Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

54. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў бсср

3 усталяваннем Савецкаи улады на Беларусі распачаў-ся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі, т. зв. сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася да-рэвалюцыйнай, "буржуазна-памешчыцкай".

Станоўчымі фактарамі, што садзейнічалі духоўнаму ўздыму, з'яўляліся ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. 3 другога боку, негатыўны адбітак на культурнае жыццё Беларусі аказаў таталітарны палітыч-ны рэжым і распачатая ў 30-я гады барацьба з нацыянал-дэмакратызмам.

Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.

Ліквідацыя непісьменнасці патрабавала арганізацыі новай сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў лістападзе – пачатку снежня 1917 г. на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебс-кай губерняў ствараюцца аддзелы народнай адукацыі, а 27 снежня - Камісарыят асветы Заходняй вобласці і фронту. Новыя органы асветы павінны былі даць насельніцтву адукацыю на роднай мове, аддзяліць школу ад царквы, увесці бясплатную адукацыю для дзяцей да 17 гадоў

Уніфікацыя сістэмы адукацыі на ўсёй тэрыторыі СССР адбылася ў І934 г. Быў устаноўлены агульны тып школ: пачатковая (1-4 классы), няпоўная сярэдняя (1-7 классы), сярэдняя (1-10 классы). Групы сталі называцца класамі, з'явіліся інстытут класных кіраўнікоў, дырэктары, пяцібаль-ная сістэма, школьная форма. Усяго ў БССР у 1937 г. праца-вала 7132 агульнаадукацыйныя школы, у якіх вучылася больш за 1 млн. чалавек.

Да сур'ёзных недахопаў школьнай адукацыі можна ад-несці нізкую паспяховасць у асобных школах, перагружа-насць класаў (у сярэднім на адзін прыходзілася 42,6 чалавек), недахоп падручнікаў, нізкі ўзровень настаўніцкіх кад-раў У прыватнасці, у 1939/40 навучальным годзе без уліку заходніх абласцей працавала 40 тыс. настаўнікаў. 3 іх 10% мелі вышэйшую адукацыю.

У 1919 г. адбылося адкрыццё першай вышэйшай навучаль-най установы (ВНУ) у БССР - Горацкага сельскагаспадарча-га інстытута - з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. ЦВК БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ў рэс-публіцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які быў ура-чыста адкрыты 30 кастрычніка 1921 г. У першы год існавання універсітэта на яго факультэтах вучылася і працавала 1250 студэнтаў, 14 прафесараў, 59 выкладчыкаў і асістэнтаў. Рэкта-рам быў прызначаны вядомы вучоны, гісторык У. Пічэта.

У пачатку 20-х гг. былі арганізаваны політэхнічны інстытут, інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, Віцебскі ветэрынарны інстытут і ішн. Таксама дзейнічала шырокая сетка сярэдніх спе-цыяльных навучальных устаноў. У 1927/28 навучальным годзе налічвалася 30 тэхнікумаў з 5,3 тыс. навучэнцаў.

Беларуская савецкая навука пачала фарміравацца на ас-нове Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача выву-чэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эка-номікі Беларусі. У кастрычніку 1928 г. адбылася рэаргані-зацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН).

Адкрыццё БАН было прымеркавана да дзесяцігоддзя ўтварэння рэспублікі - на 1 студзеня 1929 г. Першымі ака-дэмікамі сталі вядомыя беларускія вучоныя: глебазнавец

Я. Афанасьеў, філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі, народныя паэты I. Луцэвіч (Я. Купала) і К. Міцкевіч (Я. Ко-лас), мовавед^ С. Некрашэвіч, гісторык У. Пічэта і інш. Такса-ма былі запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы. Пер-шым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік У. Ігнатоўскі.

У 1931 г. БАН перайшла да сістэмы інстытутаў, коль-касць якіх складала 14. Супрацоўнікі акадэміі праводзілі ге-амарфалагічнае апісанне тэрыторыі Беларусі, даследаванні ў галіне фізікі металаў, вывучалі асноўныя праблемы матэ-матыкі, распрацоўвалі тэхналогію прамысловай вытвор-часці каніфолі і шкіпідару і інш. Развівалася беларуская ар-хеалогія, этнаграфія, айчынная гісторыя.

