Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

27. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай

Пасля першага падзелу Рэч Паспалітая яшчэ не пераста-ла існаваць як самастойная дзяржава; ішла зацятая бараць-ба паміж стаўленікамі Расіі, якіх падтрымліваў рускі пасол, і патрыётамі.

Вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны адыграў Чытырохгадовы сойм, які пачаў дзейнічаць у 1788 г.

Своеасаблівым вынікам рэформаў і найвышэйшым да-сягненнем патрыятычнай партыі на чале са Станіславам Аўгустам стаў Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалі-тай 3 мая". Канстытуцыя 3 мая была другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) дзяржаўным дакументам, які рэгуля-ваў арганізацыю дзяржаўнай улады, а таксама правы і аба-вязкі грамадзян, пад якімі разумеліся ўсе жыхары краіны.

Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную ма-нархію. Улада караля абвяшчалася спадчынай, яна абмяжо-ўвалася соймам. Дзяржаўнай рэлігіяй абвяшчаўся каталі-цызм. Для іншых канфесій гарантавалася свабода выканан-ня рэлігійных абрадаў. Шляхта разглядалася ў якасці прыві-леяванага саслоўя, але яна пазбаўлялася найвышэйшай і апошняй улады над прыгоннымі сялянамі. Канстытуцыя дэкларавала, што сяляне пераходзяць "пад апеку права і ўлады дзяржаўнай". У новым законе абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Канстытуцыя зрабіла рашучы крок па шляху зліцця Рэчы Паспалітай у адзіную краіну: былі ліквідаваны асобныя для Літвы і Польшчы цэнтральныя органы ўлады і сфармірава-ны адзіны кабінет міністраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы, у якіх прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага аддавала-ся палова пасад.

Канстытуцыя 3 мая выклікала незадавальненне старашля-хецкай партыі, якую падтрымлівалі Прусія і Расія. 27 красаві- ка 1792 г. прадстаўнікі кансерватыўнай апазіцыі падпісалі акт канфедэрацыі, які перакрэсліваў пастановы Канстыту-цыі 3 мая і вяртаўся да Кардынальных правоў 1768 г. Гэты акт быў абвешчаны 14 мая ў пагранічным мястэчку Таргавіца ва Украіне, пасля чаго канфедэраты звярнуліся да Расіі за ваен-най дапамогай. Кацярына II накіравала ў Рэч Паспалітую 100-тысячную армію, што з'яўлялася адкрытай агрэсіяй супраць законнага ўрада краіны..

Станіслаў Аўгуст практычна аддаў уладу ў Рэчы Паспалітаи у рукі таргавіцкіх канфедэратаў і Кацярыны П, перакрэсліў тым самым пачатыя рэформы і прынятую Канстытуцыю.

Урад Расійскай імперыі ў канцы 1792 - пачатку 1793 гг. пачаў перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітаи. Прусія, якая не прымала ўдзелу ў баях, імкнулася ўсё ж узнагародзіць сябе матэрыяльна за кошт Польшчы ўзамен за страты, якія яна панесла, змагаючыся ў складзе антыфранцузскай кааліцыі. Аўстрыя, атрымаўшы абяцанні аб перадачы ей у будучым Баварыі, адмовіліся ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У гэтых умовах быў праведзе- ны другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй, згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Ма-зовія, Гданьск і Торунь. Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі.

17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гродна сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "маўклівага" ці "нямога", сойм зацвердзіў другі падзел.