай тураўцаў, што яны нават прасілі яго стаць епіскапам тураўскім. Сваю епіскапскую пасаду разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна і асветніка, бо яго ўзнёсла-паэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кар'еры і царкоўнага адміністратарства.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі, распаўсюджваліся ў спісах ХП-ХУП стст., неаднаразова друкаваліся ў ХУ1-ХХ стст. Найбольш вядомымі з'яўляюцца "словы" Кірылы, у якіх ён расказвае пра розныя выпадкі з дзейнасці Хрыста, выказваючы да іх свае адносіны. Пяру К. Тураўскага даследчыкі прыпісваюць больш за 60 літаратурных твораў, частка якіх, аднак, толькі гіпатэтычна звязваецца з яго імем - унікальны выпадак, калі захавалася такая багатая спадчына ад пісьменніка XII ст. Пісьменнік па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Творам К. Тураўскага ўласцівы алегарычнасць, іншасказальнасць. Летапісец назваў Кірылу "рускім Златавустам". У літаратуры выказваецца меркаванне, што К. Тураўскі быў аўтарам "Слова аб палку Ігаравым", якое лічыцца шэдэўрам сусветнай літаратуры XII ст. Памяць Кірылы царква шануе 18 красавіка па старому стылю.

Зоркай першай велічыні ззяе на небасхіле старабеларускай культуры Ефрасіння (свецкае імя Прадслава) Полацкая (каля 1101-1167). Яна паходзіла з дынастыі князёў Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалодавічаў па жаночай. Унучка знакамітага Усяслава Чарадзея, дачка князя Святаслава-Георгія, яна мела сваякоў сярод візантыйскіх імпе-ратараў, князёў кіеўскіх, тураўскіх, пераяслаўскіх, смаленскіх і інш. Звестак пра жыццё Ефрасінні мала. Адзінай крыніцай інфармацыі з'яўляецца "Жыціё святой і найпрападобнейшай Еўфрасінні", створанае ў канцы XII ст. Да гэтай крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў гэтага перыяду.

Прадслава была здольнай дзяўчынкай, мела ахвоту да вучэння, цікавілася рукапіснымі кнігамі, да якіх князёўна мела доступ, атрымала добрую для таго часу адукацыю пры двары. У 12-гадовым узросце (узрост, калі, паводле кананічнага права, дзяўчына магла ўступаць у шлюб) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пастрыглася ў манашкі. У манастыры яна занялася шматграннай асветніцкай дзейнасцю. Па яе замове вядомы дойлід Іаан пабудаваў мураваны храм святога Спаса, а жывапісцы распісалі яго фрэскамі.

Рэшткі фрэсак, якія захаваліся да сённяшняга дня, ўяўляюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. У храме размяшчалася келля Ефрасінні. Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін падарыў ей абраз Адзігітрыі (Маці Божай) Эфескай, асвечаны канстанцінопальскім патрыярхам Лукою. Цяпер гэты абраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах Рускага музея.

Па заказе Ефрасінні ў 1161 г. майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў настольны крыж (даўжыня 51 см) для Спаскай царквы. Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкамі асветы ў Полацкім княстве. У іх былі створаны школы. Яна, асветніца, памнажала кніжнасць, стварыла майстэрню па перапісцы кніг.

На схіле жыцця асветніца вырашыла здзейсніць паломніцтва ў Святую Зямлю і ў 1167 г. адправілася ў Іерусалім. Але, знясіленая падарожжам, захварэла і памерла. Была пахавана непадалёку ад Іерусаліма, адкуль рака з яе рэшткамі як каштоўнейшая рэліквія была ў 1187 г. вывезена у Кіева-Пячорскую лаўру.

Дабрачыннасць і самаадданасць у служэнні Бацькаўшчыне і царкве сталі падставай да яе пасмяротнага ўшанавання, якое пачалося ўжо ў канцы XII ст. Да XVI ст. культ Ефрасінні дастаткова распаўсюдзіўся ў праваслаўным свеце. Яна стала першай жанчынай, кананізаванай рускай праваслаўнай царквой (1547). Яна прызнана святой і каталіцкай царквой. У 1910 г. рака з мошчамі святой была ўрачыста перавезена з Кіева ў Полацк. Зараз святая Ефрасіння По-лацкая лічыцца нябеснай заступніцай, апякункай Беларусі. Яе вобраз натхніў многіх пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў на стварэнне літаратурных і жывапісных твораў.

3 прыняццем хрысціянства звязаны пачатак муравана га дойлідства на Беларусі, хоць першыя хрысціянскія цэрквы былі драўлянымі. Самым старажытным з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку, які па духу і ўнутраным змесце паўтараў храмы ў Ахрыдзе і Канстанцінопалі. Полацкая Сафія была сястрой і ў пэўнай ступені саперніцай аналагічных храмаў у Кіеве і Ноўгарадзе. Як і там, яна з'яўлялася ўвасабленнем ідэі магутнасці, адзінства і непадуладнасці. Гісторыя захавала імёны першых беларускіх муляроў - Давыд, Таума, Мікула і Капес.

У XII ст. адбываецца росквіт мураванага будаўніцтва. Узнікаюць мясцовыя арцелі муляроў і дойлідаў, якія ствараюць мясцовыя архітэктурныя школы - полацкую і га-радзенскую з самабытнымі архітэктурнымі стылямі. Кожны горад - цэнтр удзельнага княства - імкнецца займець свае мураваныя бажніцы. У XII ст. узводзяцца манументальныя культавыя будынкі ў Віцебску, Гародні, Наваградку, Ваўкавыску, Мінску, Тураве, Пінску. У Гародні ў XII ст. меліся ўжо тры мураваныя царквы, у тым ліку знакамітая Каложа. У Полацку з ваколіцамі іх было каля дзесятка, у Смаленску - сем. Сярод дойлідаў XII ст. вядома імя іаана, які ўзвёў у Полацку Спаскую царкву Ефрасіннеўскага манастыра.

