- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
- •§ 4. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”
- •§ 5. Старажытнаруская
- •§ 6. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя
- •§ 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 8. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх –
- •XVI стст.)
- •Глава 1. Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •Глава 2. Палітычнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вкл у хіv – сярэдзіне хvі стст.
- •Глава 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу вкл
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава-
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі ў другой палове хііі – першай палове хvі стст.
- •Глава 1. Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •§ 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3. Знешняя палітыка.
- •Глава 4. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі
- •Глава 5. Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы
- •Глава 6. Культура беларусі
- •Глава 1. Уваходжанне беларусі ў склад расійскай
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы хvііі –
- •§ 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
- •§ 3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух
- •19 Чэрвеня 1831
- •§ 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 – 50-я гг. Хіх ст.
- •§ 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 – 50-х гадоў
- •Глава 2. Культура беларусі канца XVIII –
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука.
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва.
- •Глава 1. Буржуазныя рэформы. Пераход да
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •21 Лістапада 1857
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •12 Ліпеня 1889 г. Было выдадзена “Палажэнне аб земскіх начальніках” .
- •11 Чэрвеня 1892 г. Было зацверджана новае “Гарадское палажэнне” , якое
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі
- •22 Студзеня 1863 г. Цнк абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне.
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905–1907
- •1906 Гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай
- •Глава 3. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •§ 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская
- •4 Сакавіка 1917 г. Ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт
- •Глава 4. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Глава 1. Беларусь пасля лютаўскай рэвалюцыі.
- •§ 1. Ад лютага да кастрычніка 1917
- •§ 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя
- •§ 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай
- •Глава 2. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае
- •§ 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна-
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў.
- •§ 3. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай
- •Глава 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі
- •§ 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі
- •§ 3. Аднаўленне Беларускай сср
- •§ 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •Глава 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі. Правядзенне
- •§ 1. Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе
- •§ 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе
- •§ 3. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае жыццё
- •§ 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
- •§ 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
- •§ 3. Беларускае замежжа
- •§ 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- •Глава 3. Культурнае будаўніцтва
- •§ 1. Ліквідацыя
- •§ 2. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя
- •§ 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
- •Глава 4. Заходняя беларусь пад уладай польшчы
- •§ 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- •§ 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі.
- •§ 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў
- •Глава 1. Перадваенны крызіс і пачатак другой сусветнай
- •Глава 2. Нападзенне фашысцкай германіі на ссср.
- •Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі беларусі.
- •Глава 4. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-
- •Глава 5. Дзейнасць ваенных фарміраванняў арміі
- •Глава 6. Вызваленне беларусі. Заканчэнне вайны
- •Глава 7. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу
- •Глава 1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі
- •§ 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай
- •§ 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-я – першай палове
- •Глава 2. Грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё.
- •§ 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- •§ 2. Адукацыя і навука
- •§ 3. Літаратура і мастацтва
- •Глава 3. Беларусь на міжнароднай арэне
- •§ 1. Удзел бсср у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне
- •§ 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін бсср з замежнымі краінамі
- •§ 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі бсср
- •§ 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя
- •26 Красавіка 1986 г. На Чарнобыльскай аэс, што на мяжы Беларусі і
- •§ 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991
- •§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •15 Сакавіка 1994
- •24 Лістапада 1996 г. Адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі
- •18 Мая 2001 г. У Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. На ім з
- •§ 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
- •§ 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці
- •§ 6. Культура Беларусі на сучасным этапе
- •§ 7. Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на мяжы XX –
- •XXI стст.
- •2 Красавіка 1996 г. Быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных
- •8 Снежня 1999 г. У Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай
- •1964 Г. Першым з беларускіх спартсменаў, які атрымаў бронзавы медаль на
- •XV зімовых Алімпійскіх гульнях у 1988
§ 3. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX –
XXI стст.
Рэспубліка Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка. 1992 – 1994 гг. – гады
жорсткай палітычнай барацьбы ў Вярхоўным Савеце рэспублікі па пытаннях
эканамічнага жыцця, дзяржаўнага будаўніцтва, будучага саюза з Расіяй. Ішлі
спрэчкі аб тым, якой рэспублікай павінна быць Беларусь: прэзідэнцкай ці
парламенцкай. У гэтай дыскусіі ўзрастаў палітычны аўтарытэт старшыні
парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй А.Р. Лукашэнкі.
15 Сакавіка 1994
г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую
Канстытуцыю – Асноўны закон Рэспублікі Беларусь . Згодна з ёю, Беларусь
з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая
валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй
уведзена ў рэспубліцы прэзідэнцкая форма кіравання.
Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 1994 г. выбраны
А.Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі была
створана падпарадкаваная ўсенародна выбранаму прэзідэнту скразная
вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у
цэнтры, так і на месцах.
У мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, якія ставіла
палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для забеспячэння згоды
ў грамадстве, па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з
яго перадвыбарнай платформай (забеспячэнне суверэнітэту Рэспублікі
Беларусь, эканамічнай і палітычнай стабільнасці, барацьба з карупцыяй і
злачыннасцю, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту народа) 14 мая 1995 г.
быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў
прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з
беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі
Беларусь. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народам не
былі прызнаны нацыянальнымі дзяржаўнымі сімваламі.
Па-першае, як сведчаць першакрыніцы, герб “Пагоня” быў вядомы як герб
Вялікага княства Літоўскага ўжо ў ХІІІ ст. Але гэта не дае падстаў сцвярджаць, што ён з’яўляецца беларускім нацыянальным і дзяржаўным сімвалам, бо
Вялікае княства Літоўскае не было толькі беларускай дзяржавай, як пішуць
некаторыя гісторыкі, а з’яўлялася поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных
народаў – беларускага, літоўскага, рускага і ўкраінскага, таму і герб “Пагоню”
можна лічыць гістарычным сімвалам усіх гэтых чатырох народаў.
Па-другое, герб “Пагоня” – гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, воінскай
магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, якая была характэрнай не толькі
для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў, падвяргаўся нападу і рабіў
пагоню за пераможаным ворагам ці ворагам, адступіўшым без бітвы. А калі ў
той час (ХІІ – ХІV стст.) ваявалі амаль усе – і народы Захаду і народы Усходу
(а не толькі беларусы ці літоўцы), то і традыцыя народнай пагоні была
традыцыяй і ўсходнеславянскіх народаў і заходнееўрапейцаў, і выява пагоні
сустракаецца і на Усходзе і на Захадзе.
Па-трэцяе, герб “Пагоня” не меў усебеларускага распаўсюджання, аб чым
сведчыць наступнае. Сярод 47 гербаў губерняў і гарадоў Беларусі, якія
прыведзены ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, толькі 11 мелі выяву
“Пагоні”. У ХVІ – ХVІІІ стст. з 70 гербаў гарадоў Беларусі знак “Пагоні” быў
толькі ў 5 – Магілёва, Лепеля, Дрысы, Чэрыкава і Ліпнішак.
Па-чацвёртае, герб “Пагоня” ўзнік гістарычна, ён цалкам належыць сівой
феадальнай даўніне. Як факт нашай гісторыі герб “Пагоня” можа
выкарыстоўвацца ў прозе, вершах, кінастужках, тэатры, музыцы, архітэктуры, наогул, у жыцці беларускага народа, як і іншых народаў. Як культурна-
гістарычны знак герб “Пагоня” – чысты, як дзяржаўна-палітычны сімвал –
заплямлены, бо ў 1941 – 1944 гг. знаходзіўся ў руках здраднікаў, катаў і ворагаў
беларускага народа. А што можа як дзяржаўны герб сімвалізаваць сёння гэты
феадальны знак “Пагоня”? Агрэсіўнасць, ваяўнічасць, помслівасць, пагоню, тэакратычнасць дзяржавы? Не, гэта не ўваходзіць у менталітэт беларускага
народа.
Яшчэ менш даследаванай з’яўляецца праблема паходжання бела-
чырвона-белага сцяга. Дакументаў амаль ніякіх няма. Ёсць толькі публікацыі
тых, хто пад гэтым сцягам змагаўся за буржуазную будучыню Беларусі. Сярод
іх прафесар-здраднік Р. Астроўскі (у гады Вялікай Айчыннай вайны служыў
акупантам, узначальваў Беларускую цэнтральную раду). Ён у замежным
часопісе “Беларуская думка” (1965, № 7) сцвярджаў, што “упершыню пытанне
аб гербе і сцягу абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага
камітэту ў Мінску ў сакавіку 1917 г. Менавіта ў гэты час вырашылі карыстацца
“Пагоняй” і вядомым сцягам, узор якога быў прыняты тады ж. На сцягу зрабілі
надпіс “Няхай жыве вольная Беларусь”. Як сведчыць інфармацыя часопіса, бела-чырвона-белага сцяга да таго часу ў беларусаў не існавала.
Яшчэ больш дакладная даведка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча
(беларускі калабарацыяніст перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Адамовіч)
у газеце “Раніца” (месца выдання Берлін) за 26 лістапада 1944 г. У ім
напісана: “Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцягу
параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб
агульна-нацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было
недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым.
Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай
творчасці адразу з’явіўся быў у якасці нацыянальнага сцягу аднаколерны белы
штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся
расшыфраваннем самога назову “Беларусь”. Аднак хутка выявілася
неадпаведнасць такога аднаколернага белага сцягу: ён занадта біў у вочы на
фоне рэвалюцыйнага разумення сымболікі колераў (чырвонае – колер
рэвалюцыі, белае – колер контррэвалюцыі). Да таго ж, аддаўна меў
міжнароднае значэнне знаку паддачы, капітуляцыі на вайне. Таму неўзабаве
пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, “рэвалюцыйная”
паласа. Гэтак і з’явіўся наш сённяшні сцяг”.
Артыкул А. Адамовіча быў надрукаваны ў 1944 г., калі яшчэ былі жывымі
многія беларускія дзеячы 1917
–
1920
гг., дзеячы Беларускай Народнай
Рэспублікі, якія б маглі не пагадзіцца, паправіць аўтара, калі б была
надрукавана няпраўда.
Такім чынам, герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца не
нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі барацьбы за ўладу пэўных палітычных
сіл, не падтрыманых большасцю беларускага народа. Герб “Пагоня” і бела-
чырвона-белы сцяг – сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з
белым арнаментам і герб з серпам і молатам – сімвалы Савецкай
Сацыялістычнай Беларусі.
Выбіраючы сімвалы новай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь, большасць
народа зыходзіла з таго, што дзяржаўныя герб і сцяг павінны быць
незаплямленымі, чыстымі, не звязанымі ў думках беларусаў са злачынствамі і
генацыдам перыяду Вялікай Айчыннай вайны. На рэферэндуме 1995
г.
большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху
змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі.
Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і
членаў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. Палітычная
напружанасць у грамадстве ўзмацнілася.
19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся Усебеларускі народны
сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права рашаць своё лёс” выступіў
А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода, якія прадстаўлялі народ Беларусі, адобрылі
ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіла кіраўніцтва дзяржавы.