Поўнасцю рэалізаваць уласны патэнцыял вучоныя Акадэміі навук не маглі па прычыне масавых рэпрэсій. У 1930 г. былі арыштаваны 33 чалавекі, у 1937 г. - 45. Адсутнасць работнікаў прывяла да закрыцця ў 1938 г. Інстытута філа-софіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічнага інстытута.

Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць аб яе цеснай сувязі з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Якуб Колас у паэме "Новая зямля" прадставіў цэласнае ўяў-ленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У рамане К. Крапівы "Мядзведзічы", аповесці С. Баранавых "Межы", нарысе М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю" і іншых творах адлюстравана жыццё, праца і мары простага чалавека-працаўніка. На ніве беларусізацыі плённа працавалі 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), які пакінуў нам першы беларускі раман "Сокі цаліны" з каларытнымі вобразамі сялян-местачкоўцаў; М. Гарэцкі - аўтар "Псторыі беларускай літаратуры. IX ст. - 1905 г."; Е. Міровіч (Дунаеў) -аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" і інш.

У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў - У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку.

Барацьба з "нацдэмаўшчынай" закранула і літаратараў Беларусі. У лагерах і турмах загінула болып за 50 пісьменні-каў і паэтаў, у прыватнасці, М. Гарэцкі, У. Галубок, А. Дудар, М. Чарот і інш. Прыгожае пісьменства ставілася на службу таталітарнай сістэме.

55. Заходняя Беларусь у складзе Полынчы. Эканамічнае становішча

У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам паміж савец-кай Расіяй і Полъшчай, да тэрыторыі апошняй былі далучаны Гродзенская губерня, а таксама значная частка Мінскай і Вілен-скай губерняў. Гэтыя тэрыторыі атрымалі назву Заходняя Беларусь. У Полынчы яны называліся ўсходнімі ўскраінамі (крэ-самі) і былі падзелены на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудс-кае, Беластоцкае і Віленскае. Пасля далучэння да Полыпчы цяжкае становішча эка-номікі беларускіх губерняў не палепшылася. Прамысло-васць Заходняй Беларусі аднаўлялася марудна і нават у 1939 г. не дасягала ўзроўню 1913 г

Адзінай галіной прамысловасці краю, якая набыла знач-нае развіццё, была дрэваапрацоўчая. Лес быў важнай крыні-цай экспарту, за мяжу вывозілася звыш 70% дзелавой драўні-ны і фанеры..

Атрымала развіццё, акрамя дрэваапрацоўчай, таксама перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пра-дукцыі жывёлагадоўлі. У Баранавічах, Беластоку і Ваўка-выску працавалі мясакансервавыя заводы англійскай фірмы, шэраг дробных прадпрыемстваў у іншых месцах. Іх сумарныя магутнасці дазвалялі, разам з вырабамі індыві-дуальнай сялянскай гаспадаркі, выпрацоўваюць у 1939 г. 3 тыс. тон масла ў год, 1,4 тыс. тон сыру.

Цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці быў Беласток і яго прыгарады. На адпаведных прадпрыемствах працавалі штогод у сярэднім да 5 тысяч чалавек. Буйнымі прадпрыем-ствамі краю былі запалкавая фабрыка "Прагрэс-Вулкан" у Пінску, тытунёвая і фанерная ў Гродне, фанерная фабрыка ў Мастах, шклозавод "Неман" у Лідскім павеце і фабрыка гумавых вырабаў "Ардаль" у Лідзе..

У галіне сельскай гаспадаркі Заходняя Беларусь з'яўля-лася зонай буйнейшага у Еўропе памешчыцкага землеўла-дання. Польскі сейм у снежні 1920 г. прыняў закон "Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі". Згодна з гэтым законам каля 10 тыс. былых афіцэраў і унтэр-афіцэ-раў польскай арміі, т. зв. асаднікі, на льготных умовах атры-малі ў Заходняй Беларусі зямельныя ўчасткі ад 15 да 45 га.

3 кожным годам расла аграрная перанаселенасць заход-небеларускай вёскі. У пачатку 30-х гадоў яна складала 700 тыс. чалавек, або 50% усіх працаздольных. Неўраджайным быў амаль кожны другі год. Урад дапамогі не аказваў, і мно-гія сяляне галадалі.

Узровень 1913 г. у сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі быў дасягнуты толькі ў 1929 г. перад сусветным крызісам, які зноў моцна ўдарыў па ей. Тым не менш урон быў не такі значны, як пад час калектывізацыі ва Усходняй Беларусі.