Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

35. Паўстанне 1863-1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага на Беларусі

Абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з ад-менай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэры-торыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 г. тут прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 люта-га 1861 г. патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.

У нацыянальна-вызваленчым руху аформіліся дзве па-літычныя групоўкі: "чырвоныя" і "белыя". "Чырвоныя" мер-кавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паў­станне, найболып радыкальныя з іх (левыя) выказваліся за рэспубліканскі і дэмакратычны лад, самавызначэнне наро-даў, разлічвалі на падтрымку рэвалюцыйных сіл Расіі. "Бе­лыя", што прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальні-каў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся не дапусціць, каб паўстан- не перарасло ў сялянскую рэвалюцыю, а спадзяванні на ад-наўленне незалежнасці звязвалі з націскам на Расію заход-нееўрапейскіх дзяржаў. Яны наладзілі сувязь з арыстакра-тычнай эміграцыяй у Парыжы і праз князя Чартарыйскага падтрымлівалі адносіны з урадамі Францыі і Англіі. "Бе-лыя" планавалі аднавіць Польшчу ў межах Рэчы Паспалі-тай. Для кіравання і каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў сакавіку 1862 г. быў створаны Цэнтральны на-цыянальны камітэт (ЦНК) на чале з "чырвонымі" Я. Дамб-роўскім, 3. Серакоўскім, В. Урублеўскім.

Пад уплывам гэтых падзей складвалася сітуацыя ў Бе-ларусі, дзе найбольш актыўную ролю адыгрываў Кастусь Каліноўскі (1838-1864), шляхціч з Гродзеншчыны, рэвалю-цыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт. Ён скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў там у рэвалюцыйных гуртках. Вярнуўся ў 1861 г. на радзіму і ў хуткім часе стаў адным з правадыроў вызваленчага руху. Су-месна з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаваў нелегальную газету "Мужыцкая праўда", якая стала рупарам рэвалюцый-на-дэмакратычнага крыла "чырвоных". На працягу 1862-1863 гг. выйшла сем нумароў у выглядзе лістовак. Сваім змес-там газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар аг-рарнай рэформы, раскрывала імперскую палітыку самадзяр-жаўя, абараняла скасаваную ўладамі уніяцкую царкву.

Летам 1862 г., з мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, у Вільні стварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. У ім былі прадстаўле-ны літоўска-беларускія "чырвоныя", а старшынёй з кастрычні-ка 1862 г. стаў К. Каліноўскі

Паўстанце выбухнула ў Царстве Польскім у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 г., калі адначасова напалі на рускія гарні-зоны ў розных частках краіны. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе Часо­вым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнарода-ваў праграмныя дакументы, што дубліравалі праграму польскіх паўстанцаў. Насельніцтва заклікалася падняцца на ўзброеную барацьбу, жыхары аб'яўляліся раўнапраўнымі грамадзянамі, незалежна ад саслоўнай прыналежнасці, на-цыянальнасці і веравызнання. Ва ўласнасць сялян бязвып-латна перадаваліся зямельныя надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а з памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяр-жава. Беззямельныя сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстан-ня, павінны былі атрымаць па тры маргі зямлі (1 морг роў-ны 0,71 га). Рэкруцтва замянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю. Аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма.

Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся ў заходніх паветах Беларусі з Польшчы ўжо ў канцы студзеня 1863 г. Боль-шасць мясцовых атрадаў сфарміраваліся ў сакавіку-красаві-ку. У іх склад увайшлі дробная шляхта, навучэнцкая мо-ладзь, рамеснікі, сяляне, афіцэры, што пакінулі царскую ар-мію. Агульнага плана дзеянняў і ўзаемнай каардынацыі не было. Не хапала таксама зброі. Дзейнічалі партызанскімі метадамі. Усяго на Беларусі (у сучасных яе межах) з лютага па жнівень 1863 г. зафіксавана 46 баёў і баявых сутычак паўстанцаў з царскімі войскамі; 2/3 з іх адбыліся на Гро-дзеншчыне і Віленшчыне.

Калі першапачаткова ініцыятыва належала "чырвоным" і прычым іх радыкальнай, левай частцы, то з развіццём паў- стання да яго далучыліся "белыя", каб пазбавіць рэвалю-цыйнай накіраванасці, а толькі справакаваць ваеннае ўмя-шальніцтва Англіі і Францыі. "Белыя" ўстанавілі кантроль над кіруючымі органамі ў Варшаве і ў сакавіку 1863 г. па ўказанні адтуль быў створаны Аддзел кіраўніцтва правін-цыямі Літвы на чале з памешчыкам Я. Гейштарам. Калі-ноўскі, пасля рэзкага пратэсту супраць гэтай акцыі, не знай-шоўшы дастатковай апоры, прыняў пасаду гродзенскага ва-яводскага камісара. Прыход "белых" да кіраўніцтва кампра-метаваў справу ў вачах сялянскіх мае. У выніку, асноўная маса беларускага сялянства не да-лучылася да паўстанцаў, іх доля склала каля 18%.

Урады Англіі і Францыі адкрыта спачувалі паўстан-ню, але абмежаваліся толькі дыпламатычнымі дэмаршамі і дазволам ваяваць добраахвотнікам, якіх прыбыло ў Польшчу і Літву некалькі соцень. Царызм тапіў паўстанне ў крыві, а памешчыкі ўключыліся ў кампанію збору вернападданіцкіх адрасоў. Восенню 1863 г. узброеная барацьба на Беларусі спынілася, а летам і восенню 1864 г. былі разгромлены апошнія атрады ў Полыпчы.

Мужны і нястомны Каліноўскі працягваў рэвалюцый-ную дзейнасць, спрабаваў выратаваць людзей і арганізацыі, каб зноў выступіць вясною 1864 г. Доўгі час удавалася кан-спіравацца, але адзін з членаў арганізацыі на допыце выдаў яго. 10 сакавіка Каліноўскі быў публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш 850 асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чалавек сасла-ны і выселены. У Беларусі і Літве быў устаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на змяншэнне польскага уплыву і ўзмацненне русіфікацыі краю.