ЛЕКЦЫЯ № 4. ВЯЛ1КАЕ КНЯСТВА Л1Т0УСКАЕ

. Утварэнне і працэс фарміравання ВКЛ

У канцы 30-х - 40-я гг. XIII ст. пачынаецца новы перы-яд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржа-вы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (далей - ВКЛ). Яе утварэнне - заканамерны вынік сацы-яльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў XII—XIII ст.

У канцы XII - першай палове XIII стст. на змену цэн-трабежным тэндэнцыям прыходзіць імкненне да кансалі-Дацыі і на беларускіх землях. 3 розных бакоў няўмольна насоўваліся крыжакі і мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з ўсходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі - ордэнам Мечаносцаў. Услед за мечаносцамі ў Прыбалтыцы з'явіў-ся Тэўтонскі ордэн, які нейкі час "кватэраваў" у Трансіль-ваніі. Тэўтонаў запрасіў мазавецкі князь Конрад, каб з іх да-памогай перамагчы суседзяў - ваяўнічых прусаў. Кры-жакі, заваявалі Прусію, мясцовае насельніцтва часткова загінула, часткова перасялілася на тэрыторыю сучаснай Беларусі. 3 Усходу прыйшла іншая бяда: у 1236-1240 гг. татара-мангольскія орды разрабавалі Паўночна-Усход-нюю Русь, спалілі Кіеў. Стэпавых драпежнікаў чакалі і на Беларусі. У такіх умовах адышлі на другі план міжусобі-цы ўсходнеславянскіх князёў паміж сабою і іх сваркі з даўнімі суседзямі - літвой, якія жылі на захад ад Менска. У канкрэтна-гістарычных умовах таго часу склаўся свое-асаблівы славянска-балцкі ваенна-палітычны саюз. Яго пачаткам быў саюз важнейшага горада Панямоння Нава-гародка з літоўскім правадыром Міндоўгам. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да навагародцаў прапанову злу-чыць свае сілы, ці навагародскія ўплывовыя людзі пас-лалі запрашэнне на княжанне. Такім чынам, новая дзяр-жава ўтваралася ў Навагародку, куды ў сярэдзіне XIII ст. перамясціўся з Полацка цэнтр палітычнага жыцця Бела русі, а першую цагліну ў яе падмурак заклаў Міндоўг.

У 1246 г., відаць, у момант узыходжання на трон у На вагародку Міндоўг прыняў праваслаўе, што было ўмовай яго абрання на пасаду князя навагародскага. У 1248 г. ён аб'яднаў землі верхняга Панямоння вакол Навагародка: "поймана бъ вся земля Литовская", што можна прыняць за пачатак ВКЛ.

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонс-кай дзяржавы ў 50-70-я гг. XIII ст. былі галіцка-валынс-кія князі, якія трымалі гэту тэрыторыю пад сваім кантро-лем і ўбачылі ў саюзе літвы з Навагародкам небяспеку для сваіх пазіцый у Панямонні. У 1252 г. вялікае войска на чале з Данілам Галіцкім, спустошыла "ўсю зямлю нава-гародскую", захапіла Гарадзен, пагражала задушыць пра-цэс утварэння новай дзяржавы ў самым пачатку. 3 гэтага першага цяжкага выпрабавання дзяржаву выратаваў дьшламатычны манеўр Міндоўга, якому ўдалося пера-цягнуць на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць за-ходні варыянт хрысціянства. Падзякай Папы Рымскага за такі крок было прызнанне новай дзяржавы і карана-цыя Міндоўга ў Навагародку ў 1253 г. каралём Літвы. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага і культурнага жыцця ака-залі значны ўплыў на фарміраванне унутранага ладу ВКЛ.

Забойства ў 1263 г. Міндоўга стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які працягваўся некалькі гадоў. Старэйшы сын Міндоўга Войшалк пасля ўпартай міжусобіцы пры пад-трымцы навагародскай і пінскай дружын вярнуўся ў Нава-гародак, заняў бацькоўскі прастол і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".

На пачатку XIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне ад-былося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гаранта-ваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Віцень увёў княжацкі герб і агульнадзяржаўную пячатку з выявай Пагоні. Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ.

Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель ак-тыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён правіў чвэрць стагоддзя і за гэты час далека пасунуў межы і ўплыў сваей дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін пера-нёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы пасе-лішча Х1-ХП стст. на Крывой (Лысай) тары. Ужо ў 1323 г. Вільня называлася ў Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", тэта значыць, сталіцай. Сябе ж ён называў "кара-лём Літвы і Русі".

Падчас! праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. Палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў фе-адалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў.

За стагоддзе свайго імклівага росту, ад Міндоўга да Ге дыміна, невялікае княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі і балтамі, і пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тэрмін "Літва" стаса-ваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Русею" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная Украіна.

Галоўным ворагам княства быў Тэўтонскі ордэн, асноў-ным тэатрам вайны з'яўлялася Панямонне. Для абароны княства ад уварванняў крыжакоў Гедымін узвёў першак-ласныя па тым часе крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Лідзе, Крэве. У барацьбе супраць Ордэна Гедымін меў вы-датнага памочніка - князя Давыда Гарадзенскага, які быў старастам і каштэлянам у Гародні. Практычна ніводная пе-рамога над крыжакамі як у абарончых, так і ў наступальных аперацыях не абыходзілася без удзелу Давыда.