Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

59. Акупацыйны рэжым. Беларускі калабарацыянізм

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Акупацыйная па-літыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана. Згодна новаму адміністрацыйнаму падзелу частка Беларусі разам з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй была ўключана ў склад рэйхскамі-сарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе. Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далу-чылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нор­мы нямецкага права. Кіраўніцтва ва ўсіх структурах улады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі.

Да рэйхскамісарыята "Украіна" адышлі гарады Брэст, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поў-дзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на ўкраінскай і нямецкай мовах. Беларуская мова была забаронена. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія кар­бованцы, якія ўвеў у абарачэнне Ровенскі эмісійны банк.

На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай вобласці акупанты ўтварылі так званую Вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створа-ныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.

У склад Генеральнай акругі Беларусь былі ўключаны Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўноч-ныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны). Плошча Генеральнай акругі Беларусь складала не больш трэці даваеннай тэрыторыі Бе-ларусі. Паводле звестак акупацыйных уладаў на снежань 1941 г. тут пражывала 3 млн. 138 тыс. чалавек.

Нямецкую акупацыйную адміністрацыю на Беларусі з 17 ліпеня 1941 г. да апошняга дня свайго жыцця (22 верасня 1943 г.) узначальваў генеральны камісар (гаўляйтэр) В. Кубэ. Пасля яго забойства партызанамі генеральны камісарыят узначаліў генерал паліцыі К. Готберг.

Уся тэрыторыя так званай Генеральнай акругі была падзе-лена на 10 акруг (гебітскамісарыятаў). Разам з органамі ня­мецкага кіравання ў акругах ствараліся управы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі..

Вясной 1942 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Бела­русь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых кааператываў. На тэры­торыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.

Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Гер-маніі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя паме-ры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі.

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўла-ды з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае выся-ленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.

У 1942 г. у сувязі з разгортваннем партызанскага руху забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі на-былі сістэмны характар. За акрэслены перыяд акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў тэты час вайны была пакрыта густой сеткай лаге-раў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішча-на звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Бе­ларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.

3 набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу з насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэх-налагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. ня-мецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". Нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. За перыяд нямец-кага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэс-публікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вес­ка - 445 594 мірных жыхароў. На беларускай зямлі ня­мецкія акупанты закатавалі 810 000 савецкіх ваеннапа­лонных.

Перамога Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыў-ная дзейнасць беларускіх партызан і падполынчыкаў, пат-рыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не даз-волілі нямецкім акупантам ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.