Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

73. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі і вынікі

Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністра-цыйна-камандных метадах упраўлення. Пасля набыцця су-верэнітэту Беларусь, як і іншыя былыя савецкія рэспублікі, абрала курс пераходу да рынкавых адносінаў. Аб гэтым было заяўлена ў кастрычніку 1990 г., калі Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Агульнасаюзны крызіс і развал СССР яшчэ больш абвастрыў эканамічнае становішча на Беларусі. 3 боку былых саюзных партнёраў рэзка скараціліся пастаўкі разна-стайнай прадукцыі, якая была неабходна для беларускай прамысловасці, нарастала інфляцыя, узнік таварны голад на спажывецкім рынку, сталі зніжацца паказчыкі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Праграма пераходу да рынку прадугледжвала ў першую чаргу стварэнне на Беларусі прыватнага сектара эканомікі. У верасні 1991 г. Савет Міністраў прыняў адпаведную пас-танову, якая дазволіла прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Да канца 1992 г. ва ўласнасць працоўных калектываў і асобных уладальнікаў перайшло 190 прадпрыемстваў. Зама-цаванню новых формаў уласнасці садзейнічаў закон 1993 г. "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь", на аснове якога была рас-працавана Дзяржаўная праграма раздзяржаўлення і прыватызацыі. Яе ажыццяўленне было разлічана на пяць гадоў.

Пэўныя змены адбыліся ў сельскагаспадарчай сферы. Сяляне атрымалі права выбару формаў гаспадарання і ўлас-насці, у вышку чаго паскорыўся працэс утварэння фер-мерскіх гаспадарак. За 1992 - 1995 гг. іх колькасць вырасла да трох тысяч.

3 абраннем у ліпені 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зроблены паварот да ўзмацнення ролі дзяржавы ў эканамічных працэсах. 2 верасня 1995 г. А.Р. Лукашэнка публічна абвясціў аб вызначэнні курсу на пабудову "рынкавага сацыялізму". Новы курс прадуглед-жваў дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, узмацненне кант-ролю за прыватызацыяй. Важнае месца адводзілася паглыб-ленню эканамічнай інтэграцыі паміж дзяржавамі СНД. У хуткім часе былі распрацаваны "Асноўныя напрамкі сацы-яльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.". Іх рэалізацыя забяспечыла з 1996 г. штогадовы прырост унутранага валавога прадукту (УВП), які з'ўляец-ца адным з асноўных паказчыкаў развіцця эканомікі. Павя-лічыўся аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі і спа-жывецкіх тавараў. Шэрагу прадпрыемстваў удалося пераа-долець цяжкасці першай паловы 90-х гг. Сталі эфектыўна працаваць у новых умовах вытворчыя аб'яднанні "Мінскі трактарны завод", "Атлант", "Гарызонт" і інш. У цэлым па краіне павялічыўся рост рэальных даходаў насельніцтва, уда-лося не дапусціць рэзкага росту беспрацоўя, была захавана сацыяльная стабільнасць, адноўлена сістэма кіравання эка-номікай.

Сацыяльна-эканамічная сітуацыя абвастралася сыравін-най энергетычнай залежнасцю ад былога адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР, арыентацыяй беларускай эканомікі на былы саюзны рынак, наступствамі Чарнобыля, а таксама састарэлымі тэхналогіямі.

У такіх умовах асобае значэнне набывае развіццё міжнародных эканамічных сувязяў. Беларусь у 90-я гг. ганд-лявала са 132 краінамі свету. Галоўнымі партнёрамі былі Расійская Федэрацыя і Украіна. Пры гэтым адмоўнае саль-да тавараабароту (імпарт у рэспубліку пераважаў над экс-партам) існавала ў адносінах з 57 краінамі, сярод якіх най-перш з Расіяй (1253,8 млн. долараў ЗША). Затое з краінамі па-за СНД склалася станоўчае сальда. Праўда, у складзе беларускага экспарту вельмі слаба была прадстаўлена наву-каёмкая высокатэхналагічная прадукцыя, усяго каля 1%.

Такім чынам, у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1991-2001 гг. можна вызначыць два этапы. Першы -1991-1995 гг. За гэты час быў прыняты пакет законаў, якія склалі прававую базу для правядзення ў Беларусі рынка-вых рэформ. Разам з тым тэта быў перыяд, на працягу якога востра далі аб сабе знаць разрыў былых эканамічных сувя-зяў, праблема выбару шляху пераходу да рынку, адсутнасць вопыту ў рэалізацыі вызначаных праграм, пагаршэнне якасці жыцця значнай часткі насельніцтва. Аслабла кірую-чая роля дзяржавы ў эканоміцы.

Другі перыяд пачаўся з 1995 г. Былі зроблены крокі па пераадоленні абвальнага росту цэн, стабілізацыі беларуска-га рубля, пашырэнні міжнародных эканамічных сувязяў. Узмацненне ролі дзяржавы абумовіла пэўны ўздым у бела-рускай эканоміцы.