Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

10. Крэўская унія і яе наступствы

Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вос трую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешва-ліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.

Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў Брат Альгерда Кей-стут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу кры-жакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кей-стут быў вераломна захоплены ў палон і на загад плямен-ніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт.

Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялі кага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай ка-ралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гіста-рычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях.

14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў бы лому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. На-ўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была накана-вана працяглая і няпростая гісторыя. 3 цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспек-тыўным для абодвух бакоў, пріснаваўшы 400 гадоў.

У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволе-ных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. I практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаў-най незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла ма-гутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з кры-жакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. 3 кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за дру гой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, як "вярхоўнага" князя ВКЛ.

Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзей-насці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ. Ён жорстка падаўляў супраціў князёў і ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы. Дасягнутая цэнтралізацыя ўлады і эфектыўная сістэма кіравання дазволілі Вітаўту праводзіць актыўную і ў цэлым паспяховую знешнюю палітыку.

Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ор-дэн, які рэгулярна здзяйсняў напады на літоўскія і заходне-беларускія землі. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва час та станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Такім жа небяспечным ворагам быў Ордэн і для Польшчы. Супольны праціўнік, а таксама Крэў-скае пагадненне рабілі Вялікае княства Літоўскае і Каралеў-ства Польскае натуральнымі саюзнікамі. Абвастрэнне ад-носін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Полынча і ВКЛ, а з другога -Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грун-вальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў ад-ной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб "Пагоня".

Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай ма-гутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ болып шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала ка-рысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава II Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемні-каў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакра-тыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі "падуладныя святой рымскай царквы" маглі зай-маць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўле-ны ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прыві-лей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак ад ной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадс-кага і палітычнага жыцця.

Напрыканцы жыцця, калі Вітаўт дасягнуў велізарных уплываў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каро-най. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, пры-чым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць перат-варэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.

У хуткім часе пасля смерці Вітаўта арыстакратыя ВКЛ без згоды польскіх магнатаў абрала новым вялікім князем малод-шага брата Ягайлы Свідрыгайлу (1430 - 1432 гг.) Яго палітыка рэзка адрознівалася ад курса Вітаўта. Насуперак Гарадзельс-каму прывілею Свідрыгайла стаў прызначаць праваслаўных феадалаў на высокія дзяржаўныя пасады. Гэта выклікала неза-даволенасць з боку паноў-католікаў, якія арганізавалі змову і ў 1432 г. абралі новым вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта (1432-1440). Распачалася феадальная вайна 1432-1436 гг. Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталіцкую знаць і кант-раляваў Літву, Заходнюю і Центральную Беларусь. Пад уладай Свідрыгайлы аказаліся Полацк, Віцебск, Смаленск, Усходняя Беларусь і ўкраінскія землі. Падтрымку яму аказвалі правас-лаўныя князі, баяры, мяшчане. Ягайла і Жыгімонт былі выму-шаны выдаць прьшілеі, якімі праваслаўная знаць ураўноўва-лася ў асабістых і маёмасных правах з каталіцкай. Тэты прад-бачлівы ход праціўнікаў а таксама ваенныя няўдачы Свідры гайлы прывялі да яго канчатковай паразы.

11. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцк.

Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (гаспадар), у большасці часу ён з'яўляўся адначасова каралём Польшчы. Вялікі князь з'яўляўся таксама суддзёй, адмі-ністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Галоўным яго абавязкам была абарона ўласнасці і тэры-торыі гаспадарства. Вялікі князь меў шырокія паўнамоц-твы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, ён прызначаў на дзяр-жаўныя пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і за яго подпісам выдаваліся ўсе найважнейшыя заканадаўчыя акты.

Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымі-навічаў (пазней Ягайлавічаў, ці Ягелонаў) напачатку вузкім колам найважнейшых саноўнікаў, а з канца XV ст. - валь-ным (агульным) соймам з удзелам прадстаўнікоў усіх зя-мель. інагурацыя (узвядзенне на пасаду, каранацыя) вялікіх князёў адбывалася ў Вільні, у касцёле святога Станіслава. На галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедым-іна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр.

Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь не адна-асобна, а з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўна-га кіравання. Прававое становішча вялікага князя літоўска га было тыповым для становішча абмежаванага феадальна-га манарха.

Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламен-цкую манархію. Непасрэдны ўплыў вялікага князя, які адначасова быў і польскім каралём, на дзяржаўныя спра вы аслабляўся яго частымі і працяглымі ад'ездамі ў Полыдчу. У час знаходжання ў Польшчы князь не меў права займацца дзяржаўнымі справамі ВКЛ. імі займа-лася Рада, альбо Паны-рада. Спачатку Рада была дарад-чым органам пры князю і назначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова значэнне і моц Рады раслі, і яна замест дарадчай установы пры вялікім князю зрабі-лася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу гаспадара. Яна стала пастаянным выканаўча-распа-радчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. 3 цягам часу ўстанавіўся пэўны састаў Рады. Права зася-даць у ей мелі каталіцкія біскупы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, самыя важныя службовыя асобы цэнтральнага ўпраўлення (маршалак земскі, канцлер, гет ман найвышэйшы, і інш.) і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях. Раней у склад Рады ўваходзілі выключна католікі, але к пачатку XVI ст. сярод іх былі ўжо і праваслаўныя. Поўны састаў Рады налічваў 45 ча-лавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваявод-стваў іх стала 65.

Кампетэнцыя Рады была такой жа шырокай, як і самога гаспадара. Яна вырашала пытанні абароны дзяржавы, міжнародных адносін, бягучага кіравання, фінансавай дзей-насці, назначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Толькі з удзелам Рады рыхтаваліся і прымаліся новыя зака-надаўчыя акты, выдаваліся граматы і прывілеі. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або адме-нены аднаасобна вялікім князем.

Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў у год, і разбірала толькі важныя справы. А ўсю бягучую работу па кіраванню дзяржаўнымі справамі ад імя Рады выконвала Найвышэйшая, або Тайная Рада, у якую ўваходзілі ваяво ды, каштэляны, канцлер, гетман, маршалак земскі. Прававое становішча Рады было замацавана ў агульназемскіх прыві-леях 1492 і 1506 гг. '

У сваей дзейнасці Рада вымушана была ўлічваць палі-тычную сітуацыю ў краше, а таксама знешнепалітычную абстаноўку. Усё тэта прымушала яе дзейнічаць з пэўнай аг-лядкай і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты.

Агульнадзяржаўны (вальны) сойм меў важнае значэн-не ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. На яго пасяджэнні запрашаліся ўсе буйныя феадалы, што ўваходзілі ў склад Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцова-га кіравання, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавен-ства, а таксама дэпутаты ад шляхты. Усе шляхцічы мелі права з'яўляцца на соймы, але, паколькі яны ўхіляліся ад яўкі, у 1512 г. быў прыняты закон, паводле якога павято-вай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты ад кожнага павета. іншыя пласты насельніцтва сваіх прадстаўнікоў на сойме не мелі. На соймах выпрацоўваўся агульны кірунак знеш-няй і ўнутранай палітыкі дзяржавы. Ён быў форумам вос-трай палітычнай барацьбы, абмяжоўваў уладу вялікага князя і, часткова, Рады, інстытут вальных соймаў дазва-ляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітыч-ным жыцці краіны.

Вышэйшымі службовым асобамі ў дзяржаве былі маршалак земскі, гетман, канцлер і падскарбій. Марша-лак земскі старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаў сам вялікі князь. У час ваенных дзеянняў ён меў самыя шырокія паўнамоцтвы ад-носна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць віна-ватых. Яго намеснікам быў гетман польны, той, хто ўзна-чальваў войска ў паходзе.

У войску знаходзіліся земскі харужы з земскай харуг-вай (сцягам). Ён узначальваў прыватныя і павятовыя ха-ругвы, што'далучаліся да гетманскага войска, існавала паса-да дворнага харужага, які захоўваў сцяг пры вялікім князю і камандаваў атрадам дваран.

Канцлер кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго на-глядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прыві-леяў, грамат і іншых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу, ён падпісваў і найваж-нейшыя дзяржаўныя акты. У канцылярыі пісьмова на беларускай мове (з 1696 г. -на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і Рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называлі-ся Літоўскай Метрыкай.

Мясцовае кіраванне на беларускіх землях было склада-ным. Яно залежала ад гістарычнага мінулага мясцовасці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і ад уладальніка тэрыторыі. Найбольш буйныя старажытныя княствы (По-лацкае, Віцебскае, Берасцейскае, Навагародскае) у першай палове XVI ст. былі пераўтвораны ў ваяводствы, іншыя у паветы, а такія, як Слуцкае, Кобрынскае і некаторыя іншыя, заставаліся княствамі. Асаблівае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права.

12. Гарады і гараджане ў ВКЛ

у ХШ-ХУі стст. на беларускіх землях інтэнсіўна раз-віваюцца гарады і мястэчкі, якія ўсё ў болыпай ступені канцэнтравалі рамесніцтва, гандаль, станавіліся цэнтрамі ажыўленага палітычнага і культурнага жыцця насельніцтва Беларусі. У крыніцах XIV - першай паловы XVII стст. упамінаецца прыкладна 350 гарадскіх паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі ў 200-300 дамоў, з некалькімі вуліцамі і 2-3 тыс. жыхароў. У сярэдзіне XVII ст. з 2,8-3 млн. жыха-роў Беларусі ў гарадах і мястэчках пражывала 350-400 тыс. чалавек, або 12-13%. Гарадское насельніцтва фарміравала-ся за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. Але частыя войны і масавыя эпідэміі зводзілі натуральны прырост да мінімуму.

80% гараджан складалі беларусы. Этнічны склад гарадс кога насельніцтва істотна дапаўняўся рускімі, літоўцамі, яўрэямі, палякамі, украінцамі, латышамі, немцамі і татарамі, якія складалі ад 20, а ў некаторых гарадах - да 40% насельніцтва. Разнастайным быў канфесійны склад га раджан: праваслаўныя, католікі, уніяты, іўдзеі, мусульмане, кальвіністы і іншыя, але пераважалі хрысціяне.

Гарады мелі неаднародную сацыяльную структуру. Вяр-хушку складала багатая частка купецтва і рамесніцкія май-стры, якім належала ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы пласт складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя -баяры. Сярод гарадской вярхушкі была і шляхта, якая маса-ва перасялялася ў гарады на працягу XVI - першай паловы XVII стст. Гарадскі патрыцыят складаў каля 25% іх насельніцтва. Найболыи шматлікую групу гараджан складалі дробныя гандляры, радавыя рамеснікі, чаляднікі і іх сем'і. Гэты сярэдні слой складаў 40-50% усіх жыхароў, улічваючы, што частку іх складала таксама духавенства, чыны ўрадавай адміністрацыі і інш. Найболып абяздоленай часткай гарадскога люду былі так званыя "люзныя людзі" і"гульцяі" - даведзеныя да галечы і абеззямеленыя сяляне, вымушаныя пакінуць сваю гаспадарку і знайшоўшыя пры-тулак у горадзе. У пачатку XVII ст. іх колькасць даходзіла да адной трэці гарадскога насельніцтва.

Гарады і мястэчкі існавалі як на дзяржаўных вялікакняжацкіх, так і прыватнаўласніцкіх землях. Больш 40% усіх гарадскіх пасяленняў Беларусі ў першай палове XVI ст. падпарадкоўваліся юрысдыкцыі буйных магнатаў (Слуцк, Стары Быхаў, Клецк, Копысь, Тураў, Шклоў, Зэльва, Маладзечна, Смаргонь, Лагойск і інш.).

Жыхары мястэчак і невялікіх гарадоў побач з рамяством і гандлем займаліся апрацоўкай зямлі і сельскагаспадарчымі промысламі.

Невялікімі тады былі і гарады. Гарады з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў і больш лічыліся буйнымі. Да іх адносіліся Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Шнек.

Крыніцы XVI ст. упамінаюць каля 200 рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей.

Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі свае ўласныя карпарацыі. Такімі аб'яднаннямі сталі цэхі. Цэхі ў беларускіх гарадах былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (уваходзілі рамеснікі адной прафесіі); аб'яднаныя (уваходзілі рамеснікі дзвюх і больш блізкіх прафесій) і збор-ныя (уваходзілі прадстаўнікі розных прафесій). Апошнія карпарацыі ўзнікалі тады, калі ў тым ці іншым горадзе было мала рамеснікаў адной спецыяльна.

Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлёвай дзейнасці. У буйных гарадах таргі наладжваліся двойчы, у невялікіх гарадах і мястэчках - раз у тыдзень. У перадсвя-точныя дні ў буйных гарадах арганізоўваліся кірмашы, якія маглі цягнуцца некалькі дзён.

Гандлёвыя сувязі звязвалі горад з вёскамі і мястэчкамі, а буйныя гарады - паміж сабой. Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Віцебск, Полацк, Менск, Магілёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Расіяй, Полыпчай, Турцыяй, Малдавіяй і інш. Больш як 20 буйных "шляхоў і гасцінцаў" звязвалі беларускія гарады паміж сабой і з кірмашамі Варшавы, Любліна, Літвы, Венгрыі, Смаленска, Украіны. Беларускія купцы выконвалі пасрэдніцкую ролю ў гандлёвых сувязях Расіі з Польшчай.

3 умацаваннем эканамічнай і грамадскай ролі гарадоў расло іх імкненне пашырыць свае правы і прывілеі. 3 канца XIV ст. дзяржаўная ўлада ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права. У 1390 г. та кое права было дадзена Брэсту, у 1391 г. - Віцебску і Магілёву, у 1496 г. - Гародні, 1499 г. - Менску, і інш. Да сярэдзіны XVII ст. яго атрымала болыпасць буйных гара доў, каля паловы сярэдніх гарадоў Беларусі, у тым ліку і прыватнаўласніцкіх.

Горадам, які атрымаў магдэбургскае права, кіраваў магістрат, што складаўся з рады і лавы. Рада ажыццяўляла функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах, лава судзіла гараджан па крымінальных справах. Чле ны рады (радцы, райцы, ратманы) і гарадскога суда (лаўнікі) выбіраліся выключна з заможнай вярхушкі, радцы - штогод, лаўнікі - на больш працяглы перыяд. На чале магістрата стаяў войт, якому належала вышэйшая судовая і выканаўчая ўлада Пасяджэнні магістрата праходзілі ў будынку ратушы, які ўзводзіўся ў цэнт-ры горада, атрымаўшага магдэбургскае права.

Жыхары такіх гарадоў вызваляліся ад улады і суда дзяр-жаўнай адміністрацыі і ад выканання феадальных павіннасцей (па рамонту замка, абарончых умацаванняў і інш.), што давала ім магчымасць больш часу займацца сваей прафесійнай дзейнасцю. Павіннасці былі заменены аднара-завым штогадовым грашовым падаткам.