
- •Тэарэтычныя аспекты праблемы.
- •Лекцыя 2. Сярэднявечная Еўропа і Беларусь: праблемы культурных узаемаўплываў
- •1.Культура Візантыі ў сярэднявечную эпоху.
- •8 2.Культура Беларусі 10-13 ст.: праблема візантыйскіх уплываў.
- •3. Культура сярэднявечнай Еўропы: асноўныя асаблівасці.
- •12 4. Культурныя ўплывы заходняй (лацінскай) Еўропы на беларускія землі ў 12-14 ст. Развіццё беларускай готыкі
- •Літаратура
- •Лекцыя 3. Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
- •13 1.Ідэі Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.
- •15 2. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ў Беларусі.
- •14 2. Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага кнігадрукавання.
- •18 4. Кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове 16 – пачатку 17 ст.
- •5. Антычныя і заходнееўрапейскія ўплывы ў кніжнай культуры Беларусі.
- •21 6. Развіццё адукацыі еўрапейскага тыпу на беларускіх землях у 15- пачатку 17 ст.
- •20 7. Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння.
- •13 6. Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.
- •Літаратура
- •16 Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.
- •21 2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы
- •24 3. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце.
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва.
- •21 2. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях
- •25 4.Залаты век тэатральнага мастацтва.
- •5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29 1. Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры ў 19 ст.
- •2. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у першай палове 19 ст.
- •3.Навука на беларускіх землях у 19 ст.
- •4. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.
- •5. Станаўленне беларускамоўнай літаратуры ў першай палове 19 ст.
- •6. Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •Лекцыя 7. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст. – пачатку 20 ст.
- •1. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у другой палове 19 ст.: праблема нацыянальна-культурнай асіміляцыі.
- •2. Развіццё беларусазнаўства ў другой палове 19 ст.
- •3. Беларуская літаратура ў другой палове 19 ст.
- •4. Мастацтва Беларусі другой паловы 19 ст. У еўрапейскім кантэксце
- •5. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 20 ст.
- •Літаратура
- •Лекцыя 8. Культура Беларусі ў 20 ст.
- •1.Культурнае жыццё Беларусі ў часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).
- •2. Культурнае жыццё ў бсср у часы беларусізацыі (1920-я гады)
- •3.Культура Заходняй Беларусі (1921-1939)
- •4. Культурнае жыццё ў бсср у другой палове 20 ст.
- •5. Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •6. Культура беларускага замежжа
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамену па курсу
- •Тэсты для самаправеркі
- •Культура беларускага замежжа.
2. Развіццё беларусазнаўства ў другой палове 19 ст.
У другой палове 19 ст. працягваецца дынамічнае развіццё навуковага беларусазнаўства. Асаблівых поспехаў дасягае ў гэты час этнаграфічная навука. Да справы вывучэння традыцыйнай культуры, звычаяў і абрадаў беларускага насельніцтва далучаюцца дзесяткі даследчыкаў. Прычым царскія ўлады пасля паўстання 1863 г. часта падтрымлівалі правядзенне этнаграфічных даследаванняў, паколькі разлічвалі, што яны паслужаць для абгрунтавання іх нацыянальнай палітыкі на беларускіх землях. Але галоўным вынікам развіцця этнаграфіі і фалькларыстыкі наадварот стала навуковае абгрунтаванне ідэі культурнай самабытнасці беларусаў як асобнага народу, доказ багацця іх міфалогіі і фальклору.
Актыўную працу ў кірунку этнаграфічнага вывучэння Беларусі праводзіў Паўночна-Заходні Аддзел Рускага Геаграфічнага Таварыства (дзейнічаў у 1867-1875 гг). Яго актыўнымі супрацоўнікамі былі такія даследчыкі як А.Дзмітрыеў, А.Сементоўскі, П.Шэйн, Е.Раманаў і інш. Найперш неабходна вылучыць дзейнасць Еўдакіма Раманава (1855-1922). Галоўнай яго працай стаў шматтомны “Белорусский сборник“ (выдаваўся ў 1886-1912 гг.), у якім вельмі падрабязна асвятляліся розныя бакі жыцця беларускага народу, яго звычаі, традыцыі, абрады. Е.Раманаў складаў слоўнік беларускай мовы, які, на жаль, так і не быў апублікаваны, а пазней знік у часе першай сусветнай вайны. Ён таксама выдаваў беларускія паэтычныя творы, у тым ліку вядомую ананімную паэму «Тарас на Парнасе». Раманаў быў шчырым патрыётам свайго роднага краю, хаця і захоўваў лаяльнасць да царскай улады і яе палітыкі.
У 1880-1890-я гады пачалі актыўна займацца этнаграфічнымі даследаваннямі М.Доўнар-Запольскі, М.Янчук, А.Багдановіч, М.Нікіфароўскі і многія інш. Неабходна назваць таксама польскага даследчыка Міхала Федароўскага (1853-1923), які стаў аўтарам фундаментальнага шматтомнага даследавання “Беларускі люд на Літоўскай Русі“.
Вынікам працы даследчыкаў у галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст. стала выданне вялікай колькасці кніг, прысвечаных беларускай народнай культуры. Дзякуючы гэтаму захаваўся багацейшы культурны пласт, які ў большасці народаў Еўропы на той час ужо знік у выніку разбурэння традыцыйнай вёскі. Да багацця народнай культуры, як доказу самабытнасці нашага народу, звярталіся беларускія нацыянальныя дзеячы ў сваім зманні за нацыянальнае адраджэнне нашага народу.
Вялікімі дасягненнямі адзначана ў разглядаемы перыяд і вывучэнне беларускай мовы. У 1870 г. Іван Насовіч (1788-1877) выдаў “Словарь белорусского наречия“, які налічваў каля 30 тыс. слоў. Гэты слоўнік, над якім аўтар працаваў звыш 16 гадоў, стаў багацейшым зборам беларускай лексікі. І.Насовіч не быў акадэмічным даследчыкам. Усё сваё жыццё ён працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах Беларусі і апублікаваў вялікую колькасць зборнікаў беларускага фальклору. У 1867 г. І.Насовіч таксама выдае па-сутнасці першы гістарычны слоўнік беларускай мовы, які налічваў 13 тыс. слоў, выбраных з розных актавых кніг эпохі ВкЛ.
У адрозненне ад І.Насовіча Яўхім Карскі (1860-1931) з’яўляўся акадэмічным навукоўцам. Ён абараніў першыя магістэрскую і доктарскую працы, прысвечаныя беларускай мове. Шмат гадоў Я.Карскі працаваў прафесарам Варшаўскага універсітэта і адначасова працягваў даследаванні беларускай мовы. Галоўным вынікам яго навуковай працы стала выданне напачатку 20 ст. (1903-1922) фундаментальнага даследавання “Беларусы. Язык белорусского народа“. Гэту працу можна лічыць сапраўднай вяршыняй у развіцці навуковага беларусазнаўства ў дарэвалюцыйны перыяд. Яна стала неаспрэчным навуковым доказам культурнай самабытнасці беларускага народа. Карскі таксама склаў самую дасканалую для свайго часу геаграфічную карту распаўсюджання беларускіх гаворак, якая акрэслівала этнічны абшар беларусаў.