Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

28 Верасня 1708 г. Пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армія разграміла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу XII.

Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памяняў палітычную сітуацыю ў краше. Расійскае і польскае войскі ачысцілі ад шведаў і іх прыхільнікаў Бе ларусь. Зацікаўленыя ў захаванні безуладдзя і анархіі пад прык-рыццём аховы і гарантавання "шляхецкіх вольнасцяў" Расія, Прусія і Аўстрыя вырашьші ўтрымліваць Рэч Паспалітую ў залежнасці ад сябе. Паўночная вайна эканамічна зруйнава-ла Рэч Паспалітую, асабліва яе ўсходнія рэгіёны. Яна была адной з найболып драматычных старонак беларускай гісторыі. Вялікае княства Літоўскае зноў было адкінута на дзесяткі гадоў назад у сваім гаспадарчым развіцці. Ваен ныя дзеянні, грабяжы, пастоі войскаў, непасільныя кантрыбуцыі давялі Беларусь да страшнага спусташэння, нанеслі вялікі урон яе эканоміцы. Сотні населеных пунктаў ляжалі ў руінах. Былі спалены Нясвіж, Ляхавічы/Магілёў, Віцебск, Мсціслаў і шмат іншых гарадоў.

Ваенныя спусташэнні ўзмацніліся засухай, што спасцігла сельскую гаспадарку. Вялікім цяжарам для разра-баванага і збяднелага народа была эпідэмія, якая лютавала з

1708 па 1711 гг. і выклікала вялікую смяротнасць. У На-ваградку пасля яе засталася толькі палова жыхароў. Эпідэмія ў 'Гародні ў 1710 г. прыняла такія памеры, што "ўвесь горад застаўся пустым". Сельская гаспадарка, гара-ды, рамяство, гандаль прыйшлі ў глыбокі заняпад. Вялікай цаной заплаціў беларускі народ у гэтай вайне. Агульныя страты насельніцтва склалі каля 30%, а гэта больш за 700 тыс. чалавек (за гады вайны яго колькасць знізілася з 2,2 млн. да 1,5 млн. чалавек).

25. Адукацыя і асвета ў Беларусі ў ху1-хуш стст.

У ХУ1-ХУН стст. асвета на Беларусі развівалася ва ўмо-вах барацьбы паміж праваслаўем, каталіцтвам і рэфарма-цыйнымі рухамі. Пры падтрымцы ўрада езуіты адкрывалі школы, якія спрыялі ўмацаванню пазіцый каталіцкай царк-вы і вынішчэнню рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У 1579 г. яны заснавалі Віленскую акадэмію - першую ў ВКЛ вы-шэйшую навучальную ўстанову. Першым рэктарам акадэміі быў ідэолаг контррэфармацыі Пётр Скарга. Акадэмія мела філасофскі і тэалагічны факультэты, з 1641 г. - юрыдычны. Яна рыхтавала служыцеляў культу, педагогаў, палітычных дзеячаў, дыпламатаў. Мела багатую бібліятэку, астранаміч-ную абсерваторыю. У найбольш значных гарадах Беларусі (Полацку, Нясві-жы, Оршы, Брэсце, Пінску, Гродне, Наваградку, Віцебску, Мінску, Слуцку, Слоніме і інш.) езуіты адкрылі свае калегіі -навучальныя ўстановы сярэдняга тыпу, якія мелі антыпра-тэстанцкі, а потым і антыправаслаўны характар. У калегіях выкладаліся граматыка, рыторыка, этыка, багаслоўе, фізіка, матэматыка.

Адказам праваслаўнай царквы на каталіцкую экспан-сію апошняй трэці XVI ст. было адкрыццё брацкіх школ у Вільні, Брэсце, Магілёве, Мінску, Пінску, Оршы, Шклове і

інш. У іх вывучаліся граматыка, рыторыка, арыфметыка, свяшчэннае пісанне, геаграфія, астраномія, мовы (беларус-кая, польская, грэчаская і лацінская). У навучальным пра-цэсе выкарыстоўваліся элементы класна-ўрочнай сістэмы. Выкладчыкамі брацкіх школ працавалі выдатныя педагогі і царкоўна-культурныя дзеячы канца XVI - першай паловы XVII стст.: Васіль Цяпінскі, браты Зізаніі, Мялецій Смат-рыцкі, Лявонцій Карповіч.

Пасля заключэння ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі пачалі адкрывацца уніяцкія школы, што ўтрымлівалі-ся, кіраваліся і забяспечваліся педагагічнымі кадрамі ма-наскім ордэнам базыльян. Другая палова XVIII - пачатак XIX стст. вядомы на Бе-ларусі, у ВКЛ і Рэчы Паспалітай у цэлым як эпоха Асветні-цтва.

Да сярэдзіны XVIII ст. сістэма адукацыі, што склалася ў папярэдні перыяд, перастала адпавядаць наспелым пат-рабаванням грамадскага развіцця. Найбольш радыкаль-ным крокам у галіне асветы была школьная рэформа, ажыццёўленая Адукацыйнай камісіяй - установай па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай, заснава-най сеймам 1773-1775 гг..

У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ей падпарадкоўвалася Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія), якая з'яўлялася вышэйшай ступенню і галоўным навучальным цэнтрам у княстве. Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і аст-ранома Марціна Пачобута-Адляніцкага, які, займаючы гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ей амаль свецкі характар.

ЛЕКЦЫЯ № 9. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел

Заняпад, а ўслед за ім і знікненне з карты Еўропы некалі магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын.

Шматлікія войны знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна. Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), вайной з украінскім казацтвам (1648-1654) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржа-ве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкінулі на дзесяткі гадоў назад яе ў эканамічным развіцці.

Шэраг прычын заняпаду Рэчы Паспалітай быў зак-ладзены ў самім яе грамадскім і дзяржаўным ладзе. У той час, як суседнія дзяржавы перажывалі ўздым і пашыралі свае тэрыторыі, Рэч Паспалітая "трымалася беспарадкам". Яна апынулася ў стане поўнай анархіі і бязладдзя, якія сталі вынікам злоўжывання "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".

Разам з аслабленнем цэнтральнай улады ўзмацнялася магутнасць буйнейшых зямельных магнатаў, якія ператварыліся па сутнасці ва ўдзельных князёў. Радзівілы, Сапегі, Вішнявецкія акружылі сябе шматлюднымі, поўнымі залежнай шляхты дварамі, якія здзіўлялі сучаснікаў сваім ба-гаццем. Заможныя і ўплывовыя магнаты мелі прыватнае войска (так званыя "надворныя харугвы"), з дапамогай якога вялі паміж сабой барацьбу за ўплыў у дзяржаве. іх землі вартавалі шматлікія замкі-крэпасці, нярэдка больш сучасныя і ўмацаваныя, чым дзяржаўныя. Эканамічна адасобленыя ўладанні ўяўлялі своеасаблівыя "дзяржавы ў дзяржаве". У XVII і XVIII стст. магнатэрыя стала рашаючай сілай у краше, яна фактычна кіравала дзяржавай ці, дакладней, сваімі непамернымі амбіцыямі вяла яе да скону. У сваіх бойках за першьшство магнаты ўсё часцей звяртаюцца за падтрымкай да іншаземных дзяржаў. У канцы XVII - пачатку XVIII стст. амбіцыі магнацкіх родаў у ВКЛ даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадзянскія войны.

На выбарчым сойме 1764 г. намаганнямі Чарта-рьійскіх і ціскам прысутных пад Варшавай рускіх войскаў, Панятоўскі быў абраны на трон Рэчы Паспалітай і прыняў каралеўскае імя Аўгуст.

Пасля першага поспеху Чартарыйскія і іх прыхільнікі прапанавалі план рэформ, які з некаторымі абмежаваннямі быў прыняты. Было ліквідавана права "ліберум вета", ство-рана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі" - прата-тып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генераль-ны мытны тарыф і інш.

Расія і Прусія не жадалі ўзмацнення Рэчы Паспалі тай, выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ. Яшчэ ў 1764 г. гэтыя дзве дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім яны абавязваліся перашкаджаць сілай зброі рэфармаванню дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Пытаннем, якое зра-біла магчымым для Расіі і Прусіі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, была праблема дысідэнтаў -праваслаўных і пратэстантаў, абаронцамі якіх дзве вы-шэйназваныя дзяржавы выступалі згодна з ранейшымі пагадненнямі. У Рэчы Паспалітай правы дысідэнтаў былі значна абмежаваныя.

Станіслаў Аўгуст і Чартарыйскія не далі згоды на хуткае ўраўнаванне дысідэнтаў у правах з католікамі, што было ўспрынята Кацярынай II і Фрыдрыхам II як спроба выйсці з-пад кантролю Расіі і Прусіі. Пад патранатам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварылася ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэ-станцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роў-насці канфесій. Да Рэчы Паспалітай былі накіраваны новыя царскія войскі.

У кастрычніку 1767 г. пачаў працу сойм, у парадку дня якога стаяла пытанне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў і вяртанні дарэформенных парадкаў. Сойм стварыў спецы-яльную камісію, якая павінна была выпрацаваць праект ра-шэнняў у справах дысідэнтаў. Праз год на пасяджэнні сой ма былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі: 1) вы-барнасць караля, права "ліберум вета"; 2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зям-лёй; 3) права суда над прыгоннымі і г. д.

У "Кардынальных правах" меліся і некаторыя новыя нормы. У прыватнасці, памешчыкі былі пазбаўлены права прыгаворваць прыгонных сялян да пакарання смерцю, на тэрыторыі Полыпчы была пашырана норма права, якая існавала ў Статуце Вялікага княства Літоўскага, аб крымі-нальнай адказнасці шляхціча за забойства простага чалаве-ка. "Кардынальныя правы" дэкларавалі нязменнасць дзяр-жаўнага ладу Рэчы Паспалітай і абвяшчалі гарантам гэтага Расійскую імперыю. Так упершыню дэ-юрэ ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены у залежнасць ад пазіцыі Расійскай дзяржавы. На гэтым жа сойме дысі-дэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі. ім дазваля-лася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католі камі і г. д.

Ураўнаванне ў правах дысідэнтаў, узмацненне залеж-насці Рэчы Паспалітай ад Расіі і Прусіі выклікалі незада вал ьненне часткі шляхты і магнатаў. У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне імі была створана канфедэрацыя. Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны. Войскі канфедэрантаў (3 тыс. чалавек), якімі камандаваў М.К. Агінскі, былі раз-біты А. Суворавым.

У гэты час прускі кароль Фрыдрых II пачаў рабіць за-хады, накіраваныя на падзел тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У пачатку 1772 г. было дасягнута пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй па гэтым пытанні, затым да іх далучалася Аўст-рыя. 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу была падпісана кан-венцыя, згодна з якой акрэсліваліся ўмовы і межы падзе-лу.