Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

VI. Беларусь у м1жваенны перыяд

ЛЕКЦЫЯ № 14. Удзел БССР у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі.

У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саю-зу, выявіліся два пункты погляду. Пергиы: прапанова I. Сталі-на ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтва-рыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Са-цыялістычных Рэспублік, у які уваходзілі б на роўных пра­вах усе савецкія рэспублікі. ".

На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утва-рэнні СССР, у якой бьиі сфармуляваны асноўныя прынцы-пы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэс-публікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вяр-хоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраў-лення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнт-ральны Выканаўчы Камітэт (ЦБК). Старшынямі ЦБК былі выбраны старшыні ЦБК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азер-байджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Пер­шая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабо-ды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.

У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларус-кага кіраўніцтва Прэзідыум ЦБК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Сма-ленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты

яшчэ два наветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе экана-мічны і культурны патэнцыял.

49. Палітыка беларусізацыі

Палажэнне аб тым, што беларусізацыя ёсць "самая значная частка нацыянальнай палітыка КП(б)Б" і што яе прызначэнне - дзяржаўнае, эканамічнае і культурнее ад-раджэнне Беларусі на савецкай аснове", неаднаразова паў-таралася ў 1920-я гады ў партыйных дакументах, пастано-вах дзяржаўных органаў, прамовах вядомых палітычных дзеячаў. У дакументах, якія вызначалі шлях і метады ажыц-цяўлення беларусізацыі, акцэнт рабіўся на двух момантах: неабходнасці "адказных адносін" да нацыянальнай інтэлі-генцыі, якая іграе вялікую ролю ў нацыянальна-культурным будаўніцтве, і "выключнай важнасці" авалодання беларус-кай мовай "усёй партыяй". Гэта палітыка была цесна увяза­на з правядзеннем у жыццё каранізацыі - палітыкі "вылу-чэння і ўсё большага ўцягвання ў кіруючую працу ў экано-міцы і культуры работнікаў усіх мясцовых, каранных на-цыянальнасцей" (беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх) пры ўмове, што "каранізацыя ёсць вылучэнне беларускіх ра­ботнікаў у першую чаргу".

Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская.

Планаваліся таксама практычныя меры па арганізацыі нацыянальных вайсковых злучэнняў, увядзенні ў ваенныя школы і ваенкаматы беларускай мовы, пераход на яе ваенна-га камандавання. Асобны раздзел прысвячаўся пераводу на беларускую мову партыйнай работы: напісанню на ей марксіс-цкай літаратуры, арганізацыі сеткі перыядычнага друку.

Да пачатку 1928 г. на беларускую мову выкладання пе-райшло да 80% агульнаадукацыйных школ..

Значны ўплыў на развіццё беларускай, а таксама яўрэй­скай і польскай культуры аказваў інстытут беларускай культуры, які разгарнуў дзейнасць у гэтым напрамку з 1924 г. Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, ства-рэнні твораў на беларускай і іншых нацыянальных мовах праяўлялі члены творчых саюзаў. У рэспубліцы павялічы­лася выданне беларускіх кніг і вучэбных дапаможнікаў.

Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэ-

тых перамен у першую чаргу звязаны з крутым сталінскім пераломам, з агульным становішчам у краіне. 3 адмовай ад палітыкі нэпа,-з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-каманд-ных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжы-му асабістай улады I. Сталіна.