Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

36. Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот

Феадальныя адносіны на вёсцы, якія ўсё яшчэ панавалі ў шэрагу краін, сталі торма-зам і галоўнай прычынай адставання іх эканомік. Таму ўра-Ды Аўстрыі, Прусіі і Расіі, у ліку апошніх, былі вымушаны пайсці на адмену прыгоннага права. Аднак пераход ад феа-Дальных да капіталістычных адносін на вёсцы быў абцяжа-раны ў гэтых краінах шэрагам перажыткаў старога ладу і перш за ўсё захаваннем буйнога памешчыцкага землеўла-Дання. Паводле вызначэння У. Леніна, гэта быў прускі шлях развіцця капіталізму у сельскай гаспадарцы. Другім шля­хам быў амерыканскі (фермерскі).

Панаванне памешчыцкага землеўладання было вельмі ўласцівай Бёларусі рысай. Менавіта памешчыцкія гаспадаркі Бёларусі былі галоў-нымі пастаўшчыкамі прадукцыі на мясцовы, усерасійскі і за­ходнееўрапейскі рынкі. У 60-70-я гг. XIX ст. сельская гаспа-дарка Бёларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа. Па-ступленне ў 80-я гг. на заходнееўрапейскі рынак больш танна-га і якаснага збожжа з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны і Аўст-раліі выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Да таго ж расійскі ўрад праз тарыфную палітыку спрыяў вывазу збожжа на захад кантынента з паўднёвых раёнаў імперыі. У выніку вырошчванне таварнага хлеба на Бёларусі стала ня-выгадным, і яе сельская гаспадарка пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю..

Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя сель­скай гаспадаркі. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губер-нях утварыўся раён бульбаводства. На льне спецыялізавалі-ся Віцебская і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай гу-берні. На Магілёўшчыне вырошчвалі каноплі. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Мінскай губернях паспяхова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Аднак к пачатку XX ст., у сувязі з канкурэнцыяй аўстралійскай воўны, яна прыйшла ў заняпад.

Найадметнейшай рысай прамысловасці Беларусі 2-й паловы XIX ст. была яе шматукладнасць. Суіснавалі ўласці-выя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыем-ствы - фабрыкі і заводы. Найболыи развітымі галінамі прамысловасці былі віна-курная (у 1890 г. у пяці беларускіх губернях дзейнічала 18% вінакурных заводаў Расійскай імперыі), дрэваапрацоўчая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно- і пенькаапрацоўчая, металаапрацоўчая (на прывазной сыравіне). У 2-й палове XIX ст. у шэрагу гэтых галін адбыўся прамысловы пераварот. Адным з важных фактараў фарміравання нацыянальна-га рынку і развіцця гаспадаркі ўвогуле было пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак. Пры бу-даўніцтве чыгунак на Беларусі ўрад зыходзіў з ваенна-стра-тэгічных (геаграфічнае становішча края на надзвычай важ­ным заходнім накірунку), а таксама з эканамічных мерка- ванняў. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска-Варшаўскай дарогі) прайшла па тэрыторыі Беларусі ў 1862г. На пачатку XX ст., з пабудовай Рыга-Арлоўскай, Маскоў-ска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай і Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склада 2.985 км.

Пра пашырэнне і паглыбленне рыначных сувязяў сведчаць глыбокія зрухі ў гандлі. На змену кірмашам, якія праводзіліся перыядычна, прыходзіў сталы крамны ган-даль. Гэта асабліва ўласціва гарадам, дзе к канцу XIX ст. на яго прыпадала ўжо 95% усяго ўнутранага абароту. Пад уплывам эканамічных пераўтварэнняў капіталістыч-нага характару мянялася і сацыяльная структура насельніцт-ва Беларусі. Адбывалася сацыяльнае і маёмаснае яго рассла-енне, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася маёмасная дыферэн-цыяцыя сялянства. Напрыканцы XIX ст. прамысловы пралетарыят Беларусі налічваў 143 тыс. чала-век. Размешчанасць пераважнай большасці фабрык і заводаў у мястэчках і маёнтках, а таксама іх дробныя памеры абу-мовілі асаблівасці айчыннага рабочага класа. Ён усё яшчэ быў трывала звязаны з сельскай гаспадаркай. Толькі невялікая доля рабочых была сканцэнтравана на буйных прадпрыем-ствах. У склад буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы (вельмі ча-ста адначасова памешчыкі), заможныя рамеснікі і сама-тужнікі, купцы, фінансісты, вярхушка сялянства.