Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

51. Калектывізацыя ў Беларусі

У канцы 20-х гадоў групоўка Сталіна распачала адыход ад нэпа і рэпрэсіі супраць "непралетарскіх элементаў". На вёсцы галоўным ворагам быў аб'яўлены "кулак", г. зн. за-можны селянін. У 1927 г. на Беларусі такіх налічвалася 4,1% ад усяго вясковага насельніцтва.

Такім чынам быў вызначаны курс на масавую калек-тывізацыю сельскай гаспадаркі.

Каб забяспечыць высокія тэмпы калектывізацыі, у вёс-ку паслалі тысячы ўпаўнаважаных, а ў гарадах на прамыс-ловых прадпрыемствах ствараліся спецыяльныя брыгады дапамогі..

Працэс кааперавання быў падменены "раскулачван-нем". У БССР раскулачванню падлягала 34 тыс. гаспада-рак..

Нават сераднякоў і беднякоў, якія сумняваліся ў мэта-згоднасці суцэльнай калектывізацыі, абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва і г.д. У выніку ў вёсцы зноў абва-стрылася палітычнае становішча, сталі нарастаць сялянскія хваляванні. У студзені - сярэдзіне красавіка 1930 г. у БССР было зарэгістравана 520 "кулацкіх" выступленняў - перш за ўсё гэта была расправа над камуністамі і актывістамі.

Таксама да актыўных формаў пратэсту сялян можна ад-несці забой хатняй жывёлы. Трэба мець на ўвазе і тое, што стымулаў уваходжання ў калгасы не было. Жывёла і інвен-тар абагульняліся бясплатна

Выхад з калгасаў з'явіўся натуральнай рэакцыяй сялян выратавацца ад голаду, які ахапіў СССР у 1932-1933 гг. і забраў 3-4 млн. жыццяў, перш за ўсё на Украіне і чарназем-най паласе Расіі. Ён быў выкліканы неўраджаем і жорсткай нарыхтоўчай палітыкай. Масавы голад абышоў нашу рэс-публіку, хоць і тут шматлікімі былі паведамленні аб адсут-насці збожжа ў 12 раёнах, аб выпадках апухання людзей і галоднай смерці ў Ельскім, Нараўлянскім і іншых раёнах.

Партыйнаму кіраўніцтву краіны стала зразумела, што го­лым адміністраваннем вырашыць праблему перабудовы аг-рарнага сектара немагчыма. Таму былі дазволены калгасны гандаль, паменшаны падатак на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі. Былі намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гас-падаркі, аб размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў, па за-беспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі.

Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі адыгрываць машынна-трактарныя станцыі. Менавіта яны, па задуме савецкага кіраўніцтва, павінны былі пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу выт-ворчасці, заснаванага на калектыўнай працы. У пачатку 1929 г. пачалася арганізацыя МТС, а ў 1932 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33% калгасаў. На палях з'явіліся першыя камбайны.

Узмацнялася і адміністрацыйнае ўздзеянне на вёску, у МТС былі створаны палітычныя аддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі і з'яўляліся органамі "дыкта-туры пралетарыяту" ў вёсцы. Палітаддзелы кіравалі дзей-насцю МТС, а таксама павінны былі кантраляваць калгасы, саўгасы і мясцовыя партыйныя арганізацыі. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя метады: запалохванне, прымус, раскулачванне, спецпася-ленні, расстрэлы. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад свайго старшыні.

На канец 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную. Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых ула-дальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Фактычна сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